Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
🎮 LEGO HARRY POTTER: YEARS 1-4 ПА-БЕЛАРУСКУ!🎮

Увесь тэкст перапісваўся ўручную! Тэрміналогія бралася з афіцыйных перакладаў Гары Потэра на беларускую мову!

✍️ Каманда:
▪️ Пераклад: Alten
▪️ Рэдактура перакладу: Гулец

📥 Спампаваць можна тут:
🔹 Google Drive
🔹 Steam

💙 Падтрымаць на Patreon можна тут:
▪️ Гулец

Вялікі дзякуй МТГ "РэЗервацыЯ" за дапамогу з кнігамі і Алене Пятровіч за пераклады кніжак!

🦇Гуляйце па-беларуску! ❤️
❤‍🔥29🔥3👍1
🌳 THE FOREST ПА-БЕЛАРУСКУ! 🌳

🔹 Што ўключае пераклад?🔹
  •   Поўны тэкставы пераклад гульні

🔹 Якім чынам рабіўся пераклад?🔹
  •   Уручную

📥 Спампаваць можна тут:
🔹 Google Drive
🔹 Nexus

📚Гуляйце па-беларуску! ❤️
323❤‍🔥1🦄1
PEAK ПА-БЕЛАРУСКУ!

🔹 Што ўключае пераклад?🔹
  •   Поўны тэкставы пераклад гульні

🔹 Якім чынам рабіўся пераклад?🔹
  •   Уручную

📥 Спампаваць можна тут:
🔹 Nexus
🔹 Steam

💙 Падтрымаць на Patreon можна тут:
▪️ Alten

📘 Падпішыцеся на групу ў Telegram, каб сачыць за абнаўленнямі і навінамі.


📚Гуляйце па-беларуску! ❤️
❤‍🔥238
Пошук тых самых беларускіх "айцішнікаў" і "ты-жпраграмістаў" 🤡

У нас ёсць жаданне падрыхтаваць лакалізацыю вельмі цікавай гульні 🎮

Таму шукаем шарачага ў юніці і вось гэтых вось штуках 🌚
@pryshpilny_bot
19
📰 Новая Xbox заменіць сабой паўнавартасны PC

Выданьне Windows Central, са спасылкай на свае крыніцы, падзяліліся падрабязнасьцямі аб наступнай кансолі Xbox. Паводле дадзеных, Microsoft плянуе радыкальнае зьмяненьне канцэпцыі Xbox!

Далей сьцісла аб галоўным:

🟩 Новая Xbox будзе абсталявана Windows з аптымізаваным для тэлевізараў кансольным інтэрфейсам па-над сыстэмай.

🟩 Карыстальнікі змогуць заставацца ўнутры экасыстэмы Xbox, не запускаючы Windows, але пры жаданьні, гэтую функцыю можна актываваць і атрымаць доступ да іншых плятформаў: Steam, Epic Games Store, BattleNet і любым іншым (тэарэтычна, на кансолі нават можна будзе запускаць праґрамы па тыпе Adobe або Microsoft Office).

🟩 Дзякуючы новаму працэсару ад AMD кансоль будзе натыўна запускаць усю бібліятэку Xbox Series X|S (што аўтаматычна дае поўную сумяшчальнасьць для гульняў з арыґінальнай Xbox, Xbox 360, Xbox One і ўсе бягучыя й будучыя гульні для Series X|S).

🟩 Карыстальнікі змогуць запускаць усе гульні з PC, а тым ліку парты з PlayStation

🟩 Згодна зь бягучым плянам Microsoft, у новай Xbox ня будзе абавязковай платнай падпіскі для доступу да шматкарыстальніцкіх гульняў.
13👍4🤡41🕊1👀11
📰 Каапэратыўная адвенчура аб падарожжы ў аўтадоме стала хітом у Steam

RV There Yet? выйшла ў рэліз 21 кастрычніка й за некалькі дзён у яе пасьпела пагуляць больш за 100 000 чалавек, а тыраж гульні перавысіў мільён прададзеных копіяў за чатыры дні пасьля рэлізу!

Па сюжэце група сяброў вяртаецца дадому з вкацыяў ў аўтадоме, аднак кампаніі даводзіцца паехаць па новым маршруце, поўнаму перашкод!
Адзін з гульцоў гуляе ролю кіроўцы а астатнія накіроўваюць яго, вырашаючы праблемы, якія ўзьнікаюць на дарозе.

Распрацоўнікі асобна вылучаюць адну з важных асаблівасьцяў гульні — рэалістычную фізыку, што зьяўляецца ключом для вырашэньня многіх праблем (а гэтак жа прычынай іх узьнікненьня).

Кошт гульні ў Steam — $4.99.
👍142🆒2
❤️ BESIEGE ПА-БЕЛАРУСКУ ❤️

🥲Мая праца над сімулятарам аблог , нарэшце, скончана. Для Besiege зроблены тэкставы пераклад.👾

Што перакладзена:
• Асноўная кампанія і дапаўненне
• Рэдактар узроўняў

🛠 Як рабіўся:
• Апрацоўка ШІ
• Вычытка з выкарыстаннем
verbum.by, bnkorpus.by.

📥 Дзе можна спампаваць:
Nexusmods
Steam

💙 Дзе можна падтрымаць аўтара:
Patreon

🎬
Цізер для беларусізатара

😌Гуляйце па-беларуску❤️
25👍7❤‍🔥4
⚡️ Out of Sight атрымала неафіцыйны беларускі пераклад

Out of Sight — атмасфэрны хорар, які спалучае пэрспэктыву ад першай і другой асобы з агучкай, ад якой кроў стыне ў жылах. Паспрабуйце перажыць гэтае жудаснае эмацыйнае падарожжа.

Спампаваць пераклад можна тут.
32🔥9👍21
❤️ RV THERE YET ПА-БЕЛАРУСКУ ❤️

Гэта першы мой праект на рухавіку Unreal. Звярнуў увагу дзякуючы нашаму ютуб-блогеру
Рудзі! Гульня толькі выйшла, таму будуць яшчэ абнаўленні!👾

Што перакладзена:
• Інтэрфейс (плануюцца дыялогі наступным абнаўленнем)

🛠 Як рабіўся:
• Ручны пераклад з выкарыстаннем
verbum.by, bnkorpus.by.

📥 Дзе можна спампаваць:
Nexusmods
Steam

💙 Дзе можна падтрымаць аўтара:
Patreon

🎬 Цізер для беларусізатара (Даступны праз ВПН у Беларусі)

😌Гуляйце па-беларуску❤️

P.S. гэта мой апошні беларусізатар у гэтым годзе.

P.S.S. Асаблівая падзяка Alten за дапамогу з запакоўваннем файлаў у гульню!
294🔥3
⚡️ Адбыўся рэліз Europa Universalis V

Выкарыстоўвайце вайну, гандаль ці дыпляматыю, каб ажыцьцявіць свае самыя сьмелыя амбіцыі й дамінаваць на працягу пяці стагодзьдзяў гісторыі ў найноўшай вэрсіі Europa Universalis — флагманскай гістарычнай гульні Paradox Interactive ў жанры ґлябальнай стратэгіі.

Першыя водгукі хваляць гульню за глыбіню й прапрацаванасьць, якія могуць задаволіць жаданьні як спрактыкаваных ґенэралаў, так і гандляроў з дыпляматамі!
Мінусы, вечна тыя ж — хібы, вылеты й праблемы з аптымізацыяй.

Кошт звычайнага выданьня ў Steam — $40.49.
15🙏5👀32
📢 Стратэгічная пясочніца The End of History выйдзе ў раньнім доступе 10 сьнежня

Стратэгічная ролевая гульня, дзе вы жывяце ў вялізнай пясочніцы, змадэляванай у стылі сярэднявечнага фэадалізму. Выслухоўвайце просьбы гараджан, гандлюйце, рабуйце, служыце, валодайце тэрыторыяй як дваранін, узурпіруйце трон. Вас чакаюць бясконцыя войны й здрады. Перапляценьне вашых намераў і намераў шматлікіх NPC стварае ўнікальныя гісторыі.

Сюжэт засяродзіцца на героя, які пакінуў родны дом, каб раскрыць таямніцу "Абэліска" і спыніць катастрофу. Гульцу трэба будзе вызначыць лёс гульнявой сусьвету й выбудаваць шлях пратаганіста. Выбар вялікі: можна стаць гандляром, злодзеем, рыцарам і нават каралём!
👍103
📢 Для Fallout 4 рыхтуецца да выхаду Anniversary Edition

Bethesda Softworks прадставіла Fallout 4: Anniversary Edition у гонар дзесяцігодзьдзя ролевай гульні. Выданьне ўключае базавую Fallout 4, усе дапаўненьні, а таксама набор спэцыяльна падабраных модаў і матэрыялаў Creation Club.

У камплект увойдуць DLC: Far Harbor, Nuka-World, Automatron, Wasteland, Vault-Tec і Contraptions Workshop.
Таксама Anniversary Edition зьмяшчае больш за 150 элемэнтаў кантэнту Creation Club, у тым ліку раней не выпушчаныя прадметы, "закліканыя зрабіць падарожжа яшчэ цікавей". Гаворка ідзе як аб новай зброі й розных пародах сабак, так і аб зьменах гульнявога працэсу й пашырэньні заданьняў.

Рэліз адбудзецца 10 лістапада 2025 гады на PC, Xbox Series X/S, Xbox One, PlayStation 5 і PlayStation 4. Таксама Bethesda паведаміла, што Fallout 4 выйдзе на Nintendo Switch 2. Юбілейнае выданьне дабярэцца да кансолі Nintendo у 2026 году.
11🥱6🔥43
🗣 У сеціве зноў апынуліся магчымыя дэталі ґеймплэя The Elder Scrolls VI

На прасторах інтэрнэту зноў аказалася інфармацыя аб дэталях распрацоўкі The Elder Scrolls VI.
Раней, надзейны інсайдэр eXtas1s ужо публікаваў некаторыя факты, дадзеную інфармацыю знайшлі на прасторах 4chan (і да яе, як і любой інфармацыі ад інсайдэраў, варта паставіцца з доляй скепсісу):

🔸рэліз адбудзецца не раней за канец 2028 году;
🔸галоўны гэрой — зьняволены-пірат, які зьбягае з турэмнай выспы падчас бунту й прыбывае ў горад Сэнцінэль;
🔸гульнявы ​​сьвет будзе ў 1,7 разы больш, чым у Skyrim.
🔸 мноства невялікіх будынкаў у гарадах будуць поўнасьцю адкрыты для наведваньня без загрузных экранаў. Буйныя збудаваньні (палацы, ґільдыі) па-ранейшаму будуць выкарыстоўваць загрузкі;
🔸хуткае перамяшчэньне праз карту ў мінулым!
🔸цяпер перамяшчацца можна толькі праз караваны, лодкі й паказальнікі на дарогах;
🔸сыстэма навыкаў будзе перапрацавана. Каб стаць «Экспэртам» ці «Майстрам», трэба будзе выканаць заданьне для трэнэра.
🔸у баі зьявіцца комба-сыстэма;
🔸сыстэма магіі будзе пашырана, у тым ліку, у яе "перакачуюць" некаторыя рэчы з навыкаў;
🔸у гульні будзе прысутнічаць сыстэма будаўніцтва крэпасьцяў;
🔸будзе ліквідавана набліжэньне камэры ў дыялогах, а зброя й браня запатрабуюць рамонту. Зношанасьць будзе мець візуальнае адлюстраваньне;
🔸зьверарасы будуць мець больш чалавечыя рысы твару.
👍20😐53😭2
📰 У памяць аб памерлым фанаце World of Warcraft здымуць фільм

Студыі Vendôme Pictures і Pathé, вядомыя па драме «Дзіця глухіх бацькоў» (якая, дарэчы, удастоена Оскара) зоймуцца біяґрафічным фільмам пра Матса «Ibelin» Сціне — нарвэскім ґеймеры, які праславіўся дзякуючы World of Warcraft.

Ibelin памёр 2014 ва ўзросьце 25 гадоў, ён пакутаваў ад цягліцавай дыстрафіі. Сюжэт стужкі будзе заснаваны на асабістым блёгу маладога чалавека Musings of Life, дзе ён расказваў пра сваё жыцьцё зь цяжкім захворваньнем.

Рэжысэрам выступіць Мортэн Тыльдум.
Галоўныя ролі выканаюць Чарлі Пламмер, Стывен Грэм, Тоні Кольлет, Ізабэла Мерсед і нават леґендарны Энтані Хопкінс!
17💔5🤡21
❤️SHIFTING TO THE BACKROOMS ПА-БЕЛАРУСКУ❤️

Выйшла дэма-версія, у якой ужо ёсць беларуская лакалізацыя і нават агучка. Атмасфера пранізвае да самых пятак.👻

Праверце самі на Steam: Shifting To The Backrooms

Не прапусціце магчымасць акунуцца ў свет Backrooms з беларускім прысмакам! 🕹️

Суполка распрацоўшчыкаў
203
🔊НЕЧАКАНЫ ПАВАРОТ🔊

🎮Надоечы вырашыў прайсці дэма-версію Song of Slavs, і, шчыра кажучы, гульня мяне прыемна ўразіла. Нестандартная канцэпцыя, атмасфера і агульны падыход.

📝Адправіўшы распрацоўшчыкам файл з маімі праўкамі беларускай лакалізацыі, я нечакана атрымаў прапанову далучыцца да праекта. І цяпер магу ўжо афіцыйна сказаць: я стаў перакладчыкам беларускай версіі Song of Slavs ад Sleeping Fox Studio.

❤️Там рыхтуецца і агучка, таму спадзяюся, што нашым гульцам спадабаецца вынік. Ужо ідзе набор на закрыты бэта-тэст!

👾Канал распрацоўшчыкаў👾
133🔥6