Што пачытаць на роднай мове?
Разам з БДУІР зрабілі для вас падборку сучасных паэтаў і пісьменнікаў, з творчасцю якіх варта пазнаёміцца і якіх проста нельга прапусціць.
«Кожны народ мае хоць адзiн генiяльны твор, і гэты твор — мова» — Алесь Разанаў.
#тыдзеньмовы2022

🥰2👍1👏1
Дзень роднай мовы
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Беларуская мова - гістарычная мова беларускага насельніцтва, пад якую заточаная свядомасць кожнага беларуса. Яе гісторыя з'яўляецца важнай часткай гісторыі беларускага народа.
Як усё пачыналася?
⚪️Беларуская мова ўзнікла з усходнеславянскіх гаворак, якія ў сваю чаргу паходзяць ад праславянскай мовы, і нават на цяперашні дзень захоўвае шмат архаічных элементаў, якія з’яўляюцца аб’ектамі даследавання мовазнаўцаў.
🔴13-14 стагоддзі. Менавіта гэтымі стагоддзямі датуюцца першыя пісьмовыя крыніцы старабеларускай мовы.
⚪️14 стагоддзе. Пры Альгердзе (тым самым, што Маскву хістаў і Крэмль трос) старабеларуская мова становіцца дзяржаўнай.
🔴У час ВКЛ наша мова перажывае перыяд росквіту і магутнасці.
На ёй былі складзены такія дакументы як Статуты ВКЛ. Яны былі нашай першай Канстытуцыяй, якая стала прыкладам для заканадаўчых дакументаў іншых краін Еўропы.
У гэты час на беларускай мове актыўна пішуцца летапісы, мемуары, паэмы.
⚪️16 стагоддзе. У Рэчы Паспалітай дзяржаўнай мовай становіцца польская. Беларуская літаратурная мова ў заняпадзе, але дыялектная мова развіваецца і набывае новыя яскравыя рысы. З'яўляецца лацінка, якую актыўна будуць выкарыстоўваць літаратары ў 19 стагоддзі. А таксама з'явіліся кітабы - свяшчэнныя тэксты, напісаныя па-беларуску арабскай вяззю. То бок, наша мова мае тры графічныя сістэмы!
🔴1517 год. Першадрукар Францыск Скарына адаптуе Біблію пад беларускага чытача, дадае туды беларускую лексіку.
⚪️18 стагоддзе. Беларускія землі ўваходзяць у склад Расійскай Імперыі, праводзіцца палітыка русіфікацыі, наша родная мова сыходзіць з афіцыйнага ўжытку.
🔴19-20 стагоддзі. Пашыраецца нацыянальна-вызваленчы рух. Пісьменнікі пішуць па-беларуску, друкуюцца навуковыя даследаванні, звязаныя з мовай. Адкрываюцца беларускія выданні: "Наша доля", "Наша Ніва". Беларускія часопісы пястраць славутымі імёнамі, такімі як Колас, Купала, Цётка і іншымі.
⚪️1918 год. Абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, беларуская мова становіцца дзяржаўнай. У свет выходзіць школьная граматыка Тарашкевіча.
🔴1920-я гады. Праз агульную палітыку каранізацыі ў БССР адбываецца беларусізацыя і беларуская мова пачынае абрастаць такімі неабходнымі атрыбутамі як слоўнікі (перакладныя і слоўнікі навуковых тэрмінаў).
⚪️1930-я гады. Пачынаюцца сталінскія рэпрэсіі і зачысткі беларускай інтэлігенцыі. Сотні пісьменьнікаў, навукоўцаў, выкладчыкаў былі забітыя або закатаваныя ў лагерах.
🔴Беларуская мова адыходзіць на другі план, руская прасочваецца ва ўсе сферы жыцця грамадства. У 1933 змяняецца правапіс, моцна наблізіўшы беларускую да рускай.
⚪️1990 год. Закон аб мовах замацаваў за беларускай мовай статус адзінай дзяржаўнай.
🔴1995 год. Праводзіцца "рэферэндум", па "выніках" якога руская мова становіцца другой дзяржаўнай. Наступствы не прымусілі нас чакаць. У тым жа 1995 годзе больш за 100 школаў былі пераведзеныя на рускую мову навучання.
⚪️2022 год. Наша мова прайшла ўсе выпрабаванні гісторыі. Яе будучыня залежыць ад нас. Толькі народ вечны і толькі нам вырашаць, як жыць далей.
Захоўвайце спакой і размаўляйце па-беларуску. Жыве Беларусь!

❤12👍2
❗️Студэнты МДЛУ супраць вайны
Сёння раніцай Расія абвясціла пачатак ваеннай кампаніі супраць Украіны і пачала бамбіць украінскія гарады. На беларускай мяжы таксама знаходзіцца вайсковая тэхніка.
Мы супраць вайны. Супраць знаходжання расейскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Беларусі, супраць увязвання нашай краіны ў крывавую вайну з нашымі суседзямі, супраць акупацыі Украіны.
🇺🇦 Мы выказваем салідарнасць украінскаму народу, які зараз змагаецца за сваю краіну і яе незалежнасць.
Жыве Беларусь! Слава Украіне!

❤64👍10🔥4
Старая песня
Пакуль праз Беларусь расейскія войскі атакуюць Украіну, МДЛУ жыве сваім жыццём. Студэнтаў просяць датэрмінова прагаласаваць на рэферэндуме «нет разницы за что» каб дапамагчы інтэрнату і факультэту.
🤷♀️🤦♂️ Як датэрміновае галасаванне дапаможа ўніверсітэту не ўдакладняецца. Да таго ж фраза « проголосовать нет разницы за что» выглядае як тлусты намёк на тое, што не важна як хто прагаласуе, бо вынікі ўсё роўна сфальсіфікуюць.

👍9
‼️ Пратэст супраць вайны
Калі: 27 лютага, а 14:00
Дзе: ваш участак галасавання
Беларускі дыктатар заўсёды казаў, што ён адзіны гарант міру і спакою ў нашай краіне, што Беларусь ніколі не будзе ўдзельнічаць у вайне. Сёння праз Беларусь ідуць расейскія танкі і атакуюць Украіну, а ўзурпатар заяўляе, што ўступіць у вайну, калі гэта будзе патрэбна Расіі.
Сёння «рэферэндум» —спосаб пратэсту супраць вайны, гвалту і беззаконнасці.
Прыходзьце сёння да сваіх выбарчых участкаў і любым бяспечным спосабам заяўляйце, што вы супраць таго, што зараз адбываецца:
👉 Стойце ў чэргах, стаўце два крыжыка і заставайцеся на месцы
👉Распавядайце ўсім, што адбываецца зараз і будзьце асцярожныя, аднак не бойцеся, бо мы супрацьстаім чалавеку, які падтрымлівае вайну.
Пра ўсі затрыманні студэнтаў і выкладчыкаў МДЛУ паведамляйце ў наш бот @MGLU_bot.
⚪🔴⚪ Жыве Беларусь!
🇺🇦🇺🇦🇺🇦 Слава Україні!

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся да беларусаў:
«Вы вырашаеце хто вы, вы вырашаеце кім быць. Як вы будзеце глядзець у вочы сваім дзецям, адзін аднаму, сваім суседзям. А мы вашыя суседзі. Будзьце Беларуссю, а не Расеяй. Гэты выбар вы робіце менавіта цяпер, сёння.
Кіеў атакавалі ў 4 раніцы. У кагосьці такое пачуццё гумару, як у 1941 годзе. А вы спалі, браты Беларусы, а мы прачнуліся. Але вы і цяпер спіце.
Зрабіце правільны выбар. Я ўпэўнены, гэта галоўны выбар вашага вялікага народу».
Для Беларусі надыйшоў час зрабіць гэты выбар!

🔥5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
‼️ Сёння ў Менску былі затрыманыя студэнты МДЛУ
⚪ Студэнт, пра арышт якога на выбарчым участку ў інтэрнаце паведаміў ягоны сябра. Хлопца забралі са сцягам Украіны на плячах. Прагаласаваць яму ніхто так і не даў. Пасля затрымання міліцыянты звязалі сцяжкамі ягоныя рукі за спінай. У РАУСе студэнту стала кепска, была выклікана хуткая і ён патрапіў у бальніцу.
Момант затрымання трапіў на відэа.
🔴 Цалкавікова Дар'я—ФАМ 4 курс
⚪ Саўчанка Ганна—ПФ 4 курс
Таксама праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні былой палітзняволенай Вольгі Калацкай і Кіямава Яўгена, якія з'яўляюцца выпускнікамі МДЛУ (Яўген выпускнік мінулага году). Дзе зараз яны знаходзяцца невядома.
Калі вы ведаеце пра абставіны затрыманняў, альбо пра кагосьці яшчэ са студэнтаў ці выкладчыкаў, хто быў арыштаваны сёння, паведаміце ў наш бот @MGLU_bot.

🤬23👍2
🤬 Цалкавікова Дар'я атрымала 12 содняў арышту
Суд над затрыманай 27 лютага студэнткай адбыўся сёння. Дзяўчына прызнала віну і суддзя Клімчук Марына прысудзіла Дар' і 12 содняў па «народным артыкуле» 24.23 КоАП РБ.

🤬27👍1👎1
Адбыліся суды над выпускнікамі МДЛУ
Перакладчыцу Вольгу Калацкую,арыштаваную ў дзень «рэферэндума», аштрафавалі на 150 базавых велічыняў. Суддзя Таццяна Шоцік прызнала Вольгу вінаватай і аштрафавала яе на 150 базавых, што складае 4 800 рублёў.
Затрыманаму ў гэты ж дзень выпускніку мінулага году Яўгену Кіямаву суддзя Святлана Чараповіч прысудзіла 15 содняў арышту. Суд адбываўся па скайпе.

🤬24👍2👎1
МГЛУ за Свабоду
‼️ Учора была затрыманая Наталля Дуліна. Зараз яна знаходзіцца ў РАУСе Завадскога раёну.
UPD: Як паведамляе Кардынацыйная Рада, Наталле Алегаўне прысудзілі 15 содняў арышту.
👎22🤬16👍1
Наста Вайтовіч атрымала 3 гады «хіміі» з накіраваннем. Дзяўчыну прызналі віноўнай па ч.1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
🤬32👎2👍1🤮1
Сёння дзень нараджэння святкуе Глеб Фіцнер
Для Глеба гэта ўжо другі дзень нараджэння за кратамі. Чацверакурсніка арыштавалі 12 лістапада 2020 года, а ў ліпені асудзілі на 2 гады зняволення.
Глебу, як і ўсім палітвязням зараз, ладзяць інфармацыйную блакаду і не перадаюць усіх лістоў, якія яму пішуць родныя і сябры. Сёння падтрымка для яго важна як ніколі.
💌 Даслаць ліст з віншаваннямі можна па адрасу: ПК №17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8

🎉11❤7👍2
💔 Ліст Глебу ад сяброўкі 💔
«Привет Глеб!
Недавно получила от тебя письмо. Твои письма приходят так редко, но каждый раз заставляют меня радоваться как будто это день рождения.
Ах да:) Знаешь, когда я пишу это письмо? 18 марта, в твой день рождения.
Я желаю тебе скорейшей свободы. Уверена, мы скоро увидимся. И тогда, уж поверь, мы устроим самую большую вечеринку за все пропущенные праздники!
Желаю тебе сил, чтобы выдержать это испытание, мужества и здоровья. Осталось совсем немного, я в тебя верю.
Ну и разумеется счастья, удачи и любви, какое поздравление без этого🙃
Сегодня я попросила всех своих друзей написать тебе открытку, так что поздравлений будет много, обещаю!
Я горжусь тем, что могу назвать тебя своим другом.
Обнимаю,
ХХХ 18.03.2022»

👍16❤5
Дэпутат Еўрапарламенту Іван Штэфанец даслаў ліст Глебу Фіцнеру і павіншаваў яго з днем Нараджэння
У рамках кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandByYou еўрапейскія палітыкі становяцца сімвалічнымі «хроснымі» для зняволеных. Славацкі палітык і дэпут Еўрапарламенту Іван Штэфанец стаў такім хросным для Глеба і напярэдадні яго дня Нараджэння напісаў хлопцу ліст за краты.
«У Беларусі пасля скрадзеных прэзідэнцкіх выбараў арыштавана шмат палітвязняў. Я даўно ўсынавіў Глеба Фіцнера і з нагоды яго дня Нараджэння напісаў яму ліст на гэтым тыдні. Я падзякаваў яму за гераізм і запэўніў у сваёй поўнай падтрымцы. ⚪🔴⚪ 🇸🇰 » —паведаміў у сваім Instagram палітык.

👍23❤2
🤦♂️ Пакуль у суседняй краіне ідзе жорсткая кровапралітная вайна ўжо некалькі тыдняў, а наша краіна застаецца ў стане акупацыі, адміністрацыя МДЛУ сабрала кампанію для паходу ў мемарыяльны комплекс спаленай у 1943 нацыстамі вёскі.
На фоне маўчання пра падзеі, якія адбываюцца зараз, кветкі і прамовы пра «глыбокую падзяку беларусам за сучаснасць» і пра «інфармацыю пра трагедыю, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне» выглядаюць крывадушна, а падмена паняццяў не можа ўспрымацца адэкватна свядомай часткай насельніцтва.

🤮19👎3👍1🤬1
«Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, — но не жаль згінуць за тваю праўду.»
Сёння Беларусь адзначае дзень памяці Кастуся Каліноўскага. 22 сакавіка 1864 года расейскія ўлады пакаралі смерцю кіраўніка паўстання і нацыянальнага героя Беларусі. Кастусю Каліноўскаму на той момант было 26 гадоў, аднак за свае каштоўнасці і ідэалы, за свабоду для свайго народа і сваёй краіны ён быў гатовы аддаць жыццё.
Сёння Кастусь Каліноўскі —сімвал барацьбы за волю і будучыню. Ягонае імя носіць батальён, які змагаецца за вызваленне Украіны ад расійскіх войскаў. Падтрымаць годных вайскоўцаў можна па спасылцы.
Жыве Беларусь! Слава Україні!

👍20