Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
731 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Вэтэраны распрацоўкі Disco Elysium паказалі ґеймплэйны трэйлер свайго праекта — Hopetown

Вы — журналіст у сьвеце, перагружаным пасьля «Успышкі» — выкіду каранальнай масы, які зьнішчыў ґлябальныя камунікацыі дзесяцігодзьдзі таму й які паклаў пачатак новай цёмнай эры, званай «Цішыня». Расьсьледуйце таямніцу, якая разгортваецца ў астраўным мястэчку Нью-Грынвіч!
Вызначыце перадгісторыю свайго пэрсанажа, уключаючы пол й стыль журналістыкі: гуляйце за карэспандэнта, які займаецца руціннай працай, за аўтарскую калёнку зь ярка выяўленым меркаваньнем або за гонза-журналіста, які выкарыстоўвае клікбэйт. Здабывайце праўду або прадавайце хлусьню — рабіце ўсё, што трэба, каб патрапіць на першую паласу.


Гульню распрацоўвае Longdue Games, у якой працуе велізарнае мноства стваральнікаў Disco Elysium, уключаючы Пятра Сабалеўскага, які адказваў за ґеймплейныя мэханікі, і Мартына Люігу, які прыдумаў шматлікіх пэрсанажаў, а таксама Бэн Бэбіт, адзін з ключавых стваральнікаў Kentucky Route Zero.
За саўндтрэк адказвае кампазытар Павел Блашчак, які працаваў над «Вядзьмаром 3».

Даты выхаду ў гульні пакуль няма.
👍192👎1
📰 Распрацоўка рэмэйку The Witcher "ідзе вельмі цяжка"

Яраслаў Ручынскі й Адрыян Фульнечак (тэхнічныя пісьменьнікі CD Projekt) расказалі, што памылкі распрацоўнікаў арыґінала й розныя "мыліцы" у дадзены момант "гукаюцца" стваральнікам рэмэйку!

Па іх словах, на раньніх этапах у студыі не вялі тэхнічную дакумэнтацыю, а ўсю інфармацыю паміж аддзеламі перадавалі на словах за "кубачкам кавы". The Witcher ствараўся на аснове кода порта Baldurʼs Gate: Dark Alliance для PC, і амаль ніякіх дадзеных аб гэтым не засталося.
Распрацоўнікам з Foolʼs Theory даводзіцца займацца «рэвэрс-інжынірынгам спадчыны кампаніі». Нягледзячы на ​​тое, што сярод іх ёсьць вэтэраны CD Projekt, праца над рэмэйкам The Witcher ідзе вельмі цяжка.

Гэтак жа зь цікавага, Фульнечак расказаў, што для першага Вядзьмара распрацоўвалі каапэратыўны рэжым, але распрацоўшчыкі так і не змаглі яго рэалізаваць.

Дата рэлізу рэмэйку не вядома.
23👍5🔥5🤮1😨1
📰 "Сучасныя ідэі й даніна павагі клясыцы" — СМІ ацанілі рэмэйк Assassinʼs Creed Black Flag

Многія гульнявыя выданьні атрымалі перадрэлізную вэрсію Assassins Creed Black Flag Resynced (рэмэйк чацьвёртай гульні серыі) і засталіся вельмі ўражаныя!

Журналісты адзначаюць, што Resynced захоўвае дух арыґінала, але абнаўляе яго да сучасных стандартаў.

Напрыклад IGN зьвярнула ўвагу на тэхнічную дасканаласьць Assassinʼs Creed Black Flag Resynced, якая працуе на рухавічку Shadows. Мадэлі пэрсанажаў выглядаюць неверагодна прапрацаванымі, але знаёмымі, а трапічнае асяродзьдзе стала больш яркім і маляўнічым.

Гэтак жа абшары інтэрнэту ўжо запоўненыя параўнаньнямі арыґінала й рэмэйку, ацаніць прагрэс можна, напрыклад, тут.

Assassins Creed Black Flag Resynced выйдзе 9 ліпеня 2026 году на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
🤮8🤷4❤‍🔥3
🆓 Цяпер у Steam можна бясплатна забраць: Car Mechanic Simulator 2018

Car Mechanic Simulator 2018робіць выклік гульцам. Упраў, рамантуй, фарбуй і цюнінгуй аўтамабілі. Мы прапануем большую колькасьць аўтамабіляў (больш за 40), больш інструмэнтаў (больш за 10), больш опцый і больш частак (больш за 1000) чым калі-небудзь раней. Прыйшоў час закасаць рукавы й узяцца за працу!

Распрацоўнік — Red Dot Games (Вялікабрытанія).

❗️Забраць гульню можна да 27 траўня.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
113
На просьбу калег па перакладчыцкім цэху падкінуць беларускай картачнай тэрміналогіі давялося садзьмуць пыл са старых чарнавікоў ды крыху дапоўніць і сістэматызаваць назбіраны матэрыял. У выніку атрымаўся вось такі невялічкі картачны слоўнічак.

Безумоўна, пададзены ў ім матэрыял патрабуе далейшай дапрацоўкі і дапаўнення, таму чакаем вашых заўваг і прапаноў.
25🔥2👍1
📰 Take-Two запэўнівае што пераносаў GTA VI ня будзе

Штраўс Зельнік, кіраўнік Take-Two, запэўніў фанатаў франшызы, што GTA VI выйдзе 19 лістапада — пераносаў не плянуецца.

Выдавец не раскрыў новай інфармацыі па GTA VI, і кіраўнік кампаніі Зельнік паўтарыў, што прасоўваньне пачнецца "летам" — гэта будзе пэрыяд бліжэй да канца чэрвеня. У рамках рэклямнай кампаніі таксама павінны абʼявіць цану й адкрыць перадзаказы.

Гэтак жа стала вядома, што Take-Two чакае выручку за бягучы фінансавы год на ўзроўні 8 мільярдаў даляраў, што прыкладна на 20% вышэй за паказьнік папярэдняга году ў 6,7 мільярда, што само сабой зьвязана з будучым рэлізам!
7👍5🥱2
📢 LEGO Batman: Legacy of the Dark Knight выйшла ў рэліз і абыйшла ўсе гульні серыі Arkham па пікавым онлайне ў Steam

22 траўня адбыўся рэліз LEGO Batman: Legacy of the Dark Knight на PC, PS5 і Xbox Series X/S.
За час з рэлізу, LEGO гульня ў першыя суткі дасягнула 33 000 онлайн-карыстальнікаў, што больш чым ва ўсіх гульняў пра Бэтмэна ад WB Games!

У Legacy of the Dark Knight "вельмі станоўчыя" водгукі ў Steam: яе рэйтынг склаў 97%.

Legacy of the Dark Knight — Станьце Цёмным рыцарам і акуніцеся ў гісторыю пра Бэтмэна ў сьмелай і насычанай падзеямі прыгодзе з зубаскрышальнымі баямі. Вас чакае адкрыты сьвет Ґотэм-сіці й фірмовы стыль LEGO, які ведаюць і любяць фанаты.
13👍1
📢 Sega апублікавала сьвежы тызер новай гульні ў лінейцы Crazy Taxi

Анонс перазапуску Crazy Taxi быў абʼяўлены яшчэ ў 2023 годзе, з тых часоў аб серыі не было аніякіх важных навін. На шчасьце, афіцыйныя акаўнты Crazy Taxi ажылі й апублікавалі невялікі тызер, які не гаворыць ні пра што, акрамя як пра тое, што франшыза жывая й верагодна хутка, нас чакае нешта цікавае!

Аб праекце вядома, што новая Crazy Taxi будзе высокабюджэтнай онлайнавай гульнёй у адкрытым сьвеце з элемэнтамі жывога сэрвісу. Распрацоўнікі абяцаюць свабоду, рэалізм і шырокія магчымасьці для дасьледаваньня.
🔥92👍1
📢 Сярод сімулятараў жыцьця папаўненьне — у раньні доступ выйшла Paralives

Paralives — гэта сімулятар жыцьця, у якім вы будуеце дамы, жыцьця й умацоўваеце сувязі. Празь цяжкасьці й посьпехі, куды вас прывядзе вашая гісторыя?

Гульня будзе знаходзіцца ў раньнім доступе каля двух гадоў, зараз гульцам даступны даволи добры рэдактары пэрсанажаў і жыльля, а таксама прапрацаваны горад зь мясцовымі жыхарамі, рэстаранамі, паркамі, месцамі для працы й іншым.

У будучыні ґеймерам абяцаюць дадаць поры году. жывёл. машыны й больш варыянтаў разьвіцьця пэрсанажа!

Кошт у Steam — $18.49 1️⃣0️⃣ $16.64 (зьніжка да 1 чэрвеня)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
921👍1
🆓 Цяпер у Steam, можна бясплатна забраць Warhammer 40,000: Gladius — Relics of War

Warhammer 40,000: Gladius — Relics of Warгэта першая пакрокавая стратэгія ў жанры 4X, дзеяньне якой разгортваецца ў сусьвеце Warhammer 40,000. Чатыры фракцыі ўступяць у жорсткую вайну за панаваньне над рэсурсамі плянэты.

❗️Забраць гульню можна да 28 траўня.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
16
⚡️007 First Light выйшла у рэліз

ІO Іnteractіve A/S (вядомыя сэрыяй гульняў пры лысага кілера (Hіtman)) выпусьцілі, здаецца, вельмі няблагую гульню пра Джэймса Бонда.

Праект ўжо атрымаў высокія адзнакі ад крытыкаў (87 на Metacrіtіc) і гульцоў (91% вельмі станоўчых водгукаў у Steam).

Магчыма, гэта яшчэ адзін прэтэндзент на гульню году.

Ці зьбіраецеся гуляць?
163
📰 NVIDIA абвясьціла аб спыненьні падтрымкі Control Panel у Windows

26 траўня NVIDIA выпусьціла драйвер Game Ready 610.47, прымеркаваны да рэлізу LEGO Batman: Legacy of the Dark Knight і будучаму рэлізу 007 First Light, разам з гэтым, кампанія абвясьціла, што дадзенае абнаўленьне зьяўляецца апошнім крокам на шляху да стварэньня адзінага цэнтра кіраваньня відэакартай.

Кампанія не плянуе выдаляць вядомаю шматлікім Controll Panel з Microsoft Store, аднак сьвежыя абнаўленьні яна атрымўваць больш ня будзе!

Пры гэтым у NVIDIA адзначылі, што не пасьпелі перанесьці з панэлі кіраваньня ўсе функцыі, даступныя для ўладальнікаў відэакарт серыі RTX PRO, таму ім пакуль раяць працягнуць карыстацца праґрамай.
22🤡7🕊3
📢 Хорар-мэтроідванія Silver Pines атрымала сьвежы ґеймплейны ролік

Выданьне IGN апублікавала 12-хвіліннае відэа з ґеймплэем Silver Pines!
Асноўную частку роліка прысьвяцілі пачатковым эпізодам гульні, калі дэтэктыў Рэд Ўокер прыбывае ў места Сільвер Пайнс, каб знайсьці зьніклага музыку Эддзі Вельвета.

Silver Pines — гэта мэтроідванія ў стылі «хорар-выжываньне», дзеяньне якой адбываецца ў невялікім амэрыканскім мястэчку. Ваюйце з жудаснымі монстрамі й вырашайце галаваломкі, выкарыстоўваючы рэдкія рэсурсы й раскрываючы таямніцы, якія дапамогуць вам выжыць.

Рэліз гульні адбудзецца ў 2026 годзе на PC, PS5, Xbox Series X/S і Nintendo Switch 2.
7👍3
🔥Адбыўся анонс новага дапаўненьня да легендарнай частцы Вядзьмара.

Мэдальён гудзе... гэта можа азначаць толькі адно! Настаў час абвясьціць пра выхад DLC «Ведзьмар 3: Дзікае паляваньне — Песьні мінулага»! ⚔️

Гэта зусім новае дапаўненьне для гульні «Ведзьмар 3: Дзікае паляваньне» зноў прывядзе вас на Шлях з Геральтам з Рывіі. DLC распрацоўваецца сумесна з Fools Theory і выйдзе на ПК, Xbox Serіes X|S і PlayStatіon 5 у 2027 годзе. Сачыце за навінамі, каб даведацца больш у канцы лета.


Ну як, чакаем?🌚
27🤯2🤡2
📢 Новае DLC для «Вядзьмар 3» будзе аналягiчнае па маштабе з "Крывёй і віном"

CD Projekt RED правяла сьвяточны стрым у гонар дзесяцігодзьдзя дапаўненьня "Кроў і віно" для «Вядзьмара 3", дзе крыху прыадчыніла заслону таямніцы над новым DLC "Баляды мінулага".

Распрацоўнікі заявілі, што асобныя гульцы ўжо будуюць здагадкі аб сюжэце новага пашырэньня й некаторыя зь іх дакладныя!
Таксама аўтары пацьвердзілі, што новы меч Геральта на адным зь нядаўніх артаў, красуецца там ня проста так (гэты меч зьявіўся на арце ў гонар Белетэйна й ён жа красуецца на арце новага DLC).

Адказваючы на ​​пытаньне аб маштабе "Баляд мінулага", аўтары параўналі яго з "Крывёй і віном".

Нажаль гэта ўсё, больш новых падрабязнасьцяў абяцаюць даць у будучыні.

Нагадаем, што рэлiз пашырэньня плянуецца ў 2027 годзе.
Гэтак жа нагадаем, што зараз у распрацоўцы ў CD Projekt RED знаходзіцца 4-я частка франшызы, прысьвечаная прыгодам Цыры.
❤‍🔥206😐3
⚡️Анансавана новая частка Call of Duty - Call of Duty: Modern Warfare 4

У гэты раз падзеі разгортваюцца на Карэйскім паўвостраве, дзе разгараецца вайна пасьля ўварваньня Паўночнай Карэі ў Паўднёвую.

Раліз адбудзецца - 23 кастрычніка 2026 году.
❤‍🔥92
Forwarded from Тое Сёе: гульні (Карына)
🎴 «Бремя Владыки» – беларуская анлайн-ККІ па славянскай міфалогіі

Праект робяць усяго два беларусы, але за гульнёй ужо стаіць цэлы сусвет:
📚 кнігі
🃏 настолка «Мракоборцы»
⚔️ уласная міфалогія і фэнтэзі-сетынг

У гульні будзе 4 фракцыі, больш за 120 карт і свае механікі. Напрыклад, істоты могуць «дэзерціраваць», калі не хапае рэсурсаў на іх утрыманне.

Асобна распрацоўшчыкі падкрэсліваюць, што ўсе ілюстрацыі перамалёўваюцца ўручную без выкарыстання ШІ.

Зараз праект знаходзіцца на стадыі пре-альфы, шчасліўчыкі ўжо мацалі яго на выставах і турнірах, а альфа-тэст для ўсіх плануюць на восень 2026.

Вельмі бы хацелася, каб парадавалі і беларускай лакалізацыяй.

31 траўня адбудзецца сход, на якім можна будзе распытаць распрацоўшчыкаў. Уваход бясплатны, а рэгістрацыя па спасылцы.
21👍9🤡2💩1
Forwarded from Belgaming🎮👾
🤨 Resident Evil нарэшце можа адправіцца ў Японію, прадзюсэр Місата Кумазава не выключае такога развіцця падзей.

У інтэрв'ю ён прызнаў, што ідэя японскага сеттынгу наведвала галаву практычна кожнаму супрацоўніку студыі, паколькі распрацоўка вядзецца ў Японіі. Але дагэтуль дзеянне серыі адбывалася ў Амерыцы, Еўропе, Афрыцы і нават Антарктыдзе.
Калі мы будзем выпускаць адзін і той жа тып гульні зноў і зноў, гульцы стаміцца. Таму мы хочам прадпрымаць новыя выклікі ў будучыні

Прыклад Konami з Silent Hill f, якая паспяхова перанecла дзеянне свайго хорара ў Японію, можа натхніць Capcom на падобны эксперымент.
Belgaming
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😈15👍2
🗣Чуткі: Для Baldurʼs Gate 2 могуць рыхтаваць рэмэйк

PC Gamer атрымала дастаткова дакладныя (але ўсё ж не пацьверджаныя) чуткі аб распрацоўцы рэмэйку клясычнай Baldurʼs Gate 2!
Акрамя гэтага, нібыта, у распрацоўцы ўдзельнічае Кевін Мартынс, які працаваў у BioWare і выступаў адным зь вядучых дызайнэраў Baldurʼs Gate 2 і DLC Throne of Bhaal.

Паводле атрыманай PC Gamer інфармацыі, у распрацоўцы знаходзіцца рэмэйк другой часткі серыі, але самі журналісты ўпэўненыя, што разам зь ёй у распрацоўцы знаходзіцца й рэмэйк першай гульні.

Сочым і чакаем.
❤‍🔥8🤔53🗿1