Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 Новы тызер Fable уразіў геймераў

Нядаўна распрацоўшчыкі новай Fable прадставілі сьвежы тызер будучай навінкі, які быў вельмі цёпла прыняты гульцамі!

Асаблівае захапленне выклікалі графіка, рэдактар персанажа і магчымасць штурхаць курэй!
само сабой, каментары на ўсіх рэсурсах поўныя настальгіі аб першай гульні серыі!

Fable выйдзе гэтай восенню на PS5, Xbox Series і PC.
13👍1
📰 На фоне скасаваньня новых гульняў акцыі Ubisoft моцна абрынуліся

Учора Ubisoft абвясціла аб рэарганізацыі і адмене шэрагу праектаў, сярод якіх рэмейк Prince of Persia: The Sands of Time і верагодна рэмейк Assassin's Creed IV: Black Flag, а таксама яшчэ 4 неназваныя праекты.

Таксама паведамляецца аб закрыцці дзвюх студый, у бліжэйшы час плануюць правесці скарачэнні.
Кіраўніцтва кампаніі абвясцілі адмену праектаў, фармулёўкай "не адпавядалі новым чаканым стандартам якасці".

На рашэнне адрэагавалі не толькі простыя гульцы, якія раскрытыкавалі палітыку кампаніі. Незадаволенасць прасочваецца і ў інвестараў - акцыі Ubisoft ўпалі на больш чым 37% на парыжскай біржы.
зараз акцыі кампаніі прадаюць па 4 €

Аналітыкі лічаць, што значны станоўчы рост акцый у бліжэйшы час малаверагодны.
🥰17🤯1
🗣️ Інсайдэр: Ubisoft не плянуе разьвіваць серыю Watch Dogs

Вядомы гульнявы інсайдэр Том Хендэрсан расказаў, што ў агляднай будучыні, ня варта чакаць разьвіцця франшызы Watch Dogs, так як яна, цытуем, "пахаваная" або "цалкам мёртвая".

Падобную інфармацыю раней агучваў іншы вядомы інсайдэр пад нікам j0nathan. Галоўнай прычынай падобнага рашэньня, гульцы лічаць "камерцыйны правал Watch Dogs Legion.

Аднак, фанатам франшызы варта чакаць гэтакі разьвітальны падарунак — выхад экранізацыі, здымкі якой завяршыліся яшчэ ў 2024 годзе.
176
🆓 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Rustler (Grand Theft Horse)

Rustler (Grand Theft Horse) адчуй сябе ў шкуры сярэднявечнага галаварэза ў вар'яцкай экшэн гульні з адкрытым светам, поўным адсылак да поп-культуры!

Распрацоўнік — Jutsu Games (Польшча).

❗️Забраць гульню можна да 29 студзеня.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
8🆒4
📰 Новы мод для Baldurʼs Gate 3 аднавіў выразаны кантэнт

З часоў раньняга доступу, Baldurʼs Gate 3 прайшла дастаткова доўгі шлях поўны розных зьмен і правак, у канчатковым выніку стаўшы адной зь лепшых гульняў 2023 году!
Аднак падчас распрацовак у Larian Studios мянялі нейкія элемэнты, а ад іншых і зусім адмаўляліся. Якраз частку гэтага выразанага кантэнту вырашыў вярнуць энтузіяст, які выпусьціў бясплатную мадыфікацыю Early Access Scenes Restored.

У дадзены момант мод уключае звыш сотні ўзаемадзеяньняў з рознымі пэрсанажамі й больш за тысячу агучаных рэплік. Таксама не абышлося бяз новых падзеяў у лаґеры й момантаў, якія паўплываюць на адносіны з кампаньёнамі. У далейшым абʼём адноўленага кантэнту будзе толькі пашырацца, бо, са словаў аўтара, з гульні выразалі "тону" цікавага кантэнту!

Многае было перанесена бязь зьмен, а нешта прыйшлося цалкам ўзнавіць!
Таксама ў наяўнасьці маецца кантэнт, які неактуальны, для афіцыйнага сюжэту. яго плянуюць выпусьціць асобна ў будучыні!
13👍4
📰 Новы хіт — LORT прадаўся тыражом звыш 100 тысяч копіяў

Экшэн-рагалік LORT усяго за некалькі дзён з рэлізу ў раньнім доступе, разыйшоўся тыражом у 100 тысяч копіяў, шакаваўшы тым самым саміх распрацоўнікаў, якія ахарактарызавалі гэта няйначай як варʼяцтва!

У сваіх аглядах ґеймеры хваляць дызайн, варыятыўнасьць зброю, разнастайнасьць лякацый і босаў зь цікавымі мэханікамі.
Да мінусаў адносяць праблемы балянсу й мізэрны (на дадзены момант) кантэнт.
👍112
🎉 BRIDGE CONSTRUCTOR PORTAL ПА-БЕЛАРУСКУ! 🎉

Пасля доўгага маўчання і дзён працы, нарэшце, поўная беларуская лакалізацыя Bridge Constructor Portal ужо даступная!

🔹 Што ўключае беларусізатар?🔹
Тэкставы пераклад
Агучванне

🔹 Якім чынам рабіўся пераклад?🔹
• Уручную
• Выкарыстоўваў: verbum.by, bnkorpus.info, Слоўнік лакалізатара

🔻 Дзе спампаваць? 🔻
NexusMods
Steam

👾 Дзе можна падтрымаць аўтара?👾
Patreon

👀 Цізер беларусізатара 👀

Агучка створана, дзякуючы нашай акцёрцы дубляжу - Тоя

❤️ Дзе можна падтрымаць акцёрку?
Boosty
🔥1671🥴1
📢 Анансавана картачная гульня Reigns: The Witcher

Падарожнічайце па балядах Люціка ў ролі Геральта. Размахвайце пальцамі налева й направа, палюйце на пачвар, гневіце народ і прымайце ванну. Вам трэба будзе пакрыць сябе несьмяротнай славай ... і знайсьці сьмерць!

Студыя Nerial і выдавецтва Devolver Digital прадставілі Reigns: The Witcher — сьвежае папаўненьне ў серыі картачных стратэгіяў аб сьмерці Reigns, на гэты раз, па матывах The Witcher.

Дата рэлізу — 25 лютага.
112
📰 Старыя гульні будуць жыцьІніцыятыва Stop Killing Games прайшла пацьвярджэньне

Stop Killing Games — грамадзянская ініцыятыва, створаная Росам Скотам ў 2024 годзе з мэтай захаваньня кампутарных гульняў пасьля заканчэньня іх прамой падтрымкі ад выдаўцоў, пацьвердзіла 1,3 млн. подпісаў (з патрэбнага аднаго млн.) неабходнага для звароту ў Эўракамісію!

Актывісты хочуць, каб студыі не адбіралі ў людзей права гуляць ва ўжо аплачаныя праекты. Яны, у тым ліку, імкнуцца абавязаць студыі ствараць інструмэнты для стварэньня камʼюніці-сэрвэраў, у выпадку закрыцьця афіцыйных.

Нагадаем, што дзякуючы намаганьням удзельнікаў ініцыятывы, да жыцьця ўдалося вярнуць гоначны сімулятар The Crew, закрыцьцё якога й прывяло да фармаваньня Stop Killing Games.

Арґанізатар руху Рос Скот заявіў, што ўвага ґеймераў да зьнікаючых гульняў ужо дапамагла зьмяніць сытуацыю ў індустрыі й гэта толькі пачатак!
👍27❤‍🔥114👎1🤔1
📰 Леґендарная Terraria атрымала буйное абнаўленьне

Распрацоўнікі Terraria абвясьцілі, што 27 студзеня, усім фанатам леґендарнай пясочніцы варта быць гатовымі да абнаўленьня 1.4.5!

Для 1.4.5 рыхтуецца маса новага кантэнту, да прыкладу, ролікавыя канькі, канвеерныя стужкі для аўтаматызацыі вытворчасьці, магчымасьць ператворыцца ў вампіра, красовер з Dead Cells і шмат іншага!

Terraria выйшла ў 2011 годзе, і цяпер яна даступная на многіх плятформах у тым ліку PC, PlayStation 3, PlayStation 4, PlayStation 5, Xbox 360, Xbox One, Xbox Series, iOS, Android і Nintendo Switch.
Акрамя абнаўленьняў гульні, распрацоўшчыкі актыўна працуюць над працягам. Аб чым паведамлялася раней.
🔥165
🆓 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Definitely Not Fried Chicken

Definitely Not Fried Chickenгэта сімулятар бізнэсу з разыначкай! Разьвівайце гандаль "рэчывамі", кіруючы абодвума бакамі бізнэсу. Атрымлівайце новыя "справы", знаходзіце новых кліентаў, распрацоўвайце больш магутныя "прадукты", зарабляйце горы грошай і нарэшце, зваліце ​​з гэтага горада!

Распрацоўнік — Dope Games (ЗША).

❗️Забраць гульню можна да 5 лютага.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
8🆒32
📰 Эрык Барон паведаміў што актыўна працуе над Haunted Chocolatier

Стваральнік Stardew Valley Эрык Барон апублікаваў пост на сваім сайце, дзе абверг некалькі найбольш частых памылак фанатаў, зьвязаных зь яго новай гульнёй — Haunted Chocolatier:

🔸Барон лічыць, што пасьпяшаўся з анонсам гульні (хоць на гэта й былі пэўныя прычыны), аднак ён запэўнівае, што актыўна працуе над навінкай;
🔸У абнаўленьнях Stardew Valley ґеймдызайнэр не тэстуе ідэі для Haunted Chocolatier. Ён лічыць, што гэта несправядліва ў адносінах да аўдыторыі першай, а таксама не жадае такім чынам спойлерыць патэнцыйныя мэханікі з будучай гульні;
🔸Распрацоўнік папаўняе Stardew Valley кантэнтам, таму што гэта папулярная гульня, гэта не сьведчыць аб тым, што яму надакучыла Haunted Chocolatier. У Барона таксама ёсьць думкі аб тым, як зрабіць Stardew Valley яшчэ лепей;
🔸Ґеймдызайнэр растлумачыў сваю заяву аб нібы выпуску Haunted Chocolatier у 2030 годзе. Ён не прызначаў дакладную дату, гэта яго бачаньне, і ён ня быў упэўнены ў 2025, што гульня выйдзе на працягу найбліжэйшых пяці гадоў, але гэта не значыць, што ўсё будзе менавіта так.

У канцы ён падзякаваў аўдыторыі за цярпеньне й ілюстраваў усё гэта некалькімі новымі выявамі (якія, верагодна ў будучыні будуць выглядаць інакш).
151
📢 Вэтэраны Blizzard анансавалі ролевы экшэн Darkhaven

Darkhaven — наватарская ролевая гульня з элемэнтамі баевіка, над якой працуюць многія з аўтараў Diablo і Diablo II. Дасьледуйце й перакройвайце працэдурна ґенэраваны адчынены сьвет які ня мае аналогаў у адзіночку ці разам зь іншымі гульцамі.

Выпадковая ґенэрацыя — не адзіны сюрпрыз. Сьвет у Darkhaven будзе "гнуткім". Гульцы змогуць капаць, будаваць, аднаўляць разбураныя крэпасьці й прабіваць сьцены ў падзямельлях.

Старонка Darkhaven ужо даступная ў Steam — яна выйдзе ў раньнім доступе, але пакуль без даты (аднак вядома, што ў лютым, ґеймерам прадставяць дэма).
👍73🤔2
📰 Прафзьвяз заклікае супрацоўнікаў Ubisoft не працаваць у прысутнасьці боса

Прафзьвязы STVJV і CFE CGC зрабілі калектыўную заяву для супрацоўнікаў Ubisoft Paris — яны павінны пакінуць працоўныя месцы й выйсьці на вуліцу перад будынкам у тым выпадку, калі сузаснавальніка й кіраўніка Ubisoft Іва Гійма ўбачаць у Парыскім офісе кампаніі.

Кіраўніцтва арґанізацыяў лічыць, што чалавек які прыклаў руку да стварэньня па праўдзе леґендарных Assassinʼs Creed, Far Cry і ня толькі, "дрэнна абыходзіцца" са сваімі супрацоўнікамі. Пакуль сытуацыя не зьменіцца, прафзьвязныя арґанізацыі не жадаюць бачыць кіраўніка ў сьценах Ubisoft Paris.
Са словаў прадстаўніка супрацоўнікаў кампаніі, Гійма пара адхіліць ад кіраўніцтва — у адваротным выпадку ён (нецэнзурнае) страціць кампанію.
15👍63😢2🤨1
🆓 Цяпер у GOG можна бясплатна забраць трылёгію Alone in the Dark

Alone in the Dark выйшла ў 1992 годзе заклаўшы асновы жанру survival horror і стаўшы крыніцай натхнення для такіх леґендарных франшызаў як Resident Evil і Silent Hill!

Апошняй гульнёй у серыі стала Alone in the Dark 2024 года — рэмейк самай першай часткі, які, нажаль, не набыў поспеху і прывёў да зачынення студыі-распрацоўніка.

Распрацоўнік трылёгіі — informatique (сёньня вядомая як новая Atari) (Францыя).

❗️Забраць трылёгію можна да 5 лютага.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
14❤‍🔥41🔥1
📰 Stardew Valley чакае абнаўленьне 1.7 з новымі кандыдатамі на шлюб

Цяпер гуляеце ў Stardew Valley і не можаце вырашыць хто больш за ўсіх вам падабацца як шлюбны кандыдат? Не спяшайцеся з выбарам!

Эрык Барон, стваральнік легендарнага стымулятара, паведаміў, што ў гонар гадавіны гульні (26 лютага гульні споўніцца 10 гадоў!), гульцоў чакае буйное абнаўленне 01.07! Яно заклікана ўнесці ў гульню двух новых кандыдатаў на шлюб, а таксама крыху змяніць гульнявых дзяцей, зрабіўшы іх "трохі цікавейшымі"!

Акрамя вышэй сказанага, усіх гульцоў, чакае новая ферма, а таксама нейкія новыя сацыяльныя ўзаемадзеянні і нешта пра што ніхто не прасіў, але гэта павінна ўсім спадабацца (са словаў распрацоўшчыка).

Таксама з цікавага, у адным з інтэрв'ю, аўтар прызнаўся, што ў яго ёсць у планах Stardew Valley 2, аднак зараз ён адмовіўся ад яе на карысць Haunted Chocolatier.
На пытанне ці вернецца ён да стварэння другой часткі, Барон не адказаў адназначна, заявіўшы, што яму неабходна знайсці баланс паміж старым і новым.
16🆒43
📰 Распрацоўнікі Kingdom Come: Deliverance 2 падзяліліся статыстыкай у гонар першай гадавіны гульні

Warhorse Studio падзялілася ўнутрыгульнявой статыстыкай Kingdom Come: Deliverance 2, прымеркаваўшы гэта да першай гадавіны рэлізу.

За 12 месяцаў геймеры:

🔸забілі звыш 450 млн. NPC і пашкадавалі 97,5 млн. (прычым звыш 5 млн забойстваў былі здзейснены ў стане ап'янення);
🔸заблакавалі 1,6 млн. нападаў;
🔸прайшлі 667 млн. міль;
🔸зварылі каля 69,7 млн. зелляў;
🔸з'елі 48,8 млн. яблыкаў.

Акрамя гэтага, распрацоўшчыкі аб'явілі конкурс!
Да 11 лютага, гульцам неабходна расказаць запамінальную гісторыю, якая звязана з серыяй Kingdom Come. Пераможцаў чакаюць копіі мяча пана Радцыга Кабылы і булавы Яна Жыжкі, а таксама комікс Untold Stories і два настольныя календары.
213
⚡️ У распрацоўку запушчаны серыял паводле відэагульні Baldur’s gate!

Вытворчасцю шоу будзе займацца HBO на чале са стваральнікам «Апошніх з нас» Крэйгам Мэйзінам.

Сюжэтна праект працягне гісторыю трэцяй часткі гульні.

#BaldursGate
11😐1162🍌1
📰 Discord узмацняе бясьпеку. Хутка ўсе акаўнты стануць «падлеткавымі»

Кіраўніцтва Discord абвясьціла аб зьмене сваёй палітыкі ў стаўленьні акаўнтаў, мэта зьмен — стварэньне спрыяльнага асяроддзя для падлеткаў.

З пачатку сакавіка на ўсіх акаўнтах па ўсім сьвеце стануць актыўныя па змаўчаньні налады бясьпекі і інструментар пацверджаньня ўзросту. Што гэта мяняе:

▫️Будзе забаронены прагляд "далікатнага кантэнту", а таксама закрыты доступ да каналаў з паметкай 18+;
▫️Забаронена размаўляць на трыбуне;
▫️Абмежаваны запыты ў сябры і запыты на атрыманне паведамленьняў.

З акаўнта можна зняць гэтыя абмежаваньні, аднак для гэтага трэба адсканаваць пасведчаньне асобы. Але гэты спосаб называюць "дадатковым". На платформе таксама будзе працаваць функцыя, якая дапаможа вызначыць узрост карыстальніка "на аснове мадэляў яго паводзін і іншых сігналаў".

Адзначым, што кіраўніцтва плятформы пасьпяшалася запэўніць, што кампанія не зьбірае і не захоўвае фота асабістых дакументаў, пасля праверкі яны аўтаматычна будуць выдаленыя.
🤡205👍1