Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
731 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 LEGO анансавалі велізарны набор «Мінас Цірыт»

LEGO прадставіла самы вялікі набор па "Уладары пярсьцёнкаў" — The Lord of the Rings: Minas Tirith!
Старонка навінкі ўжо адчыненая на афіцыйным сайце. У кампаніі апублікавалі невялікі трэйлер і больш за два дзесяткі малюнкаў канструктара.

Набор складаецца з 8278 дэталяў, а вышыня гатовай пабудовы складзе 59х62х37 сантымэтраў.
Пакупнікам таксама дастанецца дзесяць мадэляў пэрсанажаў, уключаючы Гэндальфа Белага, Арагорна, Дэнетара й Фараміра.

У продаж канструктар паступіць 4 чэрвеня, рэкамэндаваны кошт — 650$
❤‍🔥181
📢 Анансавана The Talos Principle 3 — апошняя частка серыі

Devolver Digital і распрацоўшчыкі з Croteam анансавалі The Talos Principle 3, якая па словах стваральнікаў, стане апошняй гульнёй у серыі.

У The Talos Principle 3 гульцы апынуцца ў Анамаліі — свеце разбураных будынкаў, закінутых навуковых станцый і "няправільных" законаў фізыкі, а гэтак жа складаных галаваломак з магчымасцю перажыць усю гісторыю незвычайнага свету.

Дата рэлізу не называецца. Гульню ствараюць для PC і PS5.
11
⚡️️️️🆓 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: The Telltale Batman Shadows Edition i Sunderfolk

The Telltale Batman Shadows Editi
on — Крокніце ў цень і акуніцеся ў свет Batman: The Telltale Series, каб па-новаму зірнуць, як Цёмны Рыцар жыве ў Готэме.

Распрацоўнік — Telltale (ЗША)

Sunderfolk Вярніце магію настолок з гэтай тактычнай ролевай гульнёй, дзе ўсё вырашае агульная стратэгія. Дасьледуйце Сандэрлэндс зь сябрамі: да чатырох чалавек па сетцы (мышка + клявіятура) або ў каапэратыўнай гульні на канапе са смартфонамі замест кантролераў.

РаспрацоўнікDreamhaven (ЗША)

❗️
Забраць гульні можна да 21 траўня.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥14
⚡️ Konami спыняе працу ў Беларусі

Выдавец Metal Gear, Silent Hill і іншых вядомых серый Konami, заявіў аб спыненьні прадастаўленьня паслуг у Беларусі з 15 чэрвеня.

Чыньнікі такога рашэньня афіцыйна не называюцца, як і невядома што менавіта будзе абмежавана гульцам з нашай краіны (свае праекты выдавец даўно перастаў прадаваць у нашым рэгіёне)!

Можна меркаваць, што ґеймеры страцяць доступ да KONAMI ID (унікальны ідэнтыфікатар, які дазваляе атрымаць доступ да сеткавых службаў Konami).
🫡14🤡74🕊41
📰 Subnautica 2 разышлася тыражом у 2 млн копіяў

14 траўня доўгачаканая шматлікімі Subnautica 2 выйшла ў раньні доступ і за 12 гадзін пераадолела мяжу ў 2 мільёна прададзеных копіяў (адзнака ў мільён была дасягнутая й зусім на працягу гадзіны)!

Гульня даступна на PC (Steam і EGS) і Xbox Series (Game Pass).

Як і раней, геймераў чакае адкрыты падводны сьвет, поўны прыгод і небясьпек!
А гэтак жа поўная адсутнасьць зброі, што распрацоўнікі лічаць сваёй фішкай!

Вядучы распрацоўнік Subnautica 2 Энтані Гальегас паведаміў, што стваральнікі наўмысна адмаўляюцца ад ґвалту, хоць гэта й выклікае спрэчкі ў супольнасьці. Аднак такі падыход робіць Subnautica 2 унікальнай сярод іншых. Ґеймеры шукаюць спосаб пазьбегнуць сутыкненьня зь верагодным супернікам і вымушаныя імправізаваць, а ня проста ісьці ў бой.

Распрацоўнік адзначыў, што для гульцоў праект гэта гэтакі дакумэнтальны фільм у духу перадач Дэвіда Атэнбора й такое бачаньне вельмі імпануе стваральнікам!
👍103
📰 Інсайдэр: PlayStation плянуе перастаць выпускаць свае гульні на PC

Вядомы інсайдэр Джэйсан Шрайер з Bloomberg, спасылаючыся на свае крыніцы ў PlayStation, заяўляе, што Sony зьмяняе стратэгію па выпуску сваіх гульняў — цяпер сюжэтныя адзіночныя гульні PlayStation Studios будуць заставацца толькі на кансолях PlayStation, без выхаду на PC.

Журналіст упэўнены, што зьмяненьне стратэгіі датычыцца толькі адзіночных тайтлаў, шматкарыстальніцкія гульні, па-ранейшаму будуць мультыплятформеннымі.

Праўда гэта ці не, мы хутчэй за ўсё даведаемся ў бліжэйшы час.
🤬11🤡8🤔61👍1
📢 Журналісты апублікавалі агляды Zero Parades: For Dead Spies ад аўтараў Disco Elysium.

Гульня, якая расказвае аб шпіёнцы, што выконвае няпростае заданьне, са мноствам сакрэтаў і паваротаў, атрымала ў сярэднім высокія адзнакі: на Metacritic у яе 84 бала (што трохі менш чым у Disco Elysium з 90 баламі).

СМІ пішуць, што Zero Parades: For Dead Spies патрабуе ад ґеймераў быць уважлівымі й цярплівымі. І тыя, хто дасьць гульні шанц, знойдуць у ёй нешта асаблівае. Многія журналісты хваляць стыль апавяданьня, які здольны трымаць цікавасьць да самага канца!

Zero Parades: For Dead Spies выйдзе 21 траўня на PC.
👎7🌚5👍3
⚡️Цяпер афіцыйна: Стваральнікі Kingdom Come: Deliverance робяць гульню па «Уладару пярсьцёнкаў»

Студыя Warhorse афіцыйна пацвердзіла нядаўнія чуткі, аб тым, што ў іх у распрацоўцы знаходзіцца гульня па сусьвеце Толкіна!

«Магчыма, вы ўжо чулі чуткі, але надышоў час раскрыць, над чым мы працуем.

🗺️ Ролевая гульня з адкрытым светам у Міжземьі.

⚔️ Новая прыгода ў сусьвеце Kingdom Come.

Мы з нецярпеньнем чакаем магчымасьці расказаць вам больш, калі прыйдзе час».


Чакаем навінаў. Падпісвайцеся на наш канал, каб нічога не прапусьціць!
❤‍🔥278👍32🤯1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Вэтэраны распрацоўкі Disco Elysium паказалі ґеймплэйны трэйлер свайго праекта — Hopetown

Вы — журналіст у сьвеце, перагружаным пасьля «Успышкі» — выкіду каранальнай масы, які зьнішчыў ґлябальныя камунікацыі дзесяцігодзьдзі таму й які паклаў пачатак новай цёмнай эры, званай «Цішыня». Расьсьледуйце таямніцу, якая разгортваецца ў астраўным мястэчку Нью-Грынвіч!
Вызначыце перадгісторыю свайго пэрсанажа, уключаючы пол й стыль журналістыкі: гуляйце за карэспандэнта, які займаецца руціннай працай, за аўтарскую калёнку зь ярка выяўленым меркаваньнем або за гонза-журналіста, які выкарыстоўвае клікбэйт. Здабывайце праўду або прадавайце хлусьню — рабіце ўсё, што трэба, каб патрапіць на першую паласу.


Гульню распрацоўвае Longdue Games, у якой працуе велізарнае мноства стваральнікаў Disco Elysium, уключаючы Пятра Сабалеўскага, які адказваў за ґеймплейныя мэханікі, і Мартына Люігу, які прыдумаў шматлікіх пэрсанажаў, а таксама Бэн Бэбіт, адзін з ключавых стваральнікаў Kentucky Route Zero.
За саўндтрэк адказвае кампазытар Павел Блашчак, які працаваў над «Вядзьмаром 3».

Даты выхаду ў гульні пакуль няма.
👍192👎1
📰 Распрацоўка рэмэйку The Witcher "ідзе вельмі цяжка"

Яраслаў Ручынскі й Адрыян Фульнечак (тэхнічныя пісьменьнікі CD Projekt) расказалі, што памылкі распрацоўнікаў арыґінала й розныя "мыліцы" у дадзены момант "гукаюцца" стваральнікам рэмэйку!

Па іх словах, на раньніх этапах у студыі не вялі тэхнічную дакумэнтацыю, а ўсю інфармацыю паміж аддзеламі перадавалі на словах за "кубачкам кавы". The Witcher ствараўся на аснове кода порта Baldurʼs Gate: Dark Alliance для PC, і амаль ніякіх дадзеных аб гэтым не засталося.
Распрацоўнікам з Foolʼs Theory даводзіцца займацца «рэвэрс-інжынірынгам спадчыны кампаніі». Нягледзячы на ​​тое, што сярод іх ёсьць вэтэраны CD Projekt, праца над рэмэйкам The Witcher ідзе вельмі цяжка.

Гэтак жа зь цікавага, Фульнечак расказаў, што для першага Вядзьмара распрацоўвалі каапэратыўны рэжым, але распрацоўшчыкі так і не змаглі яго рэалізаваць.

Дата рэлізу рэмэйку не вядома.
23👍5🔥5🤮1😨1
📰 "Сучасныя ідэі й даніна павагі клясыцы" — СМІ ацанілі рэмэйк Assassinʼs Creed Black Flag

Многія гульнявыя выданьні атрымалі перадрэлізную вэрсію Assassins Creed Black Flag Resynced (рэмэйк чацьвёртай гульні серыі) і засталіся вельмі ўражаныя!

Журналісты адзначаюць, што Resynced захоўвае дух арыґінала, але абнаўляе яго да сучасных стандартаў.

Напрыклад IGN зьвярнула ўвагу на тэхнічную дасканаласьць Assassinʼs Creed Black Flag Resynced, якая працуе на рухавічку Shadows. Мадэлі пэрсанажаў выглядаюць неверагодна прапрацаванымі, але знаёмымі, а трапічнае асяродзьдзе стала больш яркім і маляўнічым.

Гэтак жа абшары інтэрнэту ўжо запоўненыя параўнаньнямі арыґінала й рэмэйку, ацаніць прагрэс можна, напрыклад, тут.

Assassins Creed Black Flag Resynced выйдзе 9 ліпеня 2026 году на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
🤮8🤷4❤‍🔥3
🆓 Цяпер у Steam можна бясплатна забраць: Car Mechanic Simulator 2018

Car Mechanic Simulator 2018робіць выклік гульцам. Упраў, рамантуй, фарбуй і цюнінгуй аўтамабілі. Мы прапануем большую колькасьць аўтамабіляў (больш за 40), больш інструмэнтаў (больш за 10), больш опцый і больш частак (больш за 1000) чым калі-небудзь раней. Прыйшоў час закасаць рукавы й узяцца за працу!

Распрацоўнік — Red Dot Games (Вялікабрытанія).

❗️Забраць гульню можна да 27 траўня.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
113
На просьбу калег па перакладчыцкім цэху падкінуць беларускай картачнай тэрміналогіі давялося садзьмуць пыл са старых чарнавікоў ды крыху дапоўніць і сістэматызаваць назбіраны матэрыял. У выніку атрымаўся вось такі невялічкі картачны слоўнічак.

Безумоўна, пададзены ў ім матэрыял патрабуе далейшай дапрацоўкі і дапаўнення, таму чакаем вашых заўваг і прапаноў.
25🔥2👍1
📰 Take-Two запэўнівае што пераносаў GTA VI ня будзе

Штраўс Зельнік, кіраўнік Take-Two, запэўніў фанатаў франшызы, што GTA VI выйдзе 19 лістапада — пераносаў не плянуецца.

Выдавец не раскрыў новай інфармацыі па GTA VI, і кіраўнік кампаніі Зельнік паўтарыў, што прасоўваньне пачнецца "летам" — гэта будзе пэрыяд бліжэй да канца чэрвеня. У рамках рэклямнай кампаніі таксама павінны абʼявіць цану й адкрыць перадзаказы.

Гэтак жа стала вядома, што Take-Two чакае выручку за бягучы фінансавы год на ўзроўні 8 мільярдаў даляраў, што прыкладна на 20% вышэй за паказьнік папярэдняга году ў 6,7 мільярда, што само сабой зьвязана з будучым рэлізам!
7👍5🥱2
📢 LEGO Batman: Legacy of the Dark Knight выйшла ў рэліз і абыйшла ўсе гульні серыі Arkham па пікавым онлайне ў Steam

22 траўня адбыўся рэліз LEGO Batman: Legacy of the Dark Knight на PC, PS5 і Xbox Series X/S.
За час з рэлізу, LEGO гульня ў першыя суткі дасягнула 33 000 онлайн-карыстальнікаў, што больш чым ва ўсіх гульняў пра Бэтмэна ад WB Games!

У Legacy of the Dark Knight "вельмі станоўчыя" водгукі ў Steam: яе рэйтынг склаў 97%.

Legacy of the Dark Knight — Станьце Цёмным рыцарам і акуніцеся ў гісторыю пра Бэтмэна ў сьмелай і насычанай падзеямі прыгодзе з зубаскрышальнымі баямі. Вас чакае адкрыты сьвет Ґотэм-сіці й фірмовы стыль LEGO, які ведаюць і любяць фанаты.
13👍1
📢 Sega апублікавала сьвежы тызер новай гульні ў лінейцы Crazy Taxi

Анонс перазапуску Crazy Taxi быў абʼяўлены яшчэ ў 2023 годзе, з тых часоў аб серыі не было аніякіх важных навін. На шчасьце, афіцыйныя акаўнты Crazy Taxi ажылі й апублікавалі невялікі тызер, які не гаворыць ні пра што, акрамя як пра тое, што франшыза жывая й верагодна хутка, нас чакае нешта цікавае!

Аб праекце вядома, што новая Crazy Taxi будзе высокабюджэтнай онлайнавай гульнёй у адкрытым сьвеце з элемэнтамі жывога сэрвісу. Распрацоўнікі абяцаюць свабоду, рэалізм і шырокія магчымасьці для дасьледаваньня.
🔥92👍1
📢 Сярод сімулятараў жыцьця папаўненьне — у раньні доступ выйшла Paralives

Paralives — гэта сімулятар жыцьця, у якім вы будуеце дамы, жыцьця й умацоўваеце сувязі. Празь цяжкасьці й посьпехі, куды вас прывядзе вашая гісторыя?

Гульня будзе знаходзіцца ў раньнім доступе каля двух гадоў, зараз гульцам даступны даволи добры рэдактары пэрсанажаў і жыльля, а таксама прапрацаваны горад зь мясцовымі жыхарамі, рэстаранамі, паркамі, месцамі для працы й іншым.

У будучыні ґеймерам абяцаюць дадаць поры году. жывёл. машыны й больш варыянтаў разьвіцьця пэрсанажа!

Кошт у Steam — $18.49 1️⃣0️⃣ $16.64 (зьніжка да 1 чэрвеня)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
921👍1
🆓 Цяпер у Steam, можна бясплатна забраць Warhammer 40,000: Gladius — Relics of War

Warhammer 40,000: Gladius — Relics of Warгэта першая пакрокавая стратэгія ў жанры 4X, дзеяньне якой разгортваецца ў сусьвеце Warhammer 40,000. Чатыры фракцыі ўступяць у жорсткую вайну за панаваньне над рэсурсамі плянэты.

❗️Забраць гульню можна да 28 траўня.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
16
⚡️007 First Light выйшла у рэліз

ІO Іnteractіve A/S (вядомыя сэрыяй гульняў пры лысага кілера (Hіtman)) выпусьцілі, здаецца, вельмі няблагую гульню пра Джэймса Бонда.

Праект ўжо атрымаў высокія адзнакі ад крытыкаў (87 на Metacrіtіc) і гульцоў (91% вельмі станоўчых водгукаў у Steam).

Магчыма, гэта яшчэ адзін прэтэндзент на гульню году.

Ці зьбіраецеся гуляць?
163
📰 NVIDIA абвясьціла аб спыненьні падтрымкі Control Panel у Windows

26 траўня NVIDIA выпусьціла драйвер Game Ready 610.47, прымеркаваны да рэлізу LEGO Batman: Legacy of the Dark Knight і будучаму рэлізу 007 First Light, разам з гэтым, кампанія абвясьціла, што дадзенае абнаўленьне зьяўляецца апошнім крокам на шляху да стварэньня адзінага цэнтра кіраваньня відэакартай.

Кампанія не плянуе выдаляць вядомаю шматлікім Controll Panel з Microsoft Store, аднак сьвежыя абнаўленьні яна атрымўваць больш ня будзе!

Пры гэтым у NVIDIA адзначылі, што не пасьпелі перанесьці з панэлі кіраваньня ўсе функцыі, даступныя для ўладальнікаў відэакарт серыі RTX PRO, таму ім пакуль раяць працягнуць карыстацца праґрамай.
22🤡7🕊3