Геаметрычны Рух
619 subscribers
157 photos
2 videos
3 files
10 links
Download Telegram
Сённяшняя задача не звычайная. Яна асаблівая. Ці ведаеце вы, што роўна 124 гады таму быў прыдуманы Гамбургер? Смачная падвойная булачка, пасыпаная зверху хрумсткім кунжутам, апетытная мясная начынка, вітамінавая салата, хруст марынаваных агуркоў з цыбуляй і кетчупам, а кампазіцыю дапаўняе сыр, які тае ў роце. Гэтак і гэта задача сабрала ў сабе самыя якасныя геаметрычныя інгрэдыенты, у тым ліку і самы сакрэтны (каханне да сваіх падпісантаў)

P. S. Задача па матывах USA TSTST 2024
5🌭5🐳31💋1
Прывітанне, Сябры! Сёння ў нас незвычайная задача. За акном ураган, і ў такія хмурныя дні важна напаўняць сваё сэрца цяплом і радасцю.

На малюнку вышэй адлюстравана сэрцайка, што складаецца з трох паўакружын. Назавём пару пунктаў (P, P') клапатлівай калі P і P' ляжаць на сэрцы і дзеляць яго перыметр напалову. Хай (P, P'), (Q, Q') дзве клапатлівыя пары. Датычныя да сэрца ў пунктах P, P', Q, Q' ўтвараюць выгнуты чатырохкутнік XYZT. Апынулася, што вакол дадзенага чатырохкутніка можна апісаць акружыну. Чаму роўны кут паміж PP' і QQ'?

P.S. Крыніца IGO 2021 Elementary P3
102
Добрай раніцы! Сёння прапануем вам давесці наступны факт пра пункт Феербаха
😇11
Якія доказы дадзенага факта вы ведаеце?
Жоўтыя пункты ізаганальна спалучаны адносна чатырохкутніка. Тады сярэдзіна адрэзка, які іх злучае ляжыць на прамой Гауса
👍3👏2🔥1
Хай l_a прамая сіметрычная BC адносна вонкавай бiсектрысы вугла <A. Хай l_a перасякае прамыя AC і AB у пунктах A_B і A_C. Аналагічнае вызначым пункты B_A, B_C, C_A і C_B. Давядзіце, што радыкальная вось акружын (A_B B_C C_A) і (A_C B_A C_B) супадае з прамой Нагеля.
🔥5
Упэўнены, што нехта прыдумаў гэта да мяне, але выглядае сімпатычна
👍71
Лета хутка скончыцца, а таму прапаную такі вось малюнак, некалі прыдуманы мной і дапрацованы Мацвеем.
Чырвоная прамая — радыкальная вось дзьвух акружын.
🔥9🤮4👏1💔1🆒1🦄1
Геаметрычны Рух
Лета хутка скончыцца, а таму прапаную такі вось малюнак, некалі прыдуманы мной і дапрацованы Мацвеем. Чырвоная прамая — радыкальная вось дзьвух акружын.
Таксама прапаную адказаць на дадатковае пытанне: цэнтр гаматэтыі якіх дзвюх акружын супадае з ніжнім пунктам пераціну (які і патрэбна давесці).
👎4🔥3🦄1
🎉🎉🎉 Віншуем нашага адміна Шэшукова Яўгенія з 3 месцам на MGO 🎉🎉🎉

P.s. рашэнне задачы нумар 1 было адзначана як вельмі прыгожае!
🏆27👍3🔥2🍾21
Ведаеце. Існуе выдатная прымаўка. Лепш позна, чым ніколі. Здаецца, што цяпер самы час яе ўспомніць. Адносна нядаўна прайшоў IMC 2024. I мне б хацелася павіншаваць нашых пераможцаў 🎉🎉🎉
Нашымі Беларускімі студэнтамi было заваявана тры срэбных медалі 🥈, адзін залаты медаль і адзін гранд пры🥇.
У склад каманды Беларусі ўвайшлі: Мацвей Зорка, Вадзiм Камянецкi, Мікіта Шутро, Кірыл Сівалап, Павел Берняк.
Гэтак жа няможна не адзначыць поспехi нашых былых сяброў, якія таксама некалі вучыліся ў сценах чароўнага ліцэя БДУ. Срэбны 🥈і два залатых медаля🥇 заваявалі Аляксей Мамонаў, Андрэй Кармановіч і Андрэй Нарадзецкi. Яшчэ раз віншуем!🥳
🏆29❤‍🔥1👍1🔥1
Вітаю, шаноўнае спадарства! Першага верасня, нядзеля, самы час пазабавіцца задачай ад Яўгена Шэшукова.
🔥7🤷‍♂3👍1
Давядзіце, што калі шасцікутнік мае роўныя дыяганалі і паралельныя супрацьлеглыя бакі, то вакол яго можна апісаць акружыну.

Як гэта звязана з акружынай Ламуна?
🤨4😱3😎1🤷1
Давядзіце, што сума кутоў роўная 180 градусаў. На першы погляд задача можа здацца не вельмі прыгожай, аднак калі паглыбіцца...
😁131
Наш неверагодны адмін Мацвей Зорка зрабіў вось такое вось цудоўнае назіранне.

Тры парабалы з фокусамі A, B і C знешнім чынам датыкаюцца адна адной. Давядзіце, што сума сiнiх кутоў роўная 360°
12🍓2🔥1
Паступіўшы ў БДУ, першая справа, якую зрабілі Жэня Шэшукоў і Ігар Шмыгалёў, гэта прыдумалі гэтую задачу.
(А што зробіш калі з геаметрыі на ФПМІ толькі аналітычная)

N* ізаганальна спалучана пункту N (Пункт Нагеля) адносна трыкутніка BIC
🔥20🗿2
Дазваляецца давесці перацін чырвоных прамых Эйлера у адным пункце.
Не давесці не дазваляецца.
🥰10❤‍🔥21
Добрай раніцы! Прапануем вам вырашыць вось такое добрае заданне :)
🥰7🎃3😁21
Добрая задача ад адміна
1😁124👍2
Вітаю, шаноўнае спадарства! Прапаную вось такі адпачын пасля цяжкага варыянту тургора.
Радыусы дзьвух акружын роўныя.
1👍102🥰1🤯1
Дарагія сябры! Нешта даўнютка ў нас не было пастоў. Аднак сёння ў нас адменная нагода. У нашым канале памкнулася цэлых 300 неабыякавых геометраў! Велізарнае дзякуй усім за такі вялікі лік. Мы паспрабуем і далей цешыць вас прыгожымі задачамi!

Па такой нагодзе прапануем вам вырашыць задачу, аўтарам якой з'яўляецца няўяўны Мацвей Зорка!
🥰11🔥4👍1
Forwarded from Фулл и точка
#красота_спасет_мир #разбор

Встречайте❗️Фантастический коллаб года 🔥

Специально для вас мы побывали в самом сердце белорусского олимпиадного математического движа 🧡— в гостях у крутейших авторов канала Geometry Belarus 😎

В этом выпуске ( тык - тык ) вас ждет авторский разбор одной из лучших (по версии Фулл и точка) геометрий года от легендарного призера международной математической олимпиады Матвея Зорько 🤩

Задача, которую мы будем разбирать, прогремела во всех геометрических пабликах, но для тех кто пропустил — условие и картинку мы оставляем в комментариях к посту 👇

Подумайте немного 🤔 прежде чем смотреть видео, чтобы получить настоящий кайф от неожиданного сюжетного поворота 😍

И как приятный бонус — в конце видео вас ждет конкурс с потрясающими белорусскими призами 🎁

Наливайте себе кружечку горячего чая ☕️, тыкайте на ссылочку 👉 тык - тык 👈

Прыемнага вам прагляду 🎬
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥰196🔥2👍1