⚡️ Rockstar раскрыла кошты GTA VI
Папярэднія заказы GTA VI стартуюць апоўначы 25 чэрвеня й Rockstar, нарэшце, раскрыла кошты самага чаканага шматлікімі ґеймерамі хіта гэтага года!
🔸Стандартнае выданьне — 80 даляраў;
🔸Ultimate Edition — 100 даляраў.
У пашыранае выданьне ўвойдуць розныя касмэтычныя рэчы, новыя аўтамабілі, а таксама ўнікальныя аўтамайстэрні, дадатковыя крамы адзеньня, цырульня, тату-салён з больш за 50 новых тату, а таксама склад, дзе можна знайсьці розныя прадметы й кантрабанду.
Поўная інфармацыя аб бонусах прадстаўлена тут.
У якасьці бонусаў за папярэдні заказ да 20 лістапада ўсе гульцы атрымаюць набор касмэтычных прадметаў, натхнёных GTA: Vice City.
12 лістапада ў продаж таксама паступяць фізычныя копіі гульні, аднак у іх ня будзе дыскаў, толькі код актывацыі.
Нагадаем, рэліз адбудзецца 19 лістапада на PS5 і Xbox Series X/S.

❤10👍5⚡3👎3
📰 Microsoft можа скасаваць гульню пра Блэйда
The Verge: скарачэньні ў Xbox могуць прывесьці да скасаваньня Marvelʼs Blade і продажу альбо закрыцьцю студыі распрацоўшчыкаў у асобе шматпакутнай Arkane Studios (Dishonored, Prey).
Па дадзеных крыніц Тома Ўорэна з The Verge, гульня першапачаткова павінна была выйсьці ў гэтым годзе. Але рэліз перанесьлі на канец 2027-га што моцна адбілася на павелічэньні бюджэту праекту.
Таксама па інфармацыі журналіста скарачэньня ў Xbox пачнуцца ўжо 6-га ліпеня! У плянах карпарацыі звольніць як мінімум 1000 чалавек.

😢8🤡4😁2👍1
📢 Сімулятар жыцьця ў кібэрпанк-горадзе Nivalis Nights выйдзе ў верасьні
Вас чакае разьвіццё бізнэса, кіраваньне рэстаранамі й начнымі клюбамі! заводзьце сяброў і ворагаў, купляйце і ўпрыгожвайце кватэры, рыбачце, а можа, нават адшукайце каханьне ў кібэрпанкавым горадзе, які распасьціраецца ад акіяна да аблокаў.
Гульня выйдзе 29 верасьня на PC.
Над праектам працуюць аўтары вядомага й вельмі добрага кібэрпанк-сімулятара Cloudpunk.

YouTube
Nivalis Nights | Release Date Trailer
Grow your business, manage restaurants and nightclubs, make friends and enemies, buy and decorate apartments, go fishing and maybe even find love in Nivalis, the city that stretches from the ocean to the clouds.
Wishlist Now on Steam: https://505.games/NivalisNights…

❤7👍4🔥2🍌1
📢 The Elder Scrolls 4: Oblivion Remastered выйдзе на Nintendo Switch 2 у жніўні
Рэмайстар The Elder Scrolls 4: Oblivion атрымаў дату рэлізу на Nintendo Switch 2!
Рэліз гульні на гібрыднай кансолі варта чакаць ужо 11 жніўня!
У гонар гэтага, распрацоўнікі апублікавалі вельмі крэатыўны ролік, з выявай звычайнга (з пункту гледжаньня распрацоўнікаў) карыстача кансолі, якога ўвесь час суправаджае ўсімі "любімы" Захоплены прыхільнік.
Дарэчы, аб трэйлеры, нескладана заўважыць, што ў ім самой гульні, амаль не адвялі часу, што не дзіўна, і візуальна, па тых кадрах, што ёсьць, здаецца гульні, шчыра кажучы, дрэнна ў рамках Switch.
У некаторых крамах ужо зараз стартавалі перадзаказы фізычнага выданьня, якое цалкам прадаюць на картрыджах безь неабходнасьці загружаць штосьці дадаткова.

The Elder Scrolls IV: Oblivion Remastered - Official Nintendo Switch 2 Release Date Reveal Trailer
Check out the Nintendo Switch 2 Release Date Reveal Trailer for The Elder Scrolls IV: Oblivion Remastered, a remaster of the beloved RPG developed by Bethesda. Players can take the adventure on the go with the release on Nintendo Switch 2 with new visuals…
👍11🤮4❤2
📰 Donʼt Kill the Disc — Ґеймеры патрабуюць ад Sony працягнуць выпуск дыскаў з гульнямі
У першы дзень ліпеня, Sony абвясьціла, што са студзеня 2028 году спыніць вытворчасьць дыскаў усіх новых гульняў, якія выходзяць на кансолях PlayStation.
Цяпер гульні ў PS Store і ў рытэйлераў будуць прадавацца выключна ў лічбавым выглядзе (у крамах — скрынка + код).
Кампанія заяўляе, што рашэньне абумоўлена зьменамі ў перавагах спажыўцоў, якія ўсё часьцей выбіраюць лічбавае выданьне.
Акрамя таго, Sony рыхтуецца да зачыненьня PS Store для PS3 і PS Vita.
Крама перастане працаваць у ліпені 2027 году, а ў Лацінскай Амэрыцы закрыцьцё адбудзецца ўжо ў гэтым годзе.
Ґеймеры праўда аказаліся не рады такому рашэньню карпарацыі.
Карыстальнікі стварылі петыцыю, якая на сёньняшні дзень ужо сабрала больш за 110 тысяч подпісаў!
Карыстальнікі заяўляюць, што валоданьне фізычным выданьнем — гэта пацьверджаньне таго, што гульня сапраўды ваша. Лічбавыя копіі й коды для актывацыі ненадзейныя, таму што праваўладальнікі заўсёды могуць закрыць гульню або адабраць яе ў пакупніка.
Больш за тое, адмова ад вытворчасьці дыскаў ударыць па эканоміцы, таму што мноства людзей пакінуць без працоўных месцаў.

❤16🔥6🆒3
⚡️ Xbox дала зялёнае сьвятло рэструктурызацыі
Аб тым, што Microsoft плянуе летнія маштабныя скарачэньні, якія закрануць гульнявое падразьдзяленьне ўжо было вядома раней, аднак зараз гэта ўжо ня чуткі.
Кіраўніца Xbox Аша Шарма афіцыйна абʼявіла аб гэтым, назваўшы бягучыя перастаноўкі самымі масавымі ў гісторыі гульнявога падразьдзяленьня. У бягучым фінансавым годзе скароцяць 3200 супрацоўнікаў (каля 20% штата), большасьць з працоўных пакінуць свае месцы хуткім часам.
🔸Студыі Compulsion Games (We Happy Few) і Double Fine (Psychonauts) стануць незалежнымі, захаваўшы за сабой свае франшызы.
🔸Ninja Theory (Senua) і Undead Labs (State of Decay) будуць прададзены новым выдаўцам.
🔸Шматпакутная Arkane гэтак жа вядзе перамовы аб аддзяленьні, аднак працэс ускладнены заканадаўствам Францыі.
🔸У найбліжэйшай будучыні, скарачэньні пройдуць у Activision, Bethesda / ZeniMax, Blizzard, King, Mojang і Xbox Game Studios.
🔸Mojang (Minecraft) і King (Candy Crush) былі пазбаўленыя аўтаномнасьці ў рашэньнях і зараз наўпрост падпарадкоўваюцца Ашы і яе камандзе.
🔸Сілы ZeniMax гэтак жа больш ня будуць канцэнтраваць на Fallout і The Elder Scrolls, кампанію засяродзяць на ўсіх праектах, у тым ліку Wolfenstein, Doom і Quake.
Аша Шарма зноў адзначыла, што ў Xbox дрэнная рэнтабельнасьць, таму падразьдзяленьню патрэбна перазагрузка. Усё вышэй згаданыя студыі былі набыты Філам Спэнсарам, які рабіў стаўку на Game Pass і са словаў Шармы, гэта надало вагі Xbox, але не паўплывала станоўчы на прыбытак.
Кіраўніца адзначыла, што "мець усе незалежныя студыі немагчыма", і кампанія зразумела, што яна не выступае "найлепшым домам" для некаторых каманд.
Ужо анансаваныя гульні ад унутраных студыяў скасоўваць ня будуць. Па словах Шарма, інвэстыцыі ў Xbox не зьнізяцца, але іх зьбіраюцца рабіць зь вялікім фокусам, а рэлізы хочуць выпускаць хутчэй — у тым ліку праз скарачэньне колькасьці мэнэджэраў.

🤬7🤡7😭4🗿3😁1😢1
📰 Zenimax Online Studios страціла палову супрацоўнікаў на фоне скарачэнняў у Xbox
Выданьне Kotaku паведамілі, што стваральнікі The Elder Scrolls Online з Zenimax Online Studios сурʼёзна пацярпела ад маштабнай рэструктурызацыі Xbox. Супрацоўнікаў кампаніі зьбіраюць у залях на засяданьне з аддзелам кадраў, дзе зачытваюць загады аб звальненьні.
Некалькі дзесяткаў спэцыялістаў ужо паведамілі аб звальненьні са студыі ў сацсетках, некаторыя зь іх працавалі ў кампаніі больш за дзесяць гадоў. Крыніцы выданьня адзначылі, што агульная колькасьць пацярпелых можа складаць да паловы каманды распрацоўшчыкаў.
Джэсыка Фолсам (спэцыяліст па працы з супольнасьцю) пасьпяшалася запэўніць, што студыя працягне працу над гульнёй, аднак пляны якія маюцца зараз, верагодна давядзецца перагледзець.

😢17❤3👍2
📰 Obsidian Entertainment зоймецца новай Fallout
Паводле інфармацыі журналіста Джэйсана Шраера з Bloomberg, Obsidian Entertainment падчас маштабнай рэструктурызацыі ў Xbox была вымушана скасаваць шэраг сваіх праектаў, у тым ліку Avowed 2, распрацоўка якой, вялася вельмі актыўна й яе анонс плянаваўся ў бліжэйшы год. Аднак гульня не ўпісалася ў новы вэктар выдаўца.
Паводле інсайдэра, Obsidian Entertainment, пры падтрымцы Bethesda і пад кіраўніцтвам Джоша Соера (ґеймдырэктара New Vegas і Pillars of Eternity) пачне працу над новай Fallout.
На дадзены момант каманда ўсё яшчэ займаецца DLC для The Outer Worlds 2 і сваёй каапэратыўнай Grounded 2.
На фоне зьмен у Xbox, Obsidian Entertainment скараціла каля чвэрці супрацоўнікаў. Паводле зьвестак выданьня Game File, гэтыя звальненьні закранулі 52 чалавекі.

😱10❤3👍2🤬2🤯1
📢 Assassinʼs Creed Black Flag Resynced выйшла на кансолях і хутка дабярэцца да PC
Крытыкі цёпла прынялі рэмэйк (Metacritic — 84 балы са 100, а на OpenCritic — 86 балаў са 100).
Журналісты адзначылі, што візуальна гульня выглядае шэдэўральна й пры гэтым якасна, яна не саступае арыґіналу, увесь дух той самай Black Flag, па-ранейшаму на месцы.
Гульня ўжо даступная на PS5 і Xbox Series X | S, а рэліз на PC адбудзецца ўвечары.
Кошт стандартнага выданьня склаў 60 даляраў, а вэрсіі Deluxe з дадатковымі касмэтычнымі прадметамі — 70.
❗️Гульня недаступна на тэрыторыі Беларусі.
Леґендарная адзіночная гульня пра піратаў вяртаецца! Станьце Эдвардам Кенуэем і баразьніце Карыбскае мора ў часы Залатога стагодзьдзя пірацтва ў гэтым дакладным арыґіналу рэмэйку зь неверагоднай ґрафікай, палепшаным ґеймплэем і новым кантэнтам.
Крытыкі цёпла прынялі рэмэйк (Metacritic — 84 балы са 100, а на OpenCritic — 86 балаў са 100).
Журналісты адзначылі, што візуальна гульня выглядае шэдэўральна й пры гэтым якасна, яна не саступае арыґіналу, увесь дух той самай Black Flag, па-ранейшаму на месцы.
Гульня ўжо даступная на PS5 і Xbox Series X | S, а рэліз на PC адбудзецца ўвечары.
Кошт стандартнага выданьня склаў 60 даляраў, а вэрсіі Deluxe з дадатковымі касмэтычнымі прадметамі — 70.
❗️Гульня недаступна на тэрыторыі Беларусі.
❤8🥱5✍3🔥1🤮1
📰 Супрацоўнікі Bethesda Game Studios збудавалі стыхійны мэмарыял па звольненых калеґах.
Bethesda Game Studios аказалася адной са студыяў, закранутых маштабнай рэструктурызацыяй Xbox, у выніку чаго, многія супрацоўнікі пазбавіліся сваіх працоўных месцаў
7 ліпеня каманда ў Осьціне арґанізавала мэмарыял пад назовам «Ушанаваньне заслуг», да іх далучылася каманда з галоўнага офіса ў Роквіле.
Аднак, па сьцьвярджэньні прафзьвяза, ужо празь некалькі хвілін аддзел кадраў запатрабаваў прыбраць гэтыя стэнды:

Нажаль, HR прымусіў нашага офіс-мэнэджара прыбраць яго практычна адразу ж. Нам заявілі, што мэмарыял знаходзіцца ў зоне агульнага карыстаньня, таму яго неабходна прыбраць. Мы часта выкарыстоўвалі агульныя зоны для розных мэт — напрыклад, для разьмяшчэньня фанацкіх работ, — але ў HR, мяркуючы па ўсім, палічылі «Ушанаваньне заслуг» недарэчным.
Nova Lands — гэта гульня аб будаўніцтве заводаў і кіраваньні выспамі. Балянсуйце паміж вядзеньнем бою, дасьледаваньнем тэрыторыі й павышэньнем эфэктыўнасьці. Дасьледуйце новаздабытую плянэту, расчыніце яе таямніцы й зрабіце яе сваім новым домам.
Распрацоўнік — BEHEMUTT (Бразылія)
Tattoo Tycoon — Станьце татуіроўшчыкам і адкрыйце свой тату-салён. Падбірайце ідэальныя эскізы для эксцэнтрычных кліентаў і ператварайце смутныя ідэі ў творы мастацтва на іх целах. Ператворыце асабісты тату-кабінэт у квітнеючую сетку салёнаў у Татуга-Бее.
Распрацоўнік — Crazy Bunch (Нямеччына)
❗️Забраць гульні можна да 16 ліпеня
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤🔥11🤔3🤮1
Forwarded from OLSEVICHBRO
Вітаю! На сувязі OLSEVICHBRO. Сёння выпусціў беларусізатар для гульні Crysis, тры месяца працы.
Спасылка https://mega.nz/file/5yBwXYAK#iFDPfnAFExk9OZdu642OXzDkPgfaKQJIYRpqM33F0d4
Nexusmod https://www.nexusmods.com/crysis/mods/179
На Anibel пазней
Беларусізатар працуе з рэлізамі са Steam, GOG і EA store; для пірацкіх сумяшчальнасць залежыць ад канкрэтнага рэпака
Дзякуй Tower of Angels за дапамогу з перакладам Crysis
Пішыце ў каментарыях, калі заўважылі памылкі.
Гуляйце па-беларуску!

❤🔥25👍8❤4
⚡️ Для ULTRAKILL аматары ствараюць беларускі пераклад з паўнавартаснай агучкай
Праект зьяўляецца часткай поўнай беларускай лакалізацыі гульні, мэта якой — стварыць якасны пераклад з захаваньнем атмасферы, стылю і духу арыгінала.
На дадзены момант ужо зроблена:
• Поўны пераклад тэкстаў гульні.
• Лякалізацыя тэкстур.
• Беларуская агучка Габрыэля (Дзея I).
• Поўная агучка Міноса Прайма.
• Поўная агучка Сізіфа Прайма.
Спампаваць лякалізацыю можна на GitHub.
Кіраўніцтва па ўсталёўцы тут.

ULTRAKILL - Бeларускі дубляж. ГАБРЫЭЛЬ Дзея 1
У гэтым відэа прадстаўлена беларуская агучка Габрыэля з першай дзеі ULTRAKILL.
Праект з'яўляецца часткай поўнай беларускай лакалізацыі гульні, мэта якой — стварыць якасны пераклад з захаваннем атмасферы, стылю і духу арыгінала.
Што ўжо завершана
• Поўны…

❤20🔥4⚡2❤🔥1
The Life and Suffering of Sir Brante — Гардкорная наратыўная ролевая гульня аб сьвеце, якім кіруюць рэальныя, але жорсткія багі. Прайдзі шлях ад нараджэньня да сьмерці, дзе кожны выбар мае свой кошт і вядзе да незваротных наступстваў. Ці станеш ты інквізітарам, судзьдзёй або бунтаром? Выбар за табой!
Распрацоўнік — Schisma Games (Расея)
❗️Забраць гульню можна да 23 лiпеня.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤15👎5🙈3👍2