Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Blizzard ня будзе абмяжоўваць гульцоў WoW у магчымасьцях набыцьця нерухомасьці

Blizzard Entertainment падзялілася сьвежай інфармацыяй, аб будучым дадатку Midnight, адным з галоўных новаўвядзеньняў якога стане доўгачаканая сыстэма нерухомасьці!

Дамы гульцоў будуць дзяліцца на раёны, якія належаць фракцыям (Альянс і Арда). Кожны з такіх раёнаў будзе зьмяшчаць у сябе каля 50 тэрыторыяў аднолькавага памеру — менавіта на іх і будуць разьмяшчацца домікі. Распрацоўнікі прадумалі пляноўку раёнаў так, каб кожны мог знайсьці месца сабе пад стаць: адзіночкам ніхто не перашкодзіць пасяліцца на ўскраіне, тады як кампанія сяброў зможа падабраць сабе вуліцу зь некалькімі хатамі побач.

У гульні будзе таксама прадугледжана сыстэма з грамадзкімі й прыватнымі раёнамі — апошнія належаць або ґільдыям, або асобным групам гульцоў, якія абʼядналіся. У прыватных раёнах атрымаецца выбіраць, хто менавіта будзе пражываць на канкрэтнай тэрыторыі.
Асобна распрацоўшчыкі адзначаюць, што гульцоў ніхто ня будзе абмяжоўваць у магчымасьцях валоданьня жыльлём і пераезду ў іншую нерухомасьць (ну калі гаворка не идзе пра прыватныя раёны).

У Blizzard хочуць даць гульцам як мага больш месца для самавыяўленьня, таму ўпрыгожваць атрымаецца нават уласны двор.
👍18🤔4
📰 ММО аўтараў The Elder Scrolls Online скасавалі дзеля Fallout

Інсайдэр і журналіст Джэз Кордэн расказаў, чаму Microsoft скасавала праект Blackbird (вельмі шматабяцальную ММО ад стваральнікаў The Elder Scrolls Online з Zenimax Online Studios).

Паводле яго інфармацыі, на фоне скарачэньняў у Microsoft, гульнявому падразьдзяленьню карпарацыі прыйшлося выбіраць паміж спробай стварыць дарагую гульню, якая патэнцыйна можа канкураваць з больш вядомымі тайтламі (а то й зусім праваліцца) або сфакусавацца на франшызе якая ўжо вядома й ґарантавана прынясе прыбытак.

Microsoft, як чуў Кордэн, зрабіла выбар у карысьць апошняга. Вольныя сродкі й рэсурсы пойдуць на Fallout 5 і разьвіцьцё франшызы Fallout у цэлым. У гэтым напрамку менш рызык.

Гэтак жа Кордэн паведаміў, што па чутках (па яго словах, знайсьці надзейную крыніцу ў Bethesda вельмі складана), доўгачаканая The Elder Scrolls VI ужо абзавялася суцэль працоўным прататыпам і нібыта, для гульні ў дадзены момант ствараюць новы трэйлер!
😢11👍5🤔3
🛍 У Steam стартаваў фэстываль аўтаматызацыі

Valve абʼявіла аб пачатку чарговага тэматычнага фэстывалю ў Steam!
На гэты раз ён прысьвечаны гульням, якія так ці інакш зьвязаныя з мэханізмамі, робатамі, канвеерамі й падобным!

У рамках фэсту можна ня толькі набыць цікавыя праекты, але й традыцыйна атрымаць шэраг бясплатных упрыгожваньняў у краме прадметаў!

Вось невялікі сьпіс цікавых гульняў па нашым меркаваньні:

Satisfactory3️⃣0️⃣ $12.94;
Dawn Apart1️⃣0️⃣ $9.44;
FOUNDRY3️⃣0️⃣ $13.99;
shapez 23️⃣0️⃣ $6.29;
Plan B: Terraform1️⃣5️⃣ $7.64;
Rail Route5️⃣0️⃣ $6.49;
Big Pharma7️⃣0️⃣ $3.74;
Gas Station Simulator4️⃣5️⃣ $4.92;
Manor Lords3️⃣5️⃣ $12.99.

Фэстываль скончыцца 21 ліпеня, а 20:00 па Менскім часе!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
9👾3🥴1
🎉 PORTAL 2 ПА-БЕЛАРУСКУ! 🎉

Пасля 50 дзён працы і пару тэстаў, нарэшце даступна беларуская лакалізацыя Portal 2!

🔹 Што ўключае пераклад?🔹
Адзiночны і сумесны рэжымы
Усе дыялогі ды інтэрфейс

🔹 Якім чынам рабіўся пераклад?🔹
• Уручную з дапамогай ШІ
• Выкарыстоўваў: verbum.by, bnkorpus.info, Слоўнік лакалізатара

🔻 Дзе спампаваць? 🔻
NexusMods
Steam
Google Drive

👾 Дзе можна падтрымаць аўтара?👾
Patreon

👀 Тызер беларусізатара 👀
36🔥7
📢 Шутэр Ready Or Not выйшаў на кансолях і страціў свой станоўчы рэйтынг на PC

Рэалістычны сімулятар спэцпрызна Ready Or Not выйшаў у рэліз на PlayStation 5 і Xbox Series і атрымаў у гонар гэтага новы трэйлер!

Аднак, просты выхад на кансолях, не абышоўся без скандалу! Сьвежы патч для гульні, прымеркаваны да выхаду на кансолях дадаў у гульню тое, што моцна сапсавала настрой ґеймерам — цэнзуру!
Гульцы абураныя дадзенай навінай, адзначаючы, што асноўны сэнс гульні гэта паказаць рэалістычны й жорсткі сьвет, з маргінальнымі праявамі якога, так ці інакш, закліканы змагацца паліцэйскія спэцпадразьдзяленьні!

Самі распрацоўнікі ў адказ на крытыку, заяўляюць, што ня бачаць у гэтым праблемы, бо цэнзуру лёгка прыбяруць моды.

Акрамя цэнзуры, у гульню завезьлі новую зброю, анімацыі, выпраўленьне хібаў, два новыя заданьні, магчымасьць праглядаць асабістую статыстыку, а таксама паляпшэньне штучнага інтэлекту (у прыватнасьці зараз, пры павышэньні ўзроўню складанасьці, праціўніку будуць разумнейшыя).
🗿94
🆓 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Sid Meier's Civilization VI Platinum Edition

Sid Meier's Civilization VI Platinum Edition адзначаная ўзнагародамі франшыза стратэгічных гульняў вяртаецца з новай рэвалюцыйнай часткай.
Civilization® VII ад Сіда Мэера дае вам магчымасьць пабудаваць найвялікшую імпэрыю, якую калі-небудзь ведаў сьвет!


Распрацоўнік — Firaxis Games (ЗША).

❗️Забраць гульню можна да 24 ліпеня.
‼️Гульня недаступна на тэрыторыі Беларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
17❤‍🔥2💘1
Forwarded from БЕЛАРЭТРА
НІХТО ПРА ГЭТА НЕ ПРАСІЎ, АЛЕ КОЖНЫ ЗАСЛУГОЎВАЎ😱...
Гэта, канечне, не рэтра, але таксама нядрэнна, мяркую😅. Прапаную вашай увазе пераклад мабільнай гульні Поу, з якой знаёмны, напэўна, кожны. З мэтай пашырэння настальгіі і зрабіў гэты пераклад. Заўвагі, просьбы пра абнаўленне і іншае пакідайце пад допісам. Ніжэй інструкцыя па ўсталяванні👇
УСТАЛЁЎКА:
1. Спампаваць apk-файл
2. Усталяваць праграму
3. Атрымліваць асалоду ад гульні!


Спампаваць
❤‍🔥29🤯74
🏆 ENTROPY ZERO ПА-БЕЛАРУСКУ! 🏆

Выйшаў пераклад для гульні-мода Entropy Zero, каб беларуская суполка магла пагуляць без перашкод! 🎮

🔹 Што ўключае пераклад?🔹
Усе дыялогі ды інтэрфейс

🔹 Якім чынам рабіўся пераклад?🔹
• Уручную
• Выкарыстоўваў: verbum.by, bnkorpus.info

📌 Дзе спампаваць?📌
Steam
Google Drive

✌️ Дзе можна падтрымаць аўтара? ✌️
Patreon

❤️Гуляйце па-беларуску!
14❤‍🔥5
📰 Вэтэран Bethesda заклікаў не чакаць ад The Elder Scrolls VI незвычайных ідэяў

Курт Кульман, былы вядучы дызайнэр The Elder Scrolls V: Skyrim і экспэрт па лору, выказаўся аб бягучым падыходзе распрацоўшчыкаў да серыі. Па меркаваньні Кульмана, аматарам не варта чакаць ад The Elder Scrolls VI чагосьці інавацыйна новага!

Першая прычына — Тод Говард. Ґеймдызайнэр не любіць «дзівацтвы», якія, да прыкладу, меў The Elder Scrolls ІІІ: Morrowind.
З-за гэтага, дарэчы, моцныя зьмены зьведала The Elder Scrolls 4: Oblivion. Майкл Кіркбрайд (былы сцэнарыст Bethesda, з-пад пяра якога й нарадзілася франшыза), плянаваў дзеяньне 4-й часткі ў джунглях, аднак у ходзе распрацоўкі, экзотыку зьвялі да мінімуму, замяніўшы ўсё на зялёныя ўзгоркі (пакінуўшы джунглі толькі як згадку ў лоры).

Другая прычына — Microsoft. Кульман ўпэўнены, што карпарацыя нацэленая на атрыманьне прыбытку й экзатычныя месцы дзеяньня або сумнеўныя сюжэты наўрад ці атрымаюць "зялёнае сьвятло".

У цэлым жа вэтэран студыі не ведае, чаго чакаць ад гульні на 100% і які будзе вынік, хаця ён упэўнены, што цяперашняе бачаньне Bethesda, будзе моцна адрозьнівацца ад таго варыянту, які б ён жадаў бачыць сам.
😢26😐6🥱3👍2😁2
📰 Valve прыбралі шэраг гульняў з паметкай "18+"

Карыстальнікі Steam зьвярнулі ўвагу на зьмену правіл крамы, а менавіта на наступны пункт:

«Забаронены кантэнт, які можа парушаць правілы й стандарты, усталяваныя плацежнымі сыстэмамі Steam і зьвязанымі зь імі сеткамі [банкаўскіх] карт і банкамі, а таксама інтэрнэт-правайдэрамі. У прыватнасьці, некаторыя віды кантэнту толькі для дарослых».


Разам з гэтым была заўважана яшчэ адна зьмена. З крамы зьнікла магчымасьць купіць мноства гульняў для дарослых, у цэнтры ўвагі якіх знаходзіліся інтымныя адносіны са сваякамі, аднак шэраг іншых гульняў з такім жа зьместам застаўся некранутым, што спарадзіла мноства пытаньняў да крытэрыяў ацэнкі.

Частка карыстачоў сеткі раскрытыкавалі Valve з-за падыходу да цэнзураваньня кантэнту, аднак сама кампанія лічыць, што ёсьць адзіны альтэрнатыўны варыянт — захаваць гульні ў краме, але страціць магчымасьць папаўняць гаманец, а такім чынам і штосьці купляць.
Усім распрацоўшчыкам зьнятых з продажу гульняў выдалі кампэнсацыю, якая дазваляе без марнаваньня ўласных сродкаў апублікаваць у Steam наступны праект.
🍓13👍3
📰 Памёр Джуліян ЛеФэй — адзін з "бацькоў" The Elder Scrolls

Сёньня, на 59-м годзе жыцьця памёр Джуліян ЛеФэй, пра гэта паведамілі яго калеґі з OnceLost Games, апошнія гады распрацоўнік змагаўся з анкалягічным захворваньнем, якое перайшло ў тэрмінальную стадыю.

Джуліян Лефэй пачаў карʼеру яшчэ ў 1980-х.
У 1987-м годзе ён стаў галоўным тэхнічным архітэктарам першых частак TES (Arena, Daggerfall і Battlespire), заклаўшы ў іх тыя асновы, якія мы ведаем і дагэтуль (хоць і ня ўсе цяпер такімі зьяўляюцца), а менавіта адкрыты сьвет, складаную сыстэму навыкаў і гнуткую магчымасьць выбару шляху.

Апошнія гады ён працаваў у маладой студыі OnceLost Games, якая зараз працуе над новым фэнтэзі праектам.
33😭9🫡4
Forwarded from БЕЛАРЭТРА
І нарэшце яно выйшла! Там жа размешчана падрабязная інструкцыя па ўсталяванні
21🔥3
📢 Беларусізацыя Garry's Mod у crowdin📢

Паколькі афіцыйнага дадавання перакладу яшчэ трэба дачакацца(Сачу за сітуацыяй), я часова адкрыў старонку ў Crowdin

🔗 Старонка праекта

Што рабіць?
✔️ Дапамагаць з перакладам (калі ёсць веды)
✔️ Паведамляць пра памылкі ці прапаноўваць найлепшыя варыянты

✍️ P.S. Калі хтосьці хоча актыўна ўдзельнічаць у падтрымцы перакладу (тэставанне, вычытка), далучайцеся!

На ўсялякі выпадак пакіну афіцыйную старонку Garry's Mod у crowdin

Абмяркоўваць пераклад можна ў прыватцы ТГК!
❤‍🔥112🔥1
🎮 LEGO BATMAN: THE VIDEOGAME ПА-БЕЛАРУСКУ!🎮

Увесь тэкст перапісваўся ўручную! Тэрміналогія бралася з афіцыйных коміксаў DC!(Якая была ў наяўнасці)

✍️ Каманда:
▪️ Пераклад: Alten
▪️ Рэдактура перакладу: Гулец
▪️ Тэхнічна-праграмісцкая падтрымка: МТГ "РэЗервацыЯ"

📥 Спампаваць можна тут:
🔹 Steam
🔹 Google Drive

💙 Падтрымаць на Patreon можна тут:
▪️ МТГ "РэЗервацыЯ"
▪️ Гулец

🦇Гуляйце па-беларуску! ❤️
26🔥8
🎮 STAR WARS: THE COMPLETE SAGA ПА-БЕЛАРУСКУ!🎮

Пераклад рабіўся ўручную! Тэрміналогія бралася з перакладзеных фільмаў.

✍️ Каманда:
▪️ Пераклад: Alten
▪️ Рэдактура перакладу: Гулец
▪️ Тэхнічна-праграмісцкая падтрымка: МТГ "РэЗервацыЯ"

📥 Спампаваць можна тут:
🔹 Google Drive

💙 Падтрымаць на Patreon можна тут:
▪️ МТГ "РэЗервацыЯ"
▪️ Гулец

🦇Гуляйце па-беларуску! ❤️
🔥331
🎮 LEGO INDIANA JONES: THE ORIGINAL ADVENTURES ПА-БЕЛАРУСКУ!🎮

🔹 Што ўключае пераклад?🔹
• Поўны пераклад інтэрфейсу гульні

🔹 Якім чынам рабіўся пераклад?🔹
• Уручную

📥 Спампаваць можна тут:
🔹 Google Drive

📚Гуляйце па-беларуску! ❤️
20❤‍🔥5
❤️БЕЛАРУСІЗАЦЫЯ CROWDIN❤️

🙏Пасля цэлых 6 гадоў (калі не больш) працы, поўны пераклад платформы Crowdin на беларускую мову нарэшце дасягнуў лагічнага фінішу!

🏆Гэта быў сапраўды камандны марафон, у якім прыняла ўдзел мноства валанцёраў. Дзякую ім за такі ўнёсак і тым, хто падтрымліваў!

🥸Асабістая статыстыка: калі я далучыўся да гэтага працэсу, пераклад быў гатовы толькі на 51%. Наступныя 20 дзён (мінімум!) інтэнсіўнай працы былі прысвечаны таму, каб давесці ўсё да канца. І ў нас атрымалася! 💪

📚Асноўная тэрміналогія была ўзята з гласарыя Google, каб захаваць знаёмасць і паслядоўнасць для карыстальнікаў.

🔍Наступны этап распрацоўкі - карэктура!

🌐Хто хоча паўдзельнічаць, можа далучыцца да групы перакладчыкаў Crowdin!

👍Займайцеся лакалізацыяй праграм, гульня, вэб-сайтаў па-беларуску!❤️
29❤‍🔥3
❤️REVOLUTION ПА-БЕЛАРУСКУ!❤️

Для выбітнага аматарскага дапаўнення Portal Revolution з'явіўся беларускі пераклад! 🎮

🔹 Што ўключае пераклад?🔹
• Дыялогі ды інтэрфейс(Каментарыі распрацоўшчыкаў не перакладаў)

🔹 Якім чынам рабіўся пераклад?🔹
• Уручную
• Выкарыстоўваў: verbum.by, bnkorpus.info

📌 Дзе спампаваць?📌
Steam
Google Drive
Nexusmod

✌️ Дзе можна падтрымаць аўтара і сачыць за іншымі праектамі? ✌️
Patreon

❤️Гуляйце па-беларуску!
🔥222