Геаметрычны Рух
620 subscribers
157 photos
2 videos
3 files
10 links
Download Telegram
🔥6
Акружына, упісаная ў нераўнабедраны трыкутнік ABC, дакранаецца старон BC, CA і AB у пунктах A1, B1 і C1 адпаведна. Тры мухі паўзлі па прамых AA1, BB1 і CC1 з сталымі хуткасцямі так, што ў нейкі момант яны знаходзіліся ў пунктах A, B і C, а ў іншы момант былі ў пунктах A1, B1 і C1. Праз некаторы час ўсе тры мухі апынуліся на адной прамой p1, а ў некаторы іншы момант — на прамой p2. Давядзіце, што p1 ⊥ p2.
4❤‍🔥1
Няхай F пункт Феербаха, а G цэнтроід трыкутніка ABC. Прамень FG перасякае апісаную акружыну у P. Адзначым цэнтроід трыкутніка PBC. Хай AG_{PBC} і FG перацінаюцца ў X. Давядзіце, што FG = 2GX
👍411💅1
Лета пачалося, напруджвацца забаронена.
Паспрабуйце напісаць развязак мінімальнай колькасцю сімвалаў 👀
🔥3🆒2
А тым часам наш канал дасягнуй 100 падпісантаў 🎉🎉🎉
Цісніце падабайку на гэты пост, калі лічыце, што падпісантаў павінна быць нашмат больш 🌍🌍🌍
👍373❤‍🔥1🔥1👌1🥱1
Лета працягваецца, а задача ўжо не такая добрая як у мінулы раз
Магчыма я памыляюся, але Антон Котаў у гэтай задачы папросту лічыў вуглы (рахуємо кути)
5👍2
Усіх з днём клопату пра любiмага ката!
Вось вам святочная задача
🆒5🔥2😭1
Задача з рэспубліканскай алімпіяды, якая была прапанавана ў 9 класе.

Дадзены вастракутны трыкутнік ABC. Пункты D і E абраны на баку BC і меншай дузе BC, так што <BAD = <EAC. Пасярэдні перпендыкуляр да адрэзка AD перасякае апісаную акружыну ў пунктах G і F. Давядзіце, што артацэнтр трыкутніка GFE ляжыць на баку BC.

Аўтар: Мацвей Зорка
❤‍🔥14🔥31🤯1
Працягваем выкладваць задачы з мінулай сёлета рэспубліканскай алімпіяды. Гэтым разам прапануем вам вырашыць задачу, якая была прапанавана ў 10 класе (на жаль, крыху са спойлерам)

Дадзены паралелаграм ABCD. Упісаная акружына трыкутніка ABC з цэнтрам I датыкаецца бакоў BC, AC і AB у пунктах P, Q, R адпаведна. DI перасякае бок BC у пункце S. Апынулася, што <RPD = 90°. Давядзіце, што акружына, пабудаваная на AS як на дыяметры, датыкаецца апісанай акружыны трыкутніка PQD.

Аўтар: Мацвей Зорка
7❤‍🔥4🔥2
Што за сцверджанне?
Правільна, гэта факт пра тое што бісектрысы смежных вуглоў перпендыкулярны.
🔥7
Давесці, што чырвоная дуга дзеліцца напалову.
👍9❤‍🔥1
Пакуль Жэня не мае магчымасці штосьці посціць, час яго адной з любімых задач.
Чырвоная акружына пабудавана як на дыяметры. Фіялетавая — акружына 9 пунктаў BIC. Давесці, што разнакаляровыя акружыны перпендыкулярны.
Taiwan TST 2015 p3
❤‍🔥9🍓21
Чырвоная прамая — радыкальная вось.
Давядзіце, што перыметр дзеліцца напалову радыкальнай воссю ўняўпісаных акружын.
👍4😱2👌2
Забываем мінулы пост і насалоджваемся новай не відавочнай задачай.
Чорныя прамыя атрымліваюцца адбіткам ад бакоў трыкутніка.
🔥72
Неверагодны Yauheni дорыць нашым шаноўным гледачам гэтую файную задачу.
Стаўляй ❤️ калі любіш парабалы і 💔 у іншым выпадку.
💔2314❤‍🔥3🥰1🤨1
Яно дакладна дзесьці было, але дзе...
X — артацэнтр трыкутніка BIC.
5🎄2
Давесці, што дзве акружыны тычацца адна адной.
❤‍🔥10
Пакуль у нас пануе спякота, у Баце каля дваццаці. Але бліжэйшыя дні там абяцае быць вельмі горача🔥 Пажадаем нашай беларускай камандзе на IMO, якая зараз рыхтуецца да заўтрашніх выпрабаванняў, файных задач і прыемных эмоцый з іхнім цудоўным гідам. Плёну!

PS. Как вы дошли до того, что смотрите ПГ?
19🔥1
Оп-оп-оп, першыя
Датычныя паралельныя адносна бакоў
🔥10😭3🍾1
ISL 2023 G3
Пакуль беларусы адпачываюць і выдаюць лепшыя вынікі за апошнія некалькі год, мы пачынаем рубрыку "задача з ISL 2023, якую Жэня сказаў запосціць"
🔥113👍3❤‍🔥1