Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду»
296 subscribers
178 photos
56 videos
118 links
Аб'яднанне кандыдатаў для ўдзелу ў выбарах у Каардынацыйную раду.

НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ! АДКАЗНАСЦЬ! СВАБОДА!
Download Telegram
Задайце пытанне Паўлу Латушку

Сёння ў 19:00 па мінскім часе Павел Латушка ў прамым эфіры у TikTok раскажа пра дзейнасць і задачы кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"», а таксама адкажа на вашыя пытанні.

Трансляцыя пройдзе ў акаўнце Паўла Латушкі. Падключайцеся, глядзіце, задавайце пытанні.
Кааліцыя «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» правядзе сустрэчу з беларусамі Беластока

Мерапрыемства адбудзецца 13 траўня а 17:30 па адрасе ul. Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A, Białystok (Прастора вольных беларусаў у Беластоку).

Напярэдадні выбараў у Каардынацыйную раду прадстаўнікі кааліцыі адкажуць на пытанні выбаршчыкаў і абмяркуюць планы і патэнцыяльныя сумесныя праекты.

У сустрэчы ад кааліцыі прымуць удзел: Павел Латушка, Кацярына Ваданосава, Юрый Губарэвіч, Аляксандра Ханевіч, Ігар Сігаў, Анжаліка Мельнікава, Алег Кулеша, Яна Латушка, Надзея Сцепанцова і Жанна Захаркевіч.

Будзем рады бачыць кожнага! Да сустрэчы!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пройдземся па спісе? Алег Кулеша

У новым выпуску нашага праекта «Пройдземся па спісе» прадстаўнік беларускай асацыяцыі палітзняволеных «Да Волі» Алег Кулеша.

Прадстаўнік кааліцыі распавёў пра дзейнасць па выратаванні зняволеных з Беларусі, пра любоў да родных Пружан і пра захапленні па-за палітыкай: https://youtu.be/yNCQWbyJh08

«Пройдземся па спісе» — гэта праект аб асобах, што далучыліся да кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"». Пра іх погляды, жыццёвую пазіцыю і шлях да палітыкі.

Глядзіце таксама першы выпуск праекту, героем якога стаў блогер Арцём Шапараў.

Выбары ў Каардынацыйную раду 3-га склікання пройдуць 25-27 траўня. Нумар нашага выбарчага спісу — #9.
Прапановы ад нашых кааліцыянтаў

Раней кааліцыя «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» апублікавала 9 крокаў, дзе 9-м быў заклік да прапаноў. Чальцы і чаліні кааліцыі выказалі свае меркаванні.

Што варта зрабіць падчас працы ў Каардынацыйнай радзе — чытайце ў картках.

Выбары ў Каардынацыйную раду 3-га склікання пройдуць 25-27 траўня. Нумар нашага выбарчага спісу — #9.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Кааліцыя «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» правяла анлайн-сустрэчу з прадстаўнікамі беларускай дыяспары Францыі

Падчас размовы прадстаўнікі кааліцыі адказалі на больш за дваццаць пытанняў, сярод якіх былі:

– Як будзе выглядаць працэдура галасавання?
– Якая юрыдычная сіла Каардынацыйнай рады ў плане прыняцця рашэнняў?
– Ці будуць выбары ў КР прызнаныя ў Еўропе?
– Як будуць захоўвацца дадзеныя?
– Якая колькасць беларусаў патрэбна, каб лічыць выбары адбыўшыміся?
– Як будзе функцыянаваць КР? На які час ён будзе абраны?
– Ці змогуць галасаваць грамадзяне ўнутры Беларусі? Наколькі гэта будзе бяспечна?
– Хто фінансуе галасаванне?

Важна падкрэсліць, што атмасфера сустрэчы была пазітыўнай. Удзельнікі і ўдзельніцы сустрэчы разумеюць важнасць стварэння прадстаўнічага органа і хацелі б прыняць удзел у галасаванні.

Галоўныя праблемы, на якія звярнулі ўвагу прадстаўнікі дыяспары:
– адсутнасць інфармацыі ў незалежных СМІ;
– якім чынам можна будзе прагаласаваць і наколькі гэта бяспечна.

Беларусы Францыі таксама распавялі пра праблемы легалізацыі.

Лідар кааліцыі Павел Латушка паабяцаў звярнуцца да адпаведных органаў улады Францыі для вырашэння паднятых праблемаў.

Выбары ў Каардынацыйную раду 3-га склікання пройдуць 25-27 траўня. Нумар нашага выбарчага спісу — #9.
Лукашэнку ўзялі пад кантроль

Раней мы неаднаразова накіроўвалі прапановы аб удасканаленні сістэмы кантролю за санкцыямі. Цяпер мы бачым вынікі.

У адносінах да грузаў, якія едуць з ЕС у трэція краіны праз Беларусь і Расію, з нядаўняга часу прымяняюцца дадатковыя патрабаванні, накіраваныя супраць магчымага ўхілення ад санкцый. Фактычна, ўведзены механізм кантролю за эфектыўным выкананнем прынятых абмежаванняў.

Спачатку такія патрабаванні прынялі краіны Балтыі. Яшчэ 26 студзеня 2024 года кіраўнікі мытняў Літвы, Латвіі і Эстоніі зацвердзілі пагадненне Балтыйскага рэгіёна аб прымяненні адзіных мер кантролю, звязаных з выкананнем санкцый, якія прадугледжвалі патрабаванне да перавозчыкаў аб прадстаўленні дэкларацыі вытворцы. На практыцы з 23 сакавіка 2024 года аналагічныя меры пачала прымяняць Польшча.

З прапановай аб далучэнні да пагаднення краін Балтыі мы неаднаразова звярталіся да ўладаў Польшчы, у тым ліку ў лісце ад 16 лютага 2024 года. Апроч Польшчы на неабходнасць вырашаць праблему абыходу санкцый мы ўказвалі і ў нашым лісце на імя міністра замежных спраў Фінляндыі Эліны Валтанен ад 14 сакавіка 2024 года.

Нарэшце, ужо афіцыйна Польшча і Фінляндыя далучылася да пагаднення краін Балтыі. 9 траўня 2024 года кіраўнікі мытных органаў пяці дзяржаў-членаў ЕС — Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Фінляндыі — падпісалі ў Вільні Пагадненне аб прымяненні аднастайнага кантролю за ажыццяўленнем санкцый.

Мяжу ЕС з так званай Саюзнай дзяржавай Расіі і Беларусі зараз ахапілі адзіныя правілы кантролю за перамяшчэннем падсанкцыйных тавараў.

Мы працягнем нашыя намаганні па гарманізацыі прымянення санкцый да рэжыму Лукашэнкі і Расіі на ўзроўні Еўрапейскага саюза. Гэтую працу можна зрабіць яшчэ больш эфектыўнай у рамках Каардынацыйнай рады. Таму галасуйце 25-27 траўня за кааліцыю «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"».
Сустрэча з беларусамі Вроцлава

14 траўня в 19:00 кааліцыя «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”» сустрэнецца з беларускай дыяспарай Вроцлава. Мерапрыемства пройдзе па адрасу Rynek 58.

Падчас сустрэчы будуць абмеркаваныя важныя праблемы легалізацыі, з якімі сутыкнуліся беларусы Вроцлава: атрыманне карты побыту, жэнеўскага пашпарту, карты паляка, і пытанні, звязаныя з правамі кіроўцаў і пашпартамі Беларусі.

У наступны дзень, 15 траўня, прадстаўнікі кааліцыі сустрэнуцца з уладамі Вроцлава і ваяводства, дзе, па выніках папярэдняй сустрэчы, будуць агучаны праблемы і прапановы беларусаў.

Раней наша каманда звярталася да прадстаўнікоў выканаўчай улады Польшчы і мясцовых уладаў Вроцлава наконт 120 беларусаў, якія сутыкнуліся з праблемамі атрымання польскага праязнога дакумента.

Прыходзьце на сустрэчу, задавайце пытанні, дзяліцеся сваімі меркаваннямі і запытамі. Мы будзем рады бачыць кожнага і кожную.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ізаляцыя рэжыму, адкрытасць для беларускага грамадства

Павел Латушка разам з Кацярынай Ваданосавай і іншымі чальцамі і чалінямі кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» правялі сустрэчы ў Беластоку з маршалкам Падляскага ваяводства Лукашам Пракорымам і прэзідэнтам Беластока Тадэвушам Трускаляскім.

Падчас сустрэчы з маршалкам Падляскага ваяводства Лукашам Пракорымам:

– абмеркаваныя магчымасці дадатковага фінансавання праектаў этнічнай меншасці і беларускай дыяспары, якія рэалізуюцца Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку;

– атрымана папярэдняя згода па магчымасці падтрымкі стажыровак для настаўнікаў беларускай мовы з бюджэту Падляскага ваяводства;

– дамовіліся аб сустрэчы ў Бруселі ў прадстаўніцтве Падляскага ваяводства дзеля абмеркавання магчымасцей выкарыстання еўрапейскіх сродкаў на патрэбы беларускай дыяспары, якая пражывае на Беласточчыне.

Лукаш Пракорым выказаў падтрымку беларускаму грамадству і дэмакратычным сілам Беларусі. Падкрэсліў, што важна ізаляваць рэжым Лукашэнкі, але падтрымліваць беларусаў. Маршалак адзначыў, што дэмакратычная Беларусь мае непасрэдны ўплыў на бяспеку Польшчы.

Падчас сустрэчы з прэзідэнтам Беластока Тадэвушам Трускаляскім дамовіліся аб разглядзе магчымасці далучэння Беластока да сеткі гарадоў The International Cities of Refuge Network (ICORN), якія аказваюць дапамогу ахвярам рэжыму, перадусім дзеячам культуры, пісьменнікам, грамадскім дзеячам, вымушаным пакінуць свае краіны ў сувязі з рэпрэсіямі;

Тадэвуш Трускаляскі выказаў гатоўнасць спрыяць у дапамозе палітзняволеным беларусам, якія пакідаюць Беларусь пасля адбыцця пакарання ў беларускіх турмах, а таксама ў забеспячэнні іх часовым пражываннем у Беластоку да вырашэння пытанняў іх легалізацыі.

Таксама падчас сустрэчы было вырашана пытанне аб фінансаванні выдання кнігі «Імёны свабоды» Уладзіміра Арлова з бюджэтных сродкаў горада.

Выбары ў Каардынацыйную раду 3-га склікання пройдуць 25-27 траўня. Нумар нашага выбарчага спісу — #9.
Беларусы хочуць зменаў. Беларусы хочуць вярнуцца ў Беларусь

Шмат пытанняў пра выбары ў Каардынацыйную раду, ёсць зацікаўленасць. Важна адказваць на пытанні і дзейнічаць.

Учора адбылася сустрэча чальцоў і чалінь кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» з беларусамі ў Беластоку, у беларускім хабе «Новая Зямля».

Абмяняліся думкамі аб сітуацыі, якая склалася ў дэмакратычных сілах Беларусі, абмеркавалі важнасць выбараў у Каардынацыйную раду і прыярытэты дзейнасці нашай кааліцыі.

Таксама абмеркавалі наяўныя праблемы ў беларусаў, якія жывуць у Падляскім ваяводстве і магчымыя спосабы іх вырашэння.

Ад кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» ў сустрэчы прынялі ўдзел Павел Латушка, Кацярына Ваданосава, Юрый Губарэвіч, Аляксандра Ханевіч, Ігар Сігаў, Анжаліка Мельнікава, Алег Кулеша, Яна Латушка, Надзея Сцепанцова і Жанна Захаркевіч.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сустрэча з дыяспарай Вроцлава

Учора Павел Латушка правёў у Вроцлаве сустрэчу з больш чым 120 грамадзянамі Беларусі па праблемах, звязаных з легалізацыяй іх знаходжання ў Польшчы: выдачы відаў на жыхарства і праязных дакументаў, афармлення дакументаў для нованароджаных дзяцей беларускіх грамадзян ды іншых.

Павел Латушка адказаў на дзясяткі пытанняў на працягу дзвюх гадзін. Па выніках сустрэчы адбылася выпрацоўка пазіцыі сумесна з актывістамі дыяспары Вроцлава да сустрэчы з Ніжнесілезскім ваяводам Мацеем Авіжэнем, якая адбудзецца сёння а 13:00 і будзе прысвечана магчымым падыходам да вырашэння праблемы з доўгім часам чакання вырашэння пытанняў з легалізацыяй беларусаў, якія пражываюць у Вроцлаве і ў ваяводстве.

Удзел у сустрэчы з беларусамі прынялі таксама прадстаўнікі кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» Арцём Брухан і Алег Кулеша.

Выбары ў Каардынацыйную раду 3-га склікання пройдуць 25-27 траўня. Нумар нашага выбарчага спісу — #9.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пройдземся па спісе? Анжаліка Мельнікава

Прадстаўніца кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"», праектная менеджэрка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Анжаліка Мельнікава ў сюжэце праекта «Пройдземся па спісе» расказала, у чым нядаўна падманулі беларусаў Церцель, Кубракоў і Лукашэнка, а таксама пра свой прафесійны досвед, з якім ідзе на выбары ў Каардынацыйную раду: https://youtu.be/fXNJnBf8A-U

«Пройдземся па спісе» — праект, у якім мы знаёмім беларусаў з прадстаўнікамі нашай кааліцыі. Цягам двух тыдняў мы пакажам 9 чалавек з нашага спісу ў звычайным жыцці.

Прапануем таксама паглядзець папярэднія выпускі з Арцёмам Шапаравым і Алегам Кулешам.

Выбары ў Каардынацыйную раду 3-га склікання пройдуць 25-27 траўня. Нумар нашага выбарчага спісу — #9.
Сквер, які раздражняе Лукашэнку

Ён мае назву «Сквер Вольнай Беларусі», а знаходзіцца проста каля генконсульства рэжыму ў Беластоку. Гэты праект Паўла Латушкі быў рэалізаваны ў 2023 годзе.

«Гэта адзін з прыкладаў нашай працы. Ад вырашэння праблемаў канкрэтных грамадзян, назваў вуліц да выдачы ордараў на арышт дырэктарам Жодзіна і Акрэсціна», — распавёў Павел Латушка.

13 траўня падчас сустрэчы кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» з дыяспарай і мясцовымі ўладамі Беластоку абавязковым месцам візіту стаў менавіта «Сквер Вольнай Беларусі».

Выбары ў Каардынацыйную раду 3-га склікання пройдуць 25-27 траўня. Нумар нашага выбарчага спісу — #9.

На здымку чальцы і чаліні кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"»: Кацярына Ваданосава, Ігар Сігаў, Алег Кулеша, Юрый Губарэвіч, Павел Латушка, Яна Латушка, Анжаліка Мельнікава.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пройдземся па спісе? Кацярына Ваданосава

У новым выпуску нашага праекта «Пройдземся па спісе» вядоўца, музыка і майстрыха традыцыйных і гістарычных тэкстыльных тэхнік Кацярына Ваданосава: https://youtu.be/VJ9P859T-rU

Наша кааліцыянтка распавяла як змагалася з хваробай, ці будзе ў вольнай Беларусі культура важнейшая за эканоміку, і чаму, калі яна вернецца на Радзіму, будзе зусім іншая краіна

Прапануем таксама паглядзець папярэднія выпускі праекта з Арцёмам Шапаравым, Алегам Кулешам і Анжалікай Мельнікавай.

Выбары ў Каардынацыйную раду 3-га склікання пройдуць 25-27 траўня. Нумар нашага выбарчага спісу — #9.