Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
731 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 Вэтэраны Blizzard анансавалі The Legend of California — гульню аб выжываньні ў сьвеце Дзікага Захаду

Былы віцэ-прэзыдэнт Blizzard Джэф Каплан прэзентаваў сваю новую гульню. Гэта шутэр з элемэнтамі выжываньня The Legend of California.

Дзеяньне гульні будзе адбывацца ў выдуманай Каліфорніі, дзе гульцам трэба будзе дасьледаваць адкрыты сьвет з мноствам кропак інтарэсаў, удзельнічаць у бітвах ад першай асобы, займацца крафтам і зборам рэсурсаў, а таксама будаваць уласнае ранча.

Дата рэлізу пакуль не называецца.
🔥82👏2😁2
📰 Valve адказала на абвінавачаньні ў арґанізацыі незаконных азартных гульняў

11 сакавіка, Valve далі афіцыйную заяву, з нагоды абвінавачваньняў у арганізацыі зартных гульняў, шляхам продажу лутбоксаў.
Перш за ўсё, кампанія адзначыла, што мела зносіны з уладамі Нью-Ёрка яшчэ тры гады таму й ужо тады дала ўсе тлумачэньні ў дачыненьні да лутбоксаў!

П
рыраўноўваць іх да азартных гульняў некарэктна па шэрагу прычын:
🔹купля лутбоксаў носіць строга добраахвотны характар, і большасьць прадметаў уяўляе сабой толькі касмэтычныя паляпшэньні, якія не даюць гульнявых пераваг, а служыць выключна мэтам калекцыянаваньня (як калекцыйныя карткі, да якіх прэтэнзіяў у закона няма);
🔹кампанія ніколі не супрацоўнічала з арганiзацыямi, якія займаюцца азартнымі гульнямі, а акаўнты карыстальнікаў, які выкарыстоўвалі прадметы з лутбоксаў на падобных сайтах парушаюць правілы пляцоўкі й адпраўляюцца ў бан.

Асобна ў Valve адзначылі, што яны супраць дадатковых мэтадаў збору інфармацыі аб карыстачах і іх узросьце, бо гэта й без іх робяць плацежныя сэрвісы.
Кампанія абураная ілжывымі абвінавачваньнямі, аднак гатова супрацоўнічаць з уладамі й падпарадкавацца ў выпадку, калі ў дзейнасьці кампаніі будуць угледжаны нейкія супрацьзаконныя дзеяньні.
194
Forwarded from BelKantent
⚡️⚡️⚡️ Сёння EGS раздае 2 годных праекты.
Першы: Cozy Grove - cімулятар жыцця на востраве з прывідамі, які пастаянна змяняецца.
Другі: ISONZO - рэалістычны тактычны шматкарыстальніцкі шутар ад першай асобы, прысвечаны італьянскаму фронту Першай Сусветнай вайны. А дакладней высокагорным баям у Альпах.
Забіраем.

Гістарычная спраўка, аб якой не раскажуць на занятках гісторыі ў Беларусі. У Бітве пры Ісонца (12 сутыкненняў між Італіяй і Аўстра-Венгрыяй) За 2 гады страты з абодвух бакоў склалі сумарна больш за мільён чалавек пры мінімальных тэрытарыяльных прасоўваннях.

Пра гэта больш дэталёва можна прачытаць кнігу "Бывай, зброя!" Эрнэста Хэмінгуэя, які патрапіў на вайну як валанцёр Чырвонага крыжа, бо ў Армію ЗША яго не ўзялі праз дрэнны зрок.
У ліпені 1918 года ён трапіў пад мінамётны абстрэл і, ня гледзячы на шмат аскепкаў у нагах, здолеў выратаваць і выцягнуць італьянскага салдата ў бяспечнае месца. За што атрымаў італьянскі срэбны медаль за адвагу.
19
📰 Сузаснавальнікі CD Projekt аказаліся замешаныя ў шаманскім рытуале са смяротным зыходам

Пракуратура Польшчы з 2018 года праводзіць расследаванне смерці жанчыны ў горадзе Янаў, яна загінула падчас правядзення "шаманскага рытуалу". Арганізатары рытуалу не выклікалі хуткую дапамогу жанчыне, а таксама скрылі факт ужывання псіхатропных рэчываў.

Польскія СМІ правялі расследаванне і выйшлі на заснавальнікаў CD Projekt Марчына Івіньскі і Міхала Кічыньскі!
Як стала вядома, Кічыньскі пацвердзіў паліцыі, што ведаў арганізатараў рытуалу, аднак пра сам рытуал яму нічога не вядома.

Журналісты адзначылі, што да пачатку судовых слуханняў Кічыньскі паспрабаваў прадаць сваю нерухомасць у Янаве, але ў канчатковым выніку перадаў яе нейкай асацыяцыі ў якасці "ахвяравання". Узначальвае аб'яднанне блізкі сябар «шамана».

Разам з гэтым пракуратура з дапамогай сведкаў даведалася пра магчымыя сувязі Марчына Івіньскага і таго самага арганізатара шаманскіх сесій. Ветэран гульнявой індустрыі валодаў домам у горадзе Найдэк, дзе таксама праводзіліся рытуалы.

Прэса звярнулася да сузаснавальнікам CD Projekt, аднак яны адмовіліся каментаваць гэтую інфармацыю.
🤯269😱6👀3😁1
🧐 Рэліз перакладу Don't Starve Together!

👋 Вітаем, шаноўнае спадарства! Ужо пэўны час мы займаемся перакладам Don't Starve Together, і зараз дзелімся сваёй працай з вамі: цяпер вы можаце ўсталяваць нашу Беларусізацыю ў Steam Workshop!

Гэта, дарэчы, адзін з нешматлікіх поўных перакладаў найноўшай версіі гульні. Украінскі ці расейскі, напрыклад, не абнаўляліся ўжо больш году.

🔧 Так як пераклад мы дагэтуль апрацоўваем, не выключана, што ў модзе ёсць пэўныя хібы. На гэты выпадак мы стварылі чат Тэставання DST. Там вы зможаце даслаць знойдзеныя памылкі ці звязацца з камандай перакладу.

+У нашым Discord ёсць форум па DST, у які можна дасылаць памылкі ці пытанні.

❤️ Падзякаваць нам
Patreon
Boosty

💬 Нашыя сацсеткі
Twitter (X)
Telegram
Discord
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
32🔥54👍1
📰 Ґеймеры высьмеялі "рэалістычныя" твары гульнявых пэрсанажаў з DLSS 5

NVIDIA анансавала новую тэхналёгію – DLSS 5, якая зьявіцца на відэакартах серыі RTX 50 да восені 2026 году. Кампанія выпусьціла відэа, у якім параўнала ґрафіку некалькіх гульняў са ўключаным і выключаным рэжымам DLSS 5.

Навінка працуе пры дапамозе штучнага інтэлекту й робіць малюнак набліжаным да фотарэалізму.

Аднак, шматлікія ґеймеры не ацанілі навіну ад NVIDIA, адзначыўшы, што твары гульнявых пэрсанажаў цяпер выглядаюць цалкам "нейрасеткавымі", а заяўленая фотарэалістычнасьць забіла ўсё творчае бачаньне распрацоўнікаў.

У NVIDIA пасьпяшаліся супакоіць аўдыторыю, адзначыўшы, што распрацоўшчыкі атрымаюць "поўны й дэталёвы мастацкі кантроль над эфэктамі DLSS 5". Таму ўнікальную эстэтыку гульняў можна будзе захаваць.
👍22😐62🔥1🤡1💊1
📰 Распрацоўнікі Crimson Desert прызналіся ў выкарыстаньні ШІ

Нядаўна распрацоўшчыкаў вельмі пасьпяховай Crimson Desert абвінавацілі ў выкарыстаньні ґенэратыўнага ШІ. Сёньня аўтары выпусьцілі заяву, у якой прызналі гэты факт!
Яны прызналі, што сапраўды ўзаемадзейнічалі зь нейрасеткай, але не хацелі, каб гэта трапіла ў гульню.

Прадстаўнікі студыі расказалі, што на раньніх этапах стваралі розныя 2D-малюнкі, што дапамагло хутка прапрацаваць атмасфэру й агульны тон прыгоды. Пры гэтым увесь такі кантэнт зьбіраліся выразаць зь фінальнай вэрсіі.

Некаторыя матэрыялы засталіся, гульцы знайшлі іх, і распрацоўшчыкі папрасілі прабачэньня, што не ўказалі выкарыстаньне ШІ спэцыяльнай маркіроўкай. Яны пачалі ўнутраную праверку й паабяцалі прыбраць усе зґенераваныя прадукты з гульні ў будучых абнаўленьнях.
🤡17😐9👍31😁1🤮1
📢 Анансавана Minecraft Dungeons 2

Наступны разьдзел Minecraft Dungeons чакае цябе восеньню 2026 году! Насьпявае новая пагроза, гатовая абрынуцца на зямлю й яе насельнікаў і пасеяць няўяўны хаос. Стань героем і біцца зь нябачанымі ворагамі; зьдзейсьніце вандраваньне па даўно забытых месцах і ўступі ў новую сутычку зь сіламі зла!

Рэліз заплянаваны на гэты год.
Старонка Minecraft Dungeons 2 ужо даступная ў Steam.

🔹Мінімальныя патрабаваньні
Відэакарта — Nvidia GeForce GTX 1050 / AMD Radeon RX 560;
Працэсар — Intel Core i3-8100 / AMD Ryzen 3 2200G;
Апэратыўная памяць — 8 ҐБ.
🔹Рэкамэндаваныя патрабаваньні
Відэакарта — Nvidia GeForce GTX 1060 / AMD Radeon RX 580;
Працэсар — Intel Core i5-8400 / AMD Ryzen 5 2600;
Апэратыўная памяць — 16 ҐБ.
10👍2😁2
📰 Netflix паказаў новы тызеры мультсэрыяла Devil May Cry

Netflix прадставіў афіцыйны тызер другога сэзона анімацыйнага сэрыяла па культавай серыі Devil May Cry!
У ім сфакусаваліся на супрацьстаяньні Дантэ й Вяргілія, а таксама на мінулым двух братоў і іх розных лёсах.

Прэмʼера сэзона адбудзецца 12 траўня.
❤‍🔥12🌚3
📰 Новы віток барацьбы з інсайдамі й пірацтвам — анансавана сыстэма вадзяных знакаў на аснове ШІ

Журналіст выданьня Game File Стывен Таціла пагутарыў з Троем Батэрберы, заснавальнікам кампаніі EchoMark, якая на GDC 2026 прэзентавала сваю сыстэму абароны ад уцечак на аснове ШІ.

Сэнс абароны ў тым, каб хаваць вадзяныя знакі ды іншыя элемэнты ідэнтыфікацыі ва ўсіх навідавоку, але так, каб акрамя спецыяльнай сістэмы, гэтага ніхто не заўважыў.

Напрыклад, ШІ можа ўносіць у міжрадковы інтэрвал дакумэнта карэкціроўкі, якія звычайны чалавек не ўбачыць. Сама сыстэма, аднак, распазнае іх, каб вызначыць, чыя вэрсія дакумэнта патрапіла ва ўцечку. Акрамя тэксту, сыстэма пазначае й выявы, што гэтак жа дапаможа ў будучыні выйсьці на інсайдэра.

Па словах Троя Батэрберы, тэхналёгія EchoMark ужо дапамагла распазнаць крыніцы некаторых уцечак і зараз шмат хто ў індустрыі відэагульняў зацікаўлены ў ёй.
🗿15👍4🤔4🤮3🌚3🥴1
📢 Payday пераходзіць у VR — анансавана Payday: Aces High

Нішто так не ўражвае, як момант, калі вы апранаеце маску. Плянуйце сьмелыя праекты, стварайце стыльны хаос і зьнішчайце бізнэс-тытана — адзін выбуховы бал за раз. Высокія стаўкі, вялікія грошы, ніякай літасьці: PAYDAY: Aces High — гэта найлепшая каапэратыўная гульня ў жанры VR пра рабаваньне, разьлічаная на 4 гульцоў. Помста яшчэ ніколі не была такой прыемнай.

Як можна зразумець з афіцыйнага апісаньня гульні, ґеймерам трэба будзе помсьціць бізнэсмэну за падставу. Аднавіць справядлівасьць ім дапаможа шырокі арсэнал зброі, гаджэтаў і навыкаў.

Рэліз заплянаваны на трэці квартал 2026 году
5😈4
📰 Silent Hill f атрымае новую канцоўку (але ў фармаце мангі)

Konami анансавала манга-адаптацыю Silent Hill f!
Яе прымеркавалі да невялікай гадавіны праекту (з рэлізу гульні пройдзе роўна паўгода).

Сцэнарыст арыґінала Ryukishi07, напіша зусім новую канцоўку, а за арты будзе адказваць Gōkin Ame. Больш падрабязнасьцяў абяцаюць раскрыць у будучыні!

Нагадаем, псыхалягічны хорар Silent Hill f даступны на PC, PS5 і Xbox Series з 25 верасьня 2025 году. Гульня прапанавала новы напрамак для культавай серыі й стала самай хутка прадванай часткай у гісторыі франшызы!
15🤮1
📰 BloodRayne хутка вернецца?

Выдавец серыі BloodRayne, кампанія Ziggurat Interactive, намякнула на вяртаньне франшызы.
У афіцыйным акаўнце зьявіўся арт па гульні й подпіс "Сапраўды".

Разам з гэтым, кампанія Strictly Limited Games, якая займаецца портам гульняў на розьні пакаленьні PlayStation і Nintendo Switch, гэтак жа выпусьціла загадкавы пост, які абвяшчае:

«Паляваньне пачынаецца... Цень варушыцца. Спадчына вяртаецца. Завастрыце свае клінкі для заўтрашняга дня»


Усё гэта ўзрушыла фанатаў, якія спадзяюцца на новую гульню франшызы!
Таксама, верагодна, нас можа чакаць не новая гульня, а BloodRayne: Definitive Collection для PS5 і Nintendo Switch, пра яго ўжо казалі раней.

Сюды павінны ўключыць наступныя гульні: ВloodRayne: Revamped, BloodRayne 2: Revamped і BloodRayne Betrayal: Fresh.

Нагадаем, BloodRayne — франшыза якая існуе з 2002 году, гэта прыгодніцкі экшэн, які апавядае аб Рэйн, дампіры (істота з фальклёру Балкан, яакая зьяўляецца ад саюза вампіра й чалавека), яна працуе на Таварыства Брымстоўна, таемнае братэрства, якое абараняе чалавецтва ад звышнатуральных пагроз.
Акрамя гульняў і коміксаў, па гульні ёсьць трылёгія фільмаў.
14🔥4👀2
📢 Activision раскрылі падрабязнасьці трэцяга сэзона Call of Duty: Black Ops 7 і Warzone

2 красавіка стартуе новы (трэці) сэзон Call of Duty: Black Ops 7 і Call of Duty: Warzone, у гонар гэтага, Activision прадставіла дарожную мапу з навінкамі трэцяга сэзона, а таксама сьвежы трэйлер будучай падзеі.

Што новага:

🔸Call of Duty: Black Ops 7
▫️9 мап для мультыплэера (новыя й рэмайстары старых);
▫️запуск рэжымаў Demolition, Aim High і Snipers Only, а таксама навінак Freerun, Heat Wave Havoc і Freeze Tag і ў сярэдзіне сэзона;
▫️новую мапу Ashwood Survival, рэжымы й здольнасьці для "Зомбі";
▫️новую экіпіроўку, падзеі, абнаўленьне рэйтынгавай гульні з новымі ўзнагародамі й іншае.

🔸Call of Duty: Warzone
▫️абнаўленьне мапы Верданска й новы пункт цікавасьці;
▫️даданьне Авалона;
▫️рэжым Launch Squad LTM, а таксама Hot Pursuit, Prop Hunt Royale і Iron Gauntlet;
▫️скачок ад сьцяны й крук-котка зьявяцца ў рэжымах "Каралеўская бітва" і "Адраджэньне";
▫️абнаўленьне рэйтынгавай гульні й іншае.
10🥱42
⚡️ Адбыўся анонс сюжэтнага дапаўненьня для S.T.A.L.K.E.R. 2

Адбыўся анонс паўнавартаснага DLC Cost of Hope для S.T.A.L.K.E.R. 2!

Судзячы па трэйлеры, у дапаўненьне сюжэт засяродзіцца вакол супрацьстаянна "Доўга" і "Свабоды", і нарэшце гульцы змогуць наведаць зону ЧАЭС!

У цэнтры падзей зноў апынецца Скіф, а выбары гульца будуць мець доўгатэрміновыя наступствы, якія выходзяць за межы звыклай Зоны.

Рэліз павінен адбыцца ўлетку!
16🔥53🥱1
📢 Сэрвэры The Elder Scrolls: Blades адключаць 30 чэрвеня

Дзякуючы старонцы гульні ў eShop, стала вядома, што сэрвэры The Elder Scrolls: Blades адключаць ужо 30 чэрвеня!
Гэтак жа гульню ўжо выдалілі з App Store і Google Play.

Bethesda раздала нутрагульнявую валюту ўсім карыстальнікам, а таксама зьнізіла кошт прадметаў да аднаго ґема або сігіла, гэта зроблена з мэтай палягчэньня праходжаньня гульні для тых, хто ўсё яшчэ застаецца на сэрвэрах.
Распрацоўнікі падзякавалі гульцам за аказаную падтрымку на працягу сямі гадоў пасьля рэлізу.

Нагадаем. The Elder Scrolls: Blades выйшла ў раньнім доступе ў 2019 годзе на iOS і Android. У 2020-м адбыўся паўнавартасны рэліз гульні.
19
🛍 У Steam пачаўся Фэстываль Дома й інтэрʼера

У Steam стартаваў новы фэстываль, са мноствам зьніжак на ўтульныя гульні!

Вось невялікі сьпіс цікавых прапановаў:

House Flipper 7️⃣5️⃣
House Flipper 2 3️⃣5️⃣
Builder Simulator 8️⃣0️⃣
Whisper of the House 2️⃣0️⃣
Unpacking 6️⃣0️⃣
Hozy 1️⃣0️⃣
The Dream Globe 2️⃣0️⃣
Spirit City: Lofi Sessions 4️⃣0️⃣ і мноства іншых цікавых праектаў!

Акрамя зьніжак, шматлікія гульні (якія адпавядаюць зададзенаму жанру) абзавяліся дэма-вэрсіямі, а ў краме Steam, за ачкі сталі даступныя касмэтычныя ўпрыгожваньні акаўнта.

Фэст скончыцца 6 красавіка, а 20:00 па Менскім часе.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
1🎉1441
Калі ты любіш гульні, але стаміўся ад нудных навін — залятай на BELGAMING. Тут мы размаўляем пра геймінг на мове гумару і гарачых абмеркаванняў!
Што цябе чакае:

🤡 Самыя свежыя мемы
🎬 Відэаагляды
🕹 Геймплэйныя моманты

Ніякай душнаты, толькі годны кантэнт для сваіх.

👉 Далучайся да суполкі: t.me/belgaming
👍168
📢 Стваральнікі Kingdom Come: Deliverance могуць працаваць над гульнёй па The Lord of the Rings

Польскі журналіст і перакладчык Рышард Хайноўскі, спасылаючыся на свае крыніцы, паведаміў, што чэшская студыя Warhorse, якая стварыла абедзве часткі Kingdom Come: Deliverance, працуе над новай гульнёй па франшызе «Уладар пярсцёнкаў» у адкрытым свеце.

Нельга выключаць, што гаворка ідзе пра ААА праект, які, па словах Insider Gaming, у 2025 годзе, атрымаў буйную суму грошай ад інвестара з Арабскіх эміратаў, і нібыта над гульнёй працуе "дасведчаная студыя".

Праўда гэта ці не, пакажа час.
❤‍🔥18👍4🤔21
📰 Стваральнік InZOI лічыць, што азіяцкім распрацоўшчыкам яшчэ шмат чаму варта навучыцца

Хёнджун Кім, кіраўнік распрацоўкі inZOI, падзяліўся меркаваньнем аб стане азіяцкай гульнявой індустрыі.

На фоне посьпеху Crimson Desert, распрацоўнік заявіў, што вельмі ганарыцца карэйскімі гульнямі, аднак ён лічыць, што ім далёка да замежных праектаў! Як лічыць Кім, студыі на Захадзе больш крэатыўныя.

Ён дадаў, што каманды, якія працуюць над папулярным у Паўднёвай Карэі жанрам MMORPG, пачынаюць стамляцца ад яго. У апошні час яны ўсё часьцей глядзяць на міжнародны досьвед і спрабуюць пераняць яго.

«Азіяцкія краіны сапраўды добра засвойваюць новае. Таму, я думаю, што нам трэба дагнаць заходніх распрацоўшчыкаў».

Акрамя гэтага, Хёнджун Кім папрасіў прабачэньня за завышаныя амбіцыі й раньні доступ inZOI.

Кім адзначыў, што 29 гадоў займаецца ґеймдэвам, але нават не ўяўляў, наколькі складана будзе зрабіць звычайны сімулятар жыцьця. Калі стала зразумела, што ўвасобіць задуманае ў жыцьцё адразу не атрымаецца, было прынята рашэньне адкрыць раньні доступ. Кім прызнаў, што ґеймерам прыйшлося тэставаць inZOI за распрацоўшчыкаў, і папрасіў прабачэньня.

«Найважнейшае, што я зразумеў: The Sims застаецца самай папулярнай гульнёй на працягу трох дзесяцігодзьдзяў, і, здаецца, я зразумеў, чаму. У The Sims 3 быў адкрыты сьвет, а ў The Sims 4 ён стаў больш загружаным. Я разумею, чаму яны так зрабілі. Гэта сапраўды складана»
👀7👍5🤣3