Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду»
303 subscribers
148 photos
47 videos
106 links
Аб'яднанне кандыдатаў для ўдзелу ў выбарах у Каардынацыйную раду.

НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ! АДКАЗНАСЦЬ! СВАБОДА!
Download Telegram
Пакт аб сумленных выбарах

Пагадненне аб сумленнай канкурэнцыі паміж удзельнікамі выбараў у Каардынацыйную раду дэмакратычных сіл Беларусі.

Мы, ніжэйпадпісаныя прадстаўнікі канкуруючых груп на выбарах у Каардынацыйную раду, адзінадушна пацвярджаем сваю прыхільнасць да прынцыпаў сумленнасці, адкрытасці і дэмакратычнасці. З мэтай умацавання інстытута Каардынацыйнай рады як прадстаўнічага органа беларусаў, прыцягнення ўвагі да выбараў і забеспячэння высокай яўкі выбаршчыкаў мы абавязуемся прытрымлівацца наступных правілаў:

Садзейнічанне інфармаванасці выбаршчыкаў

Мы абавязуемся актыўна інфармаваць грамадзян аб значнасці выбараў, важнасці ўдзелу ў галасаванні для будучыні Беларусі. Мы аб’яднаем намаганні для прыцягнення ўвагі да выбараў і забеспячэння высокай яўкі, правядзення сумесных інфармацыйных кампаній і адукацыйных ініцыятыў.

Паважлівыя адносіны да канкурэнтаў

Мы ўсведамляем, што, нягледзячы на адрозненні ў праграмах і падыходах, мы не з'яўляемся ворагамі, а прадстаўляем разнастайныя погляды на шлях развіцця Беларусі. Мы абавязуемся ставіцца адзін да аднаго з павагай і ў духу таварыскай канкурэнцыі.

Адмова ад негатыўнай агітацыі

Мы ўстрымаемся ад распаўсюджвання недакладнай інфармацыі і вядзення негатыўнай агітацыі супраць іншых удзельнікаў выбараў, засяродзіўшы ўвагу на ўласных праграмах і дасягненнях.

Аб'ектыўнасць і сумленнасць у камунікацыях

Усе нашыя публічныя выступы і матэрыялы будуць адпавядаць стандартам аб'ектыўнасці і сумленнасці, каб стымуляваць выбаршчыкаў да асэнсаванага выбару.

Празрыстасць і даступнасць інфармацыі

Мы забяспечым празрыстасць нашых выбарчых кампаній і будзем адкрыты для запытаў з боку медыя і грамадскасці адносна нашых мэт і палітык.

Прытрымліванне выбарчых стандартаў

Мы прымаем на сябе абавязацельства выконваць усе дзейныя стандарты і прынцыпы, якія рэгулююць выбарчы працэс, заахвочваць нашых прыхільнікаў да таго ж.

Поствыбарчае супрацоўніцтва

Пасля правядзення выбараў, незалежна ад дасягнутых вынікаў, мы абавязуемся супрацоўнічаць з іншымі ўдзельнікамі выбарчай кампаніі і падтрымліваць канструктыўны дыялог дзеля ўмацавання інстытутаў дэмакратычных сіл Беларусі.

Прапануем усім палітычным суб'ектам, якія прымаюць удзел у выбарах, далучыцца да дадзенага Пакту.

Варшава, 25.04.2024

Падпісана ад імя кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”»
Наш нумар – 9!

Кааліцыя «Каманда Латушкі і Рух “За свабоду”» – 9-ая ў бюлетэнях на выбарах у Каардынацыйную раду.

Такое рашэнне адносна нашага нумара ў выбарчым спісе было вызначана Камісіяй па выбарах падчас лёсавання за месца ў віртуальных бюлетэнях.

Зусім хутка мы прадставім нашую праграму і пазнаёмім вас з усімі кандыдатамі. Сачыце за абнаўленнямі ў афіцыйным telegram-канале кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух “За свабоду”».

Нагадваем, выбары ў Каардынацыйную раду адбудуцца з 25 па 27 траўня ў анлайн-фармаце.

Незалежнасць! Адказнасць! Свабода!
Заява кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”» у падтрымку Аліны Коўшык

Мы выказваем падтрымку вылучэнню Аліны Коўшык у якасці кандыдаткі на выбарах у Каардынацыйную раду.

Наша кааліцыя выступае за як мага большае прадстаўніцтва і ўдзел беларусаў і беларусак у выбарчым працэсе.

Мы лічым, што выкарыстанне дробных фармальных нагодаў для нерэгістрацыі кандыдатаў шкодзіць выбарчаму працэсу.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Выбары ў Каардынацыйную раду — магчымасць быць больш моцнымі

Павел Латушка ў інтэрв’ю каналу «Обычное утро» расказаў пра важнасць ўдзелу ў выбарах у Каардынацыйную раду.

Упершыню за 30 гадоў у фармаце прамых выбараў пры канкурэнтнай барацьбе мы маем права галасаваць і абіраць сваіх прадстаўнікоў. І для нас гэтая кампанія — магчымасць быць больш моцнымі.

Падчас сустрэч з міжнароднымі партнёрамі мы заводзім тэзіс пра важнасць прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці, збіраем доказы і матэрыялы, перадаем іх у адпаведныя інстанцыі. Аднак часам побач з’яўляюцца палітыкі, якія кажуць, што не трэба гэтага рабіць. Мы пастаянна сутыкаемся ў знешнім полі з гэтай праблемай — расфакусіроўкай нашай агульнай мэты.

Калі на дэмакратычных выбарах перамагаюць тыя, хто выступае за падыход працягваць змагацца за змену рэжыму ў Беларусі, недапушчальнасць перагортвання старонкі — гэта будзе пацверджаннем таго, што ў беларусаў захоўваецца агульная мэта.

Неўзабаве мы прадставім праграму. Наша праграма — яна пра незалежнасць, адказнасць, свабоду. Мы ведаем, па якіх накірунках трэба працаваць. Мы ведаем, якое значэнне мае адказнасць, санкцыйны ціск і палітычная ізаляцыя.

І мы ведаем, што зможам дасягнуць нашых агульных мэт.
«Мне гэта нагадвае з’езды КПСС», — Павел Латушка ў інтэрв’ю BBC

Трымаць Беларусь у фокусе ўвагі сусветных СМІ — адна з задач Паўла Латушкі і кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”».

На працягу толькі аднаго дня Павел Латушка даў інтэрв’ю журналістам BBC, TVP World, Voice of America, FREEДОМ, Rzeczpospolita і інш.

BBC (Вялікабрытанія):
«УНС — гэта пятае кола ў возе, якое выконвае функцыю трыбуны для маналогу Лукашэнкі, дзе ён усхваляе сябе, усхваляе свой вобраз, дзе яго выступы перарываюцца пастаяннымі несціхаючымі апладысментамі. Мне гэта нагадвае з'езды КПСС».

TVP World (Польшча):
«Для нас вельмі важна прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы, якія ён здзейсніў супраць чалавечнасці (у дачыненні да беларусаў), а таксама за ваенныя злачынствы, звязаныя з незаконным вывазам украінскіх дзяцей з тэрыторыі Украіны ў Беларусь. Гэта дзве абсалютна ясныя і дакладныя падставы для таго, каб Лукашэнка паўстаў перад міжнародным правасуддзем. Дэмакратыя ў Беларусі пераможа толькі тады, калі наступіць яго адказнасць».

Voice of America (ЗША):
Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка і прадстаўнікі беларускага «вольнага спорту» звярнуліся з хадайніцтвамі ў МАК і адпаведныя спартыўныя федэрацыі, патрабуючы перагляду палітыкі допуску спартсменаў.

FREEДОМ (Украіна):
«Гэта поўнае палітычнае фіяска Лукашэнкі і заяўленага ім "Усебеларускага народнага сходу" як канстытуцыйнага органа. Ніякіх рашэнняў практычна прынята не было, за выключэннем ваеннай дактрыны і Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, якія былі зацверджаныя некалькі месяцаў таму. Ніякіх рашэнняў, палітычных заяў, сур'ёзных меседжаў не было».

Rzeczpospolita (Польшча):
«Косінец у свой час прывёў Наталлю Качанаву, якая зараз узначальвае Савет Рэспублікі (верхняя палата парламента — рэд.), у якасці намесніка прэм'ер-міністра. А Качанава ў свой час прывяла на пасаду кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі генерала КДБ Ігара Сергіенку (цяпер кіраўнік ніжняй палаты парламента — рэд.). Я называю іх віцебскім кланам, бо ўсе яны родам адтуль».
Дыктатура ніколі не дае выбару, ніколі не пытае меркавання народу, ніколі не кажа праўды. Ніколі

Павел Латушка выступіў на акцыі «Чарнобыльскі шлях» у Варшаве і распавёў, як дыктатура савецкіх часоў адбіваецца на ўсіх нас:

Кожнаму, хто верыць, што з дыктатарамі можна дамовіцца, што можна дамовіцца з Лукашэнкам, што ён можа быць іншым — я раю ўзгадаць Чарнобыльскую трагедыю. Кожнаму, хто кажа, што с дыктатарамі можна дамаўляцца — я раю ўзгадаць Чарнобыль.

Ніхто не казаў ані беларусам, ані ўкраінцам, ані свету праўды пра Чарнобыль. Ніхто не казаў праўды тым, каго кідалі на ліквідацыю аварыі. Кажучы па-праўдзе — на тое, каб схаваць хлусню і жудасную бяздарнасць савецкай дыктатуры. Яны кідалі людзей, без належных сродкаў абароны, апраменьвацца, губляць здароўе і паміраць. Літаральна праз некалькі дзён яны гналі людзей на масавыя травеньскія дэманстрацыі. Бо дыктатура ніколі не кажа праўды і ніколі не пакідае выбару.

А зараз нашчадкі той савецкай дыктатуры, не пытаючыся меркавання народу, не пытаючыся меркавання нашых суседзяў, пабудавалі ў нашай краіне БелАЭС. Якая толькі ў працэсе будавання і тэставання ўжо мела шэраг аварыйных выпадкаў. І яны замоўчвалі іх гэтак жа сама, як замоўчвалі і хлусілі пра тую страшэнную аварыю на ЧАЭС.

Не пытаючыся нашага меркавання, не пакідаючы нам выбару, яны цягнуць у нашую краіну расійскую ядзерную зброю. Пагражаюць гэтай зброяй суседзям. І малююць на мапе Беларусі велізарную мішэнь.

І нехта яшчэ жадае дамаўляцца з дыктатарамі, з Лукашэнкам?

З тым, хто кляўся і бажыўся, што аніводны салдат, аніводны танк не прыедзе ва Украіну з Беларусі? А потым забяспечыў поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну з тэрыторыі нашай краіны. А потым з тэрыторыі Беларусі ва Украіну прыляцела больш за 800 ракет. Лукашэнка ўцягнуў Беларусь у вайну. Ён вырабляе для Расіі зброю, дапамагае абыходзіць санкцыі, выкрадае ўкраінскіх дзяцей. Ён падтрымлівае гэтую агрэсію ўжо 2 больш за два гады.

Не спытаўшы ў беларусаў. Не пакінуўшы беларусам выбару. Масава кідаючы і катуючы беларусаў за кратамі за антываенную пазіцыю, за падтрымку Украіны, за супраціў ягонай дыктатуры, ягонай хлусні, ягонаму рэжыму. За імкненне беларусаў да незалежнасці, адказнасці, свабоды.

І ўсё гэта з намі і нібыта ад нашага ж імя робіць той, каго мы не выбіралі. І ягоныя памагатыя, якіх мы не выбіралі. Супраць якіх мы ўзняліся ў 2020 годзе. Каб павярнуць сваё права голасу, сваё права выбару.

Шлях, на які мы ўсталі тады, вельмі складаны. Але змаганне за праўду, за свабоду, за незалежнасць не бывае простым.

У акцыі таксама прынялі ўдзел сябры кааліцыі «Каманда Латушкі і "Рух за Свабоду"».