Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
731 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 Распрацоўнікі RUINER 2 паказалі першы ґеймплэйны трэйлер мультыплэернага ролевага экшэна

RUINER 2 — гэта кібэрпанкаўская экшн-RPG, дзеяньне якой адбываецца ў культавым сьвеце RUINER, дзе сьмерць трэба заслужыць. Адчуйце жорсткія, маланкавыя баі з глыбокімі сыстэмамі. Выкарыстоўвайце новую «сыстэму панцыраў», каб пераключацца паміж пэрсанажамі падчас бою й зьдзяйсняць сьмяротныя камбінацыі ў адзіночным рэжыме або ў каапэратыўным рэжыме да 3 гульцоў.

Даты рэлізу ў гульні пакуль няма.
Аднак распрацоўшчыкі аб'явілі аб старце закрытага бэта тэставаньня, заяўку на ўдзел можна падаць тут.
Тэставаньне паснецца ўжо 27 красавіка!
7👍2
🎉Беларускаму геймеру 4 гады🎉

Прайшло ўжо 4 гады з моманту калі зьявіўся наш канал!
Ніколі не стамлюся паўтараць, што не думаў, як доўга ён будзе існаваць і тым больш не спадзяваўся на тое, што яго будзе чытаць столькі цудоўных людзей (і заставацца яго чытаць нават негледзячы на тое, што перыядамі я зьнікаю😅)!

Шчыра дзякую кожнаму, хто чытае, глядзіць, дапамагае і ўсё астатняе!

Прымаем віншаваньні й заўвагі/прапановы, заставайцеся з намі, гэта толькі пачатак!


Ваш Беларускі геймер 🖲️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
151🎉26❤‍🔥6
Forwarded from Belgaming🎮👾
Інсайдэры даведаліся кошт рэмейку Assassin's Creed IV: Black Flag: стандартнае выданне складзе $60, калекцыйнае $200.
У калекцыйным наборы будуць фігурка Эдварда Кенуэя, нататнік, значок, мапа і ўнутрагульнявыя прадметы.
Belgaming
🌚9💩4🤔1
🆓 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Doomblade

DoombladeГлыбока пад зямлёй Мракса знаходзіць разумны БЯСОЎСКІ МЕЧ, які імкнецца вырвацца пасля шматлікіх стагоддзяў у ланцугах. У гэтым 2D-экшэне жанру «мэтроідванія» камандзе «Мракабосы» трэба будзе аб'яднацца, здабыць моц і знішчыць Уладароў Жаху.

Распрацоўнік — Muro Studios (Фінляндыя).

❗️Забраць гульню можна да 30 красавіка.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
9
Спадарства! Кожны раз да нас далучаецца ўсё больш і больш суполак! І вось нарэшце папка «Кантэнт 3.0».

Дапрацаваны спіс годных паблікаў на самыя розныя тэмы: беларуская мова, мемы, этнаграфія, архітэктура, сэкс-асвета і шмат чаго яшчэ.
Трымаемся разам і падтрымліваем беларускамоўны кантэнт!

https://t.me/addlist/_NklGl78uM8yNWYy
https://t.me/addlist/_NklGl78uM8yNWYy
https://t.me/addlist/_NklGl78uM8yNWYy

Калі нехта жадае далучыцца да падборкі зьвяртайцеся сюды ў "Прышпільныя коміксы": @pryshpilny_bot
82
📰 У сеціве зьявіліся сьвежыя кадры экранізацыі Elden Ring

Актыўна працягваюцца здымкі экранізацыі Elden Ring і на прасторах інтэрнэту зьявіліся новыя кадры, якія дэманструюць многіх пэрсанажаў гульні!

Сярод новых кадраў фанаты Elden Ring могуць убачыць Каралеву Марыку (у выкананьні Эмы Луэрд) і Паядальніка Адкідаў (актор пакуль не абʼяўлены).

Прэмʼера фільма па Elden Ring чакаецца 3 сакавіка 2028 году.
За яго адказвае рэжысэр Алекс Гарлэнд (Падзеньне імпэрыі).
75👍2
📰 Прэмʼер-міністар Паўднёвай Карэі пахваліў посьпех Crimson Desert

Кім Мін Сок (прэмʼер-міністар Паўднёвай Карэі) у сацыяльных сетках (а калі канкрэтна, то ў Х) выказаўся аб посьпеху Crimson Desert!
Палітык адзначыў, што праект стаў самай хуткапрадавальнай гульнёй краіны (пяць мільёнаў копіяў за няпоўны месяц), а таксама дапамог "павысіць статус мясцовай гульнявой індустрыі на сусьветным узроўні":

Гэты посьпех — важная вяха, якая паказвае, што наша гульнявая індустрыя можа пашырацца й разьвівацца на розных плятформах, уключаючы кансолі. Урад возьме на сябе адказнасьць і будзе падтрымліваць яе. Мы створым асяродзьдзе, у якім K-гульні змогуць зьзяць як адзін са слупоў K-кантэнту.


Дарэчы, на фоне посьпеху стала вядома, што кіраўніцтва студыі-распрацоўніка Crimson Desert — Pearl Abyss выплаціла сваім супрацоўнікам прэмію ў 5000 $!
152
📢 Alien: Isolation 2 атрымала першы тызер

У роліку (які не забясьпечаны ўвогуле ніякімі падрабязнасьцямі) мы бачым прыладу для захаваньня зь першай гульні, на адкрытай мясцовасьці пад дажджом.

Нагадаем, гульню анансавалі яшчэ ў 2024 годзе, але ніякіх дэталяў яе распрацоўкі афіцыйна не раскрывалі. Вядома толькі, што другую частку стварае арыгінальная каманда на Unreal Engine 5.
Першая Alien: Isolation выйшла ў 2014 годзе, сабраўшы захопленыя водгукі ґеймераў і крытыкаў, якія называюць яе адной зь лепшых гульняў у франшызе!

А вам давялося разгадаць сакрэты касьмічнай станцыі ў першай Alien: Isolation?
8👍3
📢 Nexon анансавала новую ізамэтрычную MMORPG — Embers of the Uncrowned

Embers of the Uncrowned — гэта ізамэтрычная MMORPG у жанры цёмнага фэнтэзі з дынамічным экшэнам і жорсткімі баямі. На старонках эпічнай сагі аб землях, захопленых эльфамі, вам трэба будзе зноў распаліць полымя надзеі на адраджэньне былой велічы сваёй сямʼі.

На старце распрацоўшчыкі абяцаюць тры клясы: Фантомная мечніца, Кат і Заклінальніца буры.
Таксама ў гульні будуць дарадцы, якія дапамогуць прыняць самыя складаныя рашэньні, рэйды, сыстэма разьвіцьця паселішчаў, складаная сыстэма навыкаў й мноства пабочных квэстаў.

Даце рэлізу пакуль не названа.
👍811
📰 Зьявіліся водгукі аб новым Steam Controller — Усё не адназначна

4 траўня стартуе афіцыйны продаж новых Steam Controller, адна прылада каштуе 99 $ / €.
Прэса вельмі добра адклікаецца аб новай прыладзе, а вось ґеймеры асьцярожнічаюць.

Steam Controller хваляць за трываласьць і лёгкасьць, шырокія магчымасьці для наладкі, палепшаныя адчувальнасьць і тактыльную аддачу, а таксама магчымасьці батарэі (яна можа працаваць без падзарадкі да 35 гадзін). Многія называюць гэта лепшым варыянтам для PC.

Аднак не абышлося безь мінусаў. Многія паставілі пад сумнеў, выбар разьмяшчэньня трэкпадаў, а гэтак жа дзіўнай аптымізацыяй кантролера (кампутар распазнае яго як клявіятуру).

Асобна востра стаіць пытаньне кошту. Многія гульцы й некаторыя журналісты лічаць, што 99 $ гэта шмат, жыхары Канады й Вялікабрытаніі й зусім будуць вымушаны пераплаціць прыкладна на 20-30$ больш!
У самой Valve пры гэтым лічаць, што кошт Steam Controller прымальны й канчатковы, больш за тое, гэта ўжо зьніжаны кошт, бо ў прыладу наўмысна не дадавалі функцыі, якія маглі зрабіць яго даражэй.
🤔10👍5
🗣 Чуткі: Ubisoft можа працаваць над рэмэйкам першай Assassinʼs Creed

Вядомы францускі інсайдэр j0nathan, спасылаючыся на свае крыніцы ў Ubisoft, заяўляе, што кампанія працуе над рэмэйкам першай Assassinʼs Creed, прычым пра гэта ён чуў яшчэ ў 2023 годзе.

Гэта ж пацьвердзіў іншы вядомы інсайдэр Том Хендэрсан (аднак больш падрабязнасьцяў яму невядома).

У цяперашні час Ubisoft рыхтуе да рэлізу рэмэйк чацьвёртай часткі, Assassins Creed Black Flag Resynced, які заплянаваны на 9 ліпеня, на фоне гэтага, праца над леґендарнай першай гульнёй (рэліз якой адбыўся ў далёкім 2007, здаецца цалкам заканамерным).
9🤡53🥱1
📢 Вампірская гульня ад вэтэранаў "Вядзьмара" The Blood of Dawnwalker выйдзе ў верасьні

Распрацоўнікі The Blood of Dawnwalker абвясьцілі, што вампірская прыгода выйдзе 3 верасьня на PS5, Xbox Series і PC.

Важна кожнае рашэньне. Любое ваша дзеяньне — і бязьдзейнасьць — мяняе сьвет вакол. Выбірайце, каму дапамагаць, а каму адмовіць. У вас няма часу, каб выратаваць усіх. Гэты сьвет нікога не чакае. І галоўны злыдзень — таксама.

Падзеі гульні разгортваюцца ў сярэднявечнай Эўропе. Каб вылечыцца ад Чорнага мора, галоўны герой, Коэн, зьвяртаецца да вампіраў, якія дораць яму асаблівыя здольнасьці. Пэрсанаж зможа выкарыстоўваць магію й зброю блізкага бою ў сутычках, а таксама дасьледаваць мясцовасьць пры дапамозе аналяга вядзьмарчынага зроку. Уначы Коэн атрымлівае магчымасьць ператварацца ў ваўка!

Распрацоўнікі абяцаюць, што ў гульні будзе мноства сюжэтных скрыжаваньняў, якія вызначаць наступнае разьвіцьцё сюжэту. На праходжаньне асноўнага квэста даецца 30 нутрагульнявых дзён! Час цячэ пры выкананьні заданьняў і прыняцьці ключавых рашэньняў.

Кошт у Steam — 69,99$
🔥16
📰 У Gothic 1 Remake вашы злачынствы не застануцца без увагі

Распрацоўнікі Gothic 1 Remake падзяліліся падрабязнасьцямі сыстэмы злачынстваў, яны застаюцца нязьменнымі, за ўсё даводзіцца плаціць!

Ґеймдырэктар гульні расказаў, што крадзеж або напады будуць моцна ўплываць на тое, як да вас ставяцца розныя фракцыі. У нейкі момант людзі наўпрост перастануць з вамі размаўляць. Пры гэтым у пратаганіста будзе магчымасьць наладзіць адносіны з NPC, для гэтага, напрыклад, трэба вярнуць скрадзеную рэч таму, у каго вы яе сьцягнулі.

Таксама гульцы змогуць маніпуляваць жывёламі, каб прымушаць іх змагацца адзін з адным ці зь іншымі супернікамі. Для гэтага можна будзе кінуць кавалак мяса, які прывабіць драпежнікаў і справакуе агрэсію.

Нагадаем, Gothic 1 Remake выходзіць 5 чэрвеня на PC, PlayStation 5 і Xbox Series. Перадзамовы ўжо адкрыты.
20
📰 Take-Two Interactive памятае аб сваіх франшызах (у тым ліку й L.A. Noire)

Штраўс Зельнік (кіраўнік Take-Two Interactive, якая выдае гульні серыі GTA) на пытаньне аб магчымым працягу L.A. Noire даў станоўчы адказ!
Зельнік не раскрыў ніякіх плянаў, але запэўніў што кампанія шануе ўсе франшызы, якія мае ў распараджэньні й разглядае іх будучыню.

Нагадем, L.A. Noire — гэта дэтэктыўная прыгода, натхнёная клясычнымі нуарнымі творамі й сапраўднымі крымінальнымі справамі. Адной з галоўных асаблівасьцяў гульні стала анімацыя твару пэрсанажаў, якая гуляе ключавую ролю ў праходжаньні сюжэту!

Рэліз гульні адбыўся ў далёкім 2011, на PC, PS3 і Xbox 360. За распрацоўку адказвала аўстралійская студыя Team Bondi, якая стала банкрутам, перадаўшы ўсе свае правы выдаўцу, у асобе Rockstar Games.
163😁1
⚡️🆓 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Hogwarts Legacy

Hogwarts Legacyгэта ролевая гульня з адкрытым сьветам. Цяпер вы можаце кантраляваць свае дзеяньні й стаць цэнтральным героем уласных прыгод у чароўным сьвеце.

Распрацоўнік — Avalanche Software (ЗША).

Дадзеную раздачу прыурочылі да 25-ці годзьдзя экранізацыі гісторыі пра Гары Потэра!

❗️Забраць гульню можна да 3 траўня.
‼️Гульня недаступна на тэрыторыі Беларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1165
📢 Першы трэйлер новага фільма па Resident Evil атрымаў шмат станоўчых водгукаў

Новы фільм па матывах Resident Evil рэжысэра Зака ​​Крэґера атрымала дэбютны тызер-трэйлер, якой вельмі спадабаўся шматлікім фанатам франшызы!

Асаблівую пахвалу гледачы выказалі атмасфэры фільма, яна нібыта поўнасьцю перадае дух гульняў. Сам Крэґер таксама падкрэсьліў, што для яго было важна перадаць тое, як гульцы шукаюць прадметы й паступова паляпшаюць рыштунак. Напрыклад, галоўны герой абшуквае скрыні, знаходзіць пусты драбавік, для якога патрэбны патроны, падбірае ключы для замкаў і іншае.
Акрамя гэтага, фільм будзе поўны розных дасылак (напрыклад зялёнай травы ў вазоне, якая цалкам паўтарае сваім дызайнам хілку з гульні).

Прэмʼера фільма заплянавана на 18 верасьня 2026 году.
104👎1