Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.3K photos
731 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 У Ubisoft новыя скарачэньні

Па зьвестках партала Insider Gaming, француская кампанія закрыла сваю канадзкую студыю Ubisoft Winnipeg. Такім чынам, працы пазбавіліся 85 спэцыялістаў.
Акрамя яе, цалкам зачынена студыя Ubisoft Belgrade, аднак пра яе інфармацыі вельмі мала.

Таксама масавыя звальненьні (а менавіта 51 чалавек) адбыліся ў Ubisoft Barcelona.

Гэтак жа, паводле дадзеных крыніц Insider Gaming, каля 12% супрацоўнікаў Ubisoft Montreal, якія займаюцца Rainbow Six Siege, адхіляць ад працы над шутэрам. Акрамя таго, каля 50 чалавек перавялі з Rainbow Six Siege Mobile і нейкага неанансаванага праекту на нешта іншае.

Усе гэтыя дзеяньні зьяўляюцца працягам рэарґанізацыі кампаніі, якая пачалася яшчэ ў студзені гэтага году.
😢16🥴5😁2
🎉 Сябры, гэты дзень настаў! Даўгачаканая (спадзяёмся) лакалізацыя для Slay the Spire 2 выходзіць у свет. Каментуйце, абмяркоўвайце, рэпосціце, дзяліцеся з сябрамі – нам будзе вельмі прыемна. Далей – болей! 🚀

Спасылка на мадыфікацыю на NexusMods
Спасылка на дапаможнік у Steam
Mega

🌐 Вядома ж, яна адразу ж ёсць на belarusian.games, разам з больш чым сотняй іншых перакладаў.

Падтрымаць нас, як і заўжды, можна на Boosty ці Patreon.

📣 Нашыя сацсеткі
Twitter (X)
Telegram
Discord
Сайт
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
21🔥1
⚡️ Resident Evil 2 Remake атрымала аматарскі беларускі пераклад

Рэліз Resident Evil 2 адбыўся ў 1998 году, і зараз адна з самых знакамітых гульняў усіх часоў вяртаецца на сучасныя прылады ў зусім новым абліччы.

У Resident Evil 2 вас чакае ўсё лепшае з гульняў серыі: клясычны экшэн, дасьледаваньне гульнявога сьвету, небясьпекі якога трымаюць гульца ў напрузе, а таксама складаныя галаваломкі. Далучайцеся да паліцэйскага-навабранца Леона С. Кэнэдзі й студэнткі каледжа Клэр Рэдфілд, чые шляхі перасекліся ў выніку фатальнай ўспышкі эпідэміі ў Раккун-Сіці, якая ператварыла мясцовае насельніцтва ў крыважэрных зомбі.


Спампаваць пераклад можна з Nexus, або Google Дыск.

Дарэчы, да 18 чэрвеня, саму гульню можна набыць у Steam са зьніжкай ў 8️⃣0️⃣ (прпанова недаступна для акаўнтаў Steam зь Беларусі).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
316👍4😱1
📰 Microsoft можа разглядаць магчымасьць продажу Xbox

Выданьне The Information, паведамляе, што Microsoft разглядае магчымасьць рэарґанізацыі Xbox у паўнавартасную (і цалкам залежную ад карпарацыі) даччыную кампанію, з мэтай аптымізацыі або продажу.

Па словах крыніц выданьня, на дадзены момант Microsoft разглядае некалькі асноўных варыянтаў далейшага ўзаемадзеяньня з Xbox, гэта продаж кампаніі, рэарґанізацыя ў даччыную кампанію або пошук інвэстара.

За апошнія пяць гадоў даходы Xbox упалі амаль на паўмільярда долараў, але пры гэтым новае кіраўніцтва зьбіраецца павялічыць выдаткі на распрацоўку флагманскіх праектаў і паскарэньне стварэньня мноства гульняў. Выніковы бюджэт яшчэ ня ўзгоднены, але, грашовыя, уліваньні плянуюць ўзмацніць ужо ў ліпені з пачаткам новага фінансавага году.

Акрамя гэтага, вядомы інсайдэр Джэйсан Шраер пацьвердзіў чуткі, аб будучых скарачэньнях.
😨13🤔7👍2😱2🤯1
Forwarded from Belgaming🎮👾
🤪 Еўракамісія адмовілася ўводзіць законы супраць забойства гульняў. Stop Killing Games не дачакалася падтрымкі, чыноўнікі вырашылі, што выдаўцы маюць права рабіць са сваёй уласнасцю што заўгодна.
У адказ на петыцыю яны заявілі, што еўрапейскае заканадаўства "ўжо абараняе спажыўцоў" і абавязвае кампаніі папярэджваць аб тэрмінах падтрымкі гульняў. Але не больш за тое.
Адзінае, што яны абяцаюць - узмацніць патрабаванні да празрыстасці і пагаварыць з прадстаўнікамі індустрыі. Пытанне застаецца адкрытым.
Belgaming
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬29👍3😐2👎1🫡1
📰 Былы кіраўнік PlayStation: "У Xbox фундамэнтальна не разумеюць як уладкованы забаўляльны бізнэс"

Былы кіраўнік PlayStation Шон Лейдэн пракамэнтаваў сытуацыю зь нядаўнімі, вельмі трывожнымі навінамі аб Xbox.
Лейдэн прызнаў, што рызыкуе прагучаць як "хэйтар", але не лічыць сябе такім. Яму здаецца, што ўсе апошнія рашэньні Xbox дэманструюць "фундамэнтальнае неразуменьне таго, як працуе рынак інтэрактыўных забаў".

Гэтак жа Лейдэн раней выказваўся аб плянах Ашы Шармы на Game Pass, па яго меркаваньню, Microsoft з усіх сіл спрабуюць ператварыць Game Pass у здаровы бізнэс, нягледзячы на ​​неспрыяльныя вынікі дыягностыкі й змрочны прагноз.

Дарэчы аб праблемах у Xbox, журналіст і інсайдэр Джэйсан Шраер, са спасылкай на свае крыніцы заявіў, што ў нетрах карпарацыі пачаліся актыўныя перамовы шматлікіх вядомых студый аб аддзяленьні ад кампаніі, з мэтай ня быць зачыненай.

Сярод іх — Compulsion Games (South of Midnight), Ninja Theory (сэрыя Hellblade) і Double Fine (сэрыя Psychonauts). Аднак Шраер адзначае, што ёсьць і іншыя каманды якія спрабуць зьбегчы з "тытана які падае".

Таксама вядома, што працоўным некаторых студый паведамілі аб неадназначным статусе іх каманды й далі адабрэньне на пошукі новай працы.
Шраер адзначыў, што нават работнікі больш камэрцыйна пасьпяховых студый Xbox ня ўпэўненыя, што ўпішуцца ў будучыя пляны кіраўніцтва.
😁11👀5🥰3😢3👍1
📰 Для Dispatch выйшаў апдэйт з цэнзурай

Студыя AdHoc выпусьціла абнаўленьне для Dispatch, якое дадало ў гульню новыя вэрсіі цэнзуры. Распрацоўнікі адзначылі, што апдэйт прызначаны ў першую чаргу для гульцоў на Switch, але яго таксама можна выкарыстоўваць на PC, PS5 і (у будучыні) на Xbox.

Цяпер у гульні зьявіліся дзьве вэрсіі цэнзуры, першая часткова хавае ґеніталіі й лаянку, а другая цалкам блакуе аголеныя целы й нават непрыстойныя жэсты.
Гэтак жа сама цэнзура зараз мае некалькі варыянтаў! Блэкаўт (чорны квадрат), мазайка й "хаатычная", якая закрывае абʼект рандомным прадметам.

Такая ўвага "сартам" цэнзуры выклікана нядаўнім скандалам, які ўзьнік на фоне цэнзуры на Switch.
Немагчымасьць яе адключыць і яе выгляд (той самы блэкаўт) псавалі ўражаньне й успрыманьне гульні.
😁14🙉6👍31🤮1
📢 Хорар Hellraiser: Revival выйдзе 8 кастрычніка

Новы разьдзел у гісторыі «Паўстаўшага зь пекла» — станьце мімавольным ініцыятарам рытуалу Пінхэда, каб вызваліць боль і асалоду, якіх сьвет яшчэ ня бачыў.
Камбінуйце дэманічныя здольнасьці зь зямной зброяй, прычыняючы ворагам боль, які руйнуе косткі й прапальвае плоць, або, быць можа, даруе асалоду?
Кіньце выклік спараджэньням пекла, маньякам, культыстам і нават самым жудасным жрацам у сюжэтнай хорар-гульні на выжываньне.


Гульня выйдзе 8 кастрычніка на PS5, Xbox Series і PC.
🔥63👍2🤮1
⚡️ Цяпер дакладна: перадзамовы Grand Theft Auto VI пачнуцца 25 чэрвеня

Rockstar апублікавала ключавой арт Grand Theft Auto VI выкананы ў клясычным для франшызы стылі, а таксама афіцыйна пацьвердзіла, што перадзамовы гульні пачнуцца ўжо 25 чэрвеня!

Нагадаем, гульня выйдзе 19 лістапада на PS5 і Xbox Series.
Навінка адправіць нас у любімы многімі зь дзяцінства Вайс-Сіці!
136🥰2
🆓 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Citizen Sleeper і ROBOBEAT

ROBOBEAT Трымайце свой палец на пульсе! У рытм-шутэры ROBOBEAT вам трэба максымізаваць страты, страляючы ў рытм. Бегайце па сьценах, выкарыстоўвайце крук-котку, выконвайце падкаты й скачыце па варʼяцкім маёнтку, створанаму зварʼяцелым робатам-сьнегавіком.

Распрацоўнік — Inzanity (Швэцыя)

Citizen Sleeper Вы — зьбеглы працоўны на нелегальнай касьмічнай станцыі. Дасьледуйце яе, заводзьце сяброў, разьбірайцеся з уласным мінулым і будуйце будучыню ў новай ролевай гульні ў жанры TTRPG. На абломках міжплянэтнага капіталізму напішуць нашы імёны!

Распрацоўнік — Jump Over The Age (Вялікабрытанія)

❗️
Забраць гульні можна да 25 чэрвеня.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥰8👍43
Хочам параіць канал нашых сяброў — Я бачыў Бога 👁

📌ЯББ – аўтарскі праект, які адлюстроўвае людзей, культуру, а таксама суб‘ектыўнасць парадку ў аб‘ектыўным хаўсе. Уплыў культуры, філасофскія пытанні, чалавек у свеце і паміж іншых.

Мы не аб‘ектыўныя і не імкнемся стаць акадэмічнымі. Хаця перыяд быў, трэба адзначыць. Тым не менш гэта ў мінулым. Мы прайшлі праз шмат унутраных праблем. Аднак яны, у выніку, прымушалі нас ісці ўперад, пазнаваць свет і сябе . І гэтае імкненне мы хочам перадаць вам.

Канал для тых, каму ўжо лянота філасофстваваць на папойках, але надаль цікава шукаць новыя пытанні.

https://t.me/jabacyuboha
9👍5👎1
⚡️ Загінуў адзін з заснавальнікаў Ubisoft — Клод Гіймо

Па дадзеных французскіх СМІ, Клод Гіймо знаходзіўся на борце лёгкага самалёта, які пацярпеў крушэнне недалёка ад Ла-Боля ў Францыі.

Клод быў адным з пяці братоў Гіймо, якія ў 1986 годзе заснавалі Ubisoft.
19🫡4🤔2🔥1🤯1😐1🆒1
Forwarded from Belgaming🎮👾
😳 Скарачэнні ў XBOX дабраліся да Bethesda. Пад нож могуць трапіць Arkane, id Software, MachineGames і Bethesda Game Studios, стваральнікі Fallout, DOOM, Wolfenstein і The Elder Scrolls.
Джордж Бруссар з 3D Realms паведамляе, што звальненні ў ZeniMax Media ўжо пачаліся. І, паводле яго слоў, яны могуць быць значна большымі, чым чакалася.

Акрамя таго, EA таксама пачала скарачаць супрацоўнікаў. Пакуль невялікімі хвалямі, але адразу ў некалькіх падраздзяленнях.
Інфармацыю пацвердзіў інсайдэр Destin Legarie. Афіцыйных каментароў ад выдаўца пакуль няма.
Belgaming
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😐15😢11😨4🤡1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 Продажы Steam Machine стартуюць ужо 30 чэрвеня

Valve афіцыйна абʼявілі, што 30 чэрвеня пачнецца старт продажаў Steam Machine!

🔸Варыянт з 512 ҐБ памяці й без ґеймпада абыдзецца ў 1049 даляраў, з ґеймпадам у 1128 даляраў.
🔸Варыянт з 2 Тб і без ґеймпада абыдзецца ў 1349 даляраў з ґеймпадам у 1428 даляраў.

У Valve адзначылі, што першапачатковы кошт Steam Machine павінен быў скласьці прыкладна 750 даляраў, але крызіс на рынку апэратыўнай памяці прымусіў кампанію перагледзець пляны.

Характарыстыка:
▫️Цэнтральны працэсар
Паўзаказны працэсар AMD Zen 4 з 6 ядрамі й 12 патокамі
Частата да 4,8 Ґгц, TDP 30 Вт
▫️Ґрафічны працэсар
Паўзаказны працэсар AMD RDNA 3 28CU
Макс. стабільная частата 2,45 Ґгц, TDP 110 Вт
▫️Апэратыўная памяць
16 Гбайт апэратыўнай памяці DDR5 + 8 Гбайт відэапамяці GDDR6
▫️Сілкаваньне
Ўбудаваны блёк сілкаваньня 110-240 Ват

Падключэньне:
2x2 Wi-Fi 6E;
Асобная антэна для Bluetooth 5.3;
Убудаваны бесправадны адаптар для Steam Controller з частатой 2,4 Ґгц
Два порта USB-A 3.2 Gen 1 сьпераду
Два высакахуткасных порта USB-A 2.0 ззаду
Порт USB-C 3.2 Gen 2 ззаду

Набыць ПК можна на спэцыяльнай старонцы ў Steam.
😱14🫡64
📰 Epic Games Store чакае рэдызайн, аптымізацыя й паляпшэньні

На прэзентацыі Unreal Fest, прадстаўнікі Epic Games расказалі аб плянах па паляпшэньні EGS.

Так у будучыні (а калі дакладней, на працягу наступных 12 месяцаў) распрацоўшчыкі будуць актыўна засяроджвацца на рэдызайне крамы. Так, старонка праекта будзе "злучаць ґеймера з супольнасьцю гульні, гісторыяй і яго ўласнай прагрэсіяй".
Гэтак жа ў плянах абнаўленьне сыстэмы апавяшчэньняў, унівэрсальная падтрымка кантролераў і «мультыплятформавы краму».

Акрамя гэтага, асобным этапам у пляне пазначана ўкараненьне паўнавартасных профіляў з аватарамі й сыстэма аглядаў на праекты ад карыстальнікаў.
13😁5👍3