Forwarded from Belgaming🎮👾
Распрацоўчыкі Tales of Meadows працягваюць падаграваць інтарэс аўдыторыі да свайго тайтла, і выкацілі трэйлер з беларускай лакалізацыяй🔥
+100 да атмасферы
Чакаем і будзем спадзявацца, што якаць самой гульні будзе такой жа добрай як і агучка.
Belgaming

🔥42❤10👍3
Forwarded from Шляхціц Завальня
❗️ Фільм па The Legend Of Zelda выходзіць 26 сакавіка 2027 года!
Пакуль іншых падрабязнасцяў няма
#анонс #TheLegendOfZelda
Пакуль іншых падрабязнасцяў няма
#анонс #TheLegendOfZelda
😱11❤🔥6👍1👎1
📰 Праваўладальнікі франшызы Baldurʼs Gate выдалілі мод для Stardew Valley
У пачатку сакавіка, каманда таленавітых ґеймераў абʼяднала сваю любоў да Stardew Valley і Baldurʼs Gate III у фанацкай мадыфікацыі пад назовам Baldurʼs Village.
Дадзены мод уводзіць у гульню новую мапу, больш за 20 пэрсанажаў, сярод якіх ёсьць Карлах, Астарыён і іншыя знаёмыя, 6 новых лякацый, новыя крамы з унікальнымі прадметамі, дынамічныя падзеі й многае іншае.
Аднак нядаўна стала вядома, што мод быў выдалены з сайта Nexus Mods пасьля DMCA-скаргі ад кампаніі Wizards of the Coast, якая валодае правамі на Dungeons & Dragons і Baldurʼs Gate.
У адказ на гэта, супольнасьцю была паднята сапраўдная бура, якая асуджае падобныя забароны на некамэрцыйныя, фанацкія праекты. У абарону мадыфікацыі выказаўся ў тым ліку й ґенэральны дырэктар Larian Studios Свэн Вінке, які заявіў, што падобныя праекты толькі ўзмацняюць папулярнасьць франшызы!
Такая моцная ўвага не прайшла міма праваўладальнікаў, якія нзавали ўсё гэта памылкай і паабяцалі адклікаць скаргу. Нягледзячы на гэтую заяву мод усё яшчэ не даступны.

📰 Прафзьвяз тэстараў ZeniMax і Bethesda рыхтуецца да забастоўкі
ZeniMax Workers United-CWA зноў пагражае Microsoft і ZeniMax забастоўкай (за якую прагаласавала амаль 95% апытаных удзельнікаў).
Працоўныя вядуць перамовы з кіраўніцтвам ужо амаль два гады, аднак істотных зьмен няма. Асноўныя праблемы, якія спрабуюць вырашыць супрацоўнікі карпарацыі — нездавальняючая аплата працы й супраціў вяртаньню ў офісы.
Сама Microsoft пракамэнтавала гэта наступным чынам:

«Нашы падрадчыкі працуюць за мінімальную заработную плату безь якіх-небудзь ільгот, у тым ліку без аплатнага бальнічнага. Супрацоўнікі лічаць за лепшае не заводзіць семʼі з-за фінансавай нявызначанасьці. Мы выпусьцілі некалькі гульняў, працуючы цалкам на выдаленьні. Калі гэтага будзе дастаткова?»
«Ніхто з нас не хацеў, каб да гэтага дайшло, але калі Microsoft і ZeniMax працягнуць дэманстраваць за сталом перамоваў, што яны не жадаюць плаціць нам справядлівую заработную плату, то мы пакажам ім, наколькі каштоўная наша праца».
Сама Microsoft пракамэнтавала гэта наступным чынам:
«Наша QA-каманда зьяўляецца неадʼемнай часткай нашага бізнэсу й адыгрывае ключавую ролю ў выпуску гульняў для нашых гульцоў. Мы паважаем яе права выказваць пункт гледжаньня!
У ходзе перагавораў быў дасягнуты значны прагрэс, уключаючы папярэднія пагадненьні па большасьці тэм на парадку дня. Мы прадставілі пакетную прапанову, якая, на нашу думку, зьяўляецца справядлівай – калі яна будзе прынята, гэта прывядзе да неадкладнага павышэньня кампэнсацыяў, яшчэ больш істотным ільготам і адпаведнасьці гібрыднай мадэлі кампаніі "праца ў офісе 3 дні ў тыдзень". Мы зь нецярпеньнем чакаем далейшага разьвіцьця перамоваў».
👍13🤔2
Forwarded from ГУЛЕЦ / Лакалізацыя відэагульняў
🔥УВАГА🔥
🌝На дадзены момант Portal мае сваю агучку і выпраўленыя пад яе сабы.
✍Калі ё тыя, хто гатовы асабіста зрабіць класічны правапіс або лацінку - ціснеце "+" пад каментарамі - я з вамі звяжуся.
💥Дзякуй за ўвагу💥

❤16❤🔥4
📰 Disco Elysium магла атрымаць сьпін-офф
Пра гэта стала вядома дзякуючы ўцечцы ўнутранай прэзентацыі.
Згодна зь ёй, студыя ZA/UM распрацоўвала гульню пад назовам Locust City — An Elysium Story. Гісторыя была прысьвечана Куна й Куне — двум дзецям, якія кідаліся камянямі ў павешаны труп.
Сюжэт пачынаецца з забойства бацькі Куна, пасьля якога дзеці садзяцца на цягнік і адпраўляюцца на поўдзень. Падчас гэтай вандроўкі-раасьледваньня гульцы маглі кіраваць абодвума пэрсанажамі, перамыкаючыся паміж імі.
Героі адрозьніваліся індывідуальнымі рэплікамі й рэакцыямі на навакольны сьвет, што дазваляла камбінаваць іх навыкі ў дыялогах. Выбары гульцоў маглі прывесьці да канфліктаў паміж героямі, а ў некаторых выпадках адзін зь іх нават мог загінуць.
Асобнай мэханікай стала "Каробка з Саранчай", якую насіў з сабой Куна. Гэты абʼект дазваляў яму апускацца ва ўяўны сьвет, дзе ён мог разважаць, атрымліваць новыя ідэі й узаемадзейнічаць са сваімі думкамі. Палітычны складнік гульні раскрываўся праз цывілізацыю казурак, якая ўплывае на сьветапогляд героя.
Нажаль, праект быў скасаваны, з-за неназванай прычыны.

😢18👍3🍓1
📰 Новыя гандлёвыя пошліны ЗША нэґатыўна адабʼюцца на гульнявой індустрыі
Асацыяцыя вытворцаў ПЗ і гульняў — Entertainment Software Association (ESA), сурʼёзна занепакоена магчымымі складанасьцямі, якія могуць узьнікнуць у гульнявой індустрыі, з-за новых пошлін ЗША.
Размова ідзе пра пошліны на імпарт, якія ўвёў прэзыдэнт Дональд Трамп. Яны закранулі амаль усе краіны ў той ці іншай меры.
Для Кітая, Віетнама й Японіі, напрыклад, памеры пошлін склалі 54%, 46% і 24% адпаведна.
Старэйшы віцэ-прэзыдэнт ESA Обры Кўін мяркуе, што ўсё гэта нэґатыўна адабʼецца на становішчы ПЗ і кансоляў – бо большая частка дэталяў для плятформаў прывозяць зь іншых краін.
У тэорыі, зараз, той ці іншы прадукт будзе трапляць адразу пад некалькі пошлін, што нэґатыўна адабʼецца на коштах. Да таго ж сытуацыя можа пагоршыцца, бо іншыя краіны могуць увесьці ўласныя пошліны на тавары з ЗША.
Першыя "званочкі" праблем ужо прыкметныя. Да прыкладу, раней была анансавана Nintendo Switch 2, чый мінімальны кошт складае 450$ (што моцна абурыла гульцоў), аднак, такімі тэмпамі, неўзабаве, кошт можа вырасьці ізноў! Акрамя гэтага, паводле дадзеных выданьня The Verge, менавіта новыя пошліны сталі прычынай пераносу перадзаказаў кансоляў у ЗША на нявызначаны тэрмін!

👍12🤬4🤡4🌚2😢1🍓1
📰 Сімулятар жыцьця inZOI разыйшоўся тыражом у 1 мільён копіяў
Паўднёвакарэйская карпарацыя Krafton, абвясьціла, што іх рэалістычны сімулятар жыцьця inZOI за тыдзень з моманту рэлізу прадаўся тыражом звыш 1 млн. копіяў!
Па стане на 4 красавіка inZOI працягвае знаходзіцца на высокіх пазыцыях у рэйтынгах продажаў Steam! У васноўным гаворка ідзе аб рэгіёнах Паўночнай Амэрыкі й Азіі.
Гульня сабрала вельмі станоўчыя водгукі й мае вялікую "дарожную мапу" на 2025-ы год!

🤯14👍3🔥2❤1🍓1
📢 Атмасфэрны хорар у стылі Лаўкрафта — Stygian: Outer Gods атрымаў ґеймплэйны трэйлер
Stygian: Outer Gods пагрузіць вас у таямнічы варожы сьвет, які кіне выклік самому вашаму існаваньню. У гэтай survival horror гульні з ролевымі элемэнтамі вам трэба будзе паставіць на кон і жыцьцё й розум бо кожная куля, кожны ваш крок могуць стаць апошнімі.
Трэйлер прапануе ґеймерам зірнуць на атмасфэрныя лякацыі, дыялогавую сыстэму, галаваломкі, бітвы з монстрамі й іншыя мэханікі.
Stygian: Outer Gods выйдзе ў раньні доступ 14 красавіка.
Зь сёньняшняга дня й па 7 красавіка, у Steam можна азнаёміцца з дэма-вэрсіяй гульні.

YouTube
Stygian: Outer Gods | Gameplay Trailer
If you've wondered what it will feel like to actually play Stygian: Outer Gods, here is a sneak peek in the form of a Gameplay Trailer. And if you want to get more hands-on experience, go to the Steam page and sign up for the Open Beta, running April 4-7!…
❤10👍5🔥2
📢 Кібэрпанкавы сімулятар жыцьця Nivalis ізноў перанесьлі
Студыя Ion Lands паведаміла, што ім спатрэбіцца больш часу для паліроўкі сімулятара жыцьця ў кібэрпанкавым сьвеце Nivalis!
У цяперашні час распрацоўнікі занятыя фінальнымі ітэрацыямі карыстацкага інтэрфейсу, а таксама балянсаваньнем эканомікі. У дадатак у гульню дадаюць розныя сюжэтныя лініі, зьвязваючы іх разам, каб прыступіць да запісу агучкі.
Пакуль што Nivalis нямае даты рэлізу, бо распрацоўшчыкі хочуць, каб на іх не ціснуў жорсткі ґрафік. Усіх прыхільнікаў гульні просяць праявіць цярпеньне й запэўніваюць, што ўсё зробяць правільна.
Нагадаем, што раней рэліз плянаваўся ўвесну

Сьвет Nivalis — гэта складаны й вельмі ўнікальны погляд на жанр паўсядзённасьці. Ён быў амбіцыйны з самага пачатку. Абʼяднаньне кіраваньня рэстаранам, дэкарыраваньня кватэр, фэрмэрства, рыбалкі й дасьледаваньні водных прастораў з захапляльнай гісторыяй — складаная задача.
У цяперашні час распрацоўнікі занятыя фінальнымі ітэрацыямі карыстацкага інтэрфейсу, а таксама балянсаваньнем эканомікі. У дадатак у гульню дадаюць розныя сюжэтныя лініі, зьвязваючы іх разам, каб прыступіць да запісу агучкі.
Пакуль што Nivalis нямае даты рэлізу, бо распрацоўшчыкі хочуць, каб на іх не ціснуў жорсткі ґрафік. Усіх прыхільнікаў гульні просяць праявіць цярпеньне й запэўніваюць, што ўсё зробяць правільна.
Нагадаем, што раней рэліз плянаваўся ўвесну
😢8👍5🍓1
Forwarded from UNIJA
У кінатэартрах па ўсім свеце адбылася гучная прэм'ера. Па папярэдніх водуках маем сітуацыю, якая падобная на фільм пра "Марыо", калі крытыкам стужка не вельмі спадабалася, але гледачы высока ацанілі атмасферу і мясцовыя жарты. Мы ў сваю чаргу пачынаем працу над перакладам і падрыхтоўкай да агучванна кінастужкі па раней намечаным плане. Да закрыцця збораў на агучку засталося менш за 12% (каля 100$), у апошні раз звяртаемся за дапамогай ці распаўсюдам інфармацыі. Вялікі дзякуй за падтрымку беларускага кантэнта!
Падтрымаць стварэнне беларускай агучкі для фільма:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍22💩3❤1🤮1🍓1
Forwarded from Рудзі
YouTube
ВЕДАЙ СВАІХ — Хорар На Балоце і Футбол без данату: што робяць беларускія распрацоўшчыкі?
У гэтым відэа — калекцыя гульняў, над якімі працуюць беларускія распрацоўшчыкі. Ад хорараў да футбольных сімулятараў — і ўсё гэта пра нашых! Я не прэтэндую на ролю даследчыцы гейм-індустрыі, але дзякуючы розным відэа і адкрытым крыніцам (чытай - Відзіку)…
❤22🍓3⚡1
Forwarded from ГУЛЕЦ / Лакалізацыя відэагульняў
🎉 BLACK MESA ЦЯПЕР ПА-БЕЛАРУСКУ!
Пераклад нарэшце выходзіць у адкрыты доступ! Усё выканана як уручную, так і з дапамогай ШІ.
📥 Дзе спампаваць?
- Nexus Mods
- Google Drive
- Steam
🔜 Што далей?
Наступныя абнаўленні для Black Mesa:
1) Blue Shift
2) Opposing Force
💚 Падтрымаць маю працу можна тут:
- Patreon
- Tribute
Дзякуй усім, хто чакаў і падтрымліваў 🙌
Гуляйце па-беларуску!

👍24❤🔥7🍓2🔥1💔1
📢 Беларуская гульня Hollywood Animal выйшла ў раньні доступ
Увасоб свае мары — або разбуры чужыя!
Узначальце галівудзкую студыю на пачатку эры гукавога кіно й правядзіце яе празь дзесяцігодзьдзі творчых дасягненьняў, гламура, распусты, паламаных лёсаў і ўгодаў з сумленьнем!
Кошт у Steam — $9.44 (-10%)
✅ Гульня мае афіцыйны пераклад на беларускую мову!

Hollywood Animal — Release Trailer (Early Access)
Purchase on Steam: https://store.steampowered.com/app/2680550/Hollywood_Animal/?utm_medium=announcementtrailer&utm_source=youtube
Make movies, even if someone has to die. Take the helm of a major Hollywood studio at the dawn of sound cinema, and guide it…

🔥29✍6❤3👍3🍓1
📰 Распрацоўнікі Mafia: The Old Country выпадкова раскрылі дату рэлізу
Hangar 13 выпадкова раскрыла дату выхаду Mafia: The Old Country! Гульня выйдзе 8 жніўня 2025 году.
Інфармацыя зьявілася падчас падрыхтоўкі студыі да прэзентацыі праекта на выставе PAX East, якая пройдзе 8 траўня. Пры гэтым афіцыйнага пацьверджаньня даты рэлізу ад 2K і распрацоўшчыкаў пакуль не паступала.
Нагадем, падзеі Mafia: The Old Country разгорнуцца на Сыцыліі пачатку XX стагодзьдзя. Праект стане прыквэлям арыґінальнай трылёгіі!
❗️Гульня недаступна на тэрыторыі Беларусі!

Mafia: The Old Country - The Initiation Trailer | PS5 Games
MAFIA: THE OLD COUNTRY coming Summer 2025; Wishlist Now.
Uncover the origins of organized crime in Mafia: The Old Country, a gritty mob story set in the brutal underworld of 1900s Sicily.
Fight to survive as Enzo Favara in this immersive third-person action…

👍13🔥1
Sony Interactive абвясьціла аб павышэньні рэкамэндаваных коштаў на PlayStation 5 у абраных рэгіёнах Эўропы, Афрыкі, Аўстраліі, Новай Зэляндыі й Блізкага Ўсходу. Кошт PS5 Pro застаецца ранейшым.
Рашэньне было прынята з-за "складанай эканамічнай абстаноўкі, уключаючы высокую інфляцыю й ваганьне курсу валют".
🔹Эўропа — 499,99 € (ранейшы кошт — 449,99€);
🔹Вялікабрытанія — 429,99 £ (ранейшы кошт — 389,99£);
🔹Аўстралія — 749,95 A$ (ранейшы кошт — 679,959A$);
🔹Новая Зэляндыя — 859,95 NZ $ (ранейшы кошт — 769,95NZ$).
З добрых навін — дыскавод для PS5 стаў таньней (119,95€; паніжэньне на 40€).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤡25👀5🌚1🍓1
Metro 2033 Redux — у 2013 годзе сьвет быў спустошаны апакаліпсісам, які зьнішчыў амаль усё чалавецтва й ператварыў паверхню Зямлі ў атручаную пустку. Жменька тых, хто выжыў, схавалася ў глыбінях маскоўскага мэтро, і чалавечая цывілізацыя ўступіла ў новы Цёмны Век. На двары 2033 год.
Распрацоўнік — 4A Games (Украіна).
❗️Забраць гульню можна да 16 красавіка.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍30⚡7❤5🔥2🍓1
⚡️ The Elder Scrolls IV: Oblivion Remastered сапраўды існуе
У сеціве раней часу зьявіліся выявы й рэклямныя матэрыялы абноўленай вэрсіі The Elder Scrolls IV: Oblivion, што канчаткова пацьвердзіла шматлікія чуткі аб існаваньні рэмайстра!
Oblivion Remastered выйдзе на ПК, PS5 і Xbox Series, у тым ліку Game Pass. Распрацоўкай займаецца студыя Virtuos.
Па дадзеных інсайдэра Джэфа Грабба, рэмайстар The Elder Scrolls IV: Oblivion анансуюць і выпусьцяць у пэрыяд з 21 па 27 красавіка.
Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма.

⚡18❤6😱4👍3🍓2🤮1