МГЛУ за Свабоду
314 subscribers
865 photos
159 videos
9 files
363 links
МІНСКІ ГРАМАДЗЯНСКІ ЛІНГВІСТЫЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

Канал студэнцкага аб'яднання МГЛУ.

Для сувязі і вашай інфармацыі:
@MGLU_bot (гэта ананімна і бяспечна);

Для юрыдычнай і іншай дапамогі: @stud_helpby.
Download Telegram
Channel photo updated
❗️Студэнты МДЛУ супраць вайны

Сёння раніцай Расія абвясціла пачатак ваеннай кампаніі супраць Украіны і пачала бамбіць украінскія гарады. На беларускай мяжы таксама знаходзіцца вайсковая тэхніка.

Мы супраць вайны. Супраць знаходжання расейскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Беларусі, супраць увязвання нашай краіны ў крывавую вайну з нашымі суседзямі, супраць акупацыі Украіны.

🇺🇦 Мы выказваем салідарнасць украінскаму народу, які зараз змагаецца за сваю краіну і яе незалежнасць.

Жыве Беларусь! Слава Украіне!
64👍10🔥4
Старая песня

Пакуль праз Беларусь расейскія войскі атакуюць Украіну, МДЛУ жыве сваім жыццём. Студэнтаў просяць датэрмінова прагаласаваць на рэферэндуме «нет разницы за что» каб дапамагчы інтэрнату і факультэту.

🤷‍♀️🤦‍♂️ Як датэрміновае галасаванне дапаможа ўніверсітэту не ўдакладняецца. Да таго ж фраза « проголосовать нет разницы за что» выглядае як тлусты намёк на тое, што не важна як хто прагаласуе, бо вынікі ўсё роўна сфальсіфікуюць.
👍9
‼️ Пратэст супраць вайны

Калі: 27 лютага, а 14:00
Дзе: ваш участак галасавання


Беларускі дыктатар заўсёды казаў, што ён адзіны гарант міру і спакою ў нашай краіне, што Беларусь ніколі не будзе ўдзельнічаць у вайне. Сёння праз Беларусь ідуць расейскія танкі і атакуюць Украіну, а ўзурпатар заяўляе, што ўступіць у вайну, калі гэта будзе патрэбна Расіі.

Сёння «рэферэндум» —спосаб пратэсту супраць вайны, гвалту і беззаконнасці.

Прыходзьце сёння да сваіх выбарчых участкаў і любым бяспечным спосабам заяўляйце, што вы супраць таго, што зараз адбываецца:

👉 Стойце ў чэргах, стаўце два крыжыка і заставайцеся на месцы
👉Распавядайце ўсім, што адбываецца зараз і будзьце асцярожныя, аднак не бойцеся, бо мы супрацьстаім чалавеку, які падтрымлівае вайну.

Пра ўсі затрыманні студэнтаў і выкладчыкаў МДЛУ паведамляйце ў наш бот @MGLU_bot.

🔴 Жыве Беларусь!
🇺🇦🇺🇦🇺🇦 Слава Україні!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся да беларусаў:

«Вы вырашаеце хто вы, вы вырашаеце кім быць. Як вы будзеце глядзець у вочы сваім дзецям, адзін аднаму, сваім суседзям. А мы вашыя суседзі. Будзьце Беларуссю, а не Расеяй. Гэты выбар вы робіце менавіта цяпер, сёння.

Кіеў атакавалі ў 4 раніцы. У кагосьці такое пачуццё гумару, як у 1941 годзе. А вы спалі, браты Беларусы, а мы прачнуліся. Але вы і цяпер спіце.

Зрабіце правільны выбар. Я ўпэўнены, гэта галоўны выбар вашага вялікага народу».

Для Беларусі надыйшоў час зрабіць гэты выбар!
🔥5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
‼️ Сёння ў Менску былі затрыманыя студэнты МДЛУ

Студэнт, пра арышт якога на выбарчым участку ў інтэрнаце паведаміў ягоны сябра. Хлопца забралі са сцягам Украіны на плячах. Прагаласаваць яму ніхто так і не даў. Пасля затрымання міліцыянты звязалі сцяжкамі ягоныя рукі за спінай. У РАУСе студэнту стала кепска, была выклікана хуткая і ён патрапіў у бальніцу.
Момант затрымання трапіў на відэа.
🔴 Цалкавікова Дар'я—ФАМ 4 курс
Саўчанка Ганна—ПФ 4 курс

Таксама праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні былой палітзняволенай Вольгі Калацкай і Кіямава Яўгена, якія з'яўляюцца выпускнікамі МДЛУ (Яўген выпускнік мінулага году). Дзе зараз яны знаходзяцца невядома.

Калі вы ведаеце пра абставіны затрыманняў, альбо пра кагосьці яшчэ са студэнтаў ці выкладчыкаў, хто быў арыштаваны сёння, паведаміце ў наш бот @MGLU_bot.
🤬23👍2
‼️ Учора была затрыманая Наталля Дуліна. Зараз яна знаходзіцца ў РАУСе Завадскога раёну.
🤬53👎2
🤬 Цалкавікова Дар'я атрымала 12 содняў арышту

Суд над затрыманай 27 лютага студэнткай адбыўся сёння. Дзяўчына прызнала віну і суддзя Клімчук Марына прысудзіла Дар' і 12 содняў па «народным артыкуле» 24.23 КоАП РБ.
🤬27👍1👎1
Адбыліся суды над выпускнікамі МДЛУ

Перакладчыцу Вольгу Калацкую,арыштаваную ў дзень «рэферэндума», аштрафавалі на 150 базавых велічыняў. Суддзя Таццяна Шоцік прызнала Вольгу вінаватай і аштрафавала яе на 150 базавых, што складае 4 800 рублёў.

Затрыманаму ў гэты ж дзень выпускніку мінулага году Яўгену Кіямаву суддзя Святлана Чараповіч прысудзіла 15 содняў арышту. Суд адбываўся па скайпе.
🤬24👍2👎1
МГЛУ за Свабоду
‼️ Учора была затрыманая Наталля Дуліна. Зараз яна знаходзіцца ў РАУСе Завадскога раёну.
UPD: Як паведамляе Кардынацыйная Рада, Наталле Алегаўне прысудзілі 15 содняў арышту.
👎22🤬16👍1
‼️‼️ На мінулым тыдні пачаўся разгляд справы адлічанай студэнткі МДЛУ, палітзняволенай Анастасіі Вайтовіч. Сёння ў 15:30 павінны агучыць прысуд.
👍12
Папярэдне: Насту вызвалілі ў залі суда. Прысуд пакуль невядомы.
24
Наста Вайтовіч атрымала 3 гады «хіміі» з накіраваннем. Дзяўчыну прызналі віноўнай па ч.1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
🤬32👎2👍1🤮1
Сёння дзень нараджэння святкуе Глеб Фіцнер

Для Глеба гэта ўжо другі дзень нараджэння за кратамі. Чацверакурсніка арыштавалі 12 лістапада 2020 года, а ў ліпені асудзілі на 2 гады зняволення.

Глебу, як і ўсім палітвязням зараз, ладзяць інфармацыйную блакаду і не перадаюць усіх лістоў, якія яму пішуць родныя і сябры. Сёння падтрымка для яго важна як ніколі.

💌 Даслаць ліст з віншаваннямі можна па адрасу: ПК №17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8
🎉117👍2
💔 Ліст Глебу ад сяброўкі 💔


«Привет Глеб!
Недавно получила от тебя письмо. Твои письма приходят так редко, но каждый раз заставляют меня радоваться как будто это день рождения.
Ах да:) Знаешь, когда я пишу это письмо? 18 марта, в твой день рождения. 
Я желаю тебе скорейшей свободы. Уверена, мы скоро увидимся. И тогда, уж поверь, мы устроим самую большую вечеринку за все пропущенные праздники!
Желаю тебе сил, чтобы выдержать это испытание, мужества и здоровья. Осталось совсем немного, я в тебя верю.
Ну и разумеется счастья, удачи и любви, какое поздравление без этого🙃
Сегодня я попросила всех своих друзей написать тебе открытку, так что поздравлений будет много, обещаю!
Я горжусь тем, что могу назвать тебя своим другом.
Обнимаю,
ХХХ 18.03.2022
»
👍165
Дэпутат Еўрапарламенту Іван Штэфанец даслаў ліст Глебу Фіцнеру і павіншаваў яго з днем Нараджэння

У рамках кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandByYou еўрапейскія палітыкі становяцца сімвалічнымі «хроснымі» для зняволеных. Славацкі палітык і дэпут Еўрапарламенту Іван Штэфанец стаў такім хросным для Глеба і напярэдадні яго дня Нараджэння напісаў хлопцу ліст за краты.

«У Беларусі пасля скрадзеных прэзідэнцкіх выбараў арыштавана шмат палітвязняў. Я даўно ўсынавіў Глеба Фіцнера і з нагоды яго дня Нараджэння напісаў яму ліст на гэтым тыдні. Я падзякаваў яму за гераізм і запэўніў у сваёй поўнай падтрымцы. 🔴 🇸🇰 »паведаміў у сваім Instagram палітык.
👍232
🤦‍♂️ Пакуль у суседняй краіне ідзе жорсткая кровапралітная вайна ўжо некалькі тыдняў, а наша краіна застаецца ў стане акупацыі, адміністрацыя МДЛУ сабрала кампанію для паходу ў мемарыяльны комплекс спаленай у 1943 нацыстамі вёскі.

На фоне маўчання пра падзеі, якія адбываюцца зараз,  кветкі і прамовы пра «глыбокую падзяку беларусам за сучаснасць» і пра «інфармацыю пра трагедыю, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне» выглядаюць крывадушна, а падмена паняццяў не можа ўспрымацца адэкватна свядомай часткай насельніцтва.
🤮19👎3👍1🤬1
«Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, — но не жаль згінуць за тваю праўду.»

Сёння Беларусь адзначае дзень памяці Кастуся Каліноўскага. 22 сакавіка 1864 года расейскія ўлады пакаралі смерцю кіраўніка паўстання і нацыянальнага героя Беларусі. Кастусю Каліноўскаму на той момант было 26 гадоў, аднак за свае каштоўнасці і ідэалы, за свабоду для свайго народа і сваёй краіны ён быў гатовы аддаць жыццё.

Сёння Кастусь Каліноўскі —сімвал барацьбы за волю і будучыню. Ягонае імя носіць батальён, які змагаецца за вызваленне Украіны ад расійскіх войскаў. Падтрымаць годных вайскоўцаў можна па спасылцы.

Жыве Беларусь! Слава Україні!
👍20
🔴 Шаноўнае спадарства, сардэчна вішуем вас з Днём Волі!

Мы вырашылі яшчэ раз нагадаць пра падзею, якая фактычна прывяла да з’яўлення канцэпцыі незалежнасці Беларусі - Першы ўсебеларускі з’езд

Тады, у 1917 годзе крыху меней за 2000 дэлегатаў з розных частак нашай краіны і з розных слаёў насельніцтва сабраліся ў Менскім гарадскім тэатры (цяпер ён носіць імя Купалы) каб абмеркаваць пытанне беларускай дзяржаўнасці.

Спачатку гаворка вялася толькі пра аўтаномію ў складзе Расеі, але калі мясцовыя бальшавікі захацелі свавольна разагнаць з’езд, то абраная з’ездам Рада адзінагалосна прагаласавала за канцэпцыю незалежнасці Беларусі, якая была прызнана 25 сакавіка з дэталёвым апісаннем беларускіх межаў і спосабаў функцыянавання дзяржавы.

Хоць у БНР і не атрымалася стаць цалкам незалежнай, першы ўсебеларускі з’езд і стварэнне БНР сталі моцнай заявай беларускага народа пра яго імкненне да незалежнасці і свабоды.

Верым, што ў хуткім часе Беларусь стане сапраўды вольнай і незалежнай .
Жыве Беларусь!
36👍1🔥1🥰1
Студэнты, якія не з'яўляюцца сябрамі прафсаюзу, у наступным годзе могуць пазбавіцца інтэрнатаў

Цяпер студэнты, якія раней жылі ў інтэрнаце, не будуць мець права на засяленне ў першую чаргу, калі яны не чальцы прафсаюзу. Тыя, хто не ўступіць у прафсаюз, будуць заселяны толькі пры наяўнасці вольных месцаў. Такое рашэнне прыняла камісія па жыллёва-бытавых пытаннях.

А мы нагадаем для той самай «камісіі» што прафсаюз — гэта дабраахвотнае аб'яднанне грамадзян, якое ствараецца ў мэтах абароны правоў той альбо іншай групы грамадства. Аднак такі несхаваны шантаж месцам у інтэрнаце студэнтаў, максімальная стыпендыя якіх складае 45$, выклікае вялізарныя сумневы ў тым, што такая арганізацыя дабраахвотная. Да таго ж, можна зразумець, наколькі ўсё кепска ў прафсаюзе, калі судэнтаў прымушаюць туды ўступаць.
🤮24👎7🤬3👍1