Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
⚡️ Wallpaper Engine атрымала афіцыйны беларускі пераклад

Wallpaper Engine дазваляе ўсталёўваць жывыя шпалеры на працоўны стол Windows. Падтрымліваюцца розныя тыпы анімаваных шпалер, у тым ліку 3D- і 2D-анімацыі, вэб-сайты i відэа. Абярыце існуючыя шпалеры або стварыце ўласныя і падзяліцеся імі ў Майстэрні Steam!

Дзякуючы намаганьням Jaxxxon v1.05b, любімая многімі праграма цяпер афіцыйна перакладзена на беларускую мову!
51🔥113👏1😁1
📢 Borderlands 4 выйшла на PC

Borderlands 4 — гэта поўны хаосу лутар-шутэр, бітком набіты мільярдамі гармат, сьмяротна небясьпечнымі ворагамі і інтэнсіўным каапэратыўным экшэнам. Вырвіцеся на волю зь небясьпечнай утоенай плянэты ў якасьці аднаго з чатырох новых Шукальнікаў Сховішчa.

Крытыкі назвалі навінку выдатным працягам серыі, якое захавала знаёмую формулу, але не пабаялася прыўнесьці ў яе нешта новае. Асобна было адзначана, што распрацоўшчыкі ўлічылі крытыку трэцяй часткі.

А вось першыя гульцы былі не такія добразычлівыя! Ґеймеры лічаць, што ў гульні жахлівая аптымізацыя. Акрамя гэтага, многія ўзгадваюць скандальныя выказваньні на тэму кошту (69,99 $).

❗️Гульня недаступна тэрыторыі Беларусі!
👍13🥱8
Беларуская Энцыклапедыя — ужо на Verbum.BY!

Так, вераломна, без абвяшчэння вайн... без гучных анонсаў легендарная «Беларуская Энцыклапедыя» была апублікавана ў паўнатэкставым выглядзе, расчытаная і папраўленая.
І хоць з 18-і тамоў пакуль апрацаваны толькі 5 (для астатніх 13-і тамоў у якасці часовага рашэння апублікаваны толькі загалоўкі артыкулаў), няма карцінак і табліц, але, спадзяемся, гэта стане толькі першым крокам у найважнейшай справе па распазнаванні і расчытванні беларускамоўных энцыклапедый.

Вядома, нехта спытае: «Што ж такога важнага ў гэтай самай Беларускай Энцыклапедыі?»

Адказваем: «Беларуская Энцыклапедыя» (БелЭн) — энцыклапедыя ўніверсальнага тыпу, якая змяшчае тэксты самай рознай тэматыкі. І нягледзячы на тое, што на цяперашні час пададзеная ў ёй інфармацыя дзе-нідзе ўстарэла і з'яўляецца няпоўнай, ва многіх галінах навукі, тэхнікі, грамадскага і культурная жыцця БелЭн дагэтуль застаецца адзінай крыніцай навуковых тэкстаў і, што галоўнае, тэрміналогіі.
Таксама БелЭн змяшчае ў сябе шмат замежных уласных назоваў — як імёнаў і прозвішчаў славутых асоб, так і назваў геаграфічных аб'ектаў.
Зрэшты, БелЭн можна выкарыстоўваць як слоўнік — як тлумачальны (артыкулы змяшчаюць лаканічныя фармуліроўкі, блізкія да сваёй форме да ТСБМ/ТСБЛМ), так і проста слоўнік беларускай мовы (у энцыклапедыі ёсць нямала слоў, не зафіксаваных якімі-небудзь слоўнікамі беларускай мовы і граматычнай база Інстытута мовазнаўства).

Таму карыстайцеся на здароўе!
А калі хто хоча падтрымаць нашу працу, то зрабіць гэта можна праз Patreon або Boosty 😉

P.S. А «Слоўнік іншамоўных слоў» (1999) мы дапоўнілі артыкуламі на чарговыя дзве літары — Н і О.
43
📰 Даданьне Call of Duty у Game Pass абярнулася стратай 300 млн. даляраў

Выданьне Bloomberg, са спасылкай на свае крыніцы, паведамляе, што гульнявое падразьдзяленьне Microsoft у мінулым годзе страціла каля 300 млн. даляраў з-за даданьня гульняў серыі Call of Duty у Game Pass.

Black Ops 6, якая выйшла пасьля зьліцьця з Activision Blizzard, хоць і стала вялікім камэрцыйным посьпехам, але 82% прыбыткі прынесьлі продажы вэрсіяў для кансоляў Sony.
Жаданьне "быць бліжэй да аўдыторыі", прывяло да таго, што большасьць карыстальнікаў Xbox аддала перавагу не падтрымліваць распрацоўшчыкаў, а здавольвацца Game Pass.

Акрамя таго, насуперак прагнозам, абʼяднаньне дзьвюх карпарацыяў не прывяло да росту колькасьці падпісантаў сэрвісу.
👀14😁8🌚2👍1
📰 Распрацоўнікі Unity паведамілі аб выяўленьні крытычнай уразьлівасьці рухавіка

Каманда распрацоўнікаў рухавіка Unity паведаміла аб выяўленай уразьлівасьці, якая існуе з 2017 году!

Зламысьнікі маглі скарыстацца ёй з мэтай крадзяжу канфідэнцыйных дадзеных!

Знойдзеная ўразьлівасьць функцыянуе на Windows, macOS, Linux і Android, і закранае ўсе праекты, якія выйшлі на дадзеных плятформах з 2017 па 2025 годы!
Каманда запэўніла, што ёй невядома пра выпадкі выкарыстаньня памылкі, аднак сапраўды гэта так, ці распрацоўшчыкі проста ўхіляюцца ад рэальнага адказу невядома.

Карыстальнікам рухавічка, рэкамэндуюць перасабраць свае праекты з выкарыстаньнем абноўленай вэрсіі Unity, аднак цяжкасьці могуць узьнікнуць у тых распрацоўшчыкаў, якія выкарыстоўваюць уласныя сыстэмы супраць чытоў або модаў, бо прадстаўлены стваральнікамі рухавіка патчар у гэтых гульнях будзе нямоглы.

Некаторыя студыі пасьпяшаліся зьняць з продажу свае гульні на Unity да іх абнаўленьня.
Так напрыклад паступіла Obsidian з гульнямі Avowed, Grounded 2, Pentiment і ўсёй лінейкай Pillars of Eternity.
😱122
📰 На фоне страт Microsoft можа скасаваць наступнае пакаленьне Xbox

Па дадзеных інсайдэра SneakersSO (які раней адзначыўся праўдзівымі прагнозамі), кампанія мае намер адмовіцца ад наступнага пакаленьня Xbox — кансоль заменяць воблачным сэрвісам, а ўсе сілы будуць кінутыя на выпуск гульняў на шырокім спэктры плятформаў. Гэтую інфармацыю ўскосна пацьвердзіў рэдактар ​​The Verge Том Ўорэн.

Прычыны, усё тая ж — купля Activision Blizzard, якая да гэтага часу не акупіла сябе, а гэтак жа не зьяўленьне новай хвалі цікавасьці да Game Pass.

"Шчодрасьць" Філа Спэнсэра ў даданьні гульняў серыі Call of Duty у падпісачны сэрвіс і зусім абярнулася стратамі ў парадку каля 300 млн. даляраў.
Па словах выданьня Bloomberg, недаатрыманьне выручкі ў 300 млн., гэта толькі вяршыня айсбэрґа! На самай справе Xbox Game Pass, запушчаны 8 гадоў таму, да гэтага часу не прыносіць жаданай выручкі. Колькасьць падпісантаў па-ранейшаму не настолькі вялікая, каб кампэнсаваць гіганцкія фінансавыя страты ад уключэньня ААА-праектаў у бібліятэку ў дзень рэлізу.

Дарэчы, выйсце з «кансольнай вайны» ва ўгоду распрацоўцы гульняў і выдавецкай дзейнасьці прадказвалі й працягваюць прадказваць вельмі шматлікія, а апошнія масавыя звальненьні й зачыненьні студыяў, толькі сьцьвярджаюць, што з гульнявым кірунак карпарацыі справы ідуць дрэнна.
😁15😱5🫡4🌚2🤡1
🎮 LEGO HARRY POTTER: YEARS 1-4 ПА-БЕЛАРУСКУ!🎮

Увесь тэкст перапісваўся ўручную! Тэрміналогія бралася з афіцыйных перакладаў Гары Потэра на беларускую мову!

✍️ Каманда:
▪️ Пераклад: Alten
▪️ Рэдактура перакладу: Гулец

📥 Спампаваць можна тут:
🔹 Google Drive
🔹 Steam

💙 Падтрымаць на Patreon можна тут:
▪️ Гулец

Вялікі дзякуй МТГ "РэЗервацыЯ" за дапамогу з кнігамі і Алене Пятровіч за пераклады кніжак!

🦇Гуляйце па-беларуску! ❤️
❤‍🔥29🔥3👍1
🌳 THE FOREST ПА-БЕЛАРУСКУ! 🌳

🔹 Што ўключае пераклад?🔹
  •   Поўны тэкставы пераклад гульні

🔹 Якім чынам рабіўся пераклад?🔹
  •   Уручную

📥 Спампаваць можна тут:
🔹 Google Drive
🔹 Nexus

📚Гуляйце па-беларуску! ❤️
323❤‍🔥1🦄1
PEAK ПА-БЕЛАРУСКУ!

🔹 Што ўключае пераклад?🔹
  •   Поўны тэкставы пераклад гульні

🔹 Якім чынам рабіўся пераклад?🔹
  •   Уручную

📥 Спампаваць можна тут:
🔹 Nexus
🔹 Steam

💙 Падтрымаць на Patreon можна тут:
▪️ Alten

📘 Падпішыцеся на групу ў Telegram, каб сачыць за абнаўленнямі і навінамі.


📚Гуляйце па-беларуску! ❤️
❤‍🔥238
Пошук тых самых беларускіх "айцішнікаў" і "ты-жпраграмістаў" 🤡

У нас ёсць жаданне падрыхтаваць лакалізацыю вельмі цікавай гульні 🎮

Таму шукаем шарачага ў юніці і вось гэтых вось штуках 🌚
@pryshpilny_bot
19
📰 Новая Xbox заменіць сабой паўнавартасны PC

Выданьне Windows Central, са спасылкай на свае крыніцы, падзяліліся падрабязнасьцямі аб наступнай кансолі Xbox. Паводле дадзеных, Microsoft плянуе радыкальнае зьмяненьне канцэпцыі Xbox!

Далей сьцісла аб галоўным:

🟩 Новая Xbox будзе абсталявана Windows з аптымізаваным для тэлевізараў кансольным інтэрфейсам па-над сыстэмай.

🟩 Карыстальнікі змогуць заставацца ўнутры экасыстэмы Xbox, не запускаючы Windows, але пры жаданьні, гэтую функцыю можна актываваць і атрымаць доступ да іншых плятформаў: Steam, Epic Games Store, BattleNet і любым іншым (тэарэтычна, на кансолі нават можна будзе запускаць праґрамы па тыпе Adobe або Microsoft Office).

🟩 Дзякуючы новаму працэсару ад AMD кансоль будзе натыўна запускаць усю бібліятэку Xbox Series X|S (што аўтаматычна дае поўную сумяшчальнасьць для гульняў з арыґінальнай Xbox, Xbox 360, Xbox One і ўсе бягучыя й будучыя гульні для Series X|S).

🟩 Карыстальнікі змогуць запускаць усе гульні з PC, а тым ліку парты з PlayStation

🟩 Згодна зь бягучым плянам Microsoft, у новай Xbox ня будзе абавязковай платнай падпіскі для доступу да шматкарыстальніцкіх гульняў.
13👍4🤡41🕊1👀11
📰 Каапэратыўная адвенчура аб падарожжы ў аўтадоме стала хітом у Steam

RV There Yet? выйшла ў рэліз 21 кастрычніка й за некалькі дзён у яе пасьпела пагуляць больш за 100 000 чалавек, а тыраж гульні перавысіў мільён прададзеных копіяў за чатыры дні пасьля рэлізу!

Па сюжэце група сяброў вяртаецца дадому з вкацыяў ў аўтадоме, аднак кампаніі даводзіцца паехаць па новым маршруце, поўнаму перашкод!
Адзін з гульцоў гуляе ролю кіроўцы а астатнія накіроўваюць яго, вырашаючы праблемы, якія ўзьнікаюць на дарозе.

Распрацоўнікі асобна вылучаюць адну з важных асаблівасьцяў гульні — рэалістычную фізыку, што зьяўляецца ключом для вырашэньня многіх праблем (а гэтак жа прычынай іх узьнікненьня).

Кошт гульні ў Steam — $4.99.
👍142🆒2
❤️ BESIEGE ПА-БЕЛАРУСКУ ❤️

🥲Мая праца над сімулятарам аблог , нарэшце, скончана. Для Besiege зроблены тэкставы пераклад.👾

Што перакладзена:
• Асноўная кампанія і дапаўненне
• Рэдактар узроўняў

🛠 Як рабіўся:
• Апрацоўка ШІ
• Вычытка з выкарыстаннем
verbum.by, bnkorpus.by.

📥 Дзе можна спампаваць:
Nexusmods
Steam

💙 Дзе можна падтрымаць аўтара:
Patreon

🎬
Цізер для беларусізатара

😌Гуляйце па-беларуску❤️
25👍7❤‍🔥4
⚡️ Out of Sight атрымала неафіцыйны беларускі пераклад

Out of Sight — атмасфэрны хорар, які спалучае пэрспэктыву ад першай і другой асобы з агучкай, ад якой кроў стыне ў жылах. Паспрабуйце перажыць гэтае жудаснае эмацыйнае падарожжа.

Спампаваць пераклад можна тут.
32🔥9👍21
❤️ RV THERE YET ПА-БЕЛАРУСКУ ❤️

Гэта першы мой праект на рухавіку Unreal. Звярнуў увагу дзякуючы нашаму ютуб-блогеру
Рудзі! Гульня толькі выйшла, таму будуць яшчэ абнаўленні!👾

Што перакладзена:
• Інтэрфейс (плануюцца дыялогі наступным абнаўленнем)

🛠 Як рабіўся:
• Ручны пераклад з выкарыстаннем
verbum.by, bnkorpus.by.

📥 Дзе можна спампаваць:
Nexusmods
Steam

💙 Дзе можна падтрымаць аўтара:
Patreon

🎬 Цізер для беларусізатара (Даступны праз ВПН у Беларусі)

😌Гуляйце па-беларуску❤️

P.S. гэта мой апошні беларусізатар у гэтым годзе.

P.S.S. Асаблівая падзяка Alten за дапамогу з запакоўваннем файлаў у гульню!
294🔥3