Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
🏆 ENTROPY ZERO ПА-БЕЛАРУСКУ! 🏆

Выйшаў пераклад для гульні-мода Entropy Zero, каб беларуская суполка магла пагуляць без перашкод! 🎮

🔹 Што ўключае пераклад?🔹
Усе дыялогі ды інтэрфейс

🔹 Якім чынам рабіўся пераклад?🔹
• Уручную
• Выкарыстоўваў: verbum.by, bnkorpus.info

📌 Дзе спампаваць?📌
Steam
Google Drive

✌️ Дзе можна падтрымаць аўтара? ✌️
Patreon

❤️Гуляйце па-беларуску!
14❤‍🔥5
📰 Вэтэран Bethesda заклікаў не чакаць ад The Elder Scrolls VI незвычайных ідэяў

Курт Кульман, былы вядучы дызайнэр The Elder Scrolls V: Skyrim і экспэрт па лору, выказаўся аб бягучым падыходзе распрацоўшчыкаў да серыі. Па меркаваньні Кульмана, аматарам не варта чакаць ад The Elder Scrolls VI чагосьці інавацыйна новага!

Першая прычына — Тод Говард. Ґеймдызайнэр не любіць «дзівацтвы», якія, да прыкладу, меў The Elder Scrolls ІІІ: Morrowind.
З-за гэтага, дарэчы, моцныя зьмены зьведала The Elder Scrolls 4: Oblivion. Майкл Кіркбрайд (былы сцэнарыст Bethesda, з-пад пяра якога й нарадзілася франшыза), плянаваў дзеяньне 4-й часткі ў джунглях, аднак у ходзе распрацоўкі, экзотыку зьвялі да мінімуму, замяніўшы ўсё на зялёныя ўзгоркі (пакінуўшы джунглі толькі як згадку ў лоры).

Другая прычына — Microsoft. Кульман ўпэўнены, што карпарацыя нацэленая на атрыманьне прыбытку й экзатычныя месцы дзеяньня або сумнеўныя сюжэты наўрад ці атрымаюць "зялёнае сьвятло".

У цэлым жа вэтэран студыі не ведае, чаго чакаць ад гульні на 100% і які будзе вынік, хаця ён упэўнены, што цяперашняе бачаньне Bethesda, будзе моцна адрозьнівацца ад таго варыянту, які б ён жадаў бачыць сам.
😢26😐6🥱3👍2😁2
📰 Valve прыбралі шэраг гульняў з паметкай "18+"

Карыстальнікі Steam зьвярнулі ўвагу на зьмену правіл крамы, а менавіта на наступны пункт:

«Забаронены кантэнт, які можа парушаць правілы й стандарты, усталяваныя плацежнымі сыстэмамі Steam і зьвязанымі зь імі сеткамі [банкаўскіх] карт і банкамі, а таксама інтэрнэт-правайдэрамі. У прыватнасьці, некаторыя віды кантэнту толькі для дарослых».


Разам з гэтым была заўважана яшчэ адна зьмена. З крамы зьнікла магчымасьць купіць мноства гульняў для дарослых, у цэнтры ўвагі якіх знаходзіліся інтымныя адносіны са сваякамі, аднак шэраг іншых гульняў з такім жа зьместам застаўся некранутым, што спарадзіла мноства пытаньняў да крытэрыяў ацэнкі.

Частка карыстачоў сеткі раскрытыкавалі Valve з-за падыходу да цэнзураваньня кантэнту, аднак сама кампанія лічыць, што ёсьць адзіны альтэрнатыўны варыянт — захаваць гульні ў краме, але страціць магчымасьць папаўняць гаманец, а такім чынам і штосьці купляць.
Усім распрацоўшчыкам зьнятых з продажу гульняў выдалі кампэнсацыю, якая дазваляе без марнаваньня ўласных сродкаў апублікаваць у Steam наступны праект.
🍓13👍3
📰 Памёр Джуліян ЛеФэй — адзін з "бацькоў" The Elder Scrolls

Сёньня, на 59-м годзе жыцьця памёр Джуліян ЛеФэй, пра гэта паведамілі яго калеґі з OnceLost Games, апошнія гады распрацоўнік змагаўся з анкалягічным захворваньнем, якое перайшло ў тэрмінальную стадыю.

Джуліян Лефэй пачаў карʼеру яшчэ ў 1980-х.
У 1987-м годзе ён стаў галоўным тэхнічным архітэктарам першых частак TES (Arena, Daggerfall і Battlespire), заклаўшы ў іх тыя асновы, якія мы ведаем і дагэтуль (хоць і ня ўсе цяпер такімі зьяўляюцца), а менавіта адкрыты сьвет, складаную сыстэму навыкаў і гнуткую магчымасьць выбару шляху.

Апошнія гады ён працаваў у маладой студыі OnceLost Games, якая зараз працуе над новым фэнтэзі праектам.
33😭9🫡4
Forwarded from БЕЛАРЭТРА
І нарэшце яно выйшла! Там жа размешчана падрабязная інструкцыя па ўсталяванні
21🔥3
📢 Беларусізацыя Garry's Mod у crowdin📢

Паколькі афіцыйнага дадавання перакладу яшчэ трэба дачакацца(Сачу за сітуацыяй), я часова адкрыў старонку ў Crowdin

🔗 Старонка праекта

Што рабіць?
✔️ Дапамагаць з перакладам (калі ёсць веды)
✔️ Паведамляць пра памылкі ці прапаноўваць найлепшыя варыянты

✍️ P.S. Калі хтосьці хоча актыўна ўдзельнічаць у падтрымцы перакладу (тэставанне, вычытка), далучайцеся!

На ўсялякі выпадак пакіну афіцыйную старонку Garry's Mod у crowdin

Абмяркоўваць пераклад можна ў прыватцы ТГК!
❤‍🔥112🔥1
🎮 LEGO BATMAN: THE VIDEOGAME ПА-БЕЛАРУСКУ!🎮

Увесь тэкст перапісваўся ўручную! Тэрміналогія бралася з афіцыйных коміксаў DC!(Якая была ў наяўнасці)

✍️ Каманда:
▪️ Пераклад: Alten
▪️ Рэдактура перакладу: Гулец
▪️ Тэхнічна-праграмісцкая падтрымка: МТГ "РэЗервацыЯ"

📥 Спампаваць можна тут:
🔹 Steam
🔹 Google Drive

💙 Падтрымаць на Patreon можна тут:
▪️ МТГ "РэЗервацыЯ"
▪️ Гулец

🦇Гуляйце па-беларуску! ❤️
26🔥8
🎮 STAR WARS: THE COMPLETE SAGA ПА-БЕЛАРУСКУ!🎮

Пераклад рабіўся ўручную! Тэрміналогія бралася з перакладзеных фільмаў.

✍️ Каманда:
▪️ Пераклад: Alten
▪️ Рэдактура перакладу: Гулец
▪️ Тэхнічна-праграмісцкая падтрымка: МТГ "РэЗервацыЯ"

📥 Спампаваць можна тут:
🔹 Google Drive

💙 Падтрымаць на Patreon можна тут:
▪️ МТГ "РэЗервацыЯ"
▪️ Гулец

🦇Гуляйце па-беларуску! ❤️
🔥331
🎮 LEGO INDIANA JONES: THE ORIGINAL ADVENTURES ПА-БЕЛАРУСКУ!🎮

🔹 Што ўключае пераклад?🔹
• Поўны пераклад інтэрфейсу гульні

🔹 Якім чынам рабіўся пераклад?🔹
• Уручную

📥 Спампаваць можна тут:
🔹 Google Drive

📚Гуляйце па-беларуску! ❤️
20❤‍🔥5
❤️БЕЛАРУСІЗАЦЫЯ CROWDIN❤️

🙏Пасля цэлых 6 гадоў (калі не больш) працы, поўны пераклад платформы Crowdin на беларускую мову нарэшце дасягнуў лагічнага фінішу!

🏆Гэта быў сапраўды камандны марафон, у якім прыняла ўдзел мноства валанцёраў. Дзякую ім за такі ўнёсак і тым, хто падтрымліваў!

🥸Асабістая статыстыка: калі я далучыўся да гэтага працэсу, пераклад быў гатовы толькі на 51%. Наступныя 20 дзён (мінімум!) інтэнсіўнай працы былі прысвечаны таму, каб давесці ўсё да канца. І ў нас атрымалася! 💪

📚Асноўная тэрміналогія была ўзята з гласарыя Google, каб захаваць знаёмасць і паслядоўнасць для карыстальнікаў.

🔍Наступны этап распрацоўкі - карэктура!

🌐Хто хоча паўдзельнічаць, можа далучыцца да групы перакладчыкаў Crowdin!

👍Займайцеся лакалізацыяй праграм, гульня, вэб-сайтаў па-беларуску!❤️
29❤‍🔥3
❤️REVOLUTION ПА-БЕЛАРУСКУ!❤️

Для выбітнага аматарскага дапаўнення Portal Revolution з'явіўся беларускі пераклад! 🎮

🔹 Што ўключае пераклад?🔹
• Дыялогі ды інтэрфейс(Каментарыі распрацоўшчыкаў не перакладаў)

🔹 Якім чынам рабіўся пераклад?🔹
• Уручную
• Выкарыстоўваў: verbum.by, bnkorpus.info

📌 Дзе спампаваць?📌
Steam
Google Drive
Nexusmod

✌️ Дзе можна падтрымаць аўтара і сачыць за іншымі праектамі? ✌️
Patreon

❤️Гуляйце па-беларуску!
🔥222
📢 Змрочны экшэн Hell is Us (ад арт-дырэктара Deus Ex) атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў

Hell is Usз усяго, што ёсьць на зямлі, найбольш на пекла падобная вайна. Бо ў нашым сьвеце насяляе горшы з дэманаў — чалавек. Раскрыйце таямніцы свайго мінулага і разьбярыцеся з наступствамі катастрофы ў закрытай краіне, змучанай міжусобіцамі.

Metacritic:
PC — 81 бал;
PS5 — 79 балаў;
Xbox Series X – 77 балаў.

OpenCritic:
82 балла з 100.

Hell is Us называюць "уражлівым" дасягненьнем невялікай каманды распрацоўшчыкаў, якая можа пахваліцца багатым лорам і трывалым падмуркам для разьвіцьця ў патэнцыйным працягу.
Асабліва зацікавілі крытыкаў, сьмелыя рашэньні, накшталт дасьледаваньня сьвету бяз мапы, компаса і іншых падказак!

Гульня распрацавана студыяй Rogue Factor, пры ўдзеле Джонатана Жака-Бэльце (арт-дырэктар Deus Ex: Human Revolution і Deus Ex: Mankind Divided).

Рэліз адбудзецца 4 верасьня!
12👍5
📰 Digital Foundry пратэставалі новую Silent Hill f

Тэхнічныя экспэрты з Digital Foundry пратэставалі хорар Silent Hill f (рэліз якога адбудзецца 25 верасьня на PC, PlayStation 5 і Xbox Series), вынік аказаўся ўражлівым!

Навінка выкарыстоўвае рухавік Unreal Engine 5, што спарадзіла ў тэставальнікаў жарт пра Silent Hill f – «Press F» FPS, аднак, на зьдзіўленьне, усё аказалася зусім ня так страшна!

На базавай PlayStation 5 гульня працуе са стабільнымі 60 FPS. Катсцэны пры гэтым адлюстроўваюцца ў 30 FPS, але выглядаюць "проста ўзрушаюча".
Вэрсія для PC без DLSS экспертам не спадабалася, таму было вырашана запусціць трасіроўку прамянёў у рэжыме якасьці, каб палепшыць прадукцыйнасьць да стабільных 60 FPS. Пасьля гэтага гульня стала адчувацца "выдатна".

Кажучы пра графіку, у Digital Foundry адзначылі "чысьціню" карцінкі, неўласьцівую гульняў на Unreal Engine 5. Кожны элемэнт паказанай дэмавэрсіі Silent Hill f адчуваецца вельмі добра: ад асьвятленьня да смугі.

У цэлым экспэрты назвалі Silent Hill f спэцыфічнай гульнёй. У ёй пануе ўнікальная атмасфэра, але яна адчуваецца паўнапраўнай часткай сваёй франшызы. Сюжэт таксама аказаўся «незвычайным, але захапляльным», а баявая сыстэма нагадвае soulslike-гульні.
👍112🤔1🤮1
📢 Дэма гульні пра Тураў Tales of Meadows прывязуць на Unicon & GameExpo Minsk

Tales of Meadows — гэта лінейная інды-гульня ў духу рэалістычнай гістарычнай прыгоды, дзе кожная дэталь прасякнута духам Беларусі таго часу.

Дасьледуйце горад Тураў трынаццатага стагодзьдзя зь яго драўлянымі крэпасьцямі, маляўнічымі лугамі і таямнічымі лясамі
Ваюйце без звыклых інтэрфейсных падказак, спадзяючыся толькі на свае навыкі, тактыку і рэакцыю. Прайдзіце шлях героя, чый лёс пераплецены са старажытнымі таямніцамі Турава

Галоўны герой — Піліп вяртаецца ў родны горад. Ён марыць паступіць на службу да князя і стаць магутным ваяром. Але родныя мясьціны сустракаюць яго не славай, а адчаем: княства страціла былую веліч, народ жыве ў страху, а ў лясах уладкаваліся язычнікі, якія ўзносяць малітвы старажытнаму Бажаству і зьдзяйсьняюць крывавыя ахвяраваньні.

Піліпу трэба прайсьці шлях, поўны болю і выпрабаваньняў, каб ачысьціць родныя землі і вярнуць народу надзею!


Заяўлены поўны афіцыйны пераклад на беларускую мову (у тым ліку й агучка).

Unicon & GameExpo Minsk — выстава сучаснай папулярнай культуры, якая пройдзе 12-14 верасьня ў Менску, на Прасьпекце Пераможцаў, 20/2 (Футбольны манеж).
Тут жадаючыя змогуць на свае вочы ўбачыць будучую беларускую навінку (і ня толькі)!

🎮 Старонка гульні ў Steam;

🌐 Супольнасьць у Telegram.

Unicon & GameExpo Minsk
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥408🔥4😁3💩2👍1👎1
📢 22 верасьня Stellaris атрымае дадатак Shadows of the Shroud

Акуніцеся ў Покрыва. Завершыце цыкл.
Псіянічны вымярэньне шырокае і поўнае небясьпек. Shadows of the Shroud — жаданае пашырэньне для кожнага, хто жадае падпарадкаваць сабе загадкавыя сілы, якія жывуць па тым боку заслоны: у ім цалкам перапрацаваны псіянічны шлях узвышэньня.

Узаемадзейнічайце з насельнікамі Покрыва, зьдзяйсьняйце складаныя маральныя выбары, прысягайце на вернасьць заступнікам — і памятайце, што існаваньне вашай цывілізацыі можа абарвацца ў любое імгненьне.


Уладальнікі абанэмэнта Stellaris Season 09 атрымаюць доступ да Shadows of the Shroud у дзень выхаду бясплатна, для астатніх яно абыдзецца ў $13.49.
11🤔3
📢 Life is Strange атрымае экранізацыю

Amazon MGM Studios афіцыйна абвясьцілі, што гульнявая сэрыя Life is Strange атрымае экранізацыю!
Правы на экранізацыю гульні Amazon атрымала яшчэ ў 2022 годзе, аднак "зялёнае сьвятло" праект атрымаў толькі зараз!

Шоўранэрам экранізацыі Life is Strange павінен стаць Чарлі Ковел («Падкіды»), прадзюсерамі будзе Square Enix, якая валодае правамі на Life is Strange, а таксама кінакампаніі Story Kitchen і LuckyChap Entertainment.

Будучая экранізацыя павінна перанесьці на экраны падзеі арыгінальнай Life is Strange, якая апавядае аб няпростым жыцьці Макс Колфілд, яе сябрах і незвычайных здольнасьцях, якія могуць абярнуцца велізарнай бядой для маленькага мястэчка!
❤‍🔥1661🕊1
📰 Для аматараў «Вядзьмара» выпусьцілі афіцыйную калоду для Гвінта

No Loading Games, сумесна з CD Projekt RED, прадставілі афіцыйную настольную вэрсію культавай картачнай гульні Гвінт!

У скрынцы за 45$ знаходзіцца:

🔸436 карт пяці фракцыяў з цалкам новымі ілюстрацыямі;
🔸6 рэжымаў для рознай колькасьці гульцоў: ад адзіночных бітваў і навучаньня да камандных бітваў 2×2 і турнірных правілаў;
🔸жэтоны, гульнявое поле і правілы.

Гульня выкарыстоўвае клясычныя правілы "Гвінта" з сусьвету "Вядзьмара", дзе партыя доўжыцца каля 20 хвілін.

Набор ужо даступны для пакупкі на Amazon.
👍205
📰 Фанаты Starfield знайшлі магчымы намёк на новае DLC

У сваіх сацыяльных сетках Bethesda падзялілася кароткім ролікам, які закліканы павіншаваць Starfield з гадавінай (гульня выйшла ў рэліз 6 верасьня 2023 году).
Распрацоўнікі зь нецярпеньнем чакаюць "новых прыгод", і ў гэтым фанаты ўгледзелі ўтоены намёк!

Многія прымецілі, што ў адзін момант надпіс "Happy Anniversary" пачынае рэзка мяняцца разам з заднім фонам — цэлыя літары зьнікаюць, з-за чаго пачынаюць праглядаць зусім іншыя фрагмэнты. Прыхільнікі разгледзелі часьціцы фразы Te???an Armada.
Верагодней за ўсё гэта Terran Armada.

Усё гэта можа быць тызерам другога дадатку для Starfield, асабліва з улікам словаў стваральнікаў вышэй і тым фактам, што раней яны ўжо пацьвярджалі пляны на новае DLC.
👍9🔥3😁32🤔2🤡21
⚡️ Wallpaper Engine атрымала афіцыйны беларускі пераклад

Wallpaper Engine дазваляе ўсталёўваць жывыя шпалеры на працоўны стол Windows. Падтрымліваюцца розныя тыпы анімаваных шпалер, у тым ліку 3D- і 2D-анімацыі, вэб-сайты i відэа. Абярыце існуючыя шпалеры або стварыце ўласныя і падзяліцеся імі ў Майстэрні Steam!

Дзякуючы намаганьням Jaxxxon v1.05b, любімая многімі праграма цяпер афіцыйна перакладзена на беларускую мову!
51🔥113👏1😁1