Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 The Elder Scrolls 4: Oblivion Remastered на піку гуляла амаль 200 000 ґеймераў

У аўторак (пацьвердзіўшы чуткі), Bethesda выпусьціла рэмайстар ролевай гульні 2006 году — The Elder Scrolls 4: Oblivion!

У абноўленай вэрсіі перапрацавалі ґрафіку (значна палепшыўшы й бяз таго неверагодную прыгажосьць Тамрыэля). Усе дэталі асяродзьдзя былі адноўлены ўручную на рухавічку Unreal Engine 5.
У Deluxe-вэрсію рэмайстра "Аблівіёна" уваходзяць сюжэтныя дадаткі Shivering Isles і Knights of the Nine, а таксама розныя невялікія DLC. У дадатак да гэтага ўладальнікі пашыранага выданьня атрымаюць унікальныя дасьпехі й зброю разам з бранёй для каня.

На сёньняшні дзень, пікавы анлайн склаў 190 000 чалавек!

🔸Мінімальныя патрабаваньні
Відэакарта — AMD Radeon RX 5700 або NVIDIA GeForce 1070 Ti;
Працэсар — AMD Ryzen 5 2600X або Intel Core i7-6800K;
Апэратыўная памяць — 16 ГБ;
Вольнага месца — 125 ГБ.

🔸Рэкамэндуемыя патрабаваньні
Відэакарта — AMD Radeon RX 6800XT або NVIDIA RTX 2080;
Працэсар — AMD Ryzen 5 3600X або Intel Core i5-10600K;
Апэратыўная памяць — 32 ГБ;
Вольнага месца — 125 ГБ.
👍139❤‍🔥2👎1🍓1
🎉 Беларускаму геймеру 3 гады! 🎉

Менавіта сёньня, 3 гады таму, сэрца нашага каналу актыўна забілася дапамагаючы іншым аматарам і прафэсіяналам удыхаць жыцьцё ў беларускую гульнявую супольнасьць, а таксама даносіць да беларускіх ґеймераў сьвежыя й цікавыя навіны!
У апошні час у нас гэта атрымліваецца дрэнна, з прычыны мноства асабістых праблем, аднак канал жывы й будзе працягваць сваю місію, нягледзячы ні на што!

Вялікі дзякуй за тое, што вы застаяцеся з намі❤️!
Прымаем віншаваньні 😊
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
57🎉29👍5🍓2
⚡️ Аматарскі беларускі пераклад атрымала Disney Princess Enchanted Journey

Disney Princess: Enchanted Journey — прыгодніцкая гульня, якая абʼядноўвае ў адным праекце шматлікіх прынцэс кампаніі Disney. У цэнтры гісторыі маладая дзяўчына, якая пакутуе на амнезію. Яе зьмяшчаюць у паўразбураны замак, які знаходзіцца ў горадзе Джэнтлхейвен. Тут ёй трэба адправіцца ў падарожжа па дамах самых розных дыснэеўскіх прынцэс.

Мод можна спампаваць на NEXUS.
❤‍🔥34🍓5🔥4👍2
🌟 ПЕРАКЛАД TES IV: OBLIVION REMASTERED ПА-БЕЛАРУСКУ! 🌟

Цяпер Oblivion Remastered даступны на беларускай мове!

📜 Асноўная інфармацыя:

- Пераклад выкананы з дапамогай ШІ
- Бягучы статус перакладу — альфа-версія

🛠️ Што далей?

- Пераклад будзе паступова дапрацоўвацца
- Плануецца палепшыць стыль, выправіць памылкі і ўдакладніць тэрміналогію

💬 Калі заўважылі памылку або хочаце падзяліцца сваімі ідэямі — пішыце аўтару перакладу ў Discord - alten231

📥 Дзе спампаваць?

- Google Drive

💚 Дзякуй усім, хто падтрымлівае беларускую мову ў гульнях! 🌍
434👍1
🔤 PORTAL ЦЯПЕР І НА ЛАЦІНЦЫ, І НА ТАРАШКЕВІЦЫ! 💻

Нарэшце завершана адаптацыя беларускага перакладу Portal на два дадатковыя правапісы:

✒️ Тарашкевіца
✒️ Łacinka

📌 Асноўныя моманты:

Усе тэксты скарэктаваныя згодна з адпаведнымі правапіснымі нормамі

Захаваны гумар і стыль арыгінальнага перакладу

👨‍💻 Адаптацыяй займаўся: @odzirydzidzina

🔜 Што далей?

Паступова будуць дададзены Łacinka і тарашкевіца для:

- Half-Life 2
- Black Mesa
- Garrysmod
- DEATHMATCH


📥 Спампаваць адаптаваныя версіі можна на:

👉 Google drive
👉 Nexusmod
👉 Steam

💚 Гуляйце па-беларуску! 🌍
🔥276👍1
📢 У Steam зьявілася дэма аматарскай беларускай гульні Red Light

Red Light — гэта шутэр у рэтра-стылі, у якім вам трэба будзе зьдзейсьніць рэйды ў закінуты савецкі НДІ, поўны наймітаў і вынікаў экспэрымэнтаў над людзьмі, каб раскрыць таямніцы вашага зьніклага брата.

Рэліз гульні заплянаваны на травень гэтага году. Зараз даступна дэма.
Гульня мае пераклад на беларускую мову.
❤‍🔥26👍7🔥1🍓1
🆓 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: LEGO Star Wars: The Skywalker Saga

LEGO Star Wars: The Skywalker Saga — гэта прыгодніцкі экшэн, які ахоплівае ўсе дзевяць фільмаў сагі. Гульцы могуць прайсьці ключавыя падзеі трох трылёгій, выбраўшы любімую эпоху. У гульні даступна больш за 300 пэрсанажаў, 23 плянэты й мноства касьмічных караблёў.

Распрацоўнік — Traveller’s Tales (Вялікабрытанія).

❗️Забраць гульню можна да 18:00.
‼️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥13👍53
🆕БЕЛАРУСІЗАТАР ДЛЯ REPO!🎮

Нечаканы рэліз — але цалкам рэальны! Цяпер REPO даступны па-беларуску 🙌

📌 Асноўныя факты пра пераклад:

✍️ Пераклад выкананы цалкам уручную — ні радка праз ШІ
🔧 Гэта першы мой праект на рухавіку Unity
📦 Хоць гульня і невялікая, але вельмі цікавая — асабліва ў частцы даставання тэксту і зваротнай інтэграцыі
📘 Пераклад уключае інтэрфейс, сістэмныя паведамленні.

📥 Дзе спампаваць?

- Nexus Mods
- Google Drive
- Steam

❤️Падзякаваць можна тут:

💸 Patreon
💎 Tribute

❤️‍🔥Дзякуй за ўвагу!🔥
💬Гуляйце па-беларуску!🎉

Асаблівая падзяка:

1)Drunk - за дапамогу ў тэхнічных пытаннях!
21👍4🍓4
📢 Стратэгія Stellaris атрымала «ґенэтычны» дадатак BioGenesis

Распрацоўнікі касьмічнай стратэгіі Stellaris выпусьцілі новы дадатак BioGenesis, прысьвечанае ґенэтыцы й біяінжынэрыі. Абнаўленьне ўжо даступна ў Steam і нават атрымала дадатныя водгукі!

Што чакае гульцоў:

🔸3 шляхі ґенэтычнага ператварэньня: кланаваньне, чысьціня й мутацыя;
🔸3 новых паходжаньня для рас;
🔸16 новых расавых прыкмет;
🔸7 грамадзянскіх мадэляў і 18 форм праўленьня;
🔸новыя падзеі й мэханікі, у тым ліку жывыя караблі й пагрозы для галяктыкі.

Кошт DLC — $ 16.99.
🔥14👍6🆒3
📢 Анансаваны рэмайстар культавага шутэра Gears of War

Xbox і The Coalition анансавалі рэмайстар Gears of War, з падзагалоўкам Reloaded!

Вярніцеся да вытокаў і атрымаеце зусім новыя ўражаньні ад адной з самых вядомых гульнявых франшызаў. Дазвол 4K, падтрымка да 120 кадраў у сэкунду, унікальны шматкарыстальніцкі рэжым з крос-прагрэсіяй на ўсіх плятформах… Проста выдатны спосаб пазнаёміцца з гульнёй, зь якой усё пачыналася.


Gears of War: Reloaded выйдзе 26 жніўня на Xbox Series (Game Pass), PlayStation 5 і PC.
Кошт гульні — $40.
👍15🔥4🤮3🥱1🌚1🍓1🤝1
Forwarded from WeAreMova
І зноў пра The Elder Scrolls IV: Oblivion Remastered

Калі я пісаў, што робяць дзве версіі, то іх было дзве. Аднак «Трасянкус» і Alten231 аб'ядналіся дзеля адной больш якаснай.

Пераклад Oblivion Remastered на беларускую мову. Зроблен з дапамогай ШІ Gemini. У перакладзе ёсць памылкі ў назвах, сустракаюцца ангельскія словы і арфаграфічныя памылкі.

Гісторыя змяненняў:
0.1 Рэліз першай версіі пераклада
0.2 Абнаўленне інтэрфейсу
0.2.5 Абнаўленне кніг. Цяпер у іх ёсць малюнкі

👾Таблiца «Лягульнёвае»👾
25❤‍🔥6
📢 Афіцыйна анансавана Europa Universalis V

Выкарыстоўвайце вайну, гандаль ці дыпляматыю, каб ажыцьцявіць свае самыя сьмелыя амбіцыі й дамінаваць на працягу пяці стагодзьдзяў гісторыі ў найноўшай вэрсіі Europa Universalis — флагманскай гістарычнай гульні Paradox Interactive ў жанры ґлябальнай стратэгіі.

Дата рэлізу пакуль неназываецца.
👍175🔥1
📰 Rockstar падрабязна расказалі аб будучых пэрсанажах Grand Theft Auto VI

На мінулым тыдні, Rockstar выпусьціла другі трэйлер Grand Theft Auto VI, адначасова з гэтым абнавіўшы свой сайт, на якім зьявілася шмат сьвежай інфармацыі й матэрыялаў па будучаму баявіку.

Сабраў для Вас усю цікавую інфармацыю й скрыншоты аб асноўных пэрсанажах и рэгіёнах Вайс-Сіці!

Чытаць тут.
🔥204🥱2👍1
Forwarded from UNIJA
🌊 🔤🔤🔤🔤. Кіно. Па-беларуску. 🌊

Сёння выйшла ў свет лічбавая версія фільма ў добрай якасці, а значыць надыйшоў час паглядзець тое, над чым мы працавалі апошні год па-беларуску.
У хуткім часе фільм з'явіцца на ўсіх пляцоўках для беларускага кантэнта, напрыклад тут.

Для гульцоў UNIJA сёння а 19:00 ладзім сумесны прагляд, падрабязнасці для гульцоў сервера ў нашым 📱Discord.


Дзякуй усім хто падтрымліваў праект як фінансава так і інфармацыйна, прыемнага прагляду!❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥255
🦅 Вікінгі і вікінгесы, настаў ваш дзень! Лакалізацыя Вальхэйма нарэшце завершаная!

І мы радыя прэзентаваць яе шырокай публіцы. Як звычайна, калі маюцца нейкія пытанні, прапановы, ці вы знайшлі памылку, запрашаем у наш Discord.

🛡️ Спасылкі на спампаванне:
Nexus
Thunderstore
Mega

Кіраўніцтва ў Steam

📚 Дапамога з перакладам
Далучэнне да каманды

❤️ Падзякаваць нам
Patreon
Boosty

📣 Нашыя сацсеткі
Twitter (X)
Telegram
Discord
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
27🔥8🍾2
📢 Адбыўся паўнавартасны рэліз DOOM: The Dark Ages

DOOM: The Dark Ages — відовішчнае паданьне пра Ката Року й яго лютасьць, якое раскрывае перадгісторыю DOOM (2016) і DOOM Eternal. Гульцы зноў надзенуць браню Ката Року й пральюць кроў дэманаў у сярэднявечнай вайне зь пеклам.

Кошт звычайнага выданьня гульні — $69,99.
Праект таксама даступны на PlayStation 5, Xbox Series X/S, GeForce Now.

❗️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
👍163❤‍🔥2
🆓 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Dead Island 2 і Happy Game

Dead Island 2вуліцы Лос-Анджэлеса захоплівае сьмяротны вірус, які ператварае гараджан у зомбі. Укус, заражэньне й больш чым проста імунітэт: даведайцеся праўду аб эпідэміі й высьветліце, кім — ці чым — вы сталі!
Распрацоўнік — Dambuster Studios (Вялікабрытанія).

Happy Gameмаленькі хлопчык засынае й пападае ў жудасны кашмар. Ці зможаце вы разьвесяліць яго?
Распрацоўнік — Amanita Design (Чэхія).

❗️Забраць гульні можна да 22 траўня.
‼️Dead Island 2 Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1842❤‍🔥2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 У House Flipper 2 зьявіўся каапэратыў

Распрацоўнікі з Frozen District абвясьціла аб выхадзе абнаўленьня "Co-op" да сімулятара рамонту House Flipper 2. Яно дадае ў гульню каапэратыўны рэжым для чатырох гульцоў!

Дадатак цалкам бясплатны!

Дарэчы, зараз у гульні праходзяць бясплатныя выходныя! З 15 па 19 траўня Вы разам з сябрамі можаце ацаніць усе хароствы гульні!

Сама House Flipper 2 атрымала зьніжку ў 35% ($12.99).
🔥112👍2😱1🍓1