Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 Стэлс-экшэн Styx: Blades of Greed атрымаў дэмавэрсію

Майстар патаемнасьці вярнуўся! Дасьледуйце галавакружныя вышыні Ісэрыянскага кантынэнта й хітрасьцю нішчыце ворагаў. Дзякуючы сілам кварца ў вас разьвязаны рукі. Тварыце што заўгодна: сквапнасьць яшчэ ніколі не прыносіла гэтулькі задавальненьні.

Выпрабаваць навінку й вырашыць, ці варта яе купляць, дапаможа сьвежая дэмавэрсія. Яна ўключае прыкладна гадзіну прыгод, але мае шэраг абмежаваньняў (каб не псаваць уражаньне ад поўнай гульні).

Styx: Blades of Greed выйдзе ў наступным месяцы — 19 лютага. Яна атрымае рэліз на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
12
📰 Кампазытар і гукарэжысэр WoW і Diablo далучыўся да CD Projekt Red

Вядомы кампазытар Расэл Брауэр, афіцыйна далучыўся да CD Projekt Red!

У гульнявой індустрыі ён займаўся музыкай для World of Warcraft, StarCraft 2, Diablo 3 і іншых.

Ў Blizzard Entertainment Брауэр працаваў 12 гадоў і пайшоў у фрыланс у 2017 годзе. А яшчэ ён трохразовы ўладальнік прэміі "Эмі".

Нагадаем, што ў кампаніі зь нядаўняга часу працуюць вэтэраны Baldurʼs Gate і Kingdom Come: Deliverancе, а таксама вядучы наратыўны дырэктар новай часткі BioShock.
213👍3
Forwarded from BelKantent
⚡️⚡️⚡️ EPIC GAMES STORE раздае дзьве неблагія стэлс-адвенчуры Styx: Master of Shadows і Styx: Shards of Darkness. Можна забраць да 22.01.2026
Чаму б і не?
❤‍🔥16
⚡️ Леґендарная Subway Surfers атрымае сіквел

Самы знакаміты "ранэр" для мабільных прылад Subway Surfers атрымае сіквел, з назвай Subway Surfers City.

Працяг захавае звыклую мэханіку, але прапануе ўжо тры рэжымы: клясычны "бясконцы" забег, асобныя місіі й часовыя падзеі.

Месцам дзеяньня стане вялізны мегаполіс, падзелены на чатыры рэгіёны. У наступных абнаўленьнях аўдыторыю абяцаюць парадаваць новымі лякацыямі.
Не абыдзецца без абноўленага арсэнала й навыкаў.

Як і першая частка, новая частка будзе ўмоўна-бясплатнай гульнёй зь мікраплацяжамі. Рэліз на Android і iOS адбудзецца 26 лютага. Папярэдняя рэгістрацыя ўжо адкрыта (за ўдзел у ёй, даюць розныя бонусы).
6🤯43
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 У інтэрнэце знайшлі кадры скасаванай MMORPG аўтараў The Elder Scrolls Online

На абшарах інтэрнэту быў
знойдзены невялікі гульнявы ​​ролік, зьвязаны з праектам Blackbird. Гэта скасаваная навукова-фантастычная MMORPG, над якой працавалі аўтары The Elder Scrolls Online з ZeniMax Online Studios.

Сапраўднасьць відэа пацьвердзілі ў Insider Gaming. Кадры выкарыстоўваліся ў студыі для дэманстрацыі асьвятленьня на рухавічку Unreal Engine 4.

Многія ґеймеры адзначаюць, што Project Blackbird нагадвае Prey, а гульня сьвятла, як у Paragon.

Нагадаем, Project Blackbird
скасавалi ўлетку мінулага году. Як паведамляў Джэйсан Шраер, гульня была вельмі пэрспэктыўнай, многія параўноўвалі яе з Destiny, Warframe, Blade Runner і Horizon Zero Dawn.
1343
📰 Гульні HoYoverse могуць выйсьці ў Steam

У кодзе сайта HoYoverse, карыстачы выявілі намёк, на рэліз Genshin Impact, Honkai: Star Rail і Zenless Zone Zero у Steam.
У файлах лякалізацыі згадваецца крама Valve і прывязка да яго ўліковага запісу HoYoverse.

Напрыклад, у кодзе прапісаны фразы для сытуацыі, калі гулец аўтарызоўваецца з новым акаўнтам Steam або хоча адвязаць уліковы запіс. Ґеймеры адзначылі, што цяпер аналягічныя радкі ёсьць у PlayStation Network.

Афіцыйных навін аб сувязі ўліковых запісаў HoYoverse і Steam не было, але аматары не зьдзівяцца падобнаму ходу. Стваральнікі Genshin Impact могуць жадаць пашырыць аўдыторыю й забясьпечыць бесьперашкодны доступ да сваіх гульняў на Steam Deck. Цяпер там маюцца праблемы з усталёўкай лаўнчара распрацоўнікаў.
10🆒8
📢 Новы тызер Fable уразіў геймераў

Нядаўна распрацоўшчыкі новай Fable прадставілі сьвежы тызер будучай навінкі, які быў вельмі цёпла прыняты гульцамі!

Асаблівае захапленне выклікалі графіка, рэдактар персанажа і магчымасць штурхаць курэй!
само сабой, каментары на ўсіх рэсурсах поўныя настальгіі аб першай гульні серыі!

Fable выйдзе гэтай восенню на PS5, Xbox Series і PC.
13👍1
📰 На фоне скасаваньня новых гульняў акцыі Ubisoft моцна абрынуліся

Учора Ubisoft абвясціла аб рэарганізацыі і адмене шэрагу праектаў, сярод якіх рэмейк Prince of Persia: The Sands of Time і верагодна рэмейк Assassin's Creed IV: Black Flag, а таксама яшчэ 4 неназваныя праекты.

Таксама паведамляецца аб закрыцці дзвюх студый, у бліжэйшы час плануюць правесці скарачэнні.
Кіраўніцтва кампаніі абвясцілі адмену праектаў, фармулёўкай "не адпавядалі новым чаканым стандартам якасці".

На рашэнне адрэагавалі не толькі простыя гульцы, якія раскрытыкавалі палітыку кампаніі. Незадаволенасць прасочваецца і ў інвестараў - акцыі Ubisoft ўпалі на больш чым 37% на парыжскай біржы.
зараз акцыі кампаніі прадаюць па 4 €

Аналітыкі лічаць, што значны станоўчы рост акцый у бліжэйшы час малаверагодны.
🥰17🤯1
🗣️ Інсайдэр: Ubisoft не плянуе разьвіваць серыю Watch Dogs

Вядомы гульнявы інсайдэр Том Хендэрсан расказаў, што ў агляднай будучыні, ня варта чакаць разьвіцця франшызы Watch Dogs, так як яна, цытуем, "пахаваная" або "цалкам мёртвая".

Падобную інфармацыю раней агучваў іншы вядомы інсайдэр пад нікам j0nathan. Галоўнай прычынай падобнага рашэньня, гульцы лічаць "камерцыйны правал Watch Dogs Legion.

Аднак, фанатам франшызы варта чакаць гэтакі разьвітальны падарунак — выхад экранізацыі, здымкі якой завяршыліся яшчэ ў 2024 годзе.
176
🆓 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Rustler (Grand Theft Horse)

Rustler (Grand Theft Horse) адчуй сябе ў шкуры сярэднявечнага галаварэза ў вар'яцкай экшэн гульні з адкрытым светам, поўным адсылак да поп-культуры!

Распрацоўнік — Jutsu Games (Польшча).

❗️Забраць гульню можна да 29 студзеня.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
8🆒4
📰 Новы мод для Baldurʼs Gate 3 аднавіў выразаны кантэнт

З часоў раньняга доступу, Baldurʼs Gate 3 прайшла дастаткова доўгі шлях поўны розных зьмен і правак, у канчатковым выніку стаўшы адной зь лепшых гульняў 2023 году!
Аднак падчас распрацовак у Larian Studios мянялі нейкія элемэнты, а ад іншых і зусім адмаўляліся. Якраз частку гэтага выразанага кантэнту вырашыў вярнуць энтузіяст, які выпусьціў бясплатную мадыфікацыю Early Access Scenes Restored.

У дадзены момант мод уключае звыш сотні ўзаемадзеяньняў з рознымі пэрсанажамі й больш за тысячу агучаных рэплік. Таксама не абышлося бяз новых падзеяў у лаґеры й момантаў, якія паўплываюць на адносіны з кампаньёнамі. У далейшым абʼём адноўленага кантэнту будзе толькі пашырацца, бо, са словаў аўтара, з гульні выразалі "тону" цікавага кантэнту!

Многае было перанесена бязь зьмен, а нешта прыйшлося цалкам ўзнавіць!
Таксама ў наяўнасьці маецца кантэнт, які неактуальны, для афіцыйнага сюжэту. яго плянуюць выпусьціць асобна ў будучыні!
13👍4
📰 Новы хіт — LORT прадаўся тыражом звыш 100 тысяч копіяў

Экшэн-рагалік LORT усяго за некалькі дзён з рэлізу ў раньнім доступе, разыйшоўся тыражом у 100 тысяч копіяў, шакаваўшы тым самым саміх распрацоўнікаў, якія ахарактарызавалі гэта няйначай як варʼяцтва!

У сваіх аглядах ґеймеры хваляць дызайн, варыятыўнасьць зброю, разнастайнасьць лякацый і босаў зь цікавымі мэханікамі.
Да мінусаў адносяць праблемы балянсу й мізэрны (на дадзены момант) кантэнт.
👍112
🎉 BRIDGE CONSTRUCTOR PORTAL ПА-БЕЛАРУСКУ! 🎉

Пасля доўгага маўчання і дзён працы, нарэшце, поўная беларуская лакалізацыя Bridge Constructor Portal ужо даступная!

🔹 Што ўключае беларусізатар?🔹
Тэкставы пераклад
Агучванне

🔹 Якім чынам рабіўся пераклад?🔹
• Уручную
• Выкарыстоўваў: verbum.by, bnkorpus.info, Слоўнік лакалізатара

🔻 Дзе спампаваць? 🔻
NexusMods
Steam

👾 Дзе можна падтрымаць аўтара?👾
Patreon

👀 Цізер беларусізатара 👀

Агучка створана, дзякуючы нашай акцёрцы дубляжу - Тоя

❤️ Дзе можна падтрымаць акцёрку?
Boosty
🔥1671🥴1
📢 Анансавана картачная гульня Reigns: The Witcher

Падарожнічайце па балядах Люціка ў ролі Геральта. Размахвайце пальцамі налева й направа, палюйце на пачвар, гневіце народ і прымайце ванну. Вам трэба будзе пакрыць сябе несьмяротнай славай ... і знайсьці сьмерць!

Студыя Nerial і выдавецтва Devolver Digital прадставілі Reigns: The Witcher — сьвежае папаўненьне ў серыі картачных стратэгіяў аб сьмерці Reigns, на гэты раз, па матывах The Witcher.

Дата рэлізу — 25 лютага.
112
📰 Старыя гульні будуць жыцьІніцыятыва Stop Killing Games прайшла пацьвярджэньне

Stop Killing Games — грамадзянская ініцыятыва, створаная Росам Скотам ў 2024 годзе з мэтай захаваньня кампутарных гульняў пасьля заканчэньня іх прамой падтрымкі ад выдаўцоў, пацьвердзіла 1,3 млн. подпісаў (з патрэбнага аднаго млн.) неабходнага для звароту ў Эўракамісію!

Актывісты хочуць, каб студыі не адбіралі ў людзей права гуляць ва ўжо аплачаныя праекты. Яны, у тым ліку, імкнуцца абавязаць студыі ствараць інструмэнты для стварэньня камʼюніці-сэрвэраў, у выпадку закрыцьця афіцыйных.

Нагадаем, што дзякуючы намаганьням удзельнікаў ініцыятывы, да жыцьця ўдалося вярнуць гоначны сімулятар The Crew, закрыцьцё якога й прывяло да фармаваньня Stop Killing Games.

Арґанізатар руху Рос Скот заявіў, што ўвага ґеймераў да зьнікаючых гульняў ужо дапамагла зьмяніць сытуацыю ў індустрыі й гэта толькі пачатак!
👍27❤‍🔥114👎1🤔1
📰 Леґендарная Terraria атрымала буйное абнаўленьне

Распрацоўнікі Terraria абвясьцілі, што 27 студзеня, усім фанатам леґендарнай пясочніцы варта быць гатовымі да абнаўленьня 1.4.5!

Для 1.4.5 рыхтуецца маса новага кантэнту, да прыкладу, ролікавыя канькі, канвеерныя стужкі для аўтаматызацыі вытворчасьці, магчымасьць ператворыцца ў вампіра, красовер з Dead Cells і шмат іншага!

Terraria выйшла ў 2011 годзе, і цяпер яна даступная на многіх плятформах у тым ліку PC, PlayStation 3, PlayStation 4, PlayStation 5, Xbox 360, Xbox One, Xbox Series, iOS, Android і Nintendo Switch.
Акрамя абнаўленьняў гульні, распрацоўшчыкі актыўна працуюць над працягам. Аб чым паведамлялася раней.
🔥165
🆓 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Definitely Not Fried Chicken

Definitely Not Fried Chickenгэта сімулятар бізнэсу з разыначкай! Разьвівайце гандаль "рэчывамі", кіруючы абодвума бакамі бізнэсу. Атрымлівайце новыя "справы", знаходзіце новых кліентаў, распрацоўвайце больш магутныя "прадукты", зарабляйце горы грошай і нарэшце, зваліце ​​з гэтага горада!

Распрацоўнік — Dope Games (ЗША).

❗️Забраць гульню можна да 5 лютага.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
8🆒32
📰 Эрык Барон паведаміў што актыўна працуе над Haunted Chocolatier

Стваральнік Stardew Valley Эрык Барон апублікаваў пост на сваім сайце, дзе абверг некалькі найбольш частых памылак фанатаў, зьвязаных зь яго новай гульнёй — Haunted Chocolatier:

🔸Барон лічыць, што пасьпяшаўся з анонсам гульні (хоць на гэта й былі пэўныя прычыны), аднак ён запэўнівае, што актыўна працуе над навінкай;
🔸У абнаўленьнях Stardew Valley ґеймдызайнэр не тэстуе ідэі для Haunted Chocolatier. Ён лічыць, што гэта несправядліва ў адносінах да аўдыторыі першай, а таксама не жадае такім чынам спойлерыць патэнцыйныя мэханікі з будучай гульні;
🔸Распрацоўнік папаўняе Stardew Valley кантэнтам, таму што гэта папулярная гульня, гэта не сьведчыць аб тым, што яму надакучыла Haunted Chocolatier. У Барона таксама ёсьць думкі аб тым, як зрабіць Stardew Valley яшчэ лепей;
🔸Ґеймдызайнэр растлумачыў сваю заяву аб нібы выпуску Haunted Chocolatier у 2030 годзе. Ён не прызначаў дакладную дату, гэта яго бачаньне, і ён ня быў упэўнены ў 2025, што гульня выйдзе на працягу найбліжэйшых пяці гадоў, але гэта не значыць, што ўсё будзе менавіта так.

У канцы ён падзякаваў аўдыторыі за цярпеньне й ілюстраваў усё гэта некалькімі новымі выявамі (якія, верагодна ў будучыні будуць выглядаць інакш).
151
📢 Вэтэраны Blizzard анансавалі ролевы экшэн Darkhaven

Darkhaven — наватарская ролевая гульня з элемэнтамі баевіка, над якой працуюць многія з аўтараў Diablo і Diablo II. Дасьледуйце й перакройвайце працэдурна ґенэраваны адчынены сьвет які ня мае аналогаў у адзіночку ці разам зь іншымі гульцамі.

Выпадковая ґенэрацыя — не адзіны сюрпрыз. Сьвет у Darkhaven будзе "гнуткім". Гульцы змогуць капаць, будаваць, аднаўляць разбураныя крэпасьці й прабіваць сьцены ў падзямельлях.

Старонка Darkhaven ужо даступная ў Steam — яна выйдзе ў раньнім доступе, але пакуль без даты (аднак вядома, што ў лютым, ґеймерам прадставяць дэма).
👍73🤔2