Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 Анансаваны рэмайстар культавага шутэра Gears of War

Xbox і The Coalition анансавалі рэмайстар Gears of War, з падзагалоўкам Reloaded!

Вярніцеся да вытокаў і атрымаеце зусім новыя ўражаньні ад адной з самых вядомых гульнявых франшызаў. Дазвол 4K, падтрымка да 120 кадраў у сэкунду, унікальны шматкарыстальніцкі рэжым з крос-прагрэсіяй на ўсіх плятформах… Проста выдатны спосаб пазнаёміцца з гульнёй, зь якой усё пачыналася.


Gears of War: Reloaded выйдзе 26 жніўня на Xbox Series (Game Pass), PlayStation 5 і PC.
Кошт гульні — $40.
👍15🔥4🤮3🥱1🌚1🍓1🤝1
Forwarded from WeAreMova
І зноў пра The Elder Scrolls IV: Oblivion Remastered

Калі я пісаў, што робяць дзве версіі, то іх было дзве. Аднак «Трасянкус» і Alten231 аб'ядналіся дзеля адной больш якаснай.

Пераклад Oblivion Remastered на беларускую мову. Зроблен з дапамогай ШІ Gemini. У перакладзе ёсць памылкі ў назвах, сустракаюцца ангельскія словы і арфаграфічныя памылкі.

Гісторыя змяненняў:
0.1 Рэліз першай версіі пераклада
0.2 Абнаўленне інтэрфейсу
0.2.5 Абнаўленне кніг. Цяпер у іх ёсць малюнкі

👾Таблiца «Лягульнёвае»👾
25❤‍🔥6
📢 Афіцыйна анансавана Europa Universalis V

Выкарыстоўвайце вайну, гандаль ці дыпляматыю, каб ажыцьцявіць свае самыя сьмелыя амбіцыі й дамінаваць на працягу пяці стагодзьдзяў гісторыі ў найноўшай вэрсіі Europa Universalis — флагманскай гістарычнай гульні Paradox Interactive ў жанры ґлябальнай стратэгіі.

Дата рэлізу пакуль неназываецца.
👍175🔥1
📰 Rockstar падрабязна расказалі аб будучых пэрсанажах Grand Theft Auto VI

На мінулым тыдні, Rockstar выпусьціла другі трэйлер Grand Theft Auto VI, адначасова з гэтым абнавіўшы свой сайт, на якім зьявілася шмат сьвежай інфармацыі й матэрыялаў па будучаму баявіку.

Сабраў для Вас усю цікавую інфармацыю й скрыншоты аб асноўных пэрсанажах и рэгіёнах Вайс-Сіці!

Чытаць тут.
🔥204🥱2👍1
Forwarded from UNIJA
🌊 🔤🔤🔤🔤. Кіно. Па-беларуску. 🌊

Сёння выйшла ў свет лічбавая версія фільма ў добрай якасці, а значыць надыйшоў час паглядзець тое, над чым мы працавалі апошні год па-беларуску.
У хуткім часе фільм з'явіцца на ўсіх пляцоўках для беларускага кантэнта, напрыклад тут.

Для гульцоў UNIJA сёння а 19:00 ладзім сумесны прагляд, падрабязнасці для гульцоў сервера ў нашым 📱Discord.


Дзякуй усім хто падтрымліваў праект як фінансава так і інфармацыйна, прыемнага прагляду!❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥255
🦅 Вікінгі і вікінгесы, настаў ваш дзень! Лакалізацыя Вальхэйма нарэшце завершаная!

І мы радыя прэзентаваць яе шырокай публіцы. Як звычайна, калі маюцца нейкія пытанні, прапановы, ці вы знайшлі памылку, запрашаем у наш Discord.

🛡️ Спасылкі на спампаванне:
Nexus
Thunderstore
Mega

Кіраўніцтва ў Steam

📚 Дапамога з перакладам
Далучэнне да каманды

❤️ Падзякаваць нам
Patreon
Boosty

📣 Нашыя сацсеткі
Twitter (X)
Telegram
Discord
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
27🔥8🍾2
📢 Адбыўся паўнавартасны рэліз DOOM: The Dark Ages

DOOM: The Dark Ages — відовішчнае паданьне пра Ката Року й яго лютасьць, якое раскрывае перадгісторыю DOOM (2016) і DOOM Eternal. Гульцы зноў надзенуць браню Ката Року й пральюць кроў дэманаў у сярэднявечнай вайне зь пеклам.

Кошт звычайнага выданьня гульні — $69,99.
Праект таксама даступны на PlayStation 5, Xbox Series X/S, GeForce Now.

❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
👍163❤‍🔥2
🆓 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Dead Island 2 і Happy Game

Dead Island 2вуліцы Лос-Анджэлеса захоплівае сьмяротны вірус, які ператварае гараджан у зомбі. Укус, заражэньне й больш чым проста імунітэт: даведайцеся праўду аб эпідэміі й высьветліце, кім — ці чым — вы сталі!
Распрацоўнік — Dambuster Studios (Вялікабрытанія).

Happy Gameмаленькі хлопчык засынае й пападае ў жудасны кашмар. Ці зможаце вы разьвесяліць яго?
Распрацоўнік — Amanita Design (Чэхія).

❗️Забраць гульні можна да 22 траўня.
‼️Dead Island 2 Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1842❤‍🔥2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 У House Flipper 2 зьявіўся каапэратыў

Распрацоўнікі з Frozen District абвясьціла аб выхадзе абнаўленьня "Co-op" да сімулятара рамонту House Flipper 2. Яно дадае ў гульню каапэратыўны рэжым для чатырох гульцоў!

Дадатак цалкам бясплатны!

Дарэчы, зараз у гульні праходзяць бясплатныя выходныя! З 15 па 19 траўня Вы разам з сябрамі можаце ацаніць усе хароствы гульні!

Сама House Flipper 2 атрымала зьніжку ў 35% ($12.99).
🔥112👍2😱1🍓1
Так, мы ўзяліся за апрацоўку ТСБЛМ 2022«Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы» (2022) пад рэд. І. Л. Капылова. Слоўнік гэты значна адрозніваецца ад ужо апублікаванага на Verbum.By ТСБЛМ 1996 пад рэдакцыяй Судніка і Крыўко і да выхаду новага шматтомнага «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (НТСБМ) у дачыненні да літаратурнай нормы застаецца асноўным слоўнікам падобнага тыпу.

Для апрацоўкі ТСБЛМ 2022 мы выкарыстоўваем адзін сэрвіс, што значна паскарае працу і павышае выніковую якасць (параўнуйце: 20 старонак за 2 дні апрацоўкі ўручную і 75+ старонак за дзень з дапамогай сэрвісу!). На цяперашні час мы апрацавалі літары А-В — гэта недзе 20% ад усяго слоўніка. Аднак паслугі гэтага сэрвісу, на жаль, не бясплатныя: каб давесці апрацоўку слоўніка да канца, неабходна аплачваць паслугі сэрвісу яшчэ некалькі (2—3) месяцаў.

Таму для працягу працы нам сапраўды патрабуецца ваша фінансавая падтрымка, якую вы можаце аказаць нам праз Patreon або Boosty.
👍29
🆓 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Deliver At All Costs, Gigapocalypse, Sifu.

Deliver At All Costsзахапляльны экшэн, дзе разбурэньні, абсурд і інтрыга зьліваюцца разам! Далучайцеся да Winston Green, які дастаўляе вельмі нестандартныя грузы, пакідаючы пасьля сябе хаос і разбурэньні!
Распрацоўнік — Studio Far Out Games (Швэцыя).

Gigapocalypseстаньце наладжвальным гіганцкім монстрам з разнастайнымі навыкамі ў Gigapocalypse, натхнёнай клясычнымі фільмамі, такімі як “Гадзіла” і “Кінг-Конг”, а таксама клясычнай гульнёй “Rampage”.
Распрацоўнік — Goody Gameworks (ЗША).

Sifuрэалістычны баявік ад трэцяй асобы з напружанымі баямі ў стылі кунг-фу й кінэматаґрафічнымі бойкамі аб самотным воіне, які шукае адплаты.
Распрацоўнік — Sloclap (Францыя).

❗️Забраць гульні можна да 29 траўня.
‼️Deliver At All Costs недаступна на тэрыторыі Беларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
18🔥5
🛍 У Steam стартаваў новы фэст «Вампіры супраць зомбі»

Valve абʼявіла аб старце новага фэстывалю Steam. Ён атрымала назоў "Вампіры супраць зомбі"! Як зразумела з назова, зьніжкі атрымалі гульні, якія зьвязаны з рознымі звышнатуральнымі істотамі (у першую чаргу, вядома, зомбі й вампіры).

Сабралі невялікі сьпіс цікавых прапановаў:

🛑The Last of Us Part I — $24.99 (-50%);
🛑DayZ — $29.99 (-50%);
🛑Vampire Survivors — $2.79 (-20%);
🛑Vampyr — $6.99 (-80$)$
🛑The Walking Dead – Ultimate Steam Bundle — $22.63 (-60%);
🛑Infection Free Zone — $9.99 (-20%);
🛑9 Kings — $5.19 (-35%);
🛑World War Z — $7.42 (-67%);
🛑Vampire: The Masquerade – Swansong — $7.99 (-80%) і іншыя гульні.

Фэстываль працягнецца да 2 чэрвеня й завершыцца ў 20:00 па менскім часе.

Варта ўзгадаць, што пад час фэсту, у краме ўзнагарод Steam, бясплатна можна забраць тэматычныя прадметы!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍13🔥7
Forwarded from БЕЛАРЭТРА
Вашай увазе прапануецца пераклад Super Mario Bros. на беларускую мову!
СПАМПАВАЦЬ
38🔥8😁6
📢 Whisper Mountain Outbreak атрымала дату выхаду ў раньні доступ

На двары 1998 год. Шахцёры, якія працуюць на гары Бісік, выпадкова наторкаюцца на старажытныя разваліны й абуджаюць дрымотнае ў іх старажытнае зло.
Горад ахутвае загадкавы туман, зь якога прыходзяць монстры, а людзі пачынаюць чуць шэпт з пустаты. Вы й вашыя сябры ў пастцы.


Гульня выйдзе ў раньні доступ 11 жніўня!
На старонцы ў Steam, даступная азнаямленчая вэрсія.
🔥9👍1
Вітаю спадарства! Амаль кожны дзень колькасьць беларускамоўных праектаў павялічваецца (што ня можа не цешыць). Сёньня хацеў бы парэкамэндаваць вам некаторыя зь іх (спадзяюся знойдзеце нешта цікавае для сябе!):

💌 Палявая пошта — Беларусь на старых паштоўках. Фотапараўнаньні "было-стала", этнаграфія, гісторыя, мастацтва і архітэктура.

🎤 Мой родны гук — прафесійная агучка фільмаў на беларускай мове. Агучку можна заказаць 😉

🏡 «Лукашынскі дзённік» — жыццё ў вёсцы вачыма былога гараджаніна. Чуткі і плёткі, цікавыя гісторыі, а таксама шмат фота і відэа.

😊 БелМемМаш — суполка з гумарам спрэчнай якасці. Штодзённыя мемы, іронія і неідэяльная беларуская мова.

🎮 WeAreMova — летапіс беларускага геймдэву і беларусізацый відэагульняў.
———
#пашыраймасваё
17👍41