Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
⚡️ The Elder Scrolls IV: Oblivion Remastered сапраўды існуе

У сеціве раней часу зьявіліся выявы й рэклямныя матэрыялы абноўленай вэрсіі The Elder Scrolls IV: Oblivion, што канчаткова пацьвердзіла шматлікія чуткі аб існаваньні рэмайстра!

Oblivion Remastered выйдзе на ПК, PS5 і Xbox Series, у тым ліку Game Pass. Распрацоўкай займаецца студыя Virtuos.
Па дадзеных інсайдэра Джэфа Грабба, рэмайстар The Elder Scrolls IV: Oblivion анансуюць і выпусьцяць у пэрыяд з 21 па 27 красавіка.

Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма.
186😱4👍3🍓2🤮1
📰 Вэтэран BioWare не верыць, што Baldurʼs Gate 3 моцна паўплывае на жанр RPG

Вэтэран BioWare Марк Дарра (які аддаў студыі 23 гады), на сваім YouTube-канале паразважаў на тэму "Уплыў і продажы", дзе падкрэсьліў, што гэтыя два паняцьці не адно й тое ж. У якасьці прыкладу ім была абрана Baldurʼs Gate III, якая набыла велізарны посьпех сярод ґеймераў!

На думку вэтэрана індустрыі, Baldurʼs Gate 3 калі й акажа ўплыў на будучыя гульні ў жанры RPG, то ён будзе "стрыманым". Чакаць нейкага новага стандарту не варта:

Baldurʼs Gate 3 набыла найвялікшы посьпех і сапраўды зьмяніла становішча ў індустрыі ў пляне аўдыторыі ролевых гульні. Яна значна пашырыла жанравую прастору, і гэта выдатна. Але я думаю, што яе ўплыў на падыход да распрацоўкі відэагульняў у рэальнасьці будзе менш істотным, не такім, якім яго маглі ўяўляць людзі, далёкія ад індустрыі.


У Baldurʼs Gate 3, як лічыць Дарра, ідэальна спалучаюцца самыя розныя фактары, аднак ня ўсе яны даступныя ці падыходзяць іншым студыям. Гэта й "нямы" пратаганіст, і "спрошчаныя" кінэматаґрафічныя ўстаўкі, і іншыя элемэнты, якія дазваляюць стварыць шырэйшую базу для ролевай гульні.
😐10🤔8👍4🤡1
📰 Аўтары Gothic Remake расказалі пра новаўвядзеньні ў гульні

Распрацоўнікі з Alkimia Interactive працягваюць дзяліцца падрабязнасьцямі рэмэйку культавай «Ґотыкі»! У сьвежым відэа зь серыі ролікаў Making Of, стваральнікі расказалі пра свае асабістыя новаўвядзеньні ў гульню (і гаворка ідзе ня толькі пра візуальныя й тэхнічныя паляпшэньні).

Распрацоўнікі вывучылі выразаны кантэнт, і некаторыя яго элемэнты выкарыстоўвалі для запаўненьня пустых лякацый. Таксама яны паспрабавалі "залатаць дзіркі" як у міталёгіі, так і ў жывым сьвеце.

Да прыкладу ў некаторых эпізодах арыґінала храмавы вартавы Гор На Драк падарожнічае паміж Лаґерам і Старой шахтай — аднак насамрэч гэта ня так. Ён ідзе па маршруце толькі да таго часу, пакуль гулец за ім назірае, у адваротным выпадку ён зьнікае. Гэты момант у рэмэйку выпраўлены.

Іншы прыклад датычыцца оркаў. Хоць яны й стаяць у цэнтры сюжэту, іфнармацыі пра іх у самой гульні мала. У рэмэйку сытуацыі плянуюць зьмяніць.

Аўтары Gothic Remake таксама спрабуюць палепшыць эканоміку, не дазваляючы герою сабраць усе багацьці навокал. Часткай гэтага будзе паляпшэньне гандляроў: яны будуць ўзаемадзейнічаць паміж сабой, дзякуючы чаму асартымэнт іх крам будзе мяняцца.

Дата рэлізу рэмэйка невядома. Ён плянуюць на РС, PlayStation 5 і Xbox Series. Для азнаямленьня даступна дэмавэрсія Nyras Prologue.
👍201🤔1🤮1
🔥GARRY'S MOD ПА-БЕЛАРУСКУ!🔥
Пераклад афіцыйна даступны для ўсіх. Пераклад зроблены уручную + ШІ. Тэксты, кантэкст, гумар — усё на роднай мове❤️‍🔥

📥 Дзе спампаваць?
1) Steam
2) Google Drive
3) Nexusmod

🔧 Што перакладзена?
1) Меню і інтэрфейс
2) Інструменты і зброя
3) Сістэмныя паведамленні

💚 Падтрымаць маю працу можна тут:
1) Patreon
2) Tribute

😼Дзякуй усім, хто чакаў, дапамагаў і натхняў 🙌
❤‍🔥23👍521😁1🍓1
📰 The Elder Scrolls 4: Oblivion Remastered на піку гуляла амаль 200 000 ґеймераў

У аўторак (пацьвердзіўшы чуткі), Bethesda выпусьціла рэмайстар ролевай гульні 2006 году — The Elder Scrolls 4: Oblivion!

У абноўленай вэрсіі перапрацавалі ґрафіку (значна палепшыўшы й бяз таго неверагодную прыгажосьць Тамрыэля). Усе дэталі асяродзьдзя былі адноўлены ўручную на рухавічку Unreal Engine 5.
У Deluxe-вэрсію рэмайстра "Аблівіёна" уваходзяць сюжэтныя дадаткі Shivering Isles і Knights of the Nine, а таксама розныя невялікія DLC. У дадатак да гэтага ўладальнікі пашыранага выданьня атрымаюць унікальныя дасьпехі й зброю разам з бранёй для каня.

На сёньняшні дзень, пікавы анлайн склаў 190 000 чалавек!

🔸Мінімальныя патрабаваньні
Відэакарта — AMD Radeon RX 5700 або NVIDIA GeForce 1070 Ti;
Працэсар — AMD Ryzen 5 2600X або Intel Core i7-6800K;
Апэратыўная памяць — 16 ГБ;
Вольнага месца — 125 ГБ.

🔸Рэкамэндуемыя патрабаваньні
Відэакарта — AMD Radeon RX 6800XT або NVIDIA RTX 2080;
Працэсар — AMD Ryzen 5 3600X або Intel Core i5-10600K;
Апэратыўная памяць — 32 ГБ;
Вольнага месца — 125 ГБ.
👍139❤‍🔥2👎1🍓1
🎉 Беларускаму геймеру 3 гады! 🎉

Менавіта сёньня, 3 гады таму, сэрца нашага каналу актыўна забілася дапамагаючы іншым аматарам і прафэсіяналам удыхаць жыцьцё ў беларускую гульнявую супольнасьць, а таксама даносіць да беларускіх ґеймераў сьвежыя й цікавыя навіны!
У апошні час у нас гэта атрымліваецца дрэнна, з прычыны мноства асабістых праблем, аднак канал жывы й будзе працягваць сваю місію, нягледзячы ні на што!

Вялікі дзякуй за тое, што вы застаяцеся з намі❤️!
Прымаем віншаваньні 😊
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
57🎉29👍5🍓2
⚡️ Аматарскі беларускі пераклад атрымала Disney Princess Enchanted Journey

Disney Princess: Enchanted Journey — прыгодніцкая гульня, якая абʼядноўвае ў адным праекце шматлікіх прынцэс кампаніі Disney. У цэнтры гісторыі маладая дзяўчына, якая пакутуе на амнезію. Яе зьмяшчаюць у паўразбураны замак, які знаходзіцца ў горадзе Джэнтлхейвен. Тут ёй трэба адправіцца ў падарожжа па дамах самых розных дыснэеўскіх прынцэс.

Мод можна спампаваць на NEXUS.
❤‍🔥34🍓5🔥4👍2
🌟 ПЕРАКЛАД TES IV: OBLIVION REMASTERED ПА-БЕЛАРУСКУ! 🌟

Цяпер Oblivion Remastered даступны на беларускай мове!

📜 Асноўная інфармацыя:

- Пераклад выкананы з дапамогай ШІ
- Бягучы статус перакладу — альфа-версія

🛠️ Што далей?

- Пераклад будзе паступова дапрацоўвацца
- Плануецца палепшыць стыль, выправіць памылкі і ўдакладніць тэрміналогію

💬 Калі заўважылі памылку або хочаце падзяліцца сваімі ідэямі — пішыце аўтару перакладу ў Discord - alten231

📥 Дзе спампаваць?

- Google Drive

💚 Дзякуй усім, хто падтрымлівае беларускую мову ў гульнях! 🌍
434👍1
🔤 PORTAL ЦЯПЕР І НА ЛАЦІНЦЫ, І НА ТАРАШКЕВІЦЫ! 💻

Нарэшце завершана адаптацыя беларускага перакладу Portal на два дадатковыя правапісы:

✒️ Тарашкевіца
✒️ Łacinka

📌 Асноўныя моманты:

Усе тэксты скарэктаваныя згодна з адпаведнымі правапіснымі нормамі

Захаваны гумар і стыль арыгінальнага перакладу

👨‍💻 Адаптацыяй займаўся: @odzirydzidzina

🔜 Што далей?

Паступова будуць дададзены Łacinka і тарашкевіца для:

- Half-Life 2
- Black Mesa
- Garrysmod
- DEATHMATCH


📥 Спампаваць адаптаваныя версіі можна на:

👉 Google drive
👉 Nexusmod
👉 Steam

💚 Гуляйце па-беларуску! 🌍
🔥276👍1
📢 У Steam зьявілася дэма аматарскай беларускай гульні Red Light

Red Light — гэта шутэр у рэтра-стылі, у якім вам трэба будзе зьдзейсьніць рэйды ў закінуты савецкі НДІ, поўны наймітаў і вынікаў экспэрымэнтаў над людзьмі, каб раскрыць таямніцы вашага зьніклага брата.

Рэліз гульні заплянаваны на травень гэтага году. Зараз даступна дэма.
Гульня мае пераклад на беларускую мову.
❤‍🔥26👍7🔥1🍓1
🆓 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: LEGO Star Wars: The Skywalker Saga

LEGO Star Wars: The Skywalker Saga — гэта прыгодніцкі экшэн, які ахоплівае ўсе дзевяць фільмаў сагі. Гульцы могуць прайсьці ключавыя падзеі трох трылёгій, выбраўшы любімую эпоху. У гульні даступна больш за 300 пэрсанажаў, 23 плянэты й мноства касьмічных караблёў.

Распрацоўнік — Traveller’s Tales (Вялікабрытанія).

❗️Забраць гульню можна да 18:00.
‼️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥13👍53
🆕БЕЛАРУСІЗАТАР ДЛЯ REPO!🎮

Нечаканы рэліз — але цалкам рэальны! Цяпер REPO даступны па-беларуску 🙌

📌 Асноўныя факты пра пераклад:

✍️ Пераклад выкананы цалкам уручную — ні радка праз ШІ
🔧 Гэта першы мой праект на рухавіку Unity
📦 Хоць гульня і невялікая, але вельмі цікавая — асабліва ў частцы даставання тэксту і зваротнай інтэграцыі
📘 Пераклад уключае інтэрфейс, сістэмныя паведамленні.

📥 Дзе спампаваць?

- Nexus Mods
- Google Drive
- Steam

❤️Падзякаваць можна тут:

💸 Patreon
💎 Tribute

❤️‍🔥Дзякуй за ўвагу!🔥
💬Гуляйце па-беларуску!🎉

Асаблівая падзяка:

1)Drunk - за дапамогу ў тэхнічных пытаннях!
21👍4🍓4
📢 Стратэгія Stellaris атрымала «ґенэтычны» дадатак BioGenesis

Распрацоўнікі касьмічнай стратэгіі Stellaris выпусьцілі новы дадатак BioGenesis, прысьвечанае ґенэтыцы й біяінжынэрыі. Абнаўленьне ўжо даступна ў Steam і нават атрымала дадатныя водгукі!

Што чакае гульцоў:

🔸3 шляхі ґенэтычнага ператварэньня: кланаваньне, чысьціня й мутацыя;
🔸3 новых паходжаньня для рас;
🔸16 новых расавых прыкмет;
🔸7 грамадзянскіх мадэляў і 18 форм праўленьня;
🔸новыя падзеі й мэханікі, у тым ліку жывыя караблі й пагрозы для галяктыкі.

Кошт DLC — $ 16.99.
🔥14👍6🆒3
📢 Анансаваны рэмайстар культавага шутэра Gears of War

Xbox і The Coalition анансавалі рэмайстар Gears of War, з падзагалоўкам Reloaded!

Вярніцеся да вытокаў і атрымаеце зусім новыя ўражаньні ад адной з самых вядомых гульнявых франшызаў. Дазвол 4K, падтрымка да 120 кадраў у сэкунду, унікальны шматкарыстальніцкі рэжым з крос-прагрэсіяй на ўсіх плятформах… Проста выдатны спосаб пазнаёміцца з гульнёй, зь якой усё пачыналася.


Gears of War: Reloaded выйдзе 26 жніўня на Xbox Series (Game Pass), PlayStation 5 і PC.
Кошт гульні — $40.
👍15🔥4🤮3🥱1🌚1🍓1🤝1
Forwarded from WeAreMova
І зноў пра The Elder Scrolls IV: Oblivion Remastered

Калі я пісаў, што робяць дзве версіі, то іх было дзве. Аднак «Трасянкус» і Alten231 аб'ядналіся дзеля адной больш якаснай.

Пераклад Oblivion Remastered на беларускую мову. Зроблен з дапамогай ШІ Gemini. У перакладзе ёсць памылкі ў назвах, сустракаюцца ангельскія словы і арфаграфічныя памылкі.

Гісторыя змяненняў:
0.1 Рэліз першай версіі пераклада
0.2 Абнаўленне інтэрфейсу
0.2.5 Абнаўленне кніг. Цяпер у іх ёсць малюнкі

👾Таблiца «Лягульнёвае»👾
25❤‍🔥6