Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.3K photos
731 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Для Factorio рыхтуюць апошняе буйное абнаўленьне

Распрацоўнікі інжынэрнай пясочніцы Factorio абвясьцілі, што рыхтуюць для гульні апошняе вялікае абнаўленьне.

Вэрсія 2.1 стане фінальнай, пасьля чаго студыя засяродзіцца на доўгатэрміновай падтрымцы ў выглядзе невялікіх патчаў і выпраўленьняў. Стваральнікі пясочніцы дадалі, што задаволены тым вынікам, якога ўжо змаглі дабіцца.

Нагадаем, Factorio выйшла ў раньнім доступе ў 2016 годзе, а у 2020-м адбыўся паўнавартасны рэліз.
18😭6👍2
📢 Silent Hill: Townfall выйдзе ў рэліз 24 верасьня

Вярнуўшыся на востраў Сэнт-Амелія, каб «усё выправіць», Сайман Ордэл выяўляе горад, накрыты густым туманам. Ён здаецца кінутым, але не ўлагоджаным.
Дасьледуючы горад і імкнучыся зразумець сваю сувязь з гэтым месцам і яго жыхарамі, Сайман тут і там сустракае фрагмэнты таямнічага мінулага!


Гульня выйдзе 24 верасьня на PC і PS5.
👍13
📢 Стратэгія The Guild — Europa 1410 выйдзе ў раньні доступ гэтым летам

Пракладзеце шлях ва ўладу ў дэкарацыях Сярэднявечча. Абярыце прафэсію, спазнайце таямніцы гандлю, палітыкі й інтрыг, прайдзіце шлях ад прасталюдзіна да магната й станьце заснавальнікам новай дынастыі ў гістарычным эканамічным сімулятары.

The Guild — Europa 1410 пазыцыянуюць як спадчыньніцу эканамічнай стратэгіі Europa 1400: The Guild, якая выйшла ў 2002 годзе.

Сэнс гульні ў разьвіцці сваёй дынастыі, у сярэднявечным горадзе, падаючы гульцу магчымасьць шырокага выбару прафэсіяў, ад каваля або альхіміка да рабаўніка!
Распрацоўнікі абяцаюць, што неадʼемнай часткай гульні стане палітыка, а іншых чыноўнікаў можна будзе нават запалохваць!

Гульня выйдзе ў раньні доступ 16 ліпеня.
8👍52
⚡️ Усе анонсы на Summer Game Fest 2026

Мінулай ноччу адгрымела штогадовая прэзентацыя Summer Game Fest, у рамках якой небезьвядомы Джэф Кілі прадставіў будучыя навінкі гульнявой індустрыі!
Далей сьцісла пра іх:

🔸Resident Evil Veronica — паўнавартасны рэмэйк адной з самых высокаацэненых частак серыі Resident Evil
(Рэліз — 2027 год);

🔸Cuphead — Стваральнікі знакамітай гульні анансавалі адразу два праекты, якія зьяўляюцца часткай франшызы Cuphead.
Першы зь іх будзе выкананы ва ўжо звыклай маляванай графіцы. Якіх-небудзь падрабязнасьцяў на дадзены момант няма, другі ж — Mighty Cuphead Adventure гэта клясычны экшэн-плятформер у піксельнай рэтра-стылістыцы
(Даты рэлізу пакуль няма);

🔸Alien: Isolation 2 — сіквел аднаго з самых запамінальных хорараў па сусьвеце «Чужога»
(Даты рэлізу пакуль няма);

🔸gen ATLAS — новая ад стваральнікаў Shadow of the Colossus Фуміта Ўэда. Даты рэлізу, як і падрабязнасьцяў няма.

🔸Blood Message — пазыцыянуецца як кінэматаґрафічны й сюжэтна-арыентаваны прыгодніцкі баявік, падзеі якога разгортваюцца падчас паўстаньня ў Дуньхуане. Гульцы возьмуць пад кіраваньне безназоўнага ганца, які разам з сынам адпраўляецца на ўсход праз пустыню з мэтай даставіць пасланьне ў сталіцу з просьбай аб падмозе
(Даты рэлізу пакуль няма);

🔸Stranger Than Heaven — прыквел серыі Yakuza / Like a Dragon, які апавядае гісторыю заснавальніка клана Тодзё
(Рэліз — 15 студзеня 2027-га);

🔸HAEX — каапэратыўнага экшэн-выжывальніка ад першай асобы ў працэдурна-ґенэраваным адкрытым сьвеце ад маладой кампаніі Dead Astronauts. У іх новай гульні ґеймеры патрапяць у спустошаную іншаплянэцянамі мясцовасьць, ахутаную таямнічым паранармальным туманам. Тут ім трэба адшукаць зьніклых удзельнікаў навуковай экспэдыцыі, аднак місія прыкметна ўскладняецца пасьля сустрэчы з варожымі формамі жыцьця
(Рэліз — 2027 год);

🔸Teenage Mutant Ninja Turtles: The Last Ronin — Paramount прадставілі дэбютны тызер ААА-экшэна па матывах аднайменнага коміксу, асобна пацьвердзіўшы, што першапачатковая вэрсія гэтай гульні, якой займалася студыя Black Forest пры падтрымцы THQ Nordic, ужо скасавана. Кампанія вырашыла адмовіцца ад экспэрымэнту з RPG па чарапашках, дзеля клясычнага слэшара
(Даты рэлізу пакуль няма);

🔸Gundam Rogue Orbit — сустракайце дынамічную экшн-гульню з насычанымі кінэматаґрафічнымі баямі ў новым сусьвеце, якая пераасэнсоўвае сьвет Gundam. Чалавецтву пагражае страшная невядомая небясьпека. Сядайце ў кабіну пілёта Gundam Helix і станьце часткай разнамаснай каманды невядомых герояў.
(Рэліз — 15 студзеня 2027-га);

🔸An Eggstremely Hard Game — мілая каапэратыўная гульня, якая прапануе ўзяць пад кіраваньне двух качачак, якія спрабуюць пранесьці яйка скрозь паласу перашкод
(Рэліз — 24 чэрвеня);

🔸Crossfire — заснаваная выхадцамі з Naughty Dog студыя Thatʼs No Moon анансавала свой першы праект — Crossfire. Гэта адзіночны сюжэтна-арыентаваны ААА-баявік па аднайменнай франшызе шматкарыстальніцкіх шутэраў.
(Даты рэлізу пакуль няма);

🔸Guild Wars 3 — станьце захавальнікам земляў Орр, абаронцам людзей і духаў. Адкрыйце для сябе нерасказаныя гісторыі й завядзіце трывалыя сувязі зь іншымі гульцамі па бязьмежных прасторах, дзе прыгоды чакаюць вас на кожным кроку.
(Рэліз — 2027 год);
17💔1
🔸Star Wars: Galactic Racer — гэта новая вэрсія небясьпечных гонак, якія зарадзіліся ў Вонкавым кольцы, дзе пануе беззаконьне. Пасьля падзеньня Імпэрыі была створана Галяктычная ліга — падпольная гонка, дзе сындыкаты фінансуюць хаос і нараджаюцца чэмпіёны
(Рэліз — 6 кастрычніка);

🔸Last Harbor — сімулятар рыбалкі й паляваньня ў сьвеце зомбі-апакаліпсісу
(Даты рэлізу пакуль няма);

🔸Virtua Fighter Crossroads — аўтары серыі Yakuza з Ryu Ga Gotoku Studio паўнавартасна прадставілі новую частку серыі Virtua Fighter (упершыню за 20 гадоў).
Падрабязнасьці гульні пакуль няма
(Рэліз — 2027 год);

🔸1666: Amsterdam — гульня была ў распрацоўцы 16 гадоў, ад студыі Panache Digital Games, якую заснаваў творчы дырэктар серыі Assassinʼs Creed Патрыс Дэсіле.
Новая гульня, гэта змрочны сюжэтны прыгодніцкі баявік ад трэцяй асобы, у якім Зьбіральніца Ноа выкарыстоўвае вядзьмарскія чары, каб выкрыць дэманаў, якія прынялі чалавечае аблічча на дэтальна адноўленых вуліцах Амстэрдама.
(Даты рэлізу пакуль няма, але хутка абяцаюць раньні доступ);

🔸SAW: Genesis — хорар, дзеяньні якога разгорнуцца пасьля заканчэньня Першай сусьветнай вайны й раскажуць гісторыю Судзьдзі — заснавальніка філязофіі Пілы, які карае тых, хто правініўся. Ґеймеры змогуць гуляць як за самога Судзьдзю, так і за яго ахвяр
(Даты рэлізу пакуль няма);

🔸STAR WARS Zero Company — камандуйце элітным атрадам у суровай і рэалістычнай гісторыі ў STAR WARS Zero Company — адзіночнай пакрокавай тактычнай гульні, дзеяньне якой адбываецца на заходзе войнаў клонаў
(Рэліз — 27 жніўня);

🔸Among Us Story: On Guard — сюжэтны сьпін-оф, дзе гульцоў чакае адзіночная прыгода, у якой трэба расьсьледаваць злачынствы ў віртуальным сьвеце ў пошуках імпостэра
(Даты рэлізу пакуль няма);

🔸The Wolf Among Us 2 — шматпакутны сіквел The Wolf Among Us аб прыгодах казачных гэрояў у неказачным сьвеце
(Рэліз — 2027 год)
Таксама ў канцы гэтага году варта чакаць рэліз рэмайстра арыґінальнага The Wolf Among Us.

🔸Stellar Blade: Blood Rain — працяг нашумелай Stellar Blade абзавёўся дэбютным трэйлерам.
Адмысловых падрабязнасьцяў на дадзены момант няма. Вядома толькі, што падзеі Stellar Blade: Blood Rain разгорнуцца ў адным сусьвеце з арыґінальнай гульнёй.
(Даты рэлізу пакуль няма).

Акрамя анонсаў, на шоў, было прадэманстравана шмат ужо выпушчаных гульняў, якія атрымаюць тыя ці іншыя абнаўленьні.

Поўны запіс Summer Game Fest 2026.

Дзяліцеся сваім меркаваньнем аб навінках у камэнтарах 👇🏻!
11🔥5
📢 Gothic 1 Remake выйшла на PC і кансолях

Вяртаньне леґенды! Дасьледуйце даліну Руднікоў ва ўзрушаючым рэмэйку культавай ролевай гульні. Падарожнічайце па змрочным рукатворным адкрытым сьвеце, які дынамічна рэагуе на вашыя дзеяньні. Вашы магчымасьці бязьмежныя!

Кошт гульні ў Steam — $33.99.
Акрамя PC, гульня даступна на PlayStation 5 і Xbox Series X|S.
165🥱2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ Metro 2039 выйдзе зімой 2027-га

METRO 2039 — гэта наступны знакавы шутэр ад першай асобы ад прызнаных майстроў сцэнарыстаў, студыі 4A Games. Адпраўляйцеся ў змрочнае сэрца постапакаліптычнай Масквы ў захапляльнай барацьбе за саму душу метро.


Рэліз адбудзецца ў лютым 2027.
14🔥81
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ Анансавана Stronghold 4

Адчуйце, як жывы сярэднявечны сьвет уплывае на эканоміку замка й ваенныя посьпехі, пакуль вы ваюеце з разбойнікамі, варожымі лордамі й самай стыхіяй у новай сюжэтнай RTS, дзеяньне якой разгортваецца за гады да падзеяў арыґінальнай Stronghold!

Stronghold 4 – доўгачаканае працяг леґендарнай серыі сімулятараў замка, якое спалучае кінэматаґрафічную гісторыю, атмасфэру суровага Сярэднявечча й клясычную стратэгію ў рэальным часе.

Бясплатная дэмавэрсія выйдзе ўжо 23 чэрвеня.
Рэліз павінен адбыцца на працягу году.
152
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📢 Анансаваны рэмайстар Thief: The Dark Project

Знакамітая Thief: The Dark Project 1998 году выпуску, атрымае рэмайстар на KEX Engine, а ў выданьне ўвойдзе арыґінальная кампанія, а таксама дадатковыя місіі й кантэнт з Thief Gold.

Гульня атрымае тэхнічныя паляпшэньні — падтрымку 4K і 120 fps, палепшаныя тэкстуры з мадэлямі й анімацыямі, сучасныя ґеймпады, а таксама кола зброі для хуткага выбару прадметаў. Таксама будзе падтрымка арыстальніцкіх кампаніяў.

Рэліз заплянаваны на зіму 2027, для ПК, PS4 і PS5, Xbox Series X | S, Switch і Switch 2.
13🤮1
🎮 Сябры і сяброўкі! Пакуль мы рыхтуем рэліз перакладу Slay The Spire 2, хочам расказаць вам пра каталог беларускіх лакалізацый belarusian.games!

Памятаеце, была такая таблічка «Лягульнёвае», дзе былі сабраныя ледзь не ўсе беларускія лакалізацыі. Дык вось, цяпер усё гэта можна зручна паглядзець на адным сайце!

belarusian.games змяшчае ўсе лакалізацыі гульняў розных платформ і жанраў на беларускую мову. Старонка кожнай гульні мае асноўную інфармацыю, водгукі, сістэмныя патрабаванні і нават магчымасць купіць гульню проста на сайце. Ну і, анягож, спасылку на ўсталяванне перакладу!

Стваральнікі сайта таксама маюць суполку ў Telegram, дзе вы можаце прапанаваць паляпшэнні каталога, ці прэзентаваць уласную лакалізацыю.
26❤‍🔥5🔥3🤝2🆒21👍1
📰 Распрацоўка The Elder Scrolls VI ідзе поўным ходам

Новы дырэктар па кантэнце Xbox Мэт Буці, у адным з апошніх інтэрвію згадаў распрацоўку The Elder Scrolls VI.
Па словах Буці, ён наведаў Bethesda і разам з Тодам Говардам паглядзеў на прататыпы "шостых скруткаў". Ґеймплэй выглядае «ўзрушаюча», а распрацоўка ідзе «добра», сказаў Буці.

Ён дадаў, што ў яго працы найбольш складана знайсьці балянс паміж жаданьнем паказаць супольнасьці ўражальную гульню й разуменьнем, што для гэтага патрэбны зручны момант.

Сам Говард заявіў, што TES VI будзе больш тэхналягічнай гульнёй, у адрозьненьне ад той жа Starfield. Каманда прарабіла вялікую працу па стварэньні рухавіка Creation Engine 3.
У дадзены момант над гульнёй працуе ўся каманда Bethesda, а што да паказу гульні, з гэтым варта пачакаць (дарэчы, аб тызеры якому нядаўна споўнілася восем гадоў, Говард параіў зрабіць выгляд, што гэтага ніколі не было й яго ніхто ніколі не бачыў🙃).
❤‍🔥16😐8👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 Logitech прадставіла складаную бесправадную мыш

Кампанія Logitech, прадставіла публіцы сваю новую распрацоўку — Mobi Fold, складаную, бесправадную мыш.

Пры раскладваньні прылада аўтаматычна ўключаецца, а пры складаньні выключаецца для эканоміі зарада. Mobi Fold важыць 79 г і ў складзеным выглядзе нагадвае тэлефон-раскладанку.

Прылада можа працаваць да 30 дзён на адным поўным зарадзе, а зарадка за адну хвіліну дае да 22 гадзін выкарыстаньня.
Па словах кампаніі, шарнір Mobi Fold здольны вытрымаць 15 гадоў штодзённага выкарыстаньня.
Mobi Fold можна падлучыць да трох прылад і перамыкацца паміж наўтбукам, пляншэтам і смартфонам.

Мыш ужо паступіла ў продаж па рэкамэндаваным кошце ў 80 даляраў.
11🤔3
📰 У Ubisoft новыя скарачэньні

Па зьвестках партала Insider Gaming, француская кампанія закрыла сваю канадзкую студыю Ubisoft Winnipeg. Такім чынам, працы пазбавіліся 85 спэцыялістаў.
Акрамя яе, цалкам зачынена студыя Ubisoft Belgrade, аднак пра яе інфармацыі вельмі мала.

Таксама масавыя звальненьні (а менавіта 51 чалавек) адбыліся ў Ubisoft Barcelona.

Гэтак жа, паводле дадзеных крыніц Insider Gaming, каля 12% супрацоўнікаў Ubisoft Montreal, якія займаюцца Rainbow Six Siege, адхіляць ад працы над шутэрам. Акрамя таго, каля 50 чалавек перавялі з Rainbow Six Siege Mobile і нейкага неанансаванага праекту на нешта іншае.

Усе гэтыя дзеяньні зьяўляюцца працягам рэарґанізацыі кампаніі, якая пачалася яшчэ ў студзені гэтага году.
😢16🥴5😁2
🎉 Сябры, гэты дзень настаў! Даўгачаканая (спадзяёмся) лакалізацыя для Slay the Spire 2 выходзіць у свет. Каментуйце, абмяркоўвайце, рэпосціце, дзяліцеся з сябрамі – нам будзе вельмі прыемна. Далей – болей! 🚀

Спасылка на мадыфікацыю на NexusMods
Спасылка на дапаможнік у Steam
Mega

🌐 Вядома ж, яна адразу ж ёсць на belarusian.games, разам з больш чым сотняй іншых перакладаў.

Падтрымаць нас, як і заўжды, можна на Boosty ці Patreon.

📣 Нашыя сацсеткі
Twitter (X)
Telegram
Discord
Сайт
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
21🔥1
⚡️ Resident Evil 2 Remake атрымала аматарскі беларускі пераклад

Рэліз Resident Evil 2 адбыўся ў 1998 году, і зараз адна з самых знакамітых гульняў усіх часоў вяртаецца на сучасныя прылады ў зусім новым абліччы.

У Resident Evil 2 вас чакае ўсё лепшае з гульняў серыі: клясычны экшэн, дасьледаваньне гульнявога сьвету, небясьпекі якога трымаюць гульца ў напрузе, а таксама складаныя галаваломкі. Далучайцеся да паліцэйскага-навабранца Леона С. Кэнэдзі й студэнткі каледжа Клэр Рэдфілд, чые шляхі перасекліся ў выніку фатальнай ўспышкі эпідэміі ў Раккун-Сіці, якая ператварыла мясцовае насельніцтва ў крыважэрных зомбі.


Спампаваць пераклад можна з Nexus, або Google Дыск.

Дарэчы, да 18 чэрвеня, саму гульню можна набыць у Steam са зьніжкай ў 8️⃣0️⃣ (прпанова недаступна для акаўнтаў Steam зь Беларусі).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
316👍4😱1
📰 Microsoft можа разглядаць магчымасьць продажу Xbox

Выданьне The Information, паведамляе, што Microsoft разглядае магчымасьць рэарґанізацыі Xbox у паўнавартасную (і цалкам залежную ад карпарацыі) даччыную кампанію, з мэтай аптымізацыі або продажу.

Па словах крыніц выданьня, на дадзены момант Microsoft разглядае некалькі асноўных варыянтаў далейшага ўзаемадзеяньня з Xbox, гэта продаж кампаніі, рэарґанізацыя ў даччыную кампанію або пошук інвэстара.

За апошнія пяць гадоў даходы Xbox упалі амаль на паўмільярда долараў, але пры гэтым новае кіраўніцтва зьбіраецца павялічыць выдаткі на распрацоўку флагманскіх праектаў і паскарэньне стварэньня мноства гульняў. Выніковы бюджэт яшчэ ня ўзгоднены, але, грашовыя, уліваньні плянуюць ўзмацніць ужо ў ліпені з пачаткам новага фінансавага году.

Акрамя гэтага, вядомы інсайдэр Джэйсан Шраер пацьвердзіў чуткі, аб будучых скарачэньнях.
😨13🤔7👍2😱2🤯1
Forwarded from Belgaming🎮👾
🤪 Еўракамісія адмовілася ўводзіць законы супраць забойства гульняў. Stop Killing Games не дачакалася падтрымкі, чыноўнікі вырашылі, што выдаўцы маюць права рабіць са сваёй уласнасцю што заўгодна.
У адказ на петыцыю яны заявілі, што еўрапейскае заканадаўства "ўжо абараняе спажыўцоў" і абавязвае кампаніі папярэджваць аб тэрмінах падтрымкі гульняў. Але не больш за тое.
Адзінае, што яны абяцаюць - узмацніць патрабаванні да празрыстасці і пагаварыць з прадстаўнікамі індустрыі. Пытанне застаецца адкрытым.
Belgaming
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬29👍3😐2👎1🫡1
📰 Былы кіраўнік PlayStation: "У Xbox фундамэнтальна не разумеюць як уладкованы забаўляльны бізнэс"

Былы кіраўнік PlayStation Шон Лейдэн пракамэнтаваў сытуацыю зь нядаўнімі, вельмі трывожнымі навінамі аб Xbox.
Лейдэн прызнаў, што рызыкуе прагучаць як "хэйтар", але не лічыць сябе такім. Яму здаецца, што ўсе апошнія рашэньні Xbox дэманструюць "фундамэнтальнае неразуменьне таго, як працуе рынак інтэрактыўных забаў".

Гэтак жа Лейдэн раней выказваўся аб плянах Ашы Шармы на Game Pass, па яго меркаваньню, Microsoft з усіх сіл спрабуюць ператварыць Game Pass у здаровы бізнэс, нягледзячы на ​​неспрыяльныя вынікі дыягностыкі й змрочны прагноз.

Дарэчы аб праблемах у Xbox, журналіст і інсайдэр Джэйсан Шраер, са спасылкай на свае крыніцы заявіў, што ў нетрах карпарацыі пачаліся актыўныя перамовы шматлікіх вядомых студый аб аддзяленьні ад кампаніі, з мэтай ня быць зачыненай.

Сярод іх — Compulsion Games (South of Midnight), Ninja Theory (сэрыя Hellblade) і Double Fine (сэрыя Psychonauts). Аднак Шраер адзначае, што ёсьць і іншыя каманды якія спрабуць зьбегчы з "тытана які падае".

Таксама вядома, што працоўным некаторых студый паведамілі аб неадназначным статусе іх каманды й далі адабрэньне на пошукі новай працы.
Шраер адзначыў, што нават работнікі больш камэрцыйна пасьпяховых студый Xbox ня ўпэўненыя, што ўпішуцца ў будучыя пляны кіраўніцтва.
😁11👀5🥰3😢3👍1
📰 Для Dispatch выйшаў апдэйт з цэнзурай

Студыя AdHoc выпусьціла абнаўленьне для Dispatch, якое дадало ў гульню новыя вэрсіі цэнзуры. Распрацоўнікі адзначылі, што апдэйт прызначаны ў першую чаргу для гульцоў на Switch, але яго таксама можна выкарыстоўваць на PC, PS5 і (у будучыні) на Xbox.

Цяпер у гульні зьявіліся дзьве вэрсіі цэнзуры, першая часткова хавае ґеніталіі й лаянку, а другая цалкам блакуе аголеныя целы й нават непрыстойныя жэсты.
Гэтак жа сама цэнзура зараз мае некалькі варыянтаў! Блэкаўт (чорны квадрат), мазайка й "хаатычная", якая закрывае абʼект рандомным прадметам.

Такая ўвага "сартам" цэнзуры выклікана нядаўнім скандалам, які ўзьнік на фоне цэнзуры на Switch.
Немагчымасьць яе адключыць і яе выгляд (той самы блэкаўт) псавалі ўражаньне й успрыманьне гульні.
😁14🙉6👍31🤮1