Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
731 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
Forwarded from Belgaming🎮👾
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😮 Новыя «Героі» выйдуць 30 красавіка – распрацоўшчыкі анансавалі ранні доступ Heroes of Might and Magic: Olden Era.

У гульні будуць шэсць фракцый, першы акт кампаніі, некалькі самастойных сцэнарыяў, рэдактар карт і тры рэжымы, у тым ліку мультыплэер.

Belgaming
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍13❤‍🔥41
🆓 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: TOMAK: Save the Earth Regeneration і Clone Drone in the Danger Zone

TOMAK: Save the Earth Regeneration — Выхавайце Эвіян, багіню каханьня, якая апынулася ў пастцы ў кветкавым гаршку, і выратуйце чалавецтва ад зьнішчэньня. Ад боскага ўзыходжаньня да поўнага зьнішчэньня — кожны ваш выбар вядзе да рознага лёсу.

Распрацоўнік — Netmarble Monster (Паўднёвая Карэя).

Clone Drone in the Danger Zone Вас чакаюць бітвы на мячах, якімі можна адсячы любую частку цела. Ваш розум быў загружаны ў робата-глядыятара. Каб выжыць — праходзьце складаныя выпрабаваньні на арэне.

Распрацоўнік — Doborog Games (ЗША).

❗️Забраць гульні можна да 16 красавіка.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍83
📱 Навінкі красавіка ў Xbox Game Pass

Microsoft назвала гульні, якія зьявяцца ў Xbox Game Pass у красавіку 2026-га!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
8
📢 У канцы чэрвеня Frostpunk 2 атрымае другі дадатак

Стваральнікі горадабудаўнічага сімулятара выжываньня Frostpunk 2 прадставілі другое DLC пад назовам Breach of Trust.

Гульцоў чакае новая гісторыя, якая разгортваецца ў Нью-Эдынбурґу — горадзе, пабудаваным ля нестабільнага вулкана.

Стары Капітан скінуты, а зямля ў горадзе дрыжыць, так што пара вам узяць у рукі стырно кіраваньня ў якасьці Першага Грамадзяніна. Але будзьце асьцярожныя: пэрыядычнае галасаваньне аб даверы стане рэальнай праверкай вашага рэйтынга. А калі пачнуцца беспарадкі й неба закрые вулканічны попел, адзіным бясьпечным сховішчам стане суседняя калёнія, разьмешчаная на зьмёрзлым возеры.
🔥12
🆓 Цяпер у Steam можна бясплатна забраць: Graveyard Keeper

Graveyard Keeper — самы недакладны сімулятар сярэднявечных могілак. Кіруй могілкамі, спрабуй зэканоміць, разьвівай іншы бізнэс і клапаціся, каб ні адзін каштоўны рэсурс ня зьнік без справы.

Распрацоўнік — Lazy Bear Games (Расея / Летува).

❗️Забраць гульню можна да 13 красавіка.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍166🗿4
📰 У сеціве зьявіліся скрыншоты й дэталі раньняга білда «METRO 4»

На прасторах інтэрнэту пачалі зьяўляцца скрыншоты й іншыя матэрыялы з раньняга білда (а канкрэтна білда 2022-га году) METRO 4.

Згодна з знойдзенай інфармацыяй, галоўным героем гульні зьяўляецца Хантэр, а падзеі разгортваліся ў пэрыяд са студзеня 2033 па сьнежань 2034 году. У гульні прысутнічае адкрыты сьвет з паўнавартаснай сыстэмай крафта, альтэрнатыўнымі тыпамі боепрыпасаў і шматлікім іншым.

Інсайдэр NateTheHate, паведамляе, што фанатам франшызы варта быць гатовымі да магчымага хуткага анонсу новай гульні, верагодна, гэта здарыцца ўжо 16 красавіка ў рамках прэзентацыя State of Play.
Аднак вышэй прадстаўленая іншармацыя й скрыншоты, ужо страцілі сваю актуальнасьць, і ў дадзены момант гульня зусім іншая.

Нагадаем, распрацоўкай гульні займаецца ўкраінская студыя 4A Games, сюжэт фрншызы, заснаваны на кнігах расейскага пісьменьніка Дзьмітрыя Глухоўскага.
14🔥1🥰1
📢 Адбыўся рэліз рагаліка аб лябірынце Мінатаўра — Minos

У гэтым «рагаліку» вы, леґендарны Мінатаўра, павінны абараніць свой прытулак ад шукальнікаў прыгод. Стварайце й перарабляйце сьмяротныя лябірынты, расстаўляйце пасткі й палюйце на адважных дурняў.

Гульцы сустрэлі навінку вельмі станоўча! Гульню называюць выдатнай галаваломкай зь вялікай колькасьцю вясёлых пастак і варыянтаў іх расстаўленьня! Асобна адзначаецца, што нават праз шмат часу, гульні можа падаваць нешта новае й нечаканае!
Гэтак жа хваляць мастацкі стыль у духу Hades і атмасфэру старажытнагрэцкага сеттынгу.

Кошт гульні ў Steam — $9.95.
❤‍🔥113🔥1
⚡️ Сіквел Metro: Exodus афіцыйна анансуюць 16 красавіка на шоў Xbox

Цяпер афіцыйна: Сіквел Metro: Exodus пад назовам Metro 2039 афіцыйна анансуюць 16 красавіка на шоў Xbox!

За распрацоўку гульні па-ранейшаму адказвае студыя 4A Games, а выдаўцом выступае Deep Silver.
135
📰 Тод Говард: "Новую гульню +" у Starfield не зразумелі

Ґеймдызайнэр Bethesda, Тод Говард заявіў, што ґеймеры недазразумелі першапачатковую ідэю рэжыму «Новая гульня +» у Starfield!

«Гэта быў спосаб задаць гульцу дзіўнае, але глыбокае пытаньне, якое, як мне падаецца, шмат хто не зразумеў. Мы пыталіся: "Ты проста гулец, які імкнецца атрымаць усё магчымае, ці гатовы пакінуць гэты сьвет ззаду? Як ты ставісься да сваіх уласных выбараў – змог бы ты ўсё кінуць і пачаць нанова?"


Ён дадаў, што натхняўся фільмам "Грань будучыні" і хацеў, каб гульцы адчулі падобная ж.

Нагадаем, што Starfield афіцыйна стала даступная на PS5, а таксама абзавялася сюжэтным DLC Terran Armada, у якім ґеймераў чакае новая гісторыя, унікальны кампаньён і новыя ґеймплейныя фішкі.
😁16🥴74❤‍🔥33
📢 Псыхалягічны хорар з элемэнтамі RPG — The Pines атрымаў дэбютны трэйлер

Псыхалягічная хорар-RPG, дзе кожнае рашэньне мае наступствы. Пасьля праваленай справы былы дэтэктыў Эдвард Ўокер прыбывае ў The Pines — адасоблены рэтрыт з тэрапеўтамі на месцы й абяцаньнем спакою. Але пад яго спакойнай абалонкай хаваецца нешта няправільнае.

За распрацоўку гульні адказвае Studio Abattoir, якая складаецца з аднаго чалавека.
Распрацоўнік паабяцаў, што ў The Pines будзе глыбокая сыстэма навыкаў і перкаў, а гэтак жа магчымасьць дасьледаваць мір і ўступіць у адну з груповак "Сосен".

Дата рэлізу пакуль не называецца.
93🤔1
📰 Піт Хайнс пакінуў Bethesda каб "не глядзець, як зь яе зьдзекуюцца"

Былы кіраўнік выдавецкага падразьдзяленьня Bethesda Піт Хайнс сышоў з кампаніі ў канцы 2023 году пасьля 24 гадоў працы, дакладнай прычыны ні ён ні кампанія не абвяшчалі.
Аднак у апошнім інтэрвію, Хайнс прызнаўся, што сышоў ня проста так.

Ён застаўся ў выдавецтве пасьля ўгоды з Microsoft, бо яно мела патрэбу ў ім», але з часам ён зразумеў, што больш ня можа выконваць сваю працу:

Калі я больш ня змог абараняць кампанію й убачыў, як ёй наносяць шкоду, разьбіраюць па частках, зьдзекуюцца ці як яшчэ гэта назваць, я сказаў, што ня буду сядзець і глядзець на гэта. Я думаю, што зараз Bethesda — частка чагосьці неаўтэнтычнага й няшчырага.

Я хацеў сысьці пасьля выхаду Starfield, і ў выніку атрымалася, што я ведаў аб сыходзе за год да рэлізу. Кожны раз, калі Тод Говард адкладаў гульню, я думаў: "*, мне давядзецца сядзець тут яшчэ восем месяцаў".
Асо
бна вэтэран кампаніі падзякаваў Тоду Говарду, за тое, што ён заўсёды дапамагаў яму захаваць розум.
17👍5😢2💩1
📢 Ґеймеры цёпла прынялі пірацкую выжывалку Windrose

Адпраўляйцеся ў пірацкае PvE-прыгода! Будуйце, займайцеся крафтам і дасьледуйце вялізны адкрыты сьвет на сушы й на моры, у адзіночку й зь сябрамі. Асвойце баявую сыстэму ў стылі соулс-лайк, адолейце грозных босаў і станьце леґендарным піратам!

Гульцы хваляць Windrose за прыемны візуальны стыль, мноства цікавых ґеймплэйных мэханік, будаўніцтва, а таксама адзначаюць годны ўзровень аптымізацыі.

Кошт ў Steam — 14,49 $ (зараз дзейнічае зьніжка ў 10%)
11🆒3
📢 Адбыўся рэліз шутэра Mouse: P.I. For Hire

Разам з прыватным дэтэктывам Джэкам Пэперам дакапайцеся да ісьціны ў вострасюжэтных расьсьледаваньнях з ноткамі джаза. «Mouse: P.I. For Hire» спалучае ў сабе зачараваньне клясычных мульцяшных пэрсанажаў з адрэналінавым азартам шутэра ад першай асобы.

Крытыкі вельмі цёпла сустрэлі гульню, назваўшы яе захапляльным атракцыёнам, які дорыць радасьць ад пачатку й да канца!
Але не абышлося й без крытыкі! Некаторыя адзначылі, што калі з гульні прыбраць сеттынг і атмасфэру, тое гэта вельмі пасрэдны шутэр.

Metacritic — 80 балаў;
Opencritic — 83 балы.

Гульня даступная на PC, PS5, Xbox Switch і Switch 2.
15
⚡️Беларускі кіберпанк Replaced выйшаў у рэліз

14.04.2026 адбыўся рэліз Replaced — платформера ў стыле кіберпанка ад беларускіх распрацоўшчыкаў.

На дадзены момант гульня мае вельмі станоўчыя водгукі ў Steam (87%), а таксама 79 балаў на Metacritic.

Гульню хваляць за стыль, адпаведную атмасферу і цікавы сюжэт, пры гэтым некаторыя гульіцы адзначаюць досыць сумную і нецікавую баёўку і агульны тэмп гульні. Але з большасці гульня прыйшлася геймерам да спадобы.

У наяўнасці беларуская лакалізацыя.
3713🔥1