⚡️Беларускі кіберпанк Replaced выйшаў у рэліз
14.04.2026 адбыўся рэліз Replaced — платформера ў стыле кіберпанка ад беларускіх распрацоўшчыкаў.
На дадзены момант гульня мае вельмі станоўчыя водгукі ў Steam (87%), а таксама 79 балаў на Metacritic.
Гульню хваляць за стыль, адпаведную атмасферу і цікавы сюжэт, пры гэтым некаторыя гульіцы адзначаюць досыць сумную і нецікавую баёўку і агульны тэмп гульні. Але з большасці гульня прыйшлася геймерам да спадобы.
✅ У наяўнасці беларуская лакалізацыя.

⚡37❤13🔥1
Forwarded from Belgaming🎮👾
НОВАЕ ВІДЭА ужо на канале!
YouTube
[АГЛЯД] DISCO ELYSIUM
Сёння без моцных спойлераў пагавроым аб Disco Elysium. Як тэкставы дэтэктыў гуляе з нашай псіхікай.
Беларусізатар Disco Elysium: https://www.nexusmods.com/discoelysium/mods/49
Падтрымаць кавай: https://www.buymeacoffee.com/belgaming
Тэлеграм з мемчыкамі:…

❤19
Forwarded from OLSEVICHBRO
Вітаю! На сувязі OLSEVICHBRO. Сёння я выпусціў свой першы беларусізатар для гульні Among The Sleep.
Спасылка на беларусізатар https://mega.nz/file/FjJzkSxL#X5sPaWGrdN9pjwrKUIy6ZntYmqZkkjuPc298t0-1D6I
Беларусізатар працуе з рэлізамі са Steam і GOG; для пірацкіх сумяшчальнасць залежыць ад канкрэтнага рэпака.
Пішыце ў каментарыях, калі заўважылі памылкі.
Гуляйце па-беларуску!

❤18🔥3
Forwarded from Belgaming🎮👾
🕊 выйшаў ТРЭЙЛЕР МЕТРО 2039 ад украінскай студыі 4A Games з каментарамі распрацоўшчыкаў.
Па іх словах, першапачатковыя планы на новую частку франшызы змяніліся пасля 2022-га года. Таму тэмы чалавечай прыроды, вынікаў ад дзеянняў людзей, тыраніі і кошце свабоды будуць даследвацца яшчэ глыбей.
Belgaming

Xbox First Look: METRO 2039 | 4A Games + Deep Silver
American Sign Language: https://youtu.be/yu9xvQoFWjE
For Audio Descriptions, go to:
⚙️ Settings ➡️ Audio Track ➡️ English Descriptive
A first look at METRO 2039, the next installment in the METRO franchise!
METRO 2039 is the next landmark FPS from acclaimed…

❤18👍2
The Stone of Madness — тактычная стэлс-гульня ў рэальным часе, дзеяньне якой разгортваецца ў гішпанскім манастыры XVIII стагодзьдзя.
Пяцёра зьняволеных абʼядноўваюцца, каб справіцца са сваімі страхамі, пазьбегнуць варʼяцтва, раскрыць таямніцы манастыра й знайсьці спосаб уцячы.
Распрацоўнік — The Game Kitchen (Гішпанія).
❗️Забраць гульню можна да 23 красавіка.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤14✍2
📰 Bloodborne атрымае анімацыйную экранізацыю
Sony Pictures Entertainment паведамляюць, што знакамітая Bloodborne атрымае экранізацыю, у выглядзе анімацыйнага фільма з узроставым рэйтынгам R (фільм для дарослых).
Яго прадзюсаваньнем зоймуцца PlayStation Productions, Lyrical Animation і ютубер JackSepticEye.
Дакладных падрабязнасьцяў няма, але Sony абяцае фанатам, што экранізацыя будзе "вельмі дакладна" перадаваць крывавы дух арыґінальнай гульні!
Асобна варта згадаць, што раней аб экранізацыі Bloodborne ужо хадзілі чуткі! Згодна зь імі, адну з галоўных роляў выканае Біл Скарсгард ("Яно").
Трымаем руку на пульсе, у чаканьні навін.

👏7❤🔥6👍1😁1
📰 Фанаты ARC Raiders стварылі сайт з "заказнымі забойствамі"
На фоне шматлікіх скаргаў, аб тым, што стрымеры псуюць гульні звычайным людзям, а таксама скаргаў на агрэсіўных гульцоў і таксічнасьць зарадзіўся партал Speranza Bounties, які прапануе вырашыць праблему даволі радыкальна й незвычайна.
Там пакідаюць заяўкі на забойства таго ці іншага гульца, а за выкананьне "кантракта" прапануюць узнагароды. На партале ўжо зьявілася свая дошка лідэраў, а ў топе "ахвяр" вісіць мноства вядомых стрымераў.
Цяпер у сеціве ідуць гарачыя дыскусіі аб тым, наколькі гэта законна, а гэтак жа ці не ператворыцца дадзеная ініцыятыва ў інструмэнт цкаваньня.
❓А што Вы думаеце аб такім мэтадзе барацьбы?

😁15🤔4🤯1
У апошні час усё больш і больш гульняў у Steam выходзіць з афіцыйнай падтрымкай беларускай мовы, гэта й сьвежыя Replaced, і Hollywood Animal (створаныя нашымі распрацоўшчыкамі), так і Factorio, Deep Rock Galactic (перакладзеная намаганьнямі нашай супольнасьці, а таксама мноства неабыякавых карыстальнікаў)!
Мноства гульняў яшчэ чакае ў будучыні (The Eternal Life of Goldman, Mr. Welderʼs Pinball Defence, Lonely Space, Song of Slavs, M.I.N.S.K., Tales of Meadows і інш.)
На жаль ініцыятывы па перакладзе самога Steam на беларускую мову пакуль не ўвянчаліся посьпехам, аднак, мы прапануем пачаць з малога й паспрабаваць дабіцца зьяўленьня нашай мовы ў водгуках Steam!
Ужо зараз сотні (калі ня больш) беларускіх ґеймераў, пішуць водгукі на гульні па беларуску, але знайсьці іх вельмі складана!
Так быць не павінна!
Пісаць Valve можна тут.
Абіраем адпаведны раздзел (напрыклад: "Супольнасьць Steam" — "Мне патрэбна дапамога з адной з функцыяў супольнасьці Steam" — "Зьвязацца з падтрымкай Steam").
Пішам зварот напрыклад: "Please add Belarusian to the review languages on Steam". Можаце таксама дадаць абгрунтаваньне, чаму яна патрэбна.
Ґарантыяў няма, але калі ўсё атрымаецца, гэта будзе наша маленькая перамога й уклад у будучыню!
Upd.
Абмеркаваньне тэмы на форуме.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤56⚡3👍3🔥2
📰 Заснавальнік Warhorse назваў беларускую Replaced гульнёй году
Кіраўнік распрацоўкі Kingdom Come: Deliverance і адзін з заснавальнікаў студыі Warhorse Даніэль Ваўра, назваў экшэн-плятформер у стылі кібэрпанку (ад нашых беларускіх распрацоўшчыкаў) найлепшай гульнёй 2026-га!
Ён адзначыў, што вырас на Sinclair і Amiga, таму вельмі шануе піксельныя гульні, якія выклікаюць ня толькі пачуцьцё настальгіі але й дадаюць нешта сваё. Replaced, паводле яго словаў, менавіта пра гэта.
Нагадаем, што Replaced выйшла 14 красавіка на Xbox Series і PC. Дзеяньне гульні разгортваецца ў альтэрнатыўнай Амэрыцы 1980-х, дзе штучны інтэлект у целе чалавека раскрывае таямніцы мегакарпарацый!
Асобна варта згадаць, што гульня афіцыйна перакладзена на беларускую мову!

«Скончыў сёньня раніцай. Мне падабаецца. Неверагодная ґрафіка! Вельмі рэкамэндую! Выдатная праца Sad Cat Studios. Для мяне гэта, пакуль, лепшая гульня ў гэтым годзе»
Ён адзначыў, што вырас на Sinclair і Amiga, таму вельмі шануе піксельныя гульні, якія выклікаюць ня толькі пачуцьцё настальгіі але й дадаюць нешта сваё. Replaced, паводле яго словаў, менавіта пра гэта.
Нагадаем, што Replaced выйшла 14 красавіка на Xbox Series і PC. Дзеяньне гульні разгортваецца ў альтэрнатыўнай Амэрыцы 1980-х, дзе штучны інтэлект у целе чалавека раскрывае таямніцы мегакарпарацый!
Асобна варта згадаць, што гульня афіцыйна перакладзена на беларускую мову!
1❤41👍6🎉3
📢 Леґендарны Пітэр Маліньё прадставіў сьвежы трэйлер свайго новага сімулятара бога
Пітэр Маліньё, у мінулым заснавальнік леґендарнай Lionhead Studios (якая падарыла сьвету такія хіты як Black & White, The Movies і Fable) апублікаваў трэйлер, прымеркаваны да выхаду сваёй новай Masters of Albion у раньні доступ.
Дзеяньне Masters of Albion разгортваецца ў фэнтэзійным сьвеце Альбіён у сусьвеце Fable. Гулец пачынае шлях у невялікай вёсцы Окрыдж, выступаючы ў ролі абранага, надзеленага сілай бога. Кіруючы паселішчам і яго жыхарамі, трэба будзе разьвіваць эканоміку, будаваць, выконваць замовы й прасоўвацца па сюжэце, зьвязаным зь вяртаньнем старажытнай магіі й пагрозай для ўсяго сьвету.
Masters of Albion зьявіцца ў Steam 22 красавіка.

Masters of Albion - Early Access Launch Trailer
Masters of Albion launches in Early Access, Wednesday April 22nd 2026, at 6pm BST.
Wishlist now on Steam: https://store.steampowered.com/app/3165650/Masters_of_Albion/
The God Game returns with Masters of Albion. Shape the world as you see fit. Build towns…

❤10👍3🍌1
Да 27 красавіка, у Steam праходзіць Фэстываль Сярэднявечча, на якім можна купіць мноства гульняў з дадзенай тэматыкай!
Вось некаторыя з прапановаў:
🛡 Crusader Kings III
🛡 Mount & Blade II: Bannerlord
🛡 Manor Lords
🛡 Kingdom Come: Deliverance
🛡 Kingdom Come: Deliverance II
🛡 Dark Souls 3
🛡 Stronghold Definitive Edition
🛡 Age of Empires IV: Anniversary Edition
Гэтак жа, у краме Steam, за ачкі сталі даступныя касмэтычныя ўпрыгожваньні акаўнта.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤16❤🔥4
📢 Paradox Interactive прадставілі набор дадаткаў Chapter V для Crusader Kings III
Chapter V уключае ў сябе:
🔸Songs of the Realm — ці аддаеце вы перавагу сядзець на троне, атрымліваючы асалоду ад сьпеваў трубадураў і бардаў, або ідзеце ў бой пад гром барабанаў і гукі труб — новы набор музыкі для Crusader Kings III прапануе самы шырокі асартымэнт музычнага суправаджэньня для вашых імпэрскіх амбіцыяў і дынастычных інтрыргаў.
🔸By God Alone — гэта асноўны дадатак для Crusader Kings III прысьвечаны духоўнаму жыцьцю пэрсанажаў, яно зьмяшчае шэраг новых сыстэм для пэрсанажаў-хрысьціян. Вядзіце сваю дынастыю ва ўмовах рэлігійных пераўтварэньняў і зьменлівых дагматаў, адкідайце ці прымайце ерасі, адчуйце наступствы царкоўных расколаў і Сусьветных сабораў і назірайце за тым, як вашыя пэрсанажы спраўляюцца з выпрабаваньнямі, якіх патрабуе ад іх вера.
🔸Silk and Silver — гэта буйны дадатак для Crusader Kings III прысьвечаны сярэднявечнаму гандлю й купецкім семʼям, якія кіравалі цэлымі імпэрыямі – ці фінансавалі іх. Гуляйце за купецкую сямʼю, аплачвайце ўтрыманьне свайго асабняка й зарабляйце на гандлі экзатычнымі таварамі. Змагайцеся за ўладу ў гандлёвай рэспубліцы, дзе золата значыць больш, чым крэўная сувязь, — або абґрунтуйцеся ў фэадальным каралеўстве й прафінансуйце яго экспансію. Выціскайце семʼі канкурэнтаў з прыбытковых рынкаў і ўсталюеце сваю манаполію на найважнейшых гандлёвых шляхах.
Гэтак жа ўсе карыстачы атрымалі патч 1.19, які апроч перапрацоўкі акалад, летапісы, старэчых хвароб і шэрагу іншага, дадаў у гульню калябарацыю з Warhorse Studios, у выглядзе галоўнага героя Kingdom Come: Deliverance — Індра! А гэтак жа мадэлі замка Троск і музыку з KCD.

❤17🤡2
Forwarded from łokar - беларуская лакалізацыя
👋 Вітанкі, сябры!
Паказваем першыя плады нашай працы над гульнёй Slay the Spire 2! (Калі нехта не здагадаўся, што наш наступны праект менавіта яна). Хто ведае, магчыма, лакалізацыя пабачыць свет ужо ў наступным месяцы...
❤️ І не забывайцеся, нас можна заматываваць працаваць крыху хутчэй, пакінуўшы пару медзякоў на Boosty ці Patreon.
Будзьма разам!
📣 Нашыя сацсеткі
Twitter (X)
Telegram
Discord
Паказваем першыя плады нашай працы над гульнёй Slay the Spire 2! (Калі нехта не здагадаўся, што наш наступны праект менавіта яна). Хто ведае, магчыма, лакалізацыя пабачыць свет ужо ў наступным месяцы...
Будзьма разам!
Twitter (X)
Telegram
Discord
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤22👍5🔥4
📰 Стваральнікі Kingdom Come: Deliverance ахвяруць грошы з продажу гульні на рэстаўрацыю чэскага замка
Студыя Warhorse абвясьціла, што адзін даляр з продажу кожнай копіі першай часткі Kingdom Come: Deliverance у рамках Фэстывалю Сярэднявечча ў Steam накіруюць на аднаўленьне замка Піркштайн у Чэхіі!
Распрацоўнікі адзначылі, што ў будынку, якому амаль 700 гадоў, праводзіцца маштабная рэканструкцыя й гэты замак зьяўляецца важнай часткай Kingdom Come: Deliverance, а людзі, якія працуюць у ім, ахвотна дзяліліся з Warhorse інфармацыяй пры стварэньні гульні. Ініцыятыва студыі накіравана на дапамогу ім і захаваньне гістарычнай спадчыны Чэхіі ў прыватнасьці й Эўропы ў цэлым.

❤40 7👍3
📢 Распрацоўнікі RUINER 2 паказалі першы ґеймплэйны трэйлер мультыплэернага ролевага экшэна
RUINER 2 — гэта кібэрпанкаўская экшн-RPG, дзеяньне якой адбываецца ў культавым сьвеце RUINER, дзе сьмерць трэба заслужыць. Адчуйце жорсткія, маланкавыя баі з глыбокімі сыстэмамі. Выкарыстоўвайце новую «сыстэму панцыраў», каб пераключацца паміж пэрсанажамі падчас бою й зьдзяйсняць сьмяротныя камбінацыі ў адзіночным рэжыме або ў каапэратыўным рэжыме да 3 гульцоў.
Даты рэлізу ў гульні пакуль няма.
Аднак распрацоўшчыкі аб'явілі аб старце закрытага бэта тэставаньня, заяўку на ўдзел можна падаць тут.
Тэставаньне паснецца ўжо 27 красавіка!

RUINER 2 - Official Gameplay Trailer
Wishlist Now: https://store.steampowered.com/app/2936810/RUINER_2/
Pre-Alpha Closed Playtest starts April 27. Sign up here https://ruiner-2.firstlook.gg
DEATH MUST BE EARNED.
Return to Rengkok in RUINER 2, the brutal new Cyberpunk Action RPG from Reikon…

❤7👍2
🎉Беларускаму геймеру 4 гады🎉
Прайшло ўжо 4 гады з моманту калі зьявіўся наш канал!
Ніколі не стамлюся паўтараць, што не думаў, як доўга ён будзе існаваць і тым больш не спадзяваўся на тое, што яго будзе чытаць столькі цудоўных людзей (і заставацца яго чытаць нават негледзячы на тое, што перыядамі я зьнікаю😅)!
Шчыра дзякую кожнаму, хто чытае, глядзіць, дапамагае і ўсё астатняе!
Прымаем віншаваньні й заўвагі/прапановы, заставайцеся з намі, гэта толькі пачатак!
Ваш Беларускі геймер🖲️

Ваш Беларускі геймер
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1❤51🎉26❤🔥6
Forwarded from Belgaming🎮👾
Інсайдэры даведаліся кошт рэмейку Assassin's Creed IV: Black Flag: стандартнае выданне складзе $60, калекцыйнае $200.
У калекцыйным наборы будуць фігурка Эдварда Кенуэя, нататнік, значок, мапа і ўнутрагульнявыя прадметы.

🌚9💩4🤔1
Doomblade — Глыбока пад зямлёй Мракса знаходзіць разумны БЯСОЎСКІ МЕЧ, які імкнецца вырвацца пасля шматлікіх стагоддзяў у ланцугах. У гэтым 2D-экшэне жанру «мэтроідванія» камандзе «Мракабосы» трэба будзе аб'яднацца, здабыць моц і знішчыць Уладароў Жаху.
Распрацоўнік — Muro Studios (Фінляндыя).
❗️Забраць гульню можна да 30 красавіка.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤9
Спадарства! Кожны раз да нас далучаецца ўсё больш і больш суполак! І вось нарэшце папка «Кантэнт 3.0».
Дапрацаваны спіс годных паблікаў на самыя розныя тэмы: беларуская мова, мемы, этнаграфія, архітэктура, сэкс-асвета і шмат чаго яшчэ.
Трымаемся разам і падтрымліваем беларускамоўны кантэнт!
https://t.me/addlist/_NklGl78uM8yNWYy
https://t.me/addlist/_NklGl78uM8yNWYy
https://t.me/addlist/_NklGl78uM8yNWYy
Калі нехта жадае далучыцца да падборкі зьвяртайцеся сюды ў "Прышпільныя коміксы": @pryshpilny_bot

❤8⚡2