Геаметрычны Рух
617 subscribers
157 photos
2 videos
3 files
10 links
Download Telegram
Вітаю, шаноўнае спадарства!

На мінулым тыдні скончыўся ІІІ этап БелМА і аўтарскі калектыў нашага каналу віншуе пераможцаў і прызёраў! 🎉🎉🎉
Спадзяемся, што ўдзельнікі ацанілі якасць задач і ўсім жадаючым давялося ўбачыць прыгажосць умоў і развязаў да іх. 💅💅💅

Сёння мы пачынаем выкладваць геаметрычныя задачы! Цікавыя развязванні і канструктыўная крытыка задач вітаецца!

Аўтар: Мацвей Зорка
Крыніца: БелМА ІІІ этап, задача 8.4
🔥14🙉3👍1🤩1
Вітаю!

Працягваем наш марафон Ⅲ этапу. На гэты раз дзявятаму класу была прапанавана не зусім стандартная геаметрыя. Прапануем вам азнаёміцца з ёй.

Ма і Гео гуляюць у гульню. Спачатку Ма абірае пункт X унутры акружыны Ω радыусу 1. Пасля гэтага Геа называе лік ɑ ∈ (0,90] . Затым Ма праводзіць дзве прамыя, вугал паміж якімі роўны ɑ°, і адзначае пункты пераціну A, B, C і D гэтых прамых з акружынай Ω.
Знайдзіце найменшае магчымае значэнне P, для якога Геа можа зрабіць так, каб няроўнасць XA² + XB² + XC² + XD²P выконвалась незалежна ад дзеянняў Ма.

Аўтар: Антон Палюховіч
Крыніца: БелМА Ⅲ этап, задача 9.4
🔥12😡3❤‍🔥2🤔1🥱1
Вітаю!

Марафон, III (Ⅲ) этап, вы самі і так усё ведаеце. Клясічная нескладаная геаметрыя на 4 пазіцыі.

Аўтар: Аляксей Вайдзелевіч
Крыніца: БелМА III этап, задача 10.4
🔥13🎅32😨1
ААА ВІТАЮ Я ЗАБЫЎСЯ НА ПОСТ А 23:29

Аўтар: Мацвей Зорка
Крыніца: БелМА III этап, задача 11.4
🔥20👍2👎2😁21
Вітаю, паважаныя падпісанты!

Задачы з 4 пазіцыі скончыліся, таму прапаную вам ацаніць цікавае назіранне, якое падыйдзе як лёгкае практыкаванне для пачынаючых геометраў.

A_1B=BC, AB_1=AC

Аўтар: Аляксей Вайдзелевіч
Крыніца: БелМА III этап, задача 9.6
🤓11👍8
Вітанкі!

І апошнім словам пра III этап БелМА будзе гэтае практыкаванне.

Аўтар: Мацвей Зорка
Крыніца: БелМА III этап, задача 10.5
🦄10🤝32👍1🔥1
Вітаем, шаноўнае спадарства!

Рэгіён УсАШ скончыўся, таму самы час вяртацца да працоўнага рытму! Мы ўпэўненыя, што наш канал натхняе на творчасць, таму наш падпісант Дзяніс Вістуноў даслаў нам гэтую задачу. Паспрабуйце развязаць і напісаць сваю рэакцыю, Дзянісу будзе прыемна пачуць канструктыўную крытыку!
🔥97🍌1
Вітаю!

Ці падабаюцца вам конікі? Калі так, то наступнае назіранне давядзецца вам па душы!

Два трыкутнікі Δ1 і Δ2 маюць агульны артацэнтр H. Хай ω1 і ω2 - конікі з агульным фокусам H, упісаныя ў Δ1 і Δ2, адпаведна. Апынулася, што агульныя датычныя да ω1 і ω2 паралельныя. Давядзіце, што існуе коніка Γ, якая ўпісана і ў Δ1, і ў Δ2.
🔥10💋4😨2🕊1
Вітаем!

Добры снегавік прынёс вам вось такі дзіўны факт!
Давайце дапаможам снегавіку давесці яго)
47
Вітаю!

RMM-2025 p5
13👻2👍1😱1
Вітаю!

Ужо як два дні ідзе масленічны тыдзень! Мала хто ведае, але кожны масленічны тыдзень тутэйшыя вырашалі менавіта гэтую задачу. Прапануем і вам далучыцца да звычаяў і абрадаў продкаў-беларусаў, наесціся блінцоў і давесці гэтае назіранне!☀️
🔥23❤‍🔥3👍211
Вітаю!

Сёння даравальная нядзеля, таму выбачаемся за ўвесь крынж што мы посцім часамі 😁

Чырвоны пункт — цэнтр акружыны.
🔥16😨31👍1
Добрай раніцы, шаноўнае спадарства! Вось вам задача, якая была на заключным этапе БелМА 2020 ў якасці... Алгебры.

У чатырохкутніку ABCD адзначылі цэнтры акружын дзевяці пунктаў трыкутнікаў BCD, ACD, ABD і ABC. Давядзіце, што яны ляжаць на адной акружыне тады і толькі тады, калі A, B, C, D ляжаць на адной акружыне.

Паспрабуйце адказаць на пытанне: што з'яўляецца цэнтрам гэтай акружыны?
🙊10👍8🤯2🐳1
Вітаю, шаноўнае спадарства!

Ужо праз 10 дзён адбудзецца апошні этап БелМА, чакаеце?
🤯8🥰52😨2👍1💘1
Вітаю!

Ужо сёння шмат нашых падпісантаў будуць пісаць рэспубліканскую алімпіяду, таму мы вам жадаем найлепшых вынікаў, шаноўненькія!!! Спадзяемся, што вам спадабаюцца задачы. Пасля туру можаце адпісаць наконт вашых уражанняў :)

P.s. неўзабаве вас чакае конкурс ад нашага каналу!
42👍21🥰1
Вітаю! Праверка першага дня скончылася, мы стаміліся, але ўсе вашыя (неда)розвязы правераны!

Спазняемся, але вось і конкурс!!! Мы зрабілі мерч нашага каналу!!!

Умовы конкурсу:
- быць падпісантам нашага каналу
- паставіць падабайку
- напісаць каментар
- быць удзельнікам Рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы 2024-2025

Пераможца будзе выяўлены ў чацвер увечары і атрымае футболку.

P.s. Жадаем вам удачы і на заўтрашнім туры!
P.p.s. умовы аднаўлены....
👍67🔥10❤‍🔥2🥴1🖕1
Вітаю, шаноўнае спадарства! Выяўлены пераможца конкурсу -- Ігнат Абельскі. Також мы вырашылі падараваць футболку Аляксею Валенцюку за найлепшы геаметрычны развяз 10.3.

Віншуем усіх пераможцаў і ўдзельнікаў алімпіяды! Також дзякуем журы, арганізатарам і распрацоўшчыкам задач! Асабіста дзякуем Каралёўскім матэматычным кружкам за ўдзел! (Не магу не напісаць пра падтрымку https://t.me/fullandpoint у гэтай справе)

Хутка мы пачнем выкладываць задачы :)

P.s. Падзяліцеся сваімі ўражаннямі!
25👍1
Вітаю, паважаныя падпісанты, самы час абняць аўтара 11.3!

Па дадзенаму трыкутніку з дапамогай цыркуля і лінейкі пабудуйце тры акружыны аднаго й таго жа радыусу, якія тычацца адна адной і кожны з пунктаў трыкутніка ляжыць на сваёй акружыне.

Гэтую задачу ніхто не вырашыў!

Аўтар: Мацвей Зорка
Крыніца: БелМА IV этап, задача 11.3
🔥16🥰6😡5🎃2❤‍🔥1👍1
Вітаю, шаноўнае спадарства! Працягваем выкладаць рэспубліканскую алімпіяду.

Задача стаіць роўна на сваёй пазіцыі, хаця чамусьці дастатковая колькасць людзей не змагла яе вырашыць...

Також выкладваем задачы рэспы! Насалоджвайцеся!

Аўтар: Вадзім Камянецкі
Крыніца: БелМА IV этап, задача 11.6
14👍2