This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Тэарэма Куланiна
Ёсць трыкутнiк ABC i прамая l праз цэнтр яго апiсанай акружыны. Давядзiце, што калi пункт P рухаецца па l, пядальная акружына праходзiць праз фiксаваны пункт.
Пытанне для самых дапытлівых геометраў: чым з'яўляецца фіксаваны пункт, калі l таксама праходзіць праз цэнтр упісанай акружыны?

🔥4
Акружына, упісаная ў нераўнабедраны трыкутнік ABC, дакранаецца старон BC, CA і AB у пунктах A1, B1 і C1 адпаведна. Тры мухі паўзлі па прамых AA1, BB1 і CC1 з сталымі хуткасцямі так, што ў нейкі момант яны знаходзіліся ў пунктах A, B і C, а ў іншы момант былі ў пунктах A1, B1 і C1. Праз некаторы час ўсе тры мухі апынуліся на адной прамой p1, а ў некаторы іншы момант — на прамой p2. Давядзіце, што p1 ⊥ p2.
✍4❤🔥1
Геаметрычны Рух
Няхай F пункт Феербаха, а G цэнтроід трыкутніка ABC. Прамень FG перасякае апісаную акружыну у P. Адзначым цэнтроід трыкутніка PBC. Хай AG_{PBC} і FG перацінаюцца ў X. Давядзіце, што FG = 2GX
F можна замяніць на любы пункт акружыны дзевяці пунктаў
🤯3
А тым часам наш канал дасягнуй 100 падпісантаў 🎉🎉🎉
Цісніце падабайку на гэты пост, калі лічыце, што падпісантаў павінна быць нашмат больш 🌍🌍🌍

👍37❤3❤🔥1🔥1👌1🥱1
Задача з рэспубліканскай алімпіяды, якая была прапанавана ў 9 класе.
Дадзены вастракутны трыкутнік ABC. Пункты D і E абраны на баку BC і меншай дузе BC, так што <BAD = <EAC. Пасярэдні перпендыкуляр да адрэзка AD перасякае апісаную акружыну ў пунктах G і F. Давядзіце, што артацэнтр трыкутніка GFE ляжыць на баку BC.
Аўтар: Мацвей Зорка

❤🔥14🔥3✍1🤯1
Працягваем выкладваць задачы з мінулай сёлета рэспубліканскай алімпіяды. Гэтым разам прапануем вам вырашыць задачу, якая была прапанавана ў 10 класе (на жаль, крыху са спойлерам)
Дадзены паралелаграм ABCD. Упісаная акружына трыкутніка ABC з цэнтрам I датыкаецца бакоў BC, AC і AB у пунктах P, Q, R адпаведна. DI перасякае бок BC у пункце S. Апынулася, што <RPD = 90°. Давядзіце, што акружына, пабудаваная на AS як на дыяметры, датыкаецца апісанай акружыны трыкутніка PQD.

❤7❤🔥4🔥2