Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
731 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
⚡️ Час дэма

Учора 19.02 у Steam стала даступна дэмаверсія прыгодніцкага плятформера The Eternal Life of Goldman ад Weappy Studio. У дэмцы можна азнаёміцца з пачаткам гульні! Распрацоўшчыкі абяцаюць ажно 90 хвілін геймплэю, але на практыцы ў дэмцы можна захраснуць і на 3 гадзіны.
У наяўнасці беларуская лакалізацыя тэксту.

А ўжо сёння 20.02 мусіць выйсці дэмаверсія даўгачаканай Tales of Meadows — прыгодніцкага экшэна, падзеі якога адбываюцца ў Тураўскім княстве XIII стагоддзя. Гульня не абмяжоўваецца толькі беларускай лакалізацыяй тэксту, але і дадае паўнавартасную беларускую агучку!
2620🙏4👍2
⚡️ Філ Спэнсэр пакідае пасаду кіраўніка Microsoft Gaming

Сёньня супрацоўнікі Microsoft атрымалі электронныя лісты, якія пацьвярджаюць сыход ґенэральнага дырэктара Microsoft Gaming Філа Спэнсэра й галоўнага апэрацыйнага дырэктара Xbox Сары Бонд. Яны пакінуць свае пасады 23 лютага.

Месца Спэнсэра зойме прэзыдэнт Microsoft па прадуктах CoreAI Аша Шарма, а цяперашні кіраўнік Xbox Game Studios Мэт Бут стане выканаўчым дырэктарам па кантэнце.

У жыцьці рэдка прыходзіць усьведамленьне таго, што гэты разьдзел падыходзіць да канца, але пасьля 38 гадоў працы ў Microsoft гэты момант надышоў і для мяне. Я прыняў рашэньне сысьці ў адстаўку й пачаць новы разьдзел свайго жыцьця. Гэта важная вяха, якая дала мне магчымасьць азірнуцца на неверагодны шлях, які мне пашчасьціла прайсьці разам з многімі з Вас.

Я рады, што Аша Шарма зойме пасаду ґенэральнага дырэктара. Яна далучыцца да неверагоднай каманды, якая складаецца з таленавітых, адданых сваёй справе людзей, якія шчыра клапоцяцца аб гульцах. Яна падыходзіць да працы, уважліва вывучаючы закладзеную намі аснову, і я ўпэўнены, што нашы суполкі Xbox будуць атрымліваць ад яе ўсебаковую падтрымку ў бліжэйшыя гады.

Узгадваючы пра тое, як я пачынаў сваю карʼеру ў 1988 годзе ў якасьці стажора, я й уявіць сабе ня мог, які шлях мяне чакае. Мне пашчасьціла працаваць са шматлікімі творчымі людзьмі, партнэрамі, калеґамі й гульцамі — людзьмі, якія кідалі мне выклік, вучылі мяне й напаўнялі маю працу радасьцю.

Дзякуй усім, хто быў часткай гэтага разьдзела. Гэтая супольнасьць значыць для мяне больш, чым я магу выказаць словамі.

З гэтага моманту я працягну рабіць тое, што заўсёды было для мяне так важна: заўзець за каманды, якія рухаюць індустрыю наперад, і гуляць разам з гэтай неверагоднай супольнасьцю. Да сустрэчы ў Сеціве!


Філ Спэнсэр
215👍2😭1
Сябры, калегі, неабыякавыя, зацікаўленыя і хто «мімапрахадзіў»!

Нарэшце прадстаўляем вам першыя раздзелы нашага многапакутнага «Дапаможніка для перакладчыкаў фэнтэзі», першыя спробы падбіць і структураваць інфармацыю для якога прадпрымаліся яшчэ ў далёкім 2016-м. Зараз разабраны пад костачках і сістэматызаваны асноватворныя тэрміны і часткова магія, а таксама на падставе гэтага ўкладзены англа-беларускі слоўнічак.

Чытайце, каментуйце, крытыкуйце, карыстайцеся.
А каб наша праца працягвалася далей (чарнавікоў за гады́ назбіралася багата!) – падтрымайце нас на Patreon або Boosty.
1❤‍🔥1743
Даражэнькія, сёння хочам вам распавесьці пра самыя цікавыя коміксы па-беларуску!

Публікацыі новага якаснага кантэнту адбываюцца штодня.

Далучайцеся да свету сучасных беларускамоўных коміксаў на штодзённыя тэмы ❤️
17😁9
📢📱 Marvelʼs Wolverine выйдзе 15 верасьня на PS5

Marvelʼs Wolverine — гэта гульня ад студыі Insomniac Games, распрацоўшчыкаў знакамітай франшызы «MARVEL Чалавек-Павук».

Расамаха мае намер разабрацца са сваім мінулым. Каб атрымаць адказы на пытаньні аб тым, кім ён быў раней, ён зробіць што заўгодна. У яго арсэнале вывастраныя навыкі рукапашнага бою, вострыя кіпцюры, нястрымная лютасьць і неверагодная ўпартасьць.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
12
⚡️Даніэль Ваўра пакідае пасаду творчага дырэктара студыі Warhorse.

Студыя Warhorse, у інтэрвію для CzechCrunch пацьвердзіла, што ґеймдырэктар Kingdom Come: Deliverance Даніэль Ваўра адышоў ад распрацоўкі гульняў, на карысьць кіно!

Ґеймдырэктар знакамітай RPG узначаліць стварэньне фільма або сэрыяла па франшызе.
Ваўра адказвае за сцэнар, і ў студыі ўжо ёсьць чарнавы варыянт.
Па словах дырэктара Warhorse Мартына Фрывальдзкага, франшызу ўжо нейкі час разьвіваюць за межамі гульняў з дапамогай канцэртаў і коміксаў, таму кіно стала "відавочным крокам". Студыя ўжо вядзе перамовы зь некаторымі прадстаўнікамі кінаіндустрыі, але пакуль без падрабязнасьцяў.

Фрывальдзкі таксама растлумачыў, што рашэньне ня стала прычынай нейкіх рознагалосьсяў з творчым напрамкам Ваўры. Распрацоўнік сам нейкі час думаў над пераходам, аднак не гледзячы на ​​ўсё, ён застаецца часткай студыі.
😢129👍11
📢 Апублікаваны мінімальныя сыстэмныя патрабаваньні Death Stranding 2 на PC

Сэм са спадарожнікамі адпраўляецца ў новае падарожжа, каб выратаваць чалавецтва ад выміраньня. Адпраўляйцеся за героямі ў сьвеце, дзе іх чакаюць тагасьветныя ворагі й перашкоды, і не дае спакою пакутлівае пытаньне: а ці варта было ім абʼядноўвацца?

Death Stranding 2: On the Beach выйдзе на PC 19 сакавіка.
👍194
📢 Blizzard анансавала Overwatch Rush

Blizzard анансавала Overwatch Rush — ґеройскі шутэр для смартфонаў з выглядам зьверху.
Распрацоўкай займаецца адна з каманд кампаніі, а не іншая студыя.
У дадзены момант Blizzard рыхтуецца да тэставаньня шутэра ў некаторых краінах. А паглядзець на яго можна ў дэманстрацыйным роліку з раньняй вэрсіяй.

Ґеймеры возьмуць на сябе ролі знаёмых герояў у камандных бітвах. Яны змогуць выкарыстоўваць унікальныя здольнасьці, якія ёсьць у арыґінальнай гульні!
🤮7🙈7🌚21👍1
📰 Sony забараніла распрацоўку аматарскага рэмейку Bloodborne

Стваральнік фанацкага рэмэйку Bloodborne (Bloodborne Top Down Arena), пад нікам Maxim Foulquier, абвясьціў, што змушаны скасаваць працу над праектам, па патрабаваньні Sony!

Аўтар выказаў сваё вялізнае расчараваньне кампаніі, якая, нагадаем, ня так даўно, закрыла студыю распрацоўшчыкаў арыґінала:

«Чаму вы прымаеце такія абсурдныя рашэньні, Sony? Закрываеце такую таленавітую студыю, нават не займаючыся рэмэйкам Bloodborne, і ў дадатак да ўсяго рассылаеце лісты з патрабаваньнем спыніць дзейнасьць невялікім фанацкім праектам? Вы сурʼёзна?»

Sony, камэнтуючы сытуацыю, спасылаецца на зьмены вакол закрыцьця ў індустрыі, рост выдаткаў і запаволеньне рынку й гэтае рашэньне, аб закрыцьці Bluepoint Games "далося нялёгка".
🤡23😭4👍2
🆓 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Boxes: Lost Fragments і My Night Job

Boxes: Lost FragmentsТы леґендарны злодзей, і тваё наступнае заданьне прывядзе цябе ў гіганцкі раскошны асабняк. У ім ты знойдзеш серыю каробак з галаваломкамі, прызначанымі для невядомай мэты. Тое, што павінна было быць нечым хуткім, раптам ператвараецца ў тваю ўласную пакутлівую барацьбу за свабоду й пошук адказаў!

Распрацоўнік — Big Loop Studios (Баўгарыя).

My Night Job адпраўляе гульцоў у закінуты будынак, дзе блукаюць арды монстраў. Для ўласнай абароны й выратаваньня жменькі тых, хто выжыў у цябе ёсьць 60 відаў зброі. Але памятай: калі зараза накрые занадта шмат памяшканьняў, канец можа быць кашмарней, чым здавалася спачатку.

Распрацоўнік — Webcore Games (Бразылія).

❗️Забраць гульні можна да 5 сакавіка.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥13
📢 Сёньня адбудзецца рэліз Resident Evil Requiem

Resident Evil Requiem выходзіць сёньня 27-га лютага па ўсім сьвеце. 9-я частка знакамітай серыі хорараў абяцае падарыць нам новы вопыт панурай страшнай атмасфэры й цікавага запляльнага сюжэту.

У гэты раз у гульні двое асноўных пэрсанажаў:
🔸Грэйс Эшкрофт — супрацоўніца ФБР, дачка вядомай фанатам Алісы Эшкрофт, абсалютна новы пэрсанаж сэрыі, умоўна адказвае за хорар гульні.
🔸Леон Кенэдзі — "ветыран" серыі, у прадстаўленьні ня мае патрэбы (але нагдаем, што ён той самы палісмэн з Ракун Сіці) адказвае за экшэн.

Гульня ўжо атрымала высокія адзнакі ад журналістаў і крытыкаў, на Metacritic мае 88 балаў!
14🔥6👍3
📰 Valve апынуліся ў цэнтры скандалу з-за лутбоксаў

Улады Нью-Ёрка падалі пазоў на Valve з-за "арґанізацыі незаконных азартных гульняў, якія парушаюць законы штата".
Ґенэральны пракурор Летыцыя Джэймз заявіла, што лутбоксы схіляюць ґеймераў да марнаваньня грошаў на магчымы выйгрыш рэдкіх прадметаў і гэта параўнальна з казіно:

«Падобныя мэханікі здольныя прывесьці да залежнасьці й фармаваньні праблемных паводзін у падлеткаў. Тыя, хто не дасягнуў паўналецьця, нярэдка выкарыстоўвалі банкаўскія карты бацькоў».


Пракуроры патрабуюць ад Valve адмовіцца ад лутбоксаў, а таксама вярнуць незаконна атрыманыя даходы й выплаціць штраф.
Афіцыйнага камэнтара кампанія пакуль не давала.
😁17🤡8👍6
⚡️ Kena Bridge of Spirits атрымала аматарскі пераклад на беларускую мову

Kena Bridge of Spirits — экшэн-прыгода з захапляльным сюжэтам, дзе дасьледаваньне сьвету спалучаецца з дынамічнымі баямі. Вы будзеце гуляць за юную правадніцу духаў Кену, адшукваць сьвяты горны храм і расьсьледаваць падзеі мінулага.

Інсталяваць пераклад можна з сайта Nexus.
❤‍🔥2842
📢 Сярэднявечная онлайн-гульня Gloria Victis атрымае другое жыцьцё

Сярэднявечная онлайн-гульня Gloria Victis была зачынена ў 2023 годзе, пасьля банкруцтва Black Eye Games, аднак правы на гульню былі перададзены студыі Gamigo, якая плянуе вярнуць яе на рынак у фармаце free-to-play.
Выдавец робіць стаўку на галоўныя асаблівасьці праекта — маштабныя аблогі, кантроль тэрыторый і PvP-бітвы ў адкрытым сьвеце, дзе падзеі фармуюцца дзеяньнямі гульцоў.

Анонс выклікаў зьмешаную рэакцыю супольнасьці. Частка ґеймераў баіцца зьяўленьня даната й наплыву чытараў, а некаторыя ўладальнікі арыґінальнай вэрсіі незадаволены тым, што гульня стане бясплатнай.

Нагадаем, Gloria Victis — гэта MMORPG з адкрытым сьветам, дзеяньне якой разгортваецца ў сярэднявечным сеттынгу, а асноўны ўпор робіцца на поўны рэлізм, дынамічныя баі й PvP-бітвы з кантролем тэрыторыі.
👍103
📰 Resident Evil Requiem абараняе адразу пяць DRM

Гульцы Resident Evil Requiem выявілі, што праект абараняе адразу пяць відаў DRM-абароны!
Гэта Steam DRM, Denuvo Anti-Tamper, VMProtect, сістэма абароны ад Capcom, а таксама SteamStub. Апошні ўяўляе сабой базавую прыладу з набору Steamworks SDK — ён шыфруе файл гульні і забяспечвае запуск толькі праз Steam.

Аднак, нягледзячы на ўсе метады абароны, якія зрабілі распрацоўшчыкі, праект быў узламаны за адны суткі!

Нагадаем, Resident Evil Requiem выйшла 27 лютага і прыкладна праз пяць дзён яе тыраж перавысіў пяць мільёнаў копіяў!
😁304👍3😱2
📢 Вэтэраны Blizzard анансавалі The Legend of California — гульню аб выжываньні ў сьвеце Дзікага Захаду

Былы віцэ-прэзыдэнт Blizzard Джэф Каплан прэзентаваў сваю новую гульню. Гэта шутэр з элемэнтамі выжываньня The Legend of California.

Дзеяньне гульні будзе адбывацца ў выдуманай Каліфорніі, дзе гульцам трэба будзе дасьледаваць адкрыты сьвет з мноствам кропак інтарэсаў, удзельнічаць у бітвах ад першай асобы, займацца крафтам і зборам рэсурсаў, а таксама будаваць уласнае ранча.

Дата рэлізу пакуль не называецца.
🔥82👏2😁2
📰 Valve адказала на абвінавачаньні ў арґанізацыі незаконных азартных гульняў

11 сакавіка, Valve далі афіцыйную заяву, з нагоды абвінавачваньняў у арганізацыі зартных гульняў, шляхам продажу лутбоксаў.
Перш за ўсё, кампанія адзначыла, што мела зносіны з уладамі Нью-Ёрка яшчэ тры гады таму й ужо тады дала ўсе тлумачэньні ў дачыненьні да лутбоксаў!

П
рыраўноўваць іх да азартных гульняў некарэктна па шэрагу прычын:
🔹купля лутбоксаў носіць строга добраахвотны характар, і большасьць прадметаў уяўляе сабой толькі касмэтычныя паляпшэньні, якія не даюць гульнявых пераваг, а служыць выключна мэтам калекцыянаваньня (як калекцыйныя карткі, да якіх прэтэнзіяў у закона няма);
🔹кампанія ніколі не супрацоўнічала з арганiзацыямi, якія займаюцца азартнымі гульнямі, а акаўнты карыстальнікаў, які выкарыстоўвалі прадметы з лутбоксаў на падобных сайтах парушаюць правілы пляцоўкі й адпраўляюцца ў бан.

Асобна ў Valve адзначылі, што яны супраць дадатковых мэтадаў збору інфармацыі аб карыстачах і іх узросьце, бо гэта й без іх робяць плацежныя сэрвісы.
Кампанія абураная ілжывымі абвінавачваньнямі, аднак гатова супрацоўнічаць з уладамі й падпарадкавацца ў выпадку, калі ў дзейнасьці кампаніі будуць угледжаны нейкія супрацьзаконныя дзеяньні.
194
Forwarded from BelKantent
⚡️⚡️⚡️ Сёння EGS раздае 2 годных праекты.
Першы: Cozy Grove - cімулятар жыцця на востраве з прывідамі, які пастаянна змяняецца.
Другі: ISONZO - рэалістычны тактычны шматкарыстальніцкі шутар ад першай асобы, прысвечаны італьянскаму фронту Першай Сусветнай вайны. А дакладней высокагорным баям у Альпах.
Забіраем.

Гістарычная спраўка, аб якой не раскажуць на занятках гісторыі ў Беларусі. У Бітве пры Ісонца (12 сутыкненняў між Італіяй і Аўстра-Венгрыяй) За 2 гады страты з абодвух бакоў склалі сумарна больш за мільён чалавек пры мінімальных тэрытарыяльных прасоўваннях.

Пра гэта больш дэталёва можна прачытаць кнігу "Бывай, зброя!" Эрнэста Хэмінгуэя, які патрапіў на вайну як валанцёр Чырвонага крыжа, бо ў Армію ЗША яго не ўзялі праз дрэнны зрок.
У ліпені 1918 года ён трапіў пад мінамётны абстрэл і, ня гледзячы на шмат аскепкаў у нагах, здолеў выратаваць і выцягнуць італьянскага салдата ў бяспечнае месца. За што атрымаў італьянскі срэбны медаль за адвагу.
19
📰 Сузаснавальнікі CD Projekt аказаліся замешаныя ў шаманскім рытуале са смяротным зыходам

Пракуратура Польшчы з 2018 года праводзіць расследаванне смерці жанчыны ў горадзе Янаў, яна загінула падчас правядзення "шаманскага рытуалу". Арганізатары рытуалу не выклікалі хуткую дапамогу жанчыне, а таксама скрылі факт ужывання псіхатропных рэчываў.

Польскія СМІ правялі расследаванне і выйшлі на заснавальнікаў CD Projekt Марчына Івіньскі і Міхала Кічыньскі!
Як стала вядома, Кічыньскі пацвердзіў паліцыі, што ведаў арганізатараў рытуалу, аднак пра сам рытуал яму нічога не вядома.

Журналісты адзначылі, што да пачатку судовых слуханняў Кічыньскі паспрабаваў прадаць сваю нерухомасць у Янаве, але ў канчатковым выніку перадаў яе нейкай асацыяцыі ў якасці "ахвяравання". Узначальвае аб'яднанне блізкі сябар «шамана».

Разам з гэтым пракуратура з дапамогай сведкаў даведалася пра магчымыя сувязі Марчына Івіньскага і таго самага арганізатара шаманскіх сесій. Ветэран гульнявой індустрыі валодаў домам у горадзе Найдэк, дзе таксама праводзіліся рытуалы.

Прэса звярнулася да сузаснавальнікам CD Projekt, аднак яны адмовіліся каментаваць гэтую інфармацыю.
🤯269😱6👀3😁1