Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
731 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
🆓 Цяпер у Steam можна бясплатна забраць: Graveyard Keeper

Graveyard Keeper — самы недакладны сімулятар сярэднявечных могілак. Кіруй могілкамі, спрабуй зэканоміць, разьвівай іншы бізнэс і клапаціся, каб ні адзін каштоўны рэсурс ня зьнік без справы.

Распрацоўнік — Lazy Bear Games (Расея / Летува).

❗️Забраць гульню можна да 13 красавіка.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍166🗿4
📰 У сеціве зьявіліся скрыншоты й дэталі раньняга білда «METRO 4»

На прасторах інтэрнэту пачалі зьяўляцца скрыншоты й іншыя матэрыялы з раньняга білда (а канкрэтна білда 2022-га году) METRO 4.

Згодна з знойдзенай інфармацыяй, галоўным героем гульні зьяўляецца Хантэр, а падзеі разгортваліся ў пэрыяд са студзеня 2033 па сьнежань 2034 году. У гульні прысутнічае адкрыты сьвет з паўнавартаснай сыстэмай крафта, альтэрнатыўнымі тыпамі боепрыпасаў і шматлікім іншым.

Інсайдэр NateTheHate, паведамляе, што фанатам франшызы варта быць гатовымі да магчымага хуткага анонсу новай гульні, верагодна, гэта здарыцца ўжо 16 красавіка ў рамках прэзентацыя State of Play.
Аднак вышэй прадстаўленая іншармацыя й скрыншоты, ужо страцілі сваю актуальнасьць, і ў дадзены момант гульня зусім іншая.

Нагадаем, распрацоўкай гульні займаецца ўкраінская студыя 4A Games, сюжэт фрншызы, заснаваны на кнігах расейскага пісьменьніка Дзьмітрыя Глухоўскага.
14🔥1🥰1
📢 Адбыўся рэліз рагаліка аб лябірынце Мінатаўра — Minos

У гэтым «рагаліку» вы, леґендарны Мінатаўра, павінны абараніць свой прытулак ад шукальнікаў прыгод. Стварайце й перарабляйце сьмяротныя лябірынты, расстаўляйце пасткі й палюйце на адважных дурняў.

Гульцы сустрэлі навінку вельмі станоўча! Гульню называюць выдатнай галаваломкай зь вялікай колькасьцю вясёлых пастак і варыянтаў іх расстаўленьня! Асобна адзначаецца, што нават праз шмат часу, гульні можа падаваць нешта новае й нечаканае!
Гэтак жа хваляць мастацкі стыль у духу Hades і атмасфэру старажытнагрэцкага сеттынгу.

Кошт гульні ў Steam — $9.95.
❤‍🔥113🔥1
⚡️ Сіквел Metro: Exodus афіцыйна анансуюць 16 красавіка на шоў Xbox

Цяпер афіцыйна: Сіквел Metro: Exodus пад назовам Metro 2039 афіцыйна анансуюць 16 красавіка на шоў Xbox!

За распрацоўку гульні па-ранейшаму адказвае студыя 4A Games, а выдаўцом выступае Deep Silver.
135
📰 Тод Говард: "Новую гульню +" у Starfield не зразумелі

Ґеймдызайнэр Bethesda, Тод Говард заявіў, што ґеймеры недазразумелі першапачатковую ідэю рэжыму «Новая гульня +» у Starfield!

«Гэта быў спосаб задаць гульцу дзіўнае, але глыбокае пытаньне, якое, як мне падаецца, шмат хто не зразумеў. Мы пыталіся: "Ты проста гулец, які імкнецца атрымаць усё магчымае, ці гатовы пакінуць гэты сьвет ззаду? Як ты ставісься да сваіх уласных выбараў – змог бы ты ўсё кінуць і пачаць нанова?"


Ён дадаў, што натхняўся фільмам "Грань будучыні" і хацеў, каб гульцы адчулі падобная ж.

Нагадаем, што Starfield афіцыйна стала даступная на PS5, а таксама абзавялася сюжэтным DLC Terran Armada, у якім ґеймераў чакае новая гісторыя, унікальны кампаньён і новыя ґеймплейныя фішкі.
😁16🥴74❤‍🔥33
📢 Псыхалягічны хорар з элемэнтамі RPG — The Pines атрымаў дэбютны трэйлер

Псыхалягічная хорар-RPG, дзе кожнае рашэньне мае наступствы. Пасьля праваленай справы былы дэтэктыў Эдвард Ўокер прыбывае ў The Pines — адасоблены рэтрыт з тэрапеўтамі на месцы й абяцаньнем спакою. Але пад яго спакойнай абалонкай хаваецца нешта няправільнае.

За распрацоўку гульні адказвае Studio Abattoir, якая складаецца з аднаго чалавека.
Распрацоўнік паабяцаў, што ў The Pines будзе глыбокая сыстэма навыкаў і перкаў, а гэтак жа магчымасьць дасьледаваць мір і ўступіць у адну з груповак "Сосен".

Дата рэлізу пакуль не называецца.
93🤔1
📰 Піт Хайнс пакінуў Bethesda каб "не глядзець, як зь яе зьдзекуюцца"

Былы кіраўнік выдавецкага падразьдзяленьня Bethesda Піт Хайнс сышоў з кампаніі ў канцы 2023 году пасьля 24 гадоў працы, дакладнай прычыны ні ён ні кампанія не абвяшчалі.
Аднак у апошнім інтэрвію, Хайнс прызнаўся, што сышоў ня проста так.

Ён застаўся ў выдавецтве пасьля ўгоды з Microsoft, бо яно мела патрэбу ў ім», але з часам ён зразумеў, што больш ня можа выконваць сваю працу:

Калі я больш ня змог абараняць кампанію й убачыў, як ёй наносяць шкоду, разьбіраюць па частках, зьдзекуюцца ці як яшчэ гэта назваць, я сказаў, што ня буду сядзець і глядзець на гэта. Я думаю, што зараз Bethesda — частка чагосьці неаўтэнтычнага й няшчырага.

Я хацеў сысьці пасьля выхаду Starfield, і ў выніку атрымалася, што я ведаў аб сыходзе за год да рэлізу. Кожны раз, калі Тод Говард адкладаў гульню, я думаў: "*, мне давядзецца сядзець тут яшчэ восем месяцаў".
Асо
бна вэтэран кампаніі падзякаваў Тоду Говарду, за тое, што ён заўсёды дапамагаў яму захаваць розум.
17👍5😢2💩1
📢 Ґеймеры цёпла прынялі пірацкую выжывалку Windrose

Адпраўляйцеся ў пірацкае PvE-прыгода! Будуйце, займайцеся крафтам і дасьледуйце вялізны адкрыты сьвет на сушы й на моры, у адзіночку й зь сябрамі. Асвойце баявую сыстэму ў стылі соулс-лайк, адолейце грозных босаў і станьце леґендарным піратам!

Гульцы хваляць Windrose за прыемны візуальны стыль, мноства цікавых ґеймплэйных мэханік, будаўніцтва, а таксама адзначаюць годны ўзровень аптымізацыі.

Кошт ў Steam — 14,49 $ (зараз дзейнічае зьніжка ў 10%)
11🆒3
📢 Адбыўся рэліз шутэра Mouse: P.I. For Hire

Разам з прыватным дэтэктывам Джэкам Пэперам дакапайцеся да ісьціны ў вострасюжэтных расьсьледаваньнях з ноткамі джаза. «Mouse: P.I. For Hire» спалучае ў сабе зачараваньне клясычных мульцяшных пэрсанажаў з адрэналінавым азартам шутэра ад першай асобы.

Крытыкі вельмі цёпла сустрэлі гульню, назваўшы яе захапляльным атракцыёнам, які дорыць радасьць ад пачатку й да канца!
Але не абышлося й без крытыкі! Некаторыя адзначылі, што калі з гульні прыбраць сеттынг і атмасфэру, тое гэта вельмі пасрэдны шутэр.

Metacritic — 80 балаў;
Opencritic — 83 балы.

Гульня даступная на PC, PS5, Xbox Switch і Switch 2.
15
⚡️Беларускі кіберпанк Replaced выйшаў у рэліз

14.04.2026 адбыўся рэліз Replaced — платформера ў стыле кіберпанка ад беларускіх распрацоўшчыкаў.

На дадзены момант гульня мае вельмі станоўчыя водгукі ў Steam (87%), а таксама 79 балаў на Metacritic.

Гульню хваляць за стыль, адпаведную атмасферу і цікавы сюжэт, пры гэтым некаторыя гульіцы адзначаюць досыць сумную і нецікавую баёўку і агульны тэмп гульні. Але з большасці гульня прыйшлася геймерам да спадобы.

У наяўнасці беларуская лакалізацыя.
3713🔥1
Forwarded from OLSEVICHBRO
Вітаю! На сувязі OLSEVICHBRO. Сёння я выпусціў свой першы беларусізатар для гульні Among The Sleep.

Спасылка на беларусізатар https://mega.nz/file/FjJzkSxL#X5sPaWGrdN9pjwrKUIy6ZntYmqZkkjuPc298t0-1D6I

Беларусізатар працуе з рэлізамі са Steam і GOG; для пірацкіх сумяшчальнасць залежыць ад канкрэтнага рэпака.

Пішыце ў каментарыях, калі заўважылі памылкі.

Гуляйце па-беларуску!
18🔥3
Forwarded from Belgaming🎮👾
🕊 выйшаў ТРЭЙЛЕР МЕТРО 2039 ад украінскай студыі 4A Games з каментарамі распрацоўшчыкаў.
Па іх словах, першапачатковыя планы на новую частку франшызы змяніліся пасля 2022-га года. Таму тэмы чалавечай прыроды, вынікаў ад дзеянняў людзей, тыраніі і кошце свабоды будуць даследвацца яшчэ глыбей.
Belgaming
18👍2
🆓 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: The Stone of Madness

The Stone of Madnessтактычная стэлс-гульня ў рэальным часе, дзеяньне якой разгортваецца ў гішпанскім манастыры XVIII стагодзьдзя.
Пяцёра зьняволеных абʼядноўваюцца, каб справіцца са сваімі страхамі, пазьбегнуць варʼяцтва, раскрыць таямніцы манастыра й знайсьці спосаб уцячы.


Распрацоўнік — The Game Kitchen (Гішпанія).

❗️Забраць гульню можна да 23 красавіка.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
142
📰 Bloodborne атрымае анімацыйную экранізацыю

Sony Pictures Entertainment паведамляюць, што знакамітая Bloodborne атрымае экранізацыю, у выглядзе анімацыйнага фільма з узроставым рэйтынгам R (фільм для дарослых).
Яго прадзюсаваньнем зоймуцца PlayStation Productions, Lyrical Animation і ютубер JackSepticEye.

Дакладных падрабязнасьцяў няма, але Sony абяцае фанатам, што экранізацыя будзе "вельмі дакладна" перадаваць крывавы дух арыґінальнай гульні!

Асобна варта згадаць, што раней аб экранізацыі Bloodborne ужо хадзілі чуткі! Згодна зь імі, адну з галоўных роляў выканае Біл Скарсгард ("Яно").

Трымаем руку на пульсе, у чаканьні навін.
👏7❤‍🔥6👍1😁1
📰 Фанаты ARC Raiders стварылі сайт з "заказнымі забойствамі"

На фоне шматлікіх скаргаў, аб тым, што стрымеры псуюць гульні звычайным людзям, а таксама скаргаў на агрэсіўных гульцоў і таксічнасьць зарадзіўся партал Speranza Bounties, які прапануе вырашыць праблему даволі радыкальна й незвычайна.

Там пакідаюць заяўкі на забойства таго ці іншага гульца, а за выкананьне "кантракта" прапануюць узнагароды. На партале ўжо зьявілася свая дошка лідэраў, а ў топе "ахвяр" вісіць мноства вядомых стрымераў.

Цяпер у сеціве ідуць гарачыя дыскусіі аб тым, наколькі гэта законна, а гэтак жа ці не ператворыцца дадзеная ініцыятыва ў інструмэнт цкаваньня.

А што Вы думаеце аб такім мэтадзе барацьбы?
😁15🤔4🤯1