⚡️Colossal Order адмовіліся ад падтрымкі Cities Skylines 2
Colossal Order абвясьціла, што больш ня будзе працаваць над Cities: Skylines 2. Замест яе, падтрымку гульні будзе забясьпечваць студыя Iceflake Studios.
Таксама Colossal Order абвясьцілі аб спыненьні супрацоўніцтва з Paradox (пасьля пятнаццаці гадоў партнэрства).
Кіраўнік Colossal Order Марыіна Халікайнен пракамэнтавала рашэньне:
З таго часу Colossal Order спрабавала выправіць сытуацыю.
Ці варта чакаць цуды ад новых распрацоўшчыкаў незразумела, бо буйных і вядомых праектаў у іх паслужным сьпісе няма.

Больш за пятнаццаць гадоў сэрыя Cities і нашае партнэрства з Paradox былі вызначальнай часткай нашага шляху ў Colossal Order. Калі мы пачыналі ствараць Cities in Motion, мы нават не ўяўлялі, што гэта вырасьце ў любімую франшызу з такой неверагоднай, адданай супольнасьцю зь мільёнаў гульцоў па ўсім сьвеце.Нагадаем, Cities: Skylines 2 выйшла ў кастрычніку 2023 году й стала катастрофай, трапіўшы ў топы самых не аптымізаваных гульняў.
Мы дзякуем усім у Paradox за давер і супрацоўніцтва, і, вядома, супольнасьць за неверагодную падтрымку, якая зрабіла Cities тым, чым яна стала сёньня. Мы ўпэўненыя, што франшыза працягне квітнець пад кіраўніцтвам Paradox. Рухаючыся наперад, мы зь нецярпеньнем чакаем магчымасьці накіраваць наш досьвед, крэатыўнасьць і запал у новыя праекты, якія адпавядаюць нашаму доўгатэрміноваму бачаньню.
З таго часу Colossal Order спрабавала выправіць сытуацыю.
Ці варта чакаць цуды ад новых распрацоўшчыкаў незразумела, бо буйных і вядомых праектаў у іх паслужным сьпісе няма.
Universe for Sale — уявіце: касьмічная станцыя, захутаная аблокамі Юпітэра. Загадкавы сэктант пазбаўляецца ад плоці, каб дасягнуць прасьвятленьня. На рынку гандлюе дзяўчына. Яна прапануе сусьвет, створаныя яе ўласнымі рукамі. Браць будзеце?
Распрацоўнік — Tmesis Studio (Італія).
❗️Забраць гульню можна да 4 сьнежня.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤17😱2
Forwarded from Беларускі SMP
m13 —> Беларускім SMP
Паважаныя гульцы!
З вялікай радасцю паведамляю, што наш любімы сервер m13 ад сённяшняга дня будзе называцца Беларускі SMP!
Гэта не проста змена назвы — гэта новы этап у гісторыі нашай маленькай суполкі, якая працягвае расці.Наш сервер ужо існуе 5 месяцаў і мы ідзем наперад! Праз месяц адкрыецца сервер, але ён ужо будзе не тым, што раней.
А калі вы яшчэ не ў вайтлісце — самы час далучыцца! Падаць заяўку можна ў нашым дыскорд серверы. Разам мы зробім Беларускі SMP цудоўным і ўтульным серверам.
Інфармацыйны пост

❤22
Forwarded from МТГ «RэЗервацыЯ» / MTG ReZervatioN
Слоўнікі і энцыклапедыі для Verbum.BY: (не)планавая справаздача
Нешта даўнютка мы не давалі справаздач — гэтак некаму можа і здацца, што мы зусім загультаявалі. А гэта не так, бо мы:
* дарабілі да канца «Слоўнік іншамоўных слоў» (1999) Булыкі.
* сваімі цэпкімі рукамі дацягнуліся да папярэдніка БелЭн — 12-томнай «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі» (1969—76), яна ж БелСЭ. Не, якімі б амбітнымі мы ні былі, за поўнае расчытванне БелСЭ брацца не плануем. Але адсканавалі, распазналі і расчыталі том паказальнікаў, які змяшчае прадметны, імянны і геаграфічны паказальнікі на тое, дзе што на якіх канкрэтна старонках канкрэтных тамоў знаходзіцца (пакуль апрацавалі толькі прадметны і геаграфічныя паказальнікі), і ў будучыні плануем проста пасканаваць тамы БелСЭ і выставіць у інтэрнэт у агульны доступ.
* працягваем расчытваць астатнія тамы «Беларускай Энцыклапедыі» — апрацавалі яшчэ з паўтысячы старонак, добра што знайшліся валанцёры-памочнікі, за што ім велічэзны дзякуй. Калі хто хоча далучыцца да руціннай працы расчытвання БелЭн — запрашаем у каманду!
А яшчэ нашу працу можна падтрымаць праз платформы Patreon або Boosty.

verbum.by
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
❤21👍3 2
📰 Paradox расчараваная ў Vampire: The Masquerade — Bloodlines 2
Paradox абвясьціла аб рашэньні цалкам сьпісаць бюджэт затрачаны на распрацоўку Vampire: The Masquerade – Bloodlines 2, прычынай сталі слабыя продажы гульні.
Кіраўнік Paradox Фрэдрык Вэстэр заявіў, што кампанія, нягледзячы на сытуацыю, задаволена працай студыі The Chinese Room, і заўсёды мела вялікія надзеі на яе:
У далейшым Paradox будзе сфакусавана на сваіх ключавых напрамках, а пляны па разьвіцьцю франшызы World of Darkness будуць перагледжаны.
Дарэчы, нягледзячы на страты, увесь кантэнт, які абяцалі, (уключаючы два сюжэтныя дапаўненьні) будзе выпушчаны.
Нагадем, Vampire: The Masquerade — Bloodlines 2 выйшла ў канцы кастрычніка й атрымала зьмешаныя водгукі ад гульцоў і крытыкаў. Ґеймеры й прэса адзначылі, што гульня зусім недацягвае да арыгінальнай Bloodlines.

Мы бачылі, што гэта добрая гульня ў моцным IP і ў жанры, прывабным для шырокай аўдыторыі. Празь месяц пасьля рэлізу мы, нажаль, бачым, што продажы не адпавядаюць нашым чаканьням, з-за чаго было прынята рашэньне аб сьпісаньні. Адказнасьць ляжыць цалкам на выдавецтве — гульня выходзіць за межы нашых ключавых напрамкаў, і ў рэтраспэктыве становіцца ясна, што гэта ўскладніла нашу ацэнку продажаў.
У далейшым Paradox будзе сфакусавана на сваіх ключавых напрамках, а пляны па разьвіцьцю франшызы World of Darkness будуць перагледжаны.
Дарэчы, нягледзячы на страты, увесь кантэнт, які абяцалі, (уключаючы два сюжэтныя дапаўненьні) будзе выпушчаны.
Нагадем, Vampire: The Masquerade — Bloodlines 2 выйшла ў канцы кастрычніка й атрымала зьмешаныя водгукі ад гульцоў і крытыкаў. Ґеймеры й прэса адзначылі, што гульня зусім недацягвае да арыгінальнай Bloodlines.
😢11✍4👍3😁1
Forwarded from МТГ «RэЗервацыЯ» / MTG ReZervatioN
Праз столькі гадоў чакання на ПК нарэшце выходзіць UFL ‒ бясплатны fair-to-play футбольны сімулятар ад кампаніі Strikerz Inc. Акрамя розных прыемнасцей-цікавасцей у гульні «з каробкі» прысутнічае не толькі тэкставая лакалізацыя на беларускай мове, але і шыкоўная каментатарская агучка!
Гульню можна спампаваць тут, рэліз у Steam таксама плануецца.
Усім прыемнай гульні, зробім футбольную Беларусь зноў вялікай!

❤27❤🔥5🔥3💩2
📢 Creative Assembly анансавала доўгачаканую Total War: Medieval 3
Total War: Medieval III, са словаў распрацоўнікаў, азначае вяртаньне серыі да гістарычных сеттынгаў!
Гульня знаходзіцца на раньняй стадыі распрацоўкі, але каманда імкнецца аддаць належнае клясычным часткам, адначасова дадаваючы сьвежыя зьмены ў франшызу. Creative Assembly падкрэсьліла, што праект стане "больш, чым проста сіквэлям".
Дата рэлізу гульні невядомая.
Пакуль нават, праект не мае сваіх старонак у гульнявых крамах!

YouTube
Total War: Medieval 3 - Official Announce Trailer
Total War is going back to the medieval era. Watch the Total War: Medieval 3 announcement trailer for the next installment in the strategy game series.
Total War Medieval 3 is currently in early development.
#IGN #TotalWarMedieval3 #TotalWar

❤18🎉2⚡1✍1
Forwarded from ГУЛЕЦ / Лакалізацыя відэагульняў
❤️ЧАРОЎНЫЯ КАЛЯДЫ❤️
❤️ПА-БЕЛАРУСКУ ❤️
😊Спадарства,
Хачу вам прапанаваць мабільную гульню, дзе вы зможаце ў каляднай атмасферы збіраць пазлы! Там ёсць і маленькія спадарожнікі, якія будуць даваць вам бонусы.
😱Беларуская мова там на месцы! Распрацоўшчыкам дзякуй👍 за якасную лакалізацыю!
https://play.google.com/store/apps/details?id=com.luminoa.mycozyspot.twa

❤28🤝3❤🔥1
📢 Хорар Routine атрымаў трэйлер і захопленыя водгукі СМІ
Дасьледуйце калідоры закінутай месяцовай станцыі й зірніце ў твар невядомай пагрозе ў ROUTINE — новым sci-fi хорару ад першай асобы, натхнёным навукова-фантастычнымі творамі 80-х гадоў!
Хорар Routine яскравы прыклад вытворчага пекла! Яго спрабуюць выпусьціць ужо цэлых 13 гадоў!
Аднак (мяркуючы па водгуках СМІ), асьцярогі беспадстаўныя.
Журналісты былі ўражаныя дэталізацыяй гульні, зь іх словаў, часам гульня выглядае фотарэалістычна. А прапрацаваныя лякацыі закінутай месячнай станцыі ствараюць напружаньне, нават калі за сьпіной гульца не стаіць сьмяротны робат.
Хаця безь мінусаў таксама не абышлося. Асобныя журналісты адзначаюць багі й ворагаў які могуць зьявіцца зь ніадкуль,
а гэтак жа занадта складаныя загадкі, якія адцягваюць ад ґеймплэя.
Рэліз Routine адбудзецца 4 сьнежня на PC і Xbox.

ROUTINE | Accolades Trailer
ROUTINE is available now on Xbox Game Pass, Xbox One, Xbox Series X|S, Xbox on PC, Xbox Cloud and Steam.
https://www.xbox.com/en-gb/games/store/routine/9pcjt6tlcggv
https://store.steampowered.com/app/606160/ROUTINE/
ROUTINE is a First Person Sci-Fi Horror…

👍6❤3🌚3
🗣 Чуткі: Halo Studios працуе над рэмейкамі Halo 2 і 3
Інсайдэр Rebs Gaming, са спасылкай на былога супрацоўніка кампаніі-распрацоўшчыкаў, паведаміў, што трылёгію Halo чакае пераасэнсаваньне й анонс Halo: Campaign Evolved (рэмэйк першай гульні), таму прамы доказ.
Іншая крыніца з Microsoft заявіла, што карпарацыя й сама Halo Studios не суцэль упэўненыя ў пасьпяховасьці новых частак серыі й як бы "прамацваюць глебу", шляхам абнаўленьня культавых гульняў. Да таго ж невядома, наколькі добра сэрыя праявіць сябе на кансолях Sony. Таксама адзначаецца, што выпуск рэмэйкаў не паставіць крыж на выпуску новых гульняў. Проста з гэтым не сьпяшаюцца.
Што ж да Halo: Campaign Evolved, то шутэр выйдзе ў 2026 годзе на PC, PS5 (асобна варта згадаць, што гэта першы рэліз на кансолях Sony за ўсю гісторыю франшызы).

✍7❤4🤔3🤮2
Forwarded from BelKantent
⚡️⚡️⚡️ Сёння Epic Games Store зрабіў шыкоўны падарунак на Каляды. Можна цалкам бясплатна забраць найлепшую RPG-года 2019 з кіпай іншых намінацый: Disco Elysium - The Final Cut
АЛЕ ГЭТА ЯШЧЭ НЕ ЎСЁ - вось ТУТ на Nexus Mods можна спампаваць БЕЛАРУСІЗАТАР гульні ад AngryRalef і атрымаць асалоду ад беларускай мовы ў гэтыя дні. Я праверыў, беларусізатар працуе, а AngryRalef сёння яшчэ выпусціць свежую яго рэвізію, таму забіраем гульню і чакаем версію беларусізатара 0.2.5b
Са Святамі! 🎄
P.S. Па маёй інфармацыі, гульню можна забраць і ў Беларусі. Але паспяшайцеся, заўтра ў 19:00 па Менску будзе раздавацца ўжо іншая гульня

❤🔥39❤4
Forwarded from ShagraeL_BY streams
Усім вітанне і з надыходзячымі святамі! Пасля паўгода працы прэзентую раннюю версію пераклада для Heroes of Might and Magic 4!
Бягучая версія пераклада (0.6.5) змяшчае пераклад "базы" гульні, пераклад першых 6 кампаній асноўнай гульні (без дадаткаў), пераклад сцэнару навучання, частковую агучку (застаўкі і прамовы перад сцэнарамі 4-х кампаній), пераклад рэдактара мап і врапера (мод каб "расцягнуць" гульню пад сучасныя экраны. Апошнія 2 кампаненты апцыянальныя для ўсталёўкі. Сам беларусізатар будзе паступова абнаўляцца падчас далейшага пераклада - будуць выпраўляцца магчымыя памылкі і перакладацца наступныя кампаніі з дадаткаў. Спампаваць беларусізатар і сачыць за абнаўленнямі можна выключна праз тг-канал перакладчыка (https://t.me/ShagraeL_BY_streams). Бягчую версію можна спампаваць у наступным допісе ў маім тг-канале.
Як усталяваць: спампуйце ўсталёўшчык, укажыце тэчку з гульнёй, выберыце кампаненты якія хочаце ўсталяваць і націсніце "ўсталяваць"! Файнай гульні!
Гуляйце ў улюбленые гульні па-беларуску!

❤28❤🔥4🔥2👏1
Forwarded from ShagraeL_BY streams
Heroes of Might and Magic IV Biełarusizatar.exe
144.2 MB
Спампаваць усталёўшчык Беларусізатара Герояў Мяча ды Магіі 4 (версіі 0.6.5.) -
❤22
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З надыходзячым! 🎅🏻
Хутка сустрэнемся😉
Хутка сустрэнемся
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤38🎄5🎅1
📢 Адбыўся рэліз хорару Pathologic 3
Псіхалагічны хорар, дзе вы — лекар, у якога толькі 12 дзён, каб выратаваць горад ад таямнічай эпідэміі. Прымайце бязлітасныя рашэнні, мяняючы лёс горада і яго жыхароў. Стаўце дакладныя дыягназы. Выпраўляйце памылкі, вяртаючыся ў мінулае. І паспрабуйце не згубіць розум!
Большасьць гульцоў вельмі станоўча адклікаецца аб гульні, адзначаючы якасьць перачытаньня гісторыі, якая палюбілася шматлікім!
Але без крытыкі не абышлося, многія лічаць, што каманда распрацоўшчыкаў "разгультаілася" і гульня абсалютна страціла складанасьць, а гэтак жа значна зьнізіла хорар-напал.

❤10✍5👎1
📰 Вэтэран распрацоўкі Fallout назваў разьвіцьцё серыі ў Bethesda "тэматычным паркам"
Крыс Авеллон, ветэран распрацоўкі Fallout 2 і Fallout: New Vegas, выказаўся аб развіцці серыі ў Bethesda. На думку геймдызайнера, у кампаніі сапраўды любяць франшызу й хочуць уносіць у яе ўласны ўклад, аднак пакуль атрымліваецца толькі "тэматычны парк" па матывах першапачатковай канцэпцыі.
Сам Авеллон таксама не адчувае нэґатыву ў адносінах да Bethesda і прызнае, што яе бачаньне Fallout падабаецца частцы гульцоў. Аднак распрацоўнік вылучыў слабыя бакі цяперашніх уладальнікаў серыі. Напрыклад, адсутнасьць разуменьня таго, як правільна выкарыстоўваць красамоўства. Таксама ґеймдызайнэр незадаволены лінейнымі гісторыямі ў адкрытым сьвеце, хоць свабоднае дасьледаваньне постапакаліптычных пустак Авелана прыцягвае.
💬 P.S.
Паступова спрабуем вярнуцца да працы, не разьбягаемся 😉

❤20💯3🆒2💊2👎1
📢 Стэлс-экшэн Styx: Blades of Greed атрымаў дэмавэрсію
Майстар патаемнасьці вярнуўся! Дасьледуйце галавакружныя вышыні Ісэрыянскага кантынэнта й хітрасьцю нішчыце ворагаў. Дзякуючы сілам кварца ў вас разьвязаны рукі. Тварыце што заўгодна: сквапнасьць яшчэ ніколі не прыносіла гэтулькі задавальненьні.
Выпрабаваць навінку й вырашыць, ці варта яе купляць, дапаможа сьвежая дэмавэрсія. Яна ўключае прыкладна гадзіну прыгод, але мае шэраг абмежаваньняў (каб не псаваць уражаньне ад поўнай гульні).
Styx: Blades of Greed выйдзе ў наступным месяцы — 19 лютага. Яна атрымае рэліз на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.

Styx: Blades of Greed - Pre-Order Trailer | PS5 Games
https://store.playstation.com/en-us/concept/10013900
Styx: Blades of Greed is releasing on February 19th on PlayStation®5.
You can pre-order the game right now and secure exclusive content to be ready for the next Styx's adventure!
Pre-order the standard…

❤12
📰 Кампазытар і гукарэжысэр WoW і Diablo далучыўся да CD Projekt Red
Вядомы кампазытар Расэл Брауэр, афіцыйна далучыўся да CD Projekt Red!
У гульнявой індустрыі ён займаўся музыкай для World of Warcraft, StarCraft 2, Diablo 3 і іншых.
Ў Blizzard Entertainment Брауэр працаваў 12 гадоў і пайшоў у фрыланс у 2017 годзе. А яшчэ ён трохразовы ўладальнік прэміі "Эмі".
Нагадаем, што ў кампаніі зь нядаўняга часу працуюць вэтэраны Baldurʼs Gate і Kingdom Come: Deliverancе, а таксама вядучы наратыўны дырэктар новай часткі BioShock.

❤21⚡3👍3
Forwarded from BelKantent
⚡️⚡️⚡️ EPIC GAMES STORE раздае дзьве неблагія стэлс-адвенчуры Styx: Master of Shadows і Styx: Shards of Darkness. Можна забраць да 22.01.2026
Чаму б і не?
Чаму б і не?
❤🔥16
⚡️ Леґендарная Subway Surfers атрымае сіквел
Самы знакаміты "ранэр" для мабільных прылад Subway Surfers атрымае сіквел, з назвай Subway Surfers City.
Працяг захавае звыклую мэханіку, але прапануе ўжо тры рэжымы: клясычны "бясконцы" забег, асобныя місіі й часовыя падзеі.
Месцам дзеяньня стане вялізны мегаполіс, падзелены на чатыры рэгіёны. У наступных абнаўленьнях аўдыторыю абяцаюць парадаваць новымі лякацыямі.
Не абыдзецца без абноўленага арсэнала й навыкаў.
Як і першая частка, новая частка будзе ўмоўна-бясплатнай гульнёй зь мікраплацяжамі. Рэліз на Android і iOS адбудзецца 26 лютага. Папярэдняя рэгістрацыя ўжо адкрыта (за ўдзел у ёй, даюць розныя бонусы).

Subway Surfers City | Official Cinematic Trailer
🎮 Pre-register now: https://subwaysurferscity.sng.link/Dv4d0/ntk1
🗓️ Launching Feb 26
Time to gear up! 🏙️
Be part of the movement and join the crew as the journey expands into Subway City on February 26th!
Subway Surfers City is a new way to experience…

❤6🤯4⚡3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📰 У інтэрнэце знайшлі кадры скасаванай MMORPG аўтараў The Elder Scrolls Online
На абшарах інтэрнэту быў знойдзены невялікі гульнявы ролік, зьвязаны з праектам Blackbird. Гэта скасаваная навукова-фантастычная MMORPG, над якой працавалі аўтары The Elder Scrolls Online з ZeniMax Online Studios.
Сапраўднасьць відэа пацьвердзілі ў Insider Gaming. Кадры выкарыстоўваліся ў студыі для дэманстрацыі асьвятленьня на рухавічку Unreal Engine 4.
Многія ґеймеры адзначаюць, што Project Blackbird нагадвае Prey, а гульня сьвятла, як у Paragon.
Нагадаем, Project Blackbird скасавалi ўлетку мінулага году. Як паведамляў Джэйсан Шраер, гульня была вельмі пэрспэктыўнай, многія параўноўвалі яе з Destiny, Warframe, Blade Runner і Horizon Zero Dawn.