Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Paradox расчараваная ў Vampire: The Masquerade — Bloodlines 2

Paradox абвясьціла аб рашэньні цалкам сьпісаць бюджэт затрачаны на распрацоўку Vampire: The Masquerade – Bloodlines 2, прычынай сталі слабыя продажы гульні.

Кіраўнік Paradox Фрэдрык Вэстэр заявіў, што кампанія, нягледзячы на ​​сытуацыю, задаволена працай студыі The Chinese Room, і заўсёды мела вялікія надзеі на яе:

Мы бачылі, што гэта добрая гульня ў моцным IP і ў жанры, прывабным для шырокай аўдыторыі. Празь месяц пасьля рэлізу мы, нажаль, бачым, што продажы не адпавядаюць нашым чаканьням, з-за чаго было прынята рашэньне аб сьпісаньні. Адказнасьць ляжыць цалкам на выдавецтве — гульня выходзіць за межы нашых ключавых напрамкаў, і ў рэтраспэктыве становіцца ясна, што гэта ўскладніла нашу ацэнку продажаў.


У далейшым Paradox будзе сфакусавана на сваіх ключавых напрамках, а пляны па разьвіцьцю франшызы World of Darkness будуць перагледжаны.

Дарэчы, нягледзячы на ​​страты, увесь кантэнт, які абяцалі, (уключаючы два сюжэтныя дапаўненьні) будзе выпушчаны.

Нагадем, Vampire: The Masquerade — Bloodlines 2 выйшла ў канцы кастрычніка й атрымала зьмешаныя водгукі ад гульцоў і крытыкаў. Ґеймеры й прэса адзначылі, што гульня зусім недацягвае да арыгінальнай Bloodlines.
😢114👍3😁1
Праз столькі гадоў чакання на ПК нарэшце выходзіць UFL ‒ бясплатны fair-to-play футбольны сімулятар ад кампаніі Strikerz Inc. Акрамя розных прыемнасцей-цікавасцей у гульні «з каробкі» прысутнічае не толькі тэкставая лакалізацыя на беларускай мове, але і шыкоўная каментатарская агучка!

Гульню можна спампаваць тут, рэліз у Steam таксама плануецца.

Усім прыемнай гульні, зробім футбольную Беларусь зноў вялікай!
27❤‍🔥5🔥3💩2
📢 Creative Assembly анансавала доўгачаканую Total War: Medieval 3

Total War: Medieval III, са словаў распрацоўнікаў, азначае вяртаньне серыі да гістарычных сеттынгаў!
Гульня знаходзіцца на раньняй стадыі распрацоўкі, але каманда імкнецца аддаць належнае клясычным часткам, адначасова дадаваючы сьвежыя зьмены ў франшызу. Creative Assembly падкрэсьліла, што праект стане "больш, чым проста сіквэлям".

Дата рэлізу гульні невядомая.
Пакуль нават, праект не мае сваіх старонак у гульнявых крамах!
18🎉211
❤️ЧАРОЎНЫЯ КАЛЯДЫ❤️
❤️ПА-БЕЛАРУСКУ
❤️

😊Спадарства,
Хачу вам прапанаваць мабільную гульню, дзе вы зможаце ў каляднай атмасферы збіраць пазлы! Там ёсць і маленькія спадарожнікі, якія будуць даваць вам бонусы.

😱Беларуская мова там на месцы! Распрацоўшчыкам дзякуй👍 за якасную лакалізацыю!
https://play.google.com/store/apps/details?id=com.luminoa.mycozyspot.twa
28🤝3❤‍🔥1
📢 Хорар Routine атрымаў трэйлер і захопленыя водгукі СМІ

Дасьледуйце калідоры закінутай месяцовай станцыі й зірніце ў твар невядомай пагрозе ў ROUTINE — новым sci-fi хорару ад першай асобы, натхнёным навукова-фантастычнымі творамі 80-х гадоў!

Хорар Routine яскравы прыклад вытворчага пекла! Яго спрабуюць выпусьціць ужо цэлых 13 гадоў!
Аднак (мяркуючы па водгуках СМІ), асьцярогі беспадстаўныя.

Журналісты былі ўражаныя дэталізацыяй гульні, зь іх словаў, часам гульня выглядае фотарэалістычна. А прапрацаваныя лякацыі закінутай месячнай станцыі ствараюць напружаньне, нават калі за сьпіной гульца не стаіць сьмяротны робат.
Хаця безь мінусаў таксама не абышлося. Асобныя журналісты адзначаюць багі й ворагаў які могуць зьявіцца зь ніадкуль,
а гэтак жа занадта складаныя загадкі, якія адцягваюць ад ґеймплэя.

Рэліз Routine адбудзецца 4 сьнежня на PC і Xbox.
👍63🌚3
🗣 Чуткі: Halo Studios працуе над рэмейкамі Halo 2 і 3

Інсайдэр Rebs Gaming, са спасылкай на былога супрацоўніка кампаніі-распрацоўшчыкаў,
паведаміў, што трылёгію Halo чакае пераасэнсаваньне й анонс Halo: Campaign Evolved (рэмэйк першай гульні), таму прамы доказ.

Іншая крыніца з Microsoft заявіла, што карпарацыя й сама Halo Studios не суцэль упэўненыя ў пасьпяховасьці новых частак серыі й як бы "прамацваюць глебу", шляхам абнаўленьня культавых гульняў. Да таго ж невядома, наколькі добра сэрыя праявіць сябе на кансолях Sony. Таксама адзначаецца, што выпуск рэмэйкаў не паставіць крыж на выпуску новых гульняў. Проста з гэтым не сьпяшаюцца.

Што ж да Halo: Campaign Evolved, то шутэр выйдзе ў 2026 годзе на PC, PS5 (асобна варта згадаць, што гэта першы рэліз на кансолях Sony за ўсю гісторыю франшызы).
74🤔3🤮2
Forwarded from BelKantent
⚡️⚡️⚡️ Сёння Epic Games Store зрабіў шыкоўны падарунак на Каляды. Можна цалкам бясплатна забраць найлепшую RPG-года 2019 з кіпай іншых намінацый: Disco Elysium - The Final Cut
АЛЕ ГЭТА ЯШЧЭ НЕ ЎСЁ - вось ТУТ на Nexus Mods можна спампаваць БЕЛАРУСІЗАТАР гульні ад AngryRalef і атрымаць асалоду ад беларускай мовы ў гэтыя дні. Я праверыў, беларусізатар працуе, а AngryRalef сёння яшчэ выпусціць свежую яго рэвізію, таму забіраем гульню і чакаем версію беларусізатара 0.2.5b
Са Святамі! 🎄
P.S. Па маёй інфармацыі, гульню можна забраць і ў Беларусі. Але паспяшайцеся, заўтра ў 19:00 па Менску будзе раздавацца ўжо іншая гульня
❤‍🔥394
Forwarded from ShagraeL_BY streams
Усім вітанне і з надыходзячымі святамі! Пасля паўгода працы прэзентую раннюю версію пераклада для Heroes of Might and Magic 4!
Бягучая версія пераклада (0.6.5) змяшчае пераклад "базы" гульні, пераклад першых 6 кампаній асноўнай гульні (без дадаткаў), пераклад сцэнару навучання, частковую агучку (застаўкі і прамовы перад сцэнарамі 4-х кампаній), пераклад рэдактара мап і врапера (мод каб "расцягнуць" гульню пад сучасныя экраны. Апошнія 2 кампаненты апцыянальныя для ўсталёўкі. Сам беларусізатар будзе паступова абнаўляцца падчас далейшага пераклада - будуць выпраўляцца магчымыя памылкі і перакладацца наступныя кампаніі з дадаткаў. Спампаваць беларусізатар і сачыць за абнаўленнямі можна выключна праз тг-канал перакладчыка (https://t.me/ShagraeL_BY_streams). Бягчую версію можна спампаваць у наступным допісе ў маім тг-канале.
Як усталяваць: спампуйце ўсталёўшчык, укажыце тэчку з гульнёй, выберыце кампаненты якія хочаце ўсталяваць і націсніце "ўсталяваць"! Файнай гульні!
Гуляйце ў улюбленые гульні па-беларуску!
28❤‍🔥4🔥2👏1
Forwarded from ShagraeL_BY streams
Heroes of Might and Magic IV Biełarusizatar.exe
144.2 MB
Спампаваць усталёўшчык Беларусізатара Герояў Мяча ды Магіі 4 (версіі 0.6.5.) -
22
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З надыходзячым! 🎅🏻
Хутка сустрэнемся 😉
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
38🎄5🎅1
📢 Адбыўся рэліз хорару Pathologic 3

Псіхалагічны хорар, дзе вы — лекар, у якога толькі 12 дзён, каб выратаваць горад ад таямнічай эпідэміі. Прымайце бязлітасныя рашэнні, мяняючы лёс горада і яго жыхароў. Стаўце дакладныя дыягназы. Выпраўляйце памылкі, вяртаючыся ў мінулае. І паспрабуйце не згубіць розум!

Большасьць гульцоў вельмі станоўча адклікаецца аб гульні, адзначаючы якасьць перачытаньня гісторыі, якая палюбілася шматлікім!
Але без крытыкі не абышлося, многія лічаць, што каманда распрацоўшчыкаў "разгультаілася" і гульня абсалютна страціла складанасьць, а гэтак жа значна зьнізіла хорар-напал.
105👎1
📰 Вэтэран распрацоўкі Fallout назваў разьвіцьцё серыі ў Bethesda "тэматычным паркам"

Крыс Авеллон, ветэран распрацоўкі Fallout 2 і Fallout: New Vegas, выказаўся аб развіцці серыі ў Bethesda. На думку геймдызайнера, у кампаніі сапраўды любяць франшызу й хочуць уносіць у яе ўласны ўклад, аднак пакуль атрымліваецца толькі "тэматычны парк" па матывах першапачатковай канцэпцыі.

Сам Авеллон таксама не адчувае нэґатыву ў адносінах да Bethesda і прызнае, што яе бачаньне Fallout падабаецца частцы гульцоў. Аднак распрацоўнік вылучыў слабыя бакі цяперашніх уладальнікаў серыі. Напрыклад, адсутнасьць разуменьня таго, як правільна выкарыстоўваць красамоўства. Таксама ґеймдызайнэр незадаволены лінейнымі гісторыямі ў адкрытым сьвеце, хоць свабоднае дасьледаваньне постапакаліптычных пустак Авелана прыцягвае.

💬P.S.
Паступова спрабуем вярнуцца да працы, не разьбягаемся 😉
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
20💯3🆒2💊2👎1
📢 Стэлс-экшэн Styx: Blades of Greed атрымаў дэмавэрсію

Майстар патаемнасьці вярнуўся! Дасьледуйце галавакружныя вышыні Ісэрыянскага кантынэнта й хітрасьцю нішчыце ворагаў. Дзякуючы сілам кварца ў вас разьвязаны рукі. Тварыце што заўгодна: сквапнасьць яшчэ ніколі не прыносіла гэтулькі задавальненьні.

Выпрабаваць навінку й вырашыць, ці варта яе купляць, дапаможа сьвежая дэмавэрсія. Яна ўключае прыкладна гадзіну прыгод, але мае шэраг абмежаваньняў (каб не псаваць уражаньне ад поўнай гульні).

Styx: Blades of Greed выйдзе ў наступным месяцы — 19 лютага. Яна атрымае рэліз на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
12
📰 Кампазытар і гукарэжысэр WoW і Diablo далучыўся да CD Projekt Red

Вядомы кампазытар Расэл Брауэр, афіцыйна далучыўся да CD Projekt Red!

У гульнявой індустрыі ён займаўся музыкай для World of Warcraft, StarCraft 2, Diablo 3 і іншых.

Ў Blizzard Entertainment Брауэр працаваў 12 гадоў і пайшоў у фрыланс у 2017 годзе. А яшчэ ён трохразовы ўладальнік прэміі "Эмі".

Нагадаем, што ў кампаніі зь нядаўняга часу працуюць вэтэраны Baldurʼs Gate і Kingdom Come: Deliverancе, а таксама вядучы наратыўны дырэктар новай часткі BioShock.
213👍3
Forwarded from BelKantent
⚡️⚡️⚡️ EPIC GAMES STORE раздае дзьве неблагія стэлс-адвенчуры Styx: Master of Shadows і Styx: Shards of Darkness. Можна забраць да 22.01.2026
Чаму б і не?
❤‍🔥16
⚡️ Леґендарная Subway Surfers атрымае сіквел

Самы знакаміты "ранэр" для мабільных прылад Subway Surfers атрымае сіквел, з назвай Subway Surfers City.

Працяг захавае звыклую мэханіку, але прапануе ўжо тры рэжымы: клясычны "бясконцы" забег, асобныя місіі й часовыя падзеі.

Месцам дзеяньня стане вялізны мегаполіс, падзелены на чатыры рэгіёны. У наступных абнаўленьнях аўдыторыю абяцаюць парадаваць новымі лякацыямі.
Не абыдзецца без абноўленага арсэнала й навыкаў.

Як і першая частка, новая частка будзе ўмоўна-бясплатнай гульнёй зь мікраплацяжамі. Рэліз на Android і iOS адбудзецца 26 лютага. Папярэдняя рэгістрацыя ўжо адкрыта (за ўдзел у ёй, даюць розныя бонусы).
6🤯43
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 У інтэрнэце знайшлі кадры скасаванай MMORPG аўтараў The Elder Scrolls Online

На абшарах інтэрнэту быў
знойдзены невялікі гульнявы ​​ролік, зьвязаны з праектам Blackbird. Гэта скасаваная навукова-фантастычная MMORPG, над якой працавалі аўтары The Elder Scrolls Online з ZeniMax Online Studios.

Сапраўднасьць відэа пацьвердзілі ў Insider Gaming. Кадры выкарыстоўваліся ў студыі для дэманстрацыі асьвятленьня на рухавічку Unreal Engine 4.

Многія ґеймеры адзначаюць, што Project Blackbird нагадвае Prey, а гульня сьвятла, як у Paragon.

Нагадаем, Project Blackbird
скасавалi ўлетку мінулага году. Як паведамляў Джэйсан Шраер, гульня была вельмі пэрспэктыўнай, многія параўноўвалі яе з Destiny, Warframe, Blade Runner і Horizon Zero Dawn.
1343
📰 Гульні HoYoverse могуць выйсьці ў Steam

У кодзе сайта HoYoverse, карыстачы выявілі намёк, на рэліз Genshin Impact, Honkai: Star Rail і Zenless Zone Zero у Steam.
У файлах лякалізацыі згадваецца крама Valve і прывязка да яго ўліковага запісу HoYoverse.

Напрыклад, у кодзе прапісаны фразы для сытуацыі, калі гулец аўтарызоўваецца з новым акаўнтам Steam або хоча адвязаць уліковы запіс. Ґеймеры адзначылі, што цяпер аналягічныя радкі ёсьць у PlayStation Network.

Афіцыйных навін аб сувязі ўліковых запісаў HoYoverse і Steam не было, але аматары не зьдзівяцца падобнаму ходу. Стваральнікі Genshin Impact могуць жадаць пашырыць аўдыторыю й забясьпечыць бесьперашкодны доступ да сваіх гульняў на Steam Deck. Цяпер там маюцца праблемы з усталёўкай лаўнчара распрацоўнікаў.
10🆒8
📢 Новы тызер Fable уразіў геймераў

Нядаўна распрацоўшчыкі новай Fable прадставілі сьвежы тызер будучай навінкі, які быў вельмі цёпла прыняты гульцамі!

Асаблівае захапленне выклікалі графіка, рэдактар персанажа і магчымасць штурхаць курэй!
само сабой, каментары на ўсіх рэсурсах поўныя настальгіі аб першай гульні серыі!

Fable выйдзе гэтай восенню на PS5, Xbox Series і PC.
13👍1
📰 На фоне скасаваньня новых гульняў акцыі Ubisoft моцна абрынуліся

Учора Ubisoft абвясціла аб рэарганізацыі і адмене шэрагу праектаў, сярод якіх рэмейк Prince of Persia: The Sands of Time і верагодна рэмейк Assassin's Creed IV: Black Flag, а таксама яшчэ 4 неназваныя праекты.

Таксама паведамляецца аб закрыцці дзвюх студый, у бліжэйшы час плануюць правесці скарачэнні.
Кіраўніцтва кампаніі абвясцілі адмену праектаў, фармулёўкай "не адпавядалі новым чаканым стандартам якасці".

На рашэнне адрэагавалі не толькі простыя гульцы, якія раскрытыкавалі палітыку кампаніі. Незадаволенасць прасочваецца і ў інвестараў - акцыі Ubisoft ўпалі на больш чым 37% на парыжскай біржы.
зараз акцыі кампаніі прадаюць па 4 €

Аналітыкі лічаць, што значны станоўчы рост акцый у бліжэйшы час малаверагодны.
🥰17🤯1
🗣️ Інсайдэр: Ubisoft не плянуе разьвіваць серыю Watch Dogs

Вядомы гульнявы інсайдэр Том Хендэрсан расказаў, што ў агляднай будучыні, ня варта чакаць разьвіцця франшызы Watch Dogs, так як яна, цытуем, "пахаваная" або "цалкам мёртвая".

Падобную інфармацыю раней агучваў іншы вядомы інсайдэр пад нікам j0nathan. Галоўнай прычынай падобнага рашэньня, гульцы лічаць "камерцыйны правал Watch Dogs Legion.

Аднак, фанатам франшызы варта чакаць гэтакі разьвітальны падарунак — выхад экранізацыі, здымкі якой завяршыліся яшчэ ў 2024 годзе.
176