Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
731 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 Першы трэйлер новага фільма па Resident Evil атрымаў шмат станоўчых водгукаў

Новы фільм па матывах Resident Evil рэжысэра Зака ​​Крэґера атрымала дэбютны тызер-трэйлер, якой вельмі спадабаўся шматлікім фанатам франшызы!

Асаблівую пахвалу гледачы выказалі атмасфэры фільма, яна нібыта поўнасьцю перадае дух гульняў. Сам Крэґер таксама падкрэсьліў, што для яго было важна перадаць тое, як гульцы шукаюць прадметы й паступова паляпшаюць рыштунак. Напрыклад, галоўны герой абшуквае скрыні, знаходзіць пусты драбавік, для якога патрэбны патроны, падбірае ключы для замкаў і іншае.
Акрамя гэтага, фільм будзе поўны розных дасылак (напрыклад зялёнай травы ў вазоне, якая цалкам паўтарае сваім дызайнам хілку з гульні).

Прэмʼера фільма заплянавана на 18 верасьня 2026 году.
104👎1
📢 Адбыўся рэліз DarkSwitch — горадабуд на дрэве

DarkSwitch — гэта вэртыкальны горадабудаўнічы сімулятар на галінах гіганцкага дрэва. Абараніце Дрэва ад усёпаглынальнага туману, мудра распараджаючыся агнём і сьвятлом. Раскрыйце таямніцы туману, валодаючы беднымі рэсурсамі й прымаючы складаныя маральныя рашэньні.

Гульня гэта ўнікальная сумесь жанраў стратэгіі, вэртыкальнага горадабудаўнічага сімулятара, выжываньня й дасьледаваньні жудаснага сьвету, населенага мітычнымі кашмарамі. Зьбірайце рэсурсы, дасьледуйце новыя тэхналёгіі й рыхтуйце экспэдыцыі ў руіны, пакінутыя старажытнай цывілізацыяй. Раскрыйце сакрэты й даведайцеся праўду аб яе гібелі.
Асобнай згадкі заслугоўвае факт, што саўндрэк для гульні напісаў Акіра Ямаокі (кампазытара серыі гульняў Silent Hill).

За распрацоўку адказвае казаская студыя Cyber ​​Temple.

Кошт у Steam — $11.89
20👍5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Ubisoft паказала некалькі хвілін ґеймплэя рэмэйку Assassinʼs Creed IV Black Flag

Ubisoft расказала аб палепшанай сыстэме паркура, а гэтак жа аб некаторых іншых зьменах.

Стваральнікі арыентаваліся на на мэханіку перасоўваньня з арыґінальнай Black Flag, забясьпечваючы яе навінамі, якія даступныя дзякуючы сучаснаму рухавіку Anvil.

Так гульцы змогуць больш дакладна кантраляваць рухі Эдварда — напрыклад, зьдзяйсьняць падвойны скачок падчас бегу.

Яшчэ з цікавага — у гульню вернецца «Арліны зрок», а гэтак жа сыстэма назіраньня з Assassinʼs Creed Shadows, якая дазволіць старанна вывучыць асяродзьдзе, каб знайсьці мэты заданьняў, доказы й адзначыць ворагаў.

Рэмэйк выходзіць у рэліз 9 ліпеня на ПК і кансолях.
10👍5🤮43
📰 Шэрагі Xbox працягваюць папаўняцца спэцыялістамі ў сфэры ШІ

Выданьне CNBC расказала аб кадравых перастановах, якія ў дадзены момант праводзіць новая кіраўнік Xbox Аша Шарма (якая зьмяніла на гэтай пасадзе Філа Спэнсэра).

Як стала вядома, Шарма прызначыла былых калеґаў з CoreAI на кіруючыя пасады ў Xbox, такіх як мінімум чацьвёра!

🔸Віцэ-прэзыдэнт прадуктовага напрамку CoreAI і старэйшы віцэ-прэзыдэнт GitHub Джарэд Палмер стаў супрацоўнікам тэхнічнага штаба для працы над прадуктамі Xbox;
🔸Віцэ-прэзыдэнт па дызайне CoreAI і GitHub Цім Ален стаў кіраўніком аддзела па дызайне;
🔸Ґенэральны мэнэджэр CoreAI Эван Чакі ўзначаліў каманду інжынэраў Xbox;
🔸Джонатан МакКей стаў кіраўніком аддзела па росьце (такую ​​ж пасаду ён займаў у CoreAI).

Кадравыя перастаноўкі Шарма патлумачыла неабходнасьцю разьвіцьця працоўных і арґанізацыйных працэсаў ва ўсёй структуры. У сувязі з гэтым было прынята рашэньне прыцягнуць спэцыялістаў, якія маюць досьвед у спажывецкім і тэхнічным сэктарах.

Гэтак жа стала вядома, што Xbox спынілі распрацоўку ШІ-асістэнта Copilot для кансоляў.
Па словах кіраўніцтва, дадзены кірунак больш не адпавядае мэтам кампаніі, якой трэба разьвівацца хутчэй.
🤮26🤡6🤔3💩3👍1
📢 Адбыўся рэліз атмасфэрнай прыгоды WILL: Follow The Light

У гэтай рэалістычнай адзіночнай гульні ад першай асобы вам трэба будзе адправіцца ў падарожжа па бязьмежных водах суровых паўночных шырот і адшукаць шлях назад да сваіх блізкіх. Вы гатовыя ісьці за сьвятлом?

Галоўным героем WILL: Follow The Light стане наглядчык маяка, які даведаецца аб катастрофе ў родным горадзе й прапажы свайго сына. Гэрой адпраўляецца ў небясьпечнае падарожжа каб знайсьці дзіця й разабрацца ў таямніцах разбуранага сьвету.

Распрацоўнікі абяцаюць спалучэньне дасьледаваньня, галаваломак і сюжэтных рашэньняў, якія ўплываюць на разьвіцьцё гісторыі.
Вялізную ролю ў гульні адводзяць сьвятлу — яно дапамагае знаходзіць шлях, адчыняе ўтоеныя дэталі гэтага сьвету.

Кошт гульні ў Steam — $12.49
(Да 21 траўня 2️⃣0️⃣ $9.99)

За распрацоўку адказвае TomorrowHead Studio (ЗША).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥52
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
👀Проста пакіну гэта тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😁146👍1
📰 Група незалежных інды-распрацоўшчыкаў абʼявіла аб стварэньні альянсу

Пяць незалежных індзі-распрацоўшчыкаў абвясьцілі аб стварэньні Novo Assembly — абʼяднаньне незалежных гульнявых студыяў, для абмену досьведам, падтрымкі й узаемнага росту, з мэтай стварэньня якасных гульняў у будучыні!

У склад Асамблеі ўвайшлі шматлікім добра вядомыя студыі:

🔹Weappy Studio — Беларуска-Кіпрская студыя, з офісам у Менску, стваральнікі This Is the Police і Hollywood Animal;
🔹Unfrozen — Кіпрская студыя (першапачаткова заснаваная ў Расеі) вядомая па Iratus: Lord of the Dead і Heroes of Might & Magic: Olden Era;
🔹Sad Cat Studios — Яшчэ адна Беларуска-Кіпрская студыя, якая нядаўна праславілася пасьпяховай REPLACED;
🔹VEA Games — Кіпрская студыя, якая стварыла пасьпяховую кансольную гульню Nikoderiko: The Magical World, саўндтрэк для якой напісаў Дэвід Уайз, кампазытар Donkey Kong;
🔹Game Garden — міжнародная студыя-распрацоўнік і выдавец мабільных гульняў, мае офісы ў Каліфорніі й Нікасіі (першапачаткова заснаваная ў Расеі).

Сочым за навінамі далей.
За інфармацыі дзякуй каналу "Тое Сёе: гульні"
271
📢 Шоў Summer Game Fest 2026 атрымала трэйлер

Summer Game Fest 2026 атрымала сьвежы трэйлер (які чамусьці зьнік з YouTube), які прысьвяцілі гульням, паказ якіх адбудзецца на шоў!
Сярод праектаў можна ўбачыць мноства праектаў, некаторыя ўжо выйшлі ў рэліз, а іншыя яшчэ толькі выйдуць на фінішную прамую!

У трэйлеры можна ўбачыць:

🔸Pragmata (выйшла ў рэліз 17 красавіка);
🔸Resident Evil Requiem (выйшла 27 лютага, рыхтуецца рэліз DLC);
🔸Saros (даступная з 30 красавіка эксклюзіўна на PS5);
🔸Star Wars: Galactic Racer (рэліз адбудзецца 6 кастрычніка);
🔸Tomb Raider: Legacy of Atlantis (рэліз заплянаваны на 2026-ы);
🔸Control Resonant (рэліз заплянаваны на 2026-ы);
🔸The Blood of Dawnwalker (рэліз заплянаваны на 3 верасьня);
🔸Gothic 1 Remake (выходзіць 5 ліпеня);
🔸007 First Light (выходзіць 27 траўня).

Само шоў пройдзе 5 чэрвеня!
75
⚡️🆓 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Arranger: A Role-Puzzling Adventure і Trash Goblin

Arranger: A Role-Puzzling Adventureгэта гісторыя Джэмы, правінцыйнай няўдачніцы, якая адпраўляецца на пошукі сябе. За межамі свайго да млоснасьці ўтульнага сьвету яна выяўляе сьвет велізарны й натхняльны — але гэтым сьветам кіруюць страх і дзіўная нерухомая "статычная" сіла. Ці зможа Джэма атрымаць верх над гэтым заўчаснасьцю й знайсьці сабе месца ў новым сьвеце?

Распрацоўнік — Furniture & Mattress LLC (Вялікабрытанія).

Trash Goblinмілая й утульная гульня. Ніякага стрэсу й мітусьні — толькі прыемная атмасфэра! Знаходзьце, рамантуйце й чысьціце штучкі й прадавайце іх мудраґелістым пакупнікам. На атрыманыя грошы можна купіць прылады, а таксама пашырыць і ўпрыгожыць працоўную прастору.

Распрацоўнік — Spilt Milk Studios (Вялікабрытанія).

❗️Забраць гульні можна да 14 траўня.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
94🆒1
📰 Гульцам на PS4 прапануюць купіць PS5 дзеля GTA VI

Гульцам якія валодаюць PlayStation 4 пачалі прыходзіць паведамленьні, з прапановай абнавіць сваю кансоль да PlayStation 5 дзеля магчымасьці пагуляць у Grand Theft Auto VI.

Для многіх фанат старт такой прома-кампаніі стаў знакам, які сымбалізуе, што самая чаканая гульня 2026-га году, сапраўды выйдзе ў рэліз у лістападзе, без пераносаў.

Нагадаем, Grand Theft Auto VI павінна выйсьці ў рэліз 19 лістапада эксклюзіўна на PlayStation 5 і Xbox Series, вэрсія для PC зьявіцца пазьней (па непацьверджаных чутках, гэта можа здарыцца ўжо ў 2027-м годзе).
🥴17🤔41
📢 Тры буйныя дапаўненьні Stellaris сталі часткай базавай гульні.

У гэтым годзе, ґлябальнай касьмічнай стратэгіі Stellaris споўнілася 10 гадоў, у гонар гэтага, распрацоўшчыкі абвясьцілі, што буйныя DLC — Utopia, Synthetic Dawn і Humanoids Species Pack з гэтага часу будуць часткай базавай гульні!

Першае зьмяшчае ў сабе мегазбудаваньні й калектыўны розум;
Другое дадала дзяржаву машын;
Трэцяе прыўнесла партрэты гуманоідаў і іншыя паляпшэньні.

Раней Paradox анансавала новы дадатак пад назовам Nomads, якое ўвойдзе ў склад 10-га сэзона й выйдзе да канца чэрвеня. У ім гульцы змогуць пабудаваць качавую імпэрыю зь вялізным караблём-каўчэгам у аснове сваёй цывілізацыі.
14
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📰 LEGO анансавалі велізарны набор «Мінас Цірыт»

LEGO прадставіла самы вялікі набор па "Уладары пярсьцёнкаў" — The Lord of the Rings: Minas Tirith!
Старонка навінкі ўжо адчыненая на афіцыйным сайце. У кампаніі апублікавалі невялікі трэйлер і больш за два дзесяткі малюнкаў канструктара.

Набор складаецца з 8278 дэталяў, а вышыня гатовай пабудовы складзе 59х62х37 сантымэтраў.
Пакупнікам таксама дастанецца дзесяць мадэляў пэрсанажаў, уключаючы Гэндальфа Белага, Арагорна, Дэнетара й Фараміра.

У продаж канструктар паступіць 4 чэрвеня, рэкамэндаваны кошт — 650$
❤‍🔥181
📢 Анансавана The Talos Principle 3 — апошняя частка серыі

Devolver Digital і распрацоўшчыкі з Croteam анансавалі The Talos Principle 3, якая па словах стваральнікаў, стане апошняй гульнёй у серыі.

У The Talos Principle 3 гульцы апынуцца ў Анамаліі — свеце разбураных будынкаў, закінутых навуковых станцый і "няправільных" законаў фізыкі, а гэтак жа складаных галаваломак з магчымасцю перажыць усю гісторыю незвычайнага свету.

Дата рэлізу не называецца. Гульню ствараюць для PC і PS5.
11