Геаметрычны Рух
620 subscribers
157 photos
2 videos
3 files
10 links
Download Telegram
Пакуль наш сусед піша галоўную алімпіяду года з найпрыгажэйшымі задачамі (Русанівську олимпіаду) мы прапануем вам гэты падарунак!

Акружына ω датыкаецца бока BC трыкутніка у пункце C і не перацінае іншых бакоў трыкутніка. Акружына Г праходзіць праз пункт А і датыкаецца акружыны ω на прамой AС і перацінае прамую АВ у пункце D. На прамой BC адзначаны пункт Е. Давядзіце, што радыкальная вось (EBD) і ω не залежыць ад радыуса ω.

proposed by Андрэй Кармановіч
🔥5😍1
Рубрыка паспрабуй не зарахуваць ці фінальны этап "ВСОШ по математике 2024" 11.4
🤬72🙈1
Фінальны этап "ВСОШ по математике 2024" 9.6 ці зноўку баян?
🤷‍♂1👍1
На баках AB i BC трыкутніка ABC адзначаны пункты D i E адпаведна так, што AD = CE. З інцэнтра I трыкутніка АВС правялі перпендыкуляр на прамую DE. Давядзіце, што гэты перпендыкуляр праходзіць праз сярэдзіну дугі ABC акружыны (ABC) тады і толькі тады, калі 2AD = AC.

Вясна, вераб'і прыляцелі, ажно 2.

proposed by Вадзім Камянецкі
🥰6🕊3👍1
Вы ўсё бачыце на малюнку. Каляровыя — датычныя.
Ці патрэбны ў гэтай задачы акружыны?
💅5🔥1
Шасцікутнік ABCDEF такі, што ABCD паралелаграм, а CDEF раўнабокая трапецыя з DE || CF. Апісаная акружына трыкутніка AEF перацінае прамую CF у пунктах F i P. Апісаная акружына трыкутніка BCF перацінае прамую CD у пунктах C i Q.

Давядзіце, што пункт пераціну AP i BQ знаходзіцца на роўнай адлегласці ад прамых AB i EF.
👍5😍2
Досыць добрая задача, у якой ёсць вельмі нядобрае рашэнне...
😈5🔥1🤮1👻1
На плоскасці знаходзяцца тры выпуклых папарна перацінаючыхся многавугольнікі M1, M2, M3. Вядома, што M1 ∩ M2 ∩ M3 =∅. Давядзіце, што існуе такая кропка O, якая не належыць ні аднаму з многавугольнікаў, што кожны промень [OA) перацінае хаця б адзін з многавугольнікаў.

Адкрытая алімпіяда БДУ па матэматыцы 2024 p5.

Прыдумайце і давядзіце абагульненне на n-мерную прастору.

Яе рашылі толькі удзельнікі, якія з'яўляюцца адмінамі гэтага канала😎
🔥52
F – пункт Феербаха
🔥8🥰2👏1🤓1
У дадатак да ўчорашняга паста
🍾5👍1
Досыць добрае заданне з нядаўняга Турніру гарадоў
🙈6😁2
Проста выдатная задача, ад развязку якой я атрымаў небывалае задавальненне. Давядзiце, што чырвоная прамая – датычная.
8
Тэарэма Якобі
❤‍🔥51😁1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Тэарэма Куланiна
Ёсць трыкутнiк ABC i прамая l праз цэнтр яго апiсанай акружыны. Давядзiце, што калi пункт P рухаецца па l, пядальная акружына праходзiць праз фiксаваны пункт.
Пытанне для самых дапытлівых геометраў: чым з'яўляецца фіксаваны пункт, калі l таксама праходзіць праз цэнтр упісанай акружыны?
🔥4
🤓6❤‍🔥3
USA TSTST 2019, P5
6
Акружына Ламуна
👍31👏1🤡1
Добрая задача ад Адміна. Хай X пераменны пункт на акружыне Эйлера. Y дыяметральна процілеглая ёй. H' сіметрычная H адносна X. Давядзіце, што прамая YH' праходзіць праз фіксаваны пункт.
🥰61
🤗3🤷‍♂2👎1🤯1
🔥6
Акружына, упісаная ў нераўнабедраны трыкутнік ABC, дакранаецца старон BC, CA і AB у пунктах A1, B1 і C1 адпаведна. Тры мухі паўзлі па прамых AA1, BB1 і CC1 з сталымі хуткасцямі так, што ў нейкі момант яны знаходзіліся ў пунктах A, B і C, а ў іншы момант былі ў пунктах A1, B1 і C1. Праз некаторы час ўсе тры мухі апынуліся на адной прамой p1, а ў некаторы іншы момант — на прамой p2. Давядзіце, што p1 ⊥ p2.
4❤‍🔥1