Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
🆓 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Dead Island 2 і Happy Game

Dead Island 2вуліцы Лос-Анджэлеса захоплівае сьмяротны вірус, які ператварае гараджан у зомбі. Укус, заражэньне й больш чым проста імунітэт: даведайцеся праўду аб эпідэміі й высьветліце, кім — ці чым — вы сталі!
Распрацоўнік — Dambuster Studios (Вялікабрытанія).

Happy Gameмаленькі хлопчык засынае й пападае ў жудасны кашмар. Ці зможаце вы разьвесяліць яго?
Распрацоўнік — Amanita Design (Чэхія).

❗️Забраць гульні можна да 22 траўня.
‼️Dead Island 2 Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1842❤‍🔥2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 У House Flipper 2 зьявіўся каапэратыў

Распрацоўнікі з Frozen District абвясьціла аб выхадзе абнаўленьня "Co-op" да сімулятара рамонту House Flipper 2. Яно дадае ў гульню каапэратыўны рэжым для чатырох гульцоў!

Дадатак цалкам бясплатны!

Дарэчы, зараз у гульні праходзяць бясплатныя выходныя! З 15 па 19 траўня Вы разам з сябрамі можаце ацаніць усе хароствы гульні!

Сама House Flipper 2 атрымала зьніжку ў 35% ($12.99).
🔥112👍2😱1🍓1
Так, мы ўзяліся за апрацоўку ТСБЛМ 2022«Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы» (2022) пад рэд. І. Л. Капылова. Слоўнік гэты значна адрозніваецца ад ужо апублікаванага на Verbum.By ТСБЛМ 1996 пад рэдакцыяй Судніка і Крыўко і да выхаду новага шматтомнага «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (НТСБМ) у дачыненні да літаратурнай нормы застаецца асноўным слоўнікам падобнага тыпу.

Для апрацоўкі ТСБЛМ 2022 мы выкарыстоўваем адзін сэрвіс, што значна паскарае працу і павышае выніковую якасць (параўнуйце: 20 старонак за 2 дні апрацоўкі ўручную і 75+ старонак за дзень з дапамогай сэрвісу!). На цяперашні час мы апрацавалі літары А-В — гэта недзе 20% ад усяго слоўніка. Аднак паслугі гэтага сэрвісу, на жаль, не бясплатныя: каб давесці апрацоўку слоўніка да канца, неабходна аплачваць паслугі сэрвісу яшчэ некалькі (2—3) месяцаў.

Таму для працягу працы нам сапраўды патрабуецца ваша фінансавая падтрымка, якую вы можаце аказаць нам праз Patreon або Boosty.
👍29
🆓 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Deliver At All Costs, Gigapocalypse, Sifu.

Deliver At All Costsзахапляльны экшэн, дзе разбурэньні, абсурд і інтрыга зьліваюцца разам! Далучайцеся да Winston Green, які дастаўляе вельмі нестандартныя грузы, пакідаючы пасьля сябе хаос і разбурэньні!
Распрацоўнік — Studio Far Out Games (Швэцыя).

Gigapocalypseстаньце наладжвальным гіганцкім монстрам з разнастайнымі навыкамі ў Gigapocalypse, натхнёнай клясычнымі фільмамі, такімі як “Гадзіла” і “Кінг-Конг”, а таксама клясычнай гульнёй “Rampage”.
Распрацоўнік — Goody Gameworks (ЗША).

Sifuрэалістычны баявік ад трэцяй асобы з напружанымі баямі ў стылі кунг-фу й кінэматаґрафічнымі бойкамі аб самотным воіне, які шукае адплаты.
Распрацоўнік — Sloclap (Францыя).

❗️Забраць гульні можна да 29 траўня.
‼️Deliver At All Costs недаступна на тэрыторыі Беларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
18🔥5
🛍 У Steam стартаваў новы фэст «Вампіры супраць зомбі»

Valve абʼявіла аб старце новага фэстывалю Steam. Ён атрымала назоў "Вампіры супраць зомбі"! Як зразумела з назова, зьніжкі атрымалі гульні, якія зьвязаны з рознымі звышнатуральнымі істотамі (у першую чаргу, вядома, зомбі й вампіры).

Сабралі невялікі сьпіс цікавых прапановаў:

🛑The Last of Us Part I — $24.99 (-50%);
🛑DayZ — $29.99 (-50%);
🛑Vampire Survivors — $2.79 (-20%);
🛑Vampyr — $6.99 (-80$)$
🛑The Walking Dead – Ultimate Steam Bundle — $22.63 (-60%);
🛑Infection Free Zone — $9.99 (-20%);
🛑9 Kings — $5.19 (-35%);
🛑World War Z — $7.42 (-67%);
🛑Vampire: The Masquerade – Swansong — $7.99 (-80%) і іншыя гульні.

Фэстываль працягнецца да 2 чэрвеня й завершыцца ў 20:00 па менскім часе.

Варта ўзгадаць, што пад час фэсту, у краме ўзнагарод Steam, бясплатна можна забраць тэматычныя прадметы!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍13🔥7
Forwarded from БЕЛАРЭТРА
Вашай увазе прапануецца пераклад Super Mario Bros. на беларускую мову!
СПАМПАВАЦЬ
38🔥8😁6
📢 Whisper Mountain Outbreak атрымала дату выхаду ў раньні доступ

На двары 1998 год. Шахцёры, якія працуюць на гары Бісік, выпадкова наторкаюцца на старажытныя разваліны й абуджаюць дрымотнае ў іх старажытнае зло.
Горад ахутвае загадкавы туман, зь якога прыходзяць монстры, а людзі пачынаюць чуць шэпт з пустаты. Вы й вашыя сябры ў пастцы.


Гульня выйдзе ў раньні доступ 11 жніўня!
На старонцы ў Steam, даступная азнаямленчая вэрсія.
🔥9👍1
Вітаю спадарства! Амаль кожны дзень колькасьць беларускамоўных праектаў павялічваецца (што ня можа не цешыць). Сёньня хацеў бы парэкамэндаваць вам некаторыя зь іх (спадзяюся знойдзеце нешта цікавае для сябе!):

💌 Палявая пошта — Беларусь на старых паштоўках. Фотапараўнаньні "было-стала", этнаграфія, гісторыя, мастацтва і архітэктура.

🎤 Мой родны гук — прафесійная агучка фільмаў на беларускай мове. Агучку можна заказаць 😉

🏡 «Лукашынскі дзённік» — жыццё ў вёсцы вачыма былога гараджаніна. Чуткі і плёткі, цікавыя гісторыі, а таксама шмат фота і відэа.

😊 БелМемМаш — суполка з гумарам спрэчнай якасці. Штодзённыя мемы, іронія і неідэяльная беларуская мова.

🎮 WeAreMova — летапіс беларускага геймдэву і беларусізацый відэагульняў.
———
#пашыраймасваё
17👍41
🎉DRAGON AGE II ПА-БЕЛАРУСКУ🎉
Цяпер і вы можаце прайсці шлях Хоўка ў цалкам беларускай версіі — з усімі драмамі, бітвамі і цяжкімі выбарамі.

ШТО ТРЭБА ВЕДАЦЬ:

🔹 Пераклад зроблены ўручную — аснова ўзятая з рускай версіі, але:
▪️ Шмат што перапісана нанова;
▪️ Актыўна выкарыстоўваліся Белазар (slounik.org) і Скарнік (skarnik.by)!

🔹 Версія: 0.1
Гэта першы публічны рэліз(альфа версіі).
Магчымыя дробныя хібы, апіскі або недакладнасці. Калі заўважыце — пішыце аўтарцы беларусізатара 💪

🔹 Дзе спампаваць?
✔️ Steam
✔️ NexusMods
✔️ Google Drive

👍Гуляйце па-беларуску❤️
❤‍🔥336👍2
📰 Інсайдэр мяркуе паўторны анонс The Elder Scrolls VI

Вядомы інсайдэр Джэз Кордэн, расказаў аб сваіх здагадках, датычна прэзентацыі Xbox Games Showcase (8 чэрвеня, а 20:00 па менскім часе).

На думку інсайдэра, новае шоў Xbox пройдзе інакш, чым у мінулы раз. Так, разьлічваецца, што магчымыя навінкі будуць анансаваць у тым ліку са згадваньнем вэрсіяў для PlayStation 5 і Nintendo Switch 2 (з асобнай агаворкай, аб выхадзе праекта ў Game Pass).

Таксама Кордэн выказаў свае здагадкі аб праектах, якія пакажуць публіцы:

▫️The Outer Worlds 2 (верагодна ґеймерам назавуць дату рэлізу й расчыняць новыя падрабязнасьці);
▫️Everwild (Кордэн разьлічвае на паўнавартасны анонс загадкавай гульні ад стваральнікаў Sea of ​​Thieves);
▫️Contraband (Мяркуецца, што сімулятар рабаваньняў за аўтарствам Avalanche нарэшце атрымае хоць нейкія дэталі);
▫️State of Decay 3 (Крыніцы паведамляюць, што рэліз баявіка плянуюць у 2026 годзе, верагодна яго таксама пакажуць на шоў).

Аднак адным з галоўных сюрпрызаў шоў патэнцыйна стане The Elder Scrolls VI.
Кордэн упэўнены, што паўторны анонс на фоне папулярнасьці рэмайстра The Elder Scrolls 4: Oblivion можа быць мэтазгодным.

Інсайдэр сумняваецца, што ў гэтым годзе на Xbox Games Showcase зьявіцца новая частка Halo. Затое інсайдэр лічыць, што высокі шанец убачыць новыя Perfect Dark (2025) і Fable (2026), а таксама Gears of War: E-Day і шутэр Clockwork Revolution у духу BioShock.
👍11🔥6🌚1
📢 Konami назвала дату рэлізу Silent Hill f

Родны горад Хінака накрыты туманам, у гэтым тумане ёй даводзіцца змагацца з жудаснымі монстрамі й вырашаць злавесныя загадкі. Адкрыйце для сябе тую трывожную прыгажосьць, што схавана ў жаху.

Па інфармацыі з PlayStation Blog, Silent Hill f адрозьніваецца ад папярэдніх частак серыі ўзмацненьнем мэханікі блізкага бою й большай дынамічнасьцю ґеймплэя. Гульня спалучае элемэнты псыхалягічнага трылера з актыўнымі баявымі дзеяньнямі.

Дата выхаду заплянавана на 25 верасьня 2025 году.
🔥11👍54🤮1
⚡️ Анансавана Call of Duty: Black Ops 7

Activision, разам з Xbox, анансавалі Call of Duty: Black Ops 7 у футурыстычным сэтынгу!

Гульня будзе зьяўляцца працягам падзеяў Call of Duty: Black Ops 2 і Call of Duty: Black Ops 6 — дзеяньні будуць адбывацца ў 2035 годзе, дзе Дэвіду Мэйсану й яго камандзе трэба будзе даць адпор ворагу, што выкарыстоўвае страх як зброю!

Рэліз заплянаваны на гэтае лета!
👍9🗿4🌚21😨1
🆓 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Ogu and the Secret Forest

Ogu and the Secret Forest вывучайце гэты цудоўны сьвет з малянём Огу! "Огу й Таямнічы Лес" гэта 2D гульня-прыгода з намаляванымі ўручную пэрсанажамі й рознымі відамі галаваломак. Пасябравацьуй з пэрсанажамі й адолей незвычайныя істоты каб разгадаць таямніцу чароўнага сьвету.

Распрацоўнік — Moonlab Studio (Паўднёвая Карэя).

❗️Забраць гульню можна да 12 чэрвеня.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
11
📢 Студыя Aspyr анансавала Dungeons & Dragons Neverwinter Nights 2: Enhanced Edition

Студыя Aspyr анансавала Dungeons & Dragons Neverwinter Nights 2: Enhanced Edition — абноўленую вэрсію знакамітай RPG!

У перавыданьні распрацоўшчыкі павысілі якасьць тэкстур, унесьлі ґеймплейныя паляпшэньні й шэраг дадатковых зьмяненьняў. Таксама гульня атрымала падтрымку кантролераў.
У гульню гэтак жа ўключаць усё афіцыйныя DLC (Mask of the Betrayer, Storm of Zehir і Mysteries of Westgate).

Рэліз гульні адбудзецца 15 ліпеня.
Кошт Neverwinter Nights 2: Enhanced Edition — $14.49.
❤‍🔥14
🎉 БЕЛАРУСІЗАТАР ДЛЯ SUPERMARKET SIMULATOR! 🛒

💥Цяпер можна акунуцца ў крамную мітусню Supermarket Simulator цалкам па-беларуску! 💥

🔹 Што важна ведаць:

1) Пераклад зроблены цалкам уручную.
2) Гэта альфа-версія, бо сама гульня яшчэ не ў рэлізе. Па меры абнаўленняў будзе выходзіць і абноўлены пераклад.

📥 Спампаваць:
NexusMods
Steam
Google Drive

💡 Падтрымаць мяне(і сачыць за іншымі праектамі) можна тут:
👉 Patreon

💪Гуляйце па-беларуску! 🎮

Тызер- https://www.youtube.com/watch?v=Dm2Lk3Vp0i0
22🔥4❤‍🔥1