Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 Little Nightmares 3 выйдзе 10 кастрычніка

У Little Nightmares III вам трэба будзе дапамагчы Low і Alone выйсьці зь Ніадкуль. Абʼяднайце намаганьні, каб выжыць у небясьпечным сьвеце, поўным ілюзій і ценяў. Зірніце ў твар сваім дзіцячым страхам разам зь сябрам у сумеснай онлайн-гульні або ў адзіночку са спадарожнікам з ШІ!

За распрацоўку гульні адказвае студыя Supermassive Games, найболей вядомая па хорары Until Dawn і серыі The Dark Pictures.
Рэліз адбудзецца 10 кастрычніка на PlayStation, Xbox, Switch і PC.
❤‍🔥8👍31
📢 Названа дата рэлізу перазапуску Painkiller

Клясычная сэрыя Painkiller вяртаецца! Паваюйце ў пякельні, у гэтым дынамічным каапэратыўным экшэне, выкарыстоўваючы незвычайную зброю супраць бязьлітасных орд дэманаў. Вы, грэшнік, атрымліваеце шанец на адкупленьне ад самога Голаса Творцы!

Рэліз Painkiller адбудзецца 9 кастрычніка на ПК, PlayStation 5 і Xbox Series.
У Steam даступны папярэдні заказ (звычайнае выданьне каштуе $30.99, пашыранае на 7 даляраў больш).
🔥13🤮1
🌎 M13 — Адчуй той самы легендарны вайб! 🕹

Запрашаем Вас на новы беларуски сервер M13!

Тут не будзе даната 💰 — толькі класічнае выжыванне на старой добрай версіі 1.5.2. ⛏️Таксама вас чакаюць цікавыя івенты! 🎁

Больш падрабязна аб сереверы тут.

Афіцыйныя крыніцы:

🌊 Discord
🌊 Telegram

Адкрыццё: 25 чэрвеня, а 18:00 па Мінску 🗓
Версія: 1.5.2 Java 💻

#рэкляма
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥195😍2🤡1
🛍 У Steam пачаўся маштабны Летні распродаж

У Steam стартаваў маштабны летні распродаж са зьніжкамі на велізарнае мноства самых разнастайных гульняў!

Сабралі невялікі сьпіс цікавых праектаў (у сьпіс не ўключалі гульні недаступныя на тэрыторыі Беларусі):

🛑Baldur's Gate 32️⃣0️⃣ $23.99;
🛑ELDEN RING4️⃣0️⃣ $23.99;
🛑Sons Of The Forest6️⃣6️⃣ $4.92;
🛑Ready or Not 5️⃣0️⃣ $14.99;
🛑Lies of P5️⃣0️⃣ $29.99;
🛑The Alters1️⃣0️⃣ $15.74;
🛑The Precinct 2️⃣0️⃣ $11.59;
🛑inZOI1️⃣0️⃣ $22.49;
🛑V Rising5️⃣0️⃣ $8.24;
🛑God of War6️⃣0️⃣ $15.99;
🛑Farming Simulator 251️⃣5️⃣ $31.01 и шмат іншага! Раім наведаць старонку распродажу па гэтай спасылцы!

Таксама варта згадаць, што за набыцьцё гульняў, Вам будуць даваць гульнявые карткі для сэзоннага значка, а за прагляд рэкамендаваньняў, можна атрымаць стыкеры!

Распродаж скончыцца 10 ліпеня!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
11🔥52👍2
📰 Прыбытак кіраўніка EА вырас на мільёны даляраў на фоне зьніжэньня акладу працоўных

У апошні час, гульнявыя карпарацыі актыўна працуюць над зьніжэньнем выдаткаў, што вельмі часта нэґатыўна адбіваецца на зарплаце супрацоўнікаў. Аднак гэта не тычыцца Electronic Arts, якія ўжываюць зусім іншы, сакрэтны мэтад — пакуль аклад простых працоўных плянамерна ўразаецца, кіраўнік арґанізацыі атрымлівае падвышаныя бонусы.

Журналіст Стывен Таціла зьвярнуў увагу, што ґенэральны дырэктар EA Эндру Ўілсан за 12 месяцаў (якія скончыліся 31 сакавіка гэтага году) атрымаў 30,5 мільёна даляраў гатоўкай і выплату акцыямі. Гэта на пяць мільёнаў даляраў больш, чым Ўілсан атрымаў за 2024 фінансавы год.

Пры гэтым зарплата звычайных супрацоўнікаў зьмянілася ў супрацьлеглы бок. Па словах EA, у 2024 годзе сярэдні даход супрацоўнікаў з поўнай занятасьцю склаў 117 тысяч даляраў. Годам раней сярэдні заробак за год складаў 149 тысяч даляраў. Аднак пры падліку ўлічваецца аклад усіх супрацоўнікаў (уключаючы ўпраўленьне), таму сярэднестатыстычны супрацоўнік у 2024 годзе атрымаў менш за 117 тысяч долараў.
😡19🤡65💩21👍1😁1
📰 Switch даражэе (пакуль толькі ў Канадзе)

Nintendo абвясьціла аб падаражэньні сваёй прадукцыі ў Канадзе.

У афіцыйнай заяве гаворыцца, што гэта зьвязана з "рынкавымі ўмовамі", аднак многія карыстальнікі й экспэрты ўпэўненыя, што гэта сьледзтва палітыкі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. Не выключана, што ў хуткім часе падобнае можа адбыцца й у іншых краінах.

Апроч Nintendo Switch, Nintendo Switch OLED і Nintendo Switch Lite, даражэй стане падпіска Nintendo Switch Online і тэматычныя фігуркі amiibo. Прадстаўнікі кампаніі адзначаюць, што зьмяненьне коштаў не закране Switch 2 і лінейкі прадуктаў для новай кансолі.

Нагадаем, што старт продажаў новай Switch пачаўся з 5 чэрвеня. Стандартная камплектацыя каштуе 450 даляраў.
🫡141😱1😢1
🥰Вітаю ў маёй майстэрні перакладаў

👤Я — Гулец (Hulec), блогер і перакладчык-аматар, які з 11 снежня 2024 года стварае лакалізацыі для відэагульняў па-беларуску.

🫡На дадзены момант займаюся лакалізацыяй Portal 2, агучкай HL2 з Родным Гукам.

📚Карыстаюся такімі сайтамі як Verbum.by, Starnik.by і BNKorpus.info.

🤖Падчас працы час ад часу выкарыстоўваю ШІ для паскарэння перакладу.

Мае праекты:

Half-Life 2: Deathmatch (NAR, TAR, LAC)
- Nexusmod
- Steam
- Google drive

Half-Life 2
- Nexusmod
- Steam
- Google drive
- Anibel

Portal (NAR, TAR, LAC)

- Nexusmod
- Steam
- Google drive
- Anibel

Black Mesa
- Nexusmod
- Steam
- Google drive

Garry’s Mod
- Nexusmod
- Steam
- Google drive

R.E.P.O.
- Nexusmod
- Steam
- Google drive
- Anibel

Supermarket Simulator
- Nexusmod
- Steam
- Google drive
- Anibel

Metal Slug

- Nexusmod
- Steam
- Google drive

✉️Пытанні па перакладу:
Пішыце ў суполку тг-канала

❤️Падтрымаць і сачыць за іншымі праектамі можна тут:
Patreon

📺Мае сацсеткі:
Tiktok
Youtube
Twitch
22❤‍🔥3👍1👎1
📢 EA вырашыла спыніць падтрымку Anthem

BioWare і ЕА абвясьцілі, што 12 студзеня 2026 году будзе спынена падтрымка онлайн-шутэра Anthem!
Продаж прэміюм-валюты ўжо спынены, а 15 жніўня 2025 году гульня пакіне EA Play.

Ваша адданасьць, запал і падтрымка на працягу ўсіх гэтых гадоў вельмі важныя для нас, і мы хочам падзякаваць вам за гэта.


Рэліз Anthem адбыўся ў 2019 годзе, праект стаў, напэўна, самай горшай гульнёй BioWare! Шутэр зьявіўся на сьвет ня маючы хоць якой-небудзь сувязной ідэі пад сабой, сабраўшы мноства нэґатыўных водгукаў як ад СМІ, так і ад ґеймераў.
134👍3
📢 На фоне новай хвалі скарачэньняў Microsoft скасавала новыя гульні ад стваральнікаў Sea of ​​Thieves і The Elder Scrolls Online

Падчас чарговых маштабных скарачэньняў Microsoft скасавала неанансаваны праект ад Zenimax Online Studios (стваральнікі The Elder Scrolls Online). Па інфармацыі журналіста Джэйсана Шрайера, гэта была навукова-фантастычная онлайн гульня Blackbird, для якой Zenimax нават распрацавалі новы гульнявы ​​рухавік!

Па словах Шраера, гульня была вельмі пэрспэктыўнай, а кіраўніцтва Xbox адзначыла гульню захопленымі водгукамі.

Больш за тое, падчас дэманстрацыі праекта ў сакавіку 2025 году Філ Спэнсэр, кіраўнік гульнявога падразьдзяленьня Microsoft, быў настолькі захоплены ґеймплэем, што Мэту Буці прыйшлося адабраць у яго кантролер, каб працягнуць нараду!

Таксама журналісты ўпэўненыя, што былі скасаваныя Everwild (ад стваральнікаў Sea of ​​Thieves) і Perfect Dark (Crystal Dynamics).
У дадзеных студыях, а таксама ў студыях Undead Labs (распрацоўшчыкі State of Decay 3), King (Candy Crush) прайшлі масавыя звальненьні.

Студыя Turn 10 (стваральнікі Forza Motorsport) увогуле была зачынена!

Акрамя радавых супрацоўнікаў, свайго месца ў ZeniMax пазбавіўся прэзыдэнт студыі Мэт Файрор.

Выданьне Windows Central упэўнена, што новыя скарачэньні зьвязаныя з палітыкай кампаніі, якая паводзіць сябе як "інвэстыцыйны банк" — Кампанія агрэсіўна займае пазыцыі ў новай папулярнай галіне тэхналёгіяў (да прыкладу цяпер гэта ШІ), выціскае зь іх максымум, а калі цікавасьць падае, сыходзіць з рынку (як гэта было з воблачным ґеймінгам).

Калегі па індустрыі масава раскрытыкавалі палітыку карпарацыі, назваўшы ўсё, што адбываецца, «каласальным марнаваньнем талентаў», адзначаючы, што дадзеная палітыка асуджаная на правал.
😢13🤡3🤯21👍1🆒1😡1
🖥 У супольнасьці беларускіх стрымераў папаўненьне!

Прадстаўляем Вам новы канал Eri Kurayami, на якім зусім нядаўна пачалі праходзіць Life is Strange з беларускім перакладам!

Раім падпісацца!

#рэкляма
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
25👍5❤‍🔥2🌚1
🗣 Чуткі: PlayStation 6 могуць анансаваць у 2028 годзе

Інсайдэр Detective Seeds (які раней правільна назваў дату выхаду рэмайстра The Elder Scrolls 4: Oblivion), падзяліўся інфармацыяй (са спасылкай на знаёмага інжынэра Sony), паводле якой, наступнае пакаленьне PlayStation анансуюць у 2028 годзе, а продажы пачнуцца ўвосень, або ў пачатку 2029-га.

У тэорыі, кансоль можа зьявіцца на сьвет і раней, аднак менавіта 2029-ы зьяўляецца мэтавым для інжынэрнай каманды.

У камэнтарах шматлікія ґеймеры скептычна паставіліся да дадзенай інфармацыі, асьцерагаючыся, што да канца паказанага пэрыяду, PlayStation 5, якая існуе цяпер, будзе цалкам састарэлай, аднак інсайдэр запэўнівае, што Sony улічвае ўсё, і у іх ёсьць варыянты па падтрымцы жыцьцёвага цыклу PS5 Pro.
🤔15🥱821
📢 IGN апублікавалі новыя ґеймплейныя кадры Mafia: The Old Country

У сьвежым роліку будучай мафіёзнай гульні, нам прадэманстравалі ўзяцьце квэста, выбар зброі, язду на клясычным аўтамабілі, а таксама стэлс-элемэнты.

Mafia: The Old Country выходзіць 8 жніўня.
Нагадаем, што дзеяньні разгарнуцца на Сыцыліі 1900-га году. Сюжэт будзе прысьвечаны фармаваньню леґендарнай Коза ностра.

Сыстэмныя патрабаваньні:

🔸Мінімальныя:
▫️Працэсар: AMD Ryzen 7 2700X / Intel Core i7-9700K
▫️Апэратыўная памяць: 16 ГБ
▫️Відэакарта: AMD Radeon RX 5700 XT / NVIDIA RTX 2070

🔸Рэкамэндаваныя:
▫️Працэсар: AMD Ryzen 7 5800X / Intel Core i7-12700K
▫️Апэратыўная памяць: 32 ГБ
▫️Відэакарта: AMD Radeon RX 6950 XT / NVIDIA RTX 3080 Ti

Што думаеце пра новую Mafia?
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
8🔥1
🗣 СМІ: Red Dead Redemption 3 ужо ёсьць у плянах Rockstar

Гульнявы ​​партал Tech4Gamers, са спасылкай на супрацоўніка Rockstar, паведаміў, што кампанія ўжо актыўна будуе пляны на новую частку Red Dead Redemption.

Крыніца ўдакладняе, што ў дадзены момант, кампанія цалкам сканцэнтравана на GTA 6, аднак вольныя супрацоўнікі, нібыта, ужо працуюць над канцэптамі новай гульні.

Нагадаем, што першая частка Red Dead Redemption выйшла ў 2010 годзе на PS3 і Xbox 360. Red Dead Redemption 2 зьявілася на сьвет у 2018 годзе на PS4 і Xbox One.
Абедзьве гульні, на дадзены момант, даступныя на PC.
❤‍🔥202👍1🤯1🤮1
📢 Рэліз Subnautica 2 перанесьлі на 2026-ы

Krafton і студыя Unknown Worlds афіцыйна абвясьцілі аб пераносе рэлізу Subnautica 2 на 2026 год!
Распрацоўнікі прынялі такое рашэньне пасьля серыі зачыненых тэстаў, дзе атрымалі каштоўныя водгукі ад супольнасьці.

Каманда вырашыла вылучыць дадатковы час на дапрацоўку праекта, каб улічыць усе заўвагі й прапановы тэсьціроўшчыкаў.

Гульцы высока ацанілі атмасфэру гульні й дызайн істот, аднак ёсьць нейкія элемэнты, якія маюць патрэбу ў дапрацоўцы. Таксама распрацоўнікі абяцаюць, што не плянуюць мяняць курс распрацоўкі гульні й па-ранейшаму абяцаюць мноства кантэнту на рэлізе.
👍8🆒32🥴1
🎮 Cyberpunk 2077 стаў даступны ў каталёгу PlayStation Plus

Sony прадставіла ліпеньскае абнаўленьне для PlayStation Plus (тарыфы Extra і Premium), апроч іншага, галоўнай навінай стаў Cyberpunk 2077 (PS4, PS5), які зяўляецца падарункам кампаніі на пятнаццаці годзьдзе сыстэмы PS Plus!

Сьпіс астатніх гульняў:

🛑Banishers: Ghosts of New Eden (PS5) — з 15 ліпеня;
🛑Bluey: The Videogame (PS4, PS5) — з 15 ліпеня;
🛑Planet Zoo (PS5) — з 15 ліпеня;
🛑Risk of Rain 2 (PS4, PS5) — з 15 ліпеня;
🛑Tropico 6 (PS4, PS5) — з 15 ліпеня;
🛑New World: Aeternum (PS5) — з 15 ліпеня;
🛑Abiotic Factor (PS5) — з 22 ліпеня.

Таксама нагадаем, што ўсе падпісанты, да 4 жніўня могуць бясплатна забраць на свае акаўнты Diablo IV; The King of Fighters XV і Jusant!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍72
🗣 Чуткі: Bethesda робіць мноства праектаў у сусьвеце Fallout

Журналіст вядомага гульнявога выданьня VGC Джордан Мідлер, падчас прысьвечанага Xbox пдкаста расказаў аб патэнцыйных плянах Bethesda.

Паводле яго зьвестак, кампанія актыўна працуе над праектамі ў сусьвеце Fallout і адзін з такіх праектаў, ня што іншае як перавыданьне адной з гульняў серыі. Нажаль, ніякай канкрэтыкай журналіст не падзяліўся.

Журналіст заявіў, што многія фанаты марылі б убачыць абноўленую вэрсію Fallout: New Vegas (і гэта станоўча магло б адбіцца на папулярнасьці й бяз таго папулярнага сэрыяла па сусьвеце, у якім героі гэтак жа наведвалі гульнявы ​​Вегас), але Мідлер упэўнены, што гэта будзе абнаўленьне ў духу Oblivion і гаворка ідзе менавіта аб Fallout 3.

Акрамя VGC, аб існаваньні перавыданьня раней казалі й іншыя інсайдэры.
У цэлым жа Bethesda лічыць Fallout сваім "вялікім праектам", таму будучыня кампаніі відавочна не абыйдзецца бяз постапокаліптычнага сусьвету, але верагодна, гэта ўсё выйдзе не раней чым пасля The Elder Scrolls VI.
❤‍🔥12🤝1
📢 Да Genshin Impact выпусьцілі вялікі лорны тызер «Божыя межы»

«На радзе багоў у сьмяротных няма права голасу. Так ужо заведзена, што лёсы сьвету вызначаюць не людзі. Мы ведаем, што такі парадак гэтага сьвету. Але ці апанаваныя багі пагардай? Ці ў нейкі момант імі пачала рухаць не нянавісьць, а страх?»

Тызер вельмі станоўча ўспрыняты фанатамі, бо прыўносіць велізарную колькасьць лорных элемэнтаў, а таксама дэманструе ўпадабаных герояў!

У чэрвені Genshin Impact атрымала буйное абнаўленьне 5.7 "Прастора й час для цябе" з новымі героямі, працягам сюжэту й іншым кантэнтам.

Таксама, варта згадаць, што датамайнеры знайшлі ў файлах гульні нарыхтоўкі для рэжыму пясочніцы.
Праект з працоўнай назовам «Miliastra Sandbox» яшчэ не анансаваны й, мабыць, знаходзіцца ў закрытым тэсьце. Тым ня менш, ён убудаваны ў асноўны кліент і займае каля 80 ГБ. Рэжым мае ўласны інтэрфейс і мэню з Паймон. Праект падзелены на дзьве часткі: рэдактар ​​узроўняў Thousand Stars Sandbox і проба ґеймплэя ўзроўняў Thousand Stars Domain.

У хабе «Skydom Paradise» гульцы могуць рабіць прыватныя пакоі на 12 чалавек ці зьбірацца ў публічных — на 20. Тут яны шукаюць атрады для праходжаньня ўзроўню.
У каапэратыўным рэжыме адначасова могуць удзельнічаць да 8 гульцоў.
🫡6👍4💩42🔥1
🆓 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Sky Racket і Figment 2: Creed Valley

Sky Racket у Sky Racket сустракаюцца два клясычныя аркадныя жанры: shootʼem up і block breaker. Ня маючы магчымасьці атакаваць, выкарыстоўвайце ракетку, каб адбіваць варожыя кулі, — гэта ваш адзіны выхад! Вяртайце ворагам іх напады й ратуйце галяктыку!

Распрацоўнік — Double Dash Studios (Бразылія).

Figment 2: Creed Valleyгэта прыгодніцкі баявік, дзеяньне якога разгортваецца ўнутры чалавечага розуму. Кашмары сеюць хаос, руйнуючы некалі мірныя землі. Разам з Дасьці, увасабленьнем адвагі Розуму, вам трэба будзе вырашаць галаваломкі й змагацца ў музычных баях!

Распрацоўнік
Bedtime Digital Games (Данія)

❗️Забраць гульні можна да 17 ліпеня.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥104
Cube Escape Collection (2020)

У сюрэалістычным сусвеце Rusty Lake адбылося забойства. Вам трэба раскрыць тайну смерці Лоры Вандэрбум і разабрацца не толькі ў яе мінулым, але і сваім. Іржавае возера мае шмат загадак, якія вы будзеце разгадваць, вырашаючы цікавыя галаваломкі. Вазьміце на сябе ролю прыгажуні Лоры Вандэрбум, дэтэктыва Дэйла Вандэрмэера і старога спадара Крумкача.


Cube Escape Collection — гэта анталогія серыі Cube Escape у жанры point and click, якая складаецца з 9 гульняў. У аснове яе ляжаць галаваломкі і заблытаны сюжэт. Аўтары натхняліся серыялам «Twin Peaks», што бачна ў сюрэалістычных устаўках і атмасферы пакояў, нібыта вы знаходзіцеся ва сне герояў.

https://anibel.net/games/Cube-Escape-Collection

Пераклад: #Lahojsk
Рэдактура: #Чмеля

#game
14🔥6
Hollow Knight

Пракладайце свой уласны шлях у Hollow Knight! Эпічнае прыгодніцкае падарожжа праз велізарнае разбуранае каралеўства насякомых і герояў. Даследуйце звілістыя пячоры, змагайцеся з заражанымі істотамі і сябруйце з дзіўнымі жучкамі — усё ў класічным, намаляваным ад рукі 2D-стылі.

Каманда:
- Данек: пераклад і адаптацыя
- BerlinerBY: шрыфты і рухавік

Дзе спампаваць:
- Nexus
- GitHub

Дзякуй за ўвагу. Прыемнай вам гульні!
22🔥8