Sky Racket — у Sky Racket сустракаюцца два клясычныя аркадныя жанры: shootʼem up і block breaker. Ня маючы магчымасьці атакаваць, выкарыстоўвайце ракетку, каб адбіваць варожыя кулі, — гэта ваш адзіны выхад! Вяртайце ворагам іх напады й ратуйце галяктыку!
Распрацоўнік — Double Dash Studios (Бразылія).
Figment 2: Creed Valley — гэта прыгодніцкі баявік, дзеяньне якога разгортваецца ўнутры чалавечага розуму. Кашмары сеюць хаос, руйнуючы некалі мірныя землі. Разам з Дасьці, увасабленьнем адвагі Розуму, вам трэба будзе вырашаць галаваломкі й змагацца ў музычных баях!
Распрацоўнік — Bedtime Digital Games (Данія)
❗️Забраць гульні можна да 17 ліпеня.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥10❤4
Forwarded from Anibel.Net — анімэ і манга на беларускай мове
Cube Escape Collection (2020)
У сюрэалістычным сусвеце Rusty Lake адбылося забойства. Вам трэба раскрыць тайну смерці Лоры Вандэрбум і разабрацца не толькі ў яе мінулым, але і сваім. Іржавае возера мае шмат загадак, якія вы будзеце разгадваць, вырашаючы цікавыя галаваломкі. Вазьміце на сябе ролю прыгажуні Лоры Вандэрбум, дэтэктыва Дэйла Вандэрмэера і старога спадара Крумкача.
Cube Escape Collection — гэта анталогія серыі Cube Escape у жанры point and click, якая складаецца з 9 гульняў. У аснове яе ляжаць галаваломкі і заблытаны сюжэт. Аўтары натхняліся серыялам «Twin Peaks», што бачна ў сюрэалістычных устаўках і атмасферы пакояў, нібыта вы знаходзіцеся ва сне герояў.
https://anibel.net/games/Cube-Escape-Collection
Пераклад: #Lahojsk
Рэдактура: #Чмеля
#game

❤14🔥6
Forwarded from Выдавецтва Яндоўка
Hollow Knight
Пракладайце свой уласны шлях у Hollow Knight! Эпічнае прыгодніцкае падарожжа праз велізарнае разбуранае каралеўства насякомых і герояў. Даследуйце звілістыя пячоры, змагайцеся з заражанымі істотамі і сябруйце з дзіўнымі жучкамі — усё ў класічным, намаляваным ад рукі 2D-стылі.
Каманда:
- Данек: пераклад і адаптацыя
- BerlinerBY: шрыфты і рухавік
Дзе спампаваць:
- Nexus
- GitHub
Дзякуй за ўвагу. Прыемнай вам гульні!

❤22🔥8
📰 Скандал у Subnautica. Што раззлавала карэйскага выдаўца Krafton
На мінулым тыдні, гульнявую супольнасьць (асабліва фанатаў Subnautica) узрушыла вестку аб звальненьні са студыі Unknown Worlds Entertainment яе ключавых кіраўнікоў!
Гаворка ідзе аб Чарлі Кліўлэндзе (Сузаснавальнік і адзін з асноўных аўтараў франшызы Subnautica), Максе МакГуайрэ (Сузаснавальнік і тэхнічны дырэктар Subnautica: Below Zero) і Тэдзе Гіле (Дырэктар Unknown Worlds).
Новым кіраўніком студыі прызначаны Стыў Папутсіс (былы прадзюсер Dead Space), які заявіў, што ён «з энтузіязмам падтрымлівае» бачаньне распрацоўшчыкаў другой часткі, уключаючы пляны па выхаду ў раньнім доступе.
Для саміх кіраўнікоў інфармацыя стала нечаканасьцю.
Паводле афіцыйнай заявы выдаўца, былое кіраўніцтва ў асобе Кліўлэнда, МакГуайра й Гіла адмовілася ад выкананьня сваіх абавязкаў.
Krafton лічыць, што менавіта адсутнасьць кіраўніцтва прывяла да блытаніны ў плянах і значным затрымкам у графіцы праекта. У выдавецтве прызналіся, што «глыбока расчараваныя паводзінамі былога кіраўніцтва» і адчуваю сябе здраднікамі, якія не апраўдалі давер фанатаў.
Нагадаем, што Subnautica 2 афіцыйна перанесьлі на 2026 год.

Першапачаткова Subnautica 2 плянавалі выпусьціць у раньні доступ у пачатку 2024 году, але з тых часоў тэрміны значна зрушыліся! Krafton неаднаразова зьвярталася да кіраўніцтва з просьбай аднавіць працу ў якасьці гульнявога дырэктара й тэхнічнага дырэктара адпаведна, але атрымлівала адмову».
«У прыватнасьці, пасьля правалу Moonbreaker [стратэгія Unknown Worlds 2022] Krafton папрасіла Кліўлэнда прысьвяціць сябе Subnautica 2. Але замест удзелу ў фільме.
Krafton лічыць, што менавіта адсутнасьць кіраўніцтва прывяла да блытаніны ў плянах і значным затрымкам у графіцы праекта. У выдавецтве прызналіся, што «глыбока расчараваныя паводзінамі былога кіраўніцтва» і адчуваю сябе здраднікамі, якія не апраўдалі давер фанатаў.
Нагадаем, што Subnautica 2 афіцыйна перанесьлі на 2026 год.
✍10🤔5
📢 У раньні доступ выйшаў грыбны шутэр Mycopunk
У гэтым каапэратыўным шутэры з шырокім прасторам для кастамізацыі вам трэба будзе выходзіць на заданьні ў кампаніі дзівакаватых робатаў з унікальнымі гаджэтамі, каб вызваліць галяктыку ад грыбнога нашэсьця.
Кошт гульні у Steam — $8.49.

YouTube
Mycopunk | Early Access Launch Trailer | Available Now on Steam
Join the New Atlas Hazard Crew, a squad of odd robots with unique gadgets, and rid the galaxy of a deadly fungal menace in Mycopunk, a new sci-fi co-op shooter out now in Steam Early Access.
Play Now: https://store.steampowered.com/app/3247750/Mycopunk/…

🤝7❤5🤔2
📰 Пандэмія цяжарнасьці ахапіла The Sims 4
The Sims 4 нядаўна атрымала сьвежае дапаўненьне «Чароўства прыроды», якое акрамя ўласна любові да прыроды, расьлін, магічных элемэнтаў і падобнага, дадало ў гульню хібы, адна зь якіх апынулася даволі маштабнай!
Памылка закранае ўсіх жыхароў гульнявога сьвету без выключэньня, прымушаючы іх нечакана зацяжарыць! Як высьветлілі гульцы, "быць на часах" могуць ня толькі жанчыны, але мужчыны й нават падлеткі!
Вельмі іранічна выглядае той факт, што адна з "фішак" новага DLC, гэта магчымасьць "зьмяняць натуральны ход рэчаў", і тэхнічная памылка зрабіла гэтую магчымасьць занадта літаральнай!
ЕА ведаюць аб праблеме й працуюць над яе вырашэньнем:

Мы выявілі праблемы, якія ўплываюць на цяжарнасьць сімаў, і працуем над адменай гэтых зьмен, каб вырашыць іх як мага хутчэй.
🤣23⚡1🗿1
📰 Blizzard ня будзе абмяжоўваць гульцоў WoW у магчымасьцях набыцьця нерухомасьці
Blizzard Entertainment падзялілася сьвежай інфармацыяй, аб будучым дадатку Midnight, адным з галоўных новаўвядзеньняў якога стане доўгачаканая сыстэма нерухомасьці!
Дамы гульцоў будуць дзяліцца на раёны, якія належаць фракцыям (Альянс і Арда). Кожны з такіх раёнаў будзе зьмяшчаць у сябе каля 50 тэрыторыяў аднолькавага памеру — менавіта на іх і будуць разьмяшчацца домікі. Распрацоўнікі прадумалі пляноўку раёнаў так, каб кожны мог знайсьці месца сабе пад стаць: адзіночкам ніхто не перашкодзіць пасяліцца на ўскраіне, тады як кампанія сяброў зможа падабраць сабе вуліцу зь некалькімі хатамі побач.
У гульні будзе таксама прадугледжана сыстэма з грамадзкімі й прыватнымі раёнамі — апошнія належаць або ґільдыям, або асобным групам гульцоў, якія абʼядналіся. У прыватных раёнах атрымаецца выбіраць, хто менавіта будзе пражываць на канкрэтнай тэрыторыі.
Асобна распрацоўшчыкі адзначаюць, што гульцоў ніхто ня будзе абмяжоўваць у магчымасьцях валоданьня жыльлём і пераезду ў іншую нерухомасьць (ну калі гаворка не идзе пра прыватныя раёны).
У Blizzard хочуць даць гульцам як мага больш месца для самавыяўленьня, таму ўпрыгожваць атрымаецца нават уласны двор.

👍18🤔4
📰 ММО аўтараў The Elder Scrolls Online скасавалі дзеля Fallout
Інсайдэр і журналіст Джэз Кордэн расказаў, чаму Microsoft скасавала праект Blackbird (вельмі шматабяцальную ММО ад стваральнікаў The Elder Scrolls Online з Zenimax Online Studios).
Паводле яго інфармацыі, на фоне скарачэньняў у Microsoft, гульнявому падразьдзяленьню карпарацыі прыйшлося выбіраць паміж спробай стварыць дарагую гульню, якая патэнцыйна можа канкураваць з больш вядомымі тайтламі (а то й зусім праваліцца) або сфакусавацца на франшызе якая ўжо вядома й ґарантавана прынясе прыбытак.
Microsoft, як чуў Кордэн, зрабіла выбар у карысьць апошняга. Вольныя сродкі й рэсурсы пойдуць на Fallout 5 і разьвіцьцё франшызы Fallout у цэлым. У гэтым напрамку менш рызык.
Гэтак жа Кордэн паведаміў, што па чутках (па яго словах, знайсьці надзейную крыніцу ў Bethesda вельмі складана), доўгачаканая The Elder Scrolls VI ужо абзавялася суцэль працоўным прататыпам і нібыта, для гульні ў дадзены момант ствараюць новы трэйлер!

😢11👍5🤔3
Valve абʼявіла аб пачатку чарговага тэматычнага фэстывалю ў Steam!
На гэты раз ён прысьвечаны гульням, якія так ці інакш зьвязаныя з мэханізмамі, робатамі, канвеерамі й падобным!
У рамках фэсту можна ня толькі набыць цікавыя праекты, але й традыцыйна атрымаць шэраг бясплатных упрыгожваньняў у краме прадметаў!
Вось невялікі сьпіс цікавых гульняў па нашым меркаваньні:
Satisfactory —
Dawn Apart —
FOUNDRY —
shapez 2 —
Plan B: Terraform —
Rail Route —
Big Pharma —
Gas Station Simulator —
Manor Lords —
Фэстываль скончыцца 21 ліпеня, а 20:00 па Менскім часе!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤9👾3🥴1
Forwarded from ГУЛЕЦ / Лакалізацыя відэагульняў
🎉 PORTAL 2 ПА-БЕЛАРУСКУ! 🎉
Пасля50 дзён працы і пару тэстаў, нарэшце даступна беларуская лакалізацыя Portal 2!
🔹 Што ўключае пераклад?🔹
• Адзiночны і сумесны рэжымы
• Усе дыялогі ды інтэрфейс
🔹 Якім чынам рабіўся пераклад?🔹
• Уручную з дапамогай ШІ
• Выкарыстоўваў: verbum.by, bnkorpus.info, Слоўнік лакалізатара
🔻 Дзе спампаваць? 🔻
• NexusMods
• Steam
• Google Drive
👾 Дзе можна падтрымаць аўтара?👾
• Patreon
👀 Тызер беларусізатара 👀
Пасля

❤36🔥7
📢 Шутэр Ready Or Not выйшаў на кансолях і страціў свой станоўчы рэйтынг на PC
Рэалістычны сімулятар спэцпрызна Ready Or Not выйшаў у рэліз на PlayStation 5 і Xbox Series і атрымаў у гонар гэтага новы трэйлер!
Аднак, просты выхад на кансолях, не абышоўся без скандалу! Сьвежы патч для гульні, прымеркаваны да выхаду на кансолях дадаў у гульню тое, што моцна сапсавала настрой ґеймерам — цэнзуру!
Гульцы абураныя дадзенай навінай, адзначаючы, што асноўны сэнс гульні гэта паказаць рэалістычны й жорсткі сьвет, з маргінальнымі праявамі якога, так ці інакш, закліканы змагацца паліцэйскія спэцпадразьдзяленьні!
Самі распрацоўнікі ў адказ на крытыку, заяўляюць, што ня бачаць у гэтым праблемы, бо цэнзуру лёгка прыбяруць моды.
Акрамя цэнзуры, у гульню завезьлі новую зброю, анімацыі, выпраўленьне хібаў, два новыя заданьні, магчымасьць праглядаць асабістую статыстыку, а таксама паляпшэньне штучнага інтэлекту (у прыватнасьці зараз, пры павышэньні ўзроўню складанасьці, праціўніку будуць разумнейшыя).

Ready or Not: Weight of the Badge - Console Release Date Trailer | PS5 Games
Ready or Not is coming July 15th. Pre-order Now: https://store.playstation.com/en-us/concept/10009213
Become an elite SWAT commander and bring order to a city overwhelmed by chaos and corruption.
Lead a team of highly-trained SWAT officers through unpredictable…

🗿9✍4
Sid Meier's Civilization VI Platinum Edition — адзначаная ўзнагародамі франшыза стратэгічных гульняў вяртаецца з новай рэвалюцыйнай часткай.
Civilization® VII ад Сіда Мэера дае вам магчымасьць пабудаваць найвялікшую імпэрыю, якую калі-небудзь ведаў сьвет!
Распрацоўнік — Firaxis Games (ЗША).
❗️Забраць гульню можна да 24 ліпеня.
‼️Гульня недаступна на тэрыторыі Беларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡17❤🔥2💘1
Forwarded from БЕЛАРЭТРА
НІХТО ПРА ГЭТА НЕ ПРАСІЎ, АЛЕ КОЖНЫ ЗАСЛУГОЎВАЎ😱...
Гэта, канечне, не рэтра, але таксама нядрэнна, мяркую😅. Прапаную вашай увазе пераклад мабільнай гульні Поу, з якой знаёмны, напэўна, кожны. З мэтай пашырэння настальгіі і зрабіў гэты пераклад. Заўвагі, просьбы пра абнаўленне і іншае пакідайце пад допісам. Ніжэй інструкцыя па ўсталяванні👇
УСТАЛЁЎКА:
Спампаваць

1. Спампаваць apk-файл
2. Усталяваць праграму
3. Атрымліваць асалоду ад гульні!
Спампаваць
❤🔥29🤯7❤4
Forwarded from ГУЛЕЦ / Лакалізацыя відэагульняў
🏆 ENTROPY ZERO ПА-БЕЛАРУСКУ! 🏆
Выйшаў пераклад для гульні-мода Entropy Zero, каб беларуская суполка магла пагуляць без перашкод! 🎮
🔹 Што ўключае пераклад?🔹
• Усе дыялогі ды інтэрфейс
🔹 Якім чынам рабіўся пераклад?🔹
• Уручную
• Выкарыстоўваў: verbum.by, bnkorpus.info
📌 Дзе спампаваць?📌
• Steam
• Google Drive
✌️ Дзе можна падтрымаць аўтара? ✌️
• Patreon
❤️Гуляйце па-беларуску!✊

❤14❤🔥5
📰 Вэтэран Bethesda заклікаў не чакаць ад The Elder Scrolls VI незвычайных ідэяў
Курт Кульман, былы вядучы дызайнэр The Elder Scrolls V: Skyrim і экспэрт па лору, выказаўся аб бягучым падыходзе распрацоўшчыкаў да серыі. Па меркаваньні Кульмана, аматарам не варта чакаць ад The Elder Scrolls VI чагосьці інавацыйна новага!
Першая прычына — Тод Говард. Ґеймдызайнэр не любіць «дзівацтвы», якія, да прыкладу, меў The Elder Scrolls ІІІ: Morrowind.
З-за гэтага, дарэчы, моцныя зьмены зьведала The Elder Scrolls 4: Oblivion. Майкл Кіркбрайд (былы сцэнарыст Bethesda, з-пад пяра якога й нарадзілася франшыза), плянаваў дзеяньне 4-й часткі ў джунглях, аднак у ходзе распрацоўкі, экзотыку зьвялі да мінімуму, замяніўшы ўсё на зялёныя ўзгоркі (пакінуўшы джунглі толькі як згадку ў лоры).
Другая прычына — Microsoft. Кульман ўпэўнены, што карпарацыя нацэленая на атрыманьне прыбытку й экзатычныя месцы дзеяньня або сумнеўныя сюжэты наўрад ці атрымаюць "зялёнае сьвятло".
У цэлым жа вэтэран студыі не ведае, чаго чакаць ад гульні на 100% і які будзе вынік, хаця ён упэўнены, што цяперашняе бачаньне Bethesda, будзе моцна адрозьнівацца ад таго варыянту, які б ён жадаў бачыць сам.

😢26😐6🥱3👍2😁2
📰 Valve прыбралі шэраг гульняў з паметкай "18+"
Карыстальнікі Steam зьвярнулі ўвагу на зьмену правіл крамы, а менавіта на наступны пункт:
Разам з гэтым была заўважана яшчэ адна зьмена. З крамы зьнікла магчымасьць купіць мноства гульняў для дарослых, у цэнтры ўвагі якіх знаходзіліся інтымныя адносіны са сваякамі, аднак шэраг іншых гульняў з такім жа зьместам застаўся некранутым, што спарадзіла мноства пытаньняў да крытэрыяў ацэнкі.
Частка карыстачоў сеткі раскрытыкавалі Valve з-за падыходу да цэнзураваньня кантэнту, аднак сама кампанія лічыць, што ёсьць адзіны альтэрнатыўны варыянт — захаваць гульні ў краме, але страціць магчымасьць папаўняць гаманец, а такім чынам і штосьці купляць.
Усім распрацоўшчыкам зьнятых з продажу гульняў выдалі кампэнсацыю, якая дазваляе без марнаваньня ўласных сродкаў апублікаваць у Steam наступны праект.

«Забаронены кантэнт, які можа парушаць правілы й стандарты, усталяваныя плацежнымі сыстэмамі Steam і зьвязанымі зь імі сеткамі [банкаўскіх] карт і банкамі, а таксама інтэрнэт-правайдэрамі. У прыватнасьці, некаторыя віды кантэнту толькі для дарослых».
Разам з гэтым была заўважана яшчэ адна зьмена. З крамы зьнікла магчымасьць купіць мноства гульняў для дарослых, у цэнтры ўвагі якіх знаходзіліся інтымныя адносіны са сваякамі, аднак шэраг іншых гульняў з такім жа зьместам застаўся некранутым, што спарадзіла мноства пытаньняў да крытэрыяў ацэнкі.
Частка карыстачоў сеткі раскрытыкавалі Valve з-за падыходу да цэнзураваньня кантэнту, аднак сама кампанія лічыць, што ёсьць адзіны альтэрнатыўны варыянт — захаваць гульні ў краме, але страціць магчымасьць папаўняць гаманец, а такім чынам і штосьці купляць.
Усім распрацоўшчыкам зьнятых з продажу гульняў выдалі кампэнсацыю, якая дазваляе без марнаваньня ўласных сродкаў апублікаваць у Steam наступны праект.
🍓13👍3
📰 Памёр Джуліян ЛеФэй — адзін з "бацькоў" The Elder Scrolls
Сёньня, на 59-м годзе жыцьця памёр Джуліян ЛеФэй, пра гэта паведамілі яго калеґі з OnceLost Games, апошнія гады распрацоўнік змагаўся з анкалягічным захворваньнем, якое перайшло ў тэрмінальную стадыю.
Джуліян Лефэй пачаў карʼеру яшчэ ў 1980-х.
У 1987-м годзе ён стаў галоўным тэхнічным архітэктарам першых частак TES (Arena, Daggerfall і Battlespire), заклаўшы ў іх тыя асновы, якія мы ведаем і дагэтуль (хоць і ня ўсе цяпер такімі зьяўляюцца), а менавіта адкрыты сьвет, складаную сыстэму навыкаў і гнуткую магчымасьць выбару шляху.
Апошнія гады ён працаваў у маладой студыі OnceLost Games, якая зараз працуе над новым фэнтэзі праектам.

І нарэшце яно выйшла! Там жа размешчана падрабязная інструкцыя па ўсталяванні
❤21🔥3