Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
731 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
⚡️ У распрацоўку запушчаны серыял паводле відэагульні Baldur’s gate!

Вытворчасцю шоу будзе займацца HBO на чале са стваральнікам «Апошніх з нас» Крэйгам Мэйзінам.

Сюжэтна праект працягне гісторыю трэцяй часткі гульні.

#BaldursGate
11😐1162🍌1
📰 Discord узмацняе бясьпеку. Хутка ўсе акаўнты стануць «падлеткавымі»

Кіраўніцтва Discord абвясьціла аб зьмене сваёй палітыкі ў стаўленьні акаўнтаў, мэта зьмен — стварэньне спрыяльнага асяроддзя для падлеткаў.

З пачатку сакавіка на ўсіх акаўнтах па ўсім сьвеце стануць актыўныя па змаўчаньні налады бясьпекі і інструментар пацверджаньня ўзросту. Што гэта мяняе:

▫️Будзе забаронены прагляд "далікатнага кантэнту", а таксама закрыты доступ да каналаў з паметкай 18+;
▫️Забаронена размаўляць на трыбуне;
▫️Абмежаваны запыты ў сябры і запыты на атрыманне паведамленьняў.

З акаўнта можна зняць гэтыя абмежаваньні, аднак для гэтага трэба адсканаваць пасведчаньне асобы. Але гэты спосаб называюць "дадатковым". На платформе таксама будзе працаваць функцыя, якая дапаможа вызначыць узрост карыстальніка "на аснове мадэляў яго паводзін і іншых сігналаў".

Адзначым, што кіраўніцтва плятформы пасьпяшалася запэўніць, што кампанія не зьбірае і не захоўвае фота асабістых дакументаў, пасля праверкі яны аўтаматычна будуць выдаленыя.
🤡205👍1
Forwarded from BelKantent
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️⚡️⚡️ У Steam выйшла дэмка гульні REPLACED ад беларускіх распрацоўшчыкаў Sad Cat Studios. Гэта цёмны кіберпанк-2.5D-платформер, дзеянне якога адбываецца ў альтэрнатыўным сусвеце Амерыкі 1980х гадоў, якая пацярпела ад ядзернай катастрофы. Глыбокі сюжэт, кінематаграфічнае даследванне з павольным экшанам. Адным словам ЗАБІРАЕМ ТУТ ДЭМА, СТАВІМ БЕЛАРУСКУЮ МОВУ (бо яна ёсць 😍) і ГУЛЯЙМА
Поўны рэліз гульні адбудзецца 12 сакавіка 2026 года. Ужо праз месяц.
P.S. Калі атрымаецца, паспрабую пастрыміць удзень, як жа не абмеркаваць такую навіну з гледачамі і не паглядзець, што там зрабілі нашыя суайчыннікі.
Запрашаю далучыцца да майго твічу, і не забыцца паставіць апавяшчэнне на стрым, а калі не атрымаецца, паглядзіце потым у запісе.

https://www.twitch.tv/lepus81
43🔥8❤‍🔥2
📢 Анансавана абноўленая трылогія God of War

13 лютага, прайшла прэзентацыя State of Play, самай гучнай падзеяй якой стаў анонс рэмейку трылогіі God of War!

Нажаль падрабязнасцяў аб навінцы не прадставілі.
Вядома толькі, што God of War: Trilogy Remake знаходзіцца на ранняй стадыі распрацоўкі, а акцёр Тэрэнс Карсан вернецца да ролі Кратаса.

Разам з рэмейкамі распрацоўшчыкі анансавалі God of War Sons of Sparta, якая раскажа пра маладыя гады Кратаса і яго брата Дэймаса.
Гульня ўжо даступна на PS5.
❤‍🔥114🆒3🤮1
⚡️ Java-выданьне Minecraft чакаюць кардыянальныя зьмены

Mojang абвясьціла, што Java-выданьне Minecraft пяройдзе з ґрафічнага API OpenGL на Vulkan!
OpenGL выкарыстоўваецца з самага пачатку разьвіцьця пясочніцы й са словаў распрацоўшчыкаў, моцна састарэла! У той час як Vulkan дапаможа распрацоўшчыкам рэалізаваць шэйдары Vibrant Visuals (яны ўжо ёсьць у Bedrock-выданьні) і тым самым палепшыць прадукцыйнасьць.

Аднак, распрацоўнікі шчыра прызнаюць, што зьмена API можа нэґатыўна адбіцца на гульцах са старымі кампутарамі, а гэтак жа распрацоўшчыкамі мадыфікацыяў, бо перанос модаў на Vulkan запатрабуе дадатковых намаганьняў (Mojang абяцаюць дапамагаць з тэхнічнымі пытаньнямі ўсім хто ў гэтым зацікаўлены).

Укараняць Vulkan у Minecraft будуць паступова першыя адпаведныя зьмены зьявяцца ўлетку.
Гульцы змогуць пераключацца паміж новай тэхналёгіяй і OpenGL, аднак у канчатковым выніку застанецца толькі Vulkan. Гэта здарыцца тады, калі распрацоўшчыкі будуць упэўненыя ў стабільнасьці й высокай прадукцыйнасьці гульні з новым API.
🤔14❤‍🔥2🤡1
📢 Вэстэрнаўскі выжывач Frontier Legends выйдзе гэтай вясной

Frontier Legends — гульня, дзе Вам адведзена роля пасяленца, які апынуўся пасярод Дзікага Захаду!
Гульцам трэба здабываць рэсурсы й заснаваць свой лаґер, які з часам можа ператварыцца ў цэлае паселішча. Асобна адзначаецца магчымасьць отыгрышу розных роляў — ад паляўнічага й шэрыфа да бандыта.

Таксама ў камплект у ходзіць фэрмэрства, гандаль, бітвы й прапрацаваная язда на канях, пошук скарбаў каапэратыў і іншае!

Выхад у раньні доступ адбудзецца увесну.
А з 19 па 23 лютага, гульню можна будзе апрабаваць у фармаце дэма, на фэстывалі Steam Horse Fest.
10👍1
⚡️ Час дэма

Учора 19.02 у Steam стала даступна дэмаверсія прыгодніцкага плятформера The Eternal Life of Goldman ад Weappy Studio. У дэмцы можна азнаёміцца з пачаткам гульні! Распрацоўшчыкі абяцаюць ажно 90 хвілін геймплэю, але на практыцы ў дэмцы можна захраснуць і на 3 гадзіны.
У наяўнасці беларуская лакалізацыя тэксту.

А ўжо сёння 20.02 мусіць выйсці дэмаверсія даўгачаканай Tales of Meadows — прыгодніцкага экшэна, падзеі якога адбываюцца ў Тураўскім княстве XIII стагоддзя. Гульня не абмяжоўваецца толькі беларускай лакалізацыяй тэксту, але і дадае паўнавартасную беларускую агучку!
2620🙏4👍2
⚡️ Філ Спэнсэр пакідае пасаду кіраўніка Microsoft Gaming

Сёньня супрацоўнікі Microsoft атрымалі электронныя лісты, якія пацьвярджаюць сыход ґенэральнага дырэктара Microsoft Gaming Філа Спэнсэра й галоўнага апэрацыйнага дырэктара Xbox Сары Бонд. Яны пакінуць свае пасады 23 лютага.

Месца Спэнсэра зойме прэзыдэнт Microsoft па прадуктах CoreAI Аша Шарма, а цяперашні кіраўнік Xbox Game Studios Мэт Бут стане выканаўчым дырэктарам па кантэнце.

У жыцьці рэдка прыходзіць усьведамленьне таго, што гэты разьдзел падыходзіць да канца, але пасьля 38 гадоў працы ў Microsoft гэты момант надышоў і для мяне. Я прыняў рашэньне сысьці ў адстаўку й пачаць новы разьдзел свайго жыцьця. Гэта важная вяха, якая дала мне магчымасьць азірнуцца на неверагодны шлях, які мне пашчасьціла прайсьці разам з многімі з Вас.

Я рады, што Аша Шарма зойме пасаду ґенэральнага дырэктара. Яна далучыцца да неверагоднай каманды, якая складаецца з таленавітых, адданых сваёй справе людзей, якія шчыра клапоцяцца аб гульцах. Яна падыходзіць да працы, уважліва вывучаючы закладзеную намі аснову, і я ўпэўнены, што нашы суполкі Xbox будуць атрымліваць ад яе ўсебаковую падтрымку ў бліжэйшыя гады.

Узгадваючы пра тое, як я пачынаў сваю карʼеру ў 1988 годзе ў якасьці стажора, я й уявіць сабе ня мог, які шлях мяне чакае. Мне пашчасьціла працаваць са шматлікімі творчымі людзьмі, партнэрамі, калеґамі й гульцамі — людзьмі, якія кідалі мне выклік, вучылі мяне й напаўнялі маю працу радасьцю.

Дзякуй усім, хто быў часткай гэтага разьдзела. Гэтая супольнасьць значыць для мяне больш, чым я магу выказаць словамі.

З гэтага моманту я працягну рабіць тое, што заўсёды было для мяне так важна: заўзець за каманды, якія рухаюць індустрыю наперад, і гуляць разам з гэтай неверагоднай супольнасьцю. Да сустрэчы ў Сеціве!


Філ Спэнсэр
215👍2😭1
Сябры, калегі, неабыякавыя, зацікаўленыя і хто «мімапрахадзіў»!

Нарэшце прадстаўляем вам першыя раздзелы нашага многапакутнага «Дапаможніка для перакладчыкаў фэнтэзі», першыя спробы падбіць і структураваць інфармацыю для якога прадпрымаліся яшчэ ў далёкім 2016-м. Зараз разабраны пад костачках і сістэматызаваны асноватворныя тэрміны і часткова магія, а таксама на падставе гэтага ўкладзены англа-беларускі слоўнічак.

Чытайце, каментуйце, крытыкуйце, карыстайцеся.
А каб наша праца працягвалася далей (чарнавікоў за гады́ назбіралася багата!) – падтрымайце нас на Patreon або Boosty.
1❤‍🔥1743
Даражэнькія, сёння хочам вам распавесьці пра самыя цікавыя коміксы па-беларуску!

Публікацыі новага якаснага кантэнту адбываюцца штодня.

Далучайцеся да свету сучасных беларускамоўных коміксаў на штодзённыя тэмы ❤️
17😁9
📢📱 Marvelʼs Wolverine выйдзе 15 верасьня на PS5

Marvelʼs Wolverine — гэта гульня ад студыі Insomniac Games, распрацоўшчыкаў знакамітай франшызы «MARVEL Чалавек-Павук».

Расамаха мае намер разабрацца са сваім мінулым. Каб атрымаць адказы на пытаньні аб тым, кім ён быў раней, ён зробіць што заўгодна. У яго арсэнале вывастраныя навыкі рукапашнага бою, вострыя кіпцюры, нястрымная лютасьць і неверагодная ўпартасьць.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
12
⚡️Даніэль Ваўра пакідае пасаду творчага дырэктара студыі Warhorse.

Студыя Warhorse, у інтэрвію для CzechCrunch пацьвердзіла, што ґеймдырэктар Kingdom Come: Deliverance Даніэль Ваўра адышоў ад распрацоўкі гульняў, на карысьць кіно!

Ґеймдырэктар знакамітай RPG узначаліць стварэньне фільма або сэрыяла па франшызе.
Ваўра адказвае за сцэнар, і ў студыі ўжо ёсьць чарнавы варыянт.
Па словах дырэктара Warhorse Мартына Фрывальдзкага, франшызу ўжо нейкі час разьвіваюць за межамі гульняў з дапамогай канцэртаў і коміксаў, таму кіно стала "відавочным крокам". Студыя ўжо вядзе перамовы зь некаторымі прадстаўнікамі кінаіндустрыі, але пакуль без падрабязнасьцяў.

Фрывальдзкі таксама растлумачыў, што рашэньне ня стала прычынай нейкіх рознагалосьсяў з творчым напрамкам Ваўры. Распрацоўнік сам нейкі час думаў над пераходам, аднак не гледзячы на ​​ўсё, ён застаецца часткай студыі.
😢129👍11
📢 Апублікаваны мінімальныя сыстэмныя патрабаваньні Death Stranding 2 на PC

Сэм са спадарожнікамі адпраўляецца ў новае падарожжа, каб выратаваць чалавецтва ад выміраньня. Адпраўляйцеся за героямі ў сьвеце, дзе іх чакаюць тагасьветныя ворагі й перашкоды, і не дае спакою пакутлівае пытаньне: а ці варта было ім абʼядноўвацца?

Death Stranding 2: On the Beach выйдзе на PC 19 сакавіка.
👍194
📢 Blizzard анансавала Overwatch Rush

Blizzard анансавала Overwatch Rush — ґеройскі шутэр для смартфонаў з выглядам зьверху.
Распрацоўкай займаецца адна з каманд кампаніі, а не іншая студыя.
У дадзены момант Blizzard рыхтуецца да тэставаньня шутэра ў некаторых краінах. А паглядзець на яго можна ў дэманстрацыйным роліку з раньняй вэрсіяй.

Ґеймеры возьмуць на сябе ролі знаёмых герояў у камандных бітвах. Яны змогуць выкарыстоўваць унікальныя здольнасьці, якія ёсьць у арыґінальнай гульні!
🤮7🙈7🌚21👍1
📰 Sony забараніла распрацоўку аматарскага рэмейку Bloodborne

Стваральнік фанацкага рэмэйку Bloodborne (Bloodborne Top Down Arena), пад нікам Maxim Foulquier, абвясьціў, што змушаны скасаваць працу над праектам, па патрабаваньні Sony!

Аўтар выказаў сваё вялізнае расчараваньне кампаніі, якая, нагадаем, ня так даўно, закрыла студыю распрацоўшчыкаў арыґінала:

«Чаму вы прымаеце такія абсурдныя рашэньні, Sony? Закрываеце такую таленавітую студыю, нават не займаючыся рэмэйкам Bloodborne, і ў дадатак да ўсяго рассылаеце лісты з патрабаваньнем спыніць дзейнасьць невялікім фанацкім праектам? Вы сурʼёзна?»

Sony, камэнтуючы сытуацыю, спасылаецца на зьмены вакол закрыцьця ў індустрыі, рост выдаткаў і запаволеньне рынку й гэтае рашэньне, аб закрыцьці Bluepoint Games "далося нялёгка".
🤡23😭4👍2
🆓 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Boxes: Lost Fragments і My Night Job

Boxes: Lost FragmentsТы леґендарны злодзей, і тваё наступнае заданьне прывядзе цябе ў гіганцкі раскошны асабняк. У ім ты знойдзеш серыю каробак з галаваломкамі, прызначанымі для невядомай мэты. Тое, што павінна было быць нечым хуткім, раптам ператвараецца ў тваю ўласную пакутлівую барацьбу за свабоду й пошук адказаў!

Распрацоўнік — Big Loop Studios (Баўгарыя).

My Night Job адпраўляе гульцоў у закінуты будынак, дзе блукаюць арды монстраў. Для ўласнай абароны й выратаваньня жменькі тых, хто выжыў у цябе ёсьць 60 відаў зброі. Але памятай: калі зараза накрые занадта шмат памяшканьняў, канец можа быць кашмарней, чым здавалася спачатку.

Распрацоўнік — Webcore Games (Бразылія).

❗️Забраць гульні можна да 5 сакавіка.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥13
📢 Сёньня адбудзецца рэліз Resident Evil Requiem

Resident Evil Requiem выходзіць сёньня 27-га лютага па ўсім сьвеце. 9-я частка знакамітай серыі хорараў абяцае падарыць нам новы вопыт панурай страшнай атмасфэры й цікавага запляльнага сюжэту.

У гэты раз у гульні двое асноўных пэрсанажаў:
🔸Грэйс Эшкрофт — супрацоўніца ФБР, дачка вядомай фанатам Алісы Эшкрофт, абсалютна новы пэрсанаж сэрыі, умоўна адказвае за хорар гульні.
🔸Леон Кенэдзі — "ветыран" серыі, у прадстаўленьні ня мае патрэбы (але нагдаем, што ён той самы палісмэн з Ракун Сіці) адказвае за экшэн.

Гульня ўжо атрымала высокія адзнакі ад журналістаў і крытыкаў, на Metacritic мае 88 балаў!
14🔥6👍3
📰 Valve апынуліся ў цэнтры скандалу з-за лутбоксаў

Улады Нью-Ёрка падалі пазоў на Valve з-за "арґанізацыі незаконных азартных гульняў, якія парушаюць законы штата".
Ґенэральны пракурор Летыцыя Джэймз заявіла, што лутбоксы схіляюць ґеймераў да марнаваньня грошаў на магчымы выйгрыш рэдкіх прадметаў і гэта параўнальна з казіно:

«Падобныя мэханікі здольныя прывесьці да залежнасьці й фармаваньні праблемных паводзін у падлеткаў. Тыя, хто не дасягнуў паўналецьця, нярэдка выкарыстоўвалі банкаўскія карты бацькоў».


Пракуроры патрабуюць ад Valve адмовіцца ад лутбоксаў, а таксама вярнуць незаконна атрыманыя даходы й выплаціць штраф.
Афіцыйнага камэнтара кампанія пакуль не давала.
😁17🤡8👍6
⚡️ Kena Bridge of Spirits атрымала аматарскі пераклад на беларускую мову

Kena Bridge of Spirits — экшэн-прыгода з захапляльным сюжэтам, дзе дасьледаваньне сьвету спалучаецца з дынамічнымі баямі. Вы будзеце гуляць за юную правадніцу духаў Кену, адшукваць сьвяты горны храм і расьсьледаваць падзеі мінулага.

Інсталяваць пераклад можна з сайта Nexus.
❤‍🔥2842