Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
732 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
Віншаванне ад Anibel на дзень роднай мовы

Miside
— на беларускай мове!

Прадстаўляем вам пераклад ад гульнявога аддзелу Anibel.

Вы возьмеце на сябе ролю безыменнага пратаганіста, якога нечакана зацягнула ўнутр сваёй любімай гульні. Вам трэба пазнаёміцца з Мітай — мілай дзяўчынай-маскотам гульні, што атрымала ўладу над праграмным кодам, і зацягнула вас да сябе проста дзеля кампаніі. Але, якія ў яе матывы, і ці можна ёй давяраць? І што наогул адбываецца ў гэтым месцы, настолькі далёкім ад нашай звычнай рэальнасці?

Пераклад: #Mocik
Рэдактура: #RCH , #Dolcik

Спасылка на спампоўку і ўсталяванне:
https://anibel.net/games/MiSide

#game #anibel
25👍6🔥3🗿1
🎉 Першая серыя другога сезона Arcane ўжо тут! 🎉

Доўгачаканы другі сезон *Arcane* нарэшце стартаваў, і я ўжо атрымаў спасылку на першую серыю! Пасля выбуховага фіналу першага сезона інтрыга дасягнула максімуму – вось спасылка 🚀 (падзяка чалавеку за пераклад)
26❤‍🔥2
🗣 The Elder Scrolls VI атрымала новую порцыю інсайдэрскай інфармацыі

Вядомы інсайдэр eXtas1s падзяліўся з фанатамі сьвету "Старажытных скруткаў" новым падрабязнасьцямі гульні (само сабой, гэта не пацьверджаная афіцыйна інфармацыя й да яе варта ставіцца зь лёгкім недаверам):

Па дадзеных інсайдэра вядома наступнае:

🔸Дзеяньне гульні будзе разгортвацца ў Хамэрфеле (што меркавалася й раней, бо з пункта гледжаньня лора гульні гэта самае прыдатнае месца);
🔸У гульні будуць марскія бітвы, а гэтак жа сыстэма будаўніцтва караблёў, падобная на сыстэму са Starfield;
🔸У гульні будзе падводны сьвет;
🔸У гульні будуць цмокі;
🔸У новай частцы TES будзе каля 12-13 буйных гарадоў;
🔸Больш гнуткая сыстэма прагрэсіі без клясаў;
🔸Палепшаная баявая сыстэма;
🔸Будаўніцтва ў крэпасьцях, вёсках і паселішчах;
🔸У гульні будзе больш прапрацаваная RPG сыстэма;
🔸Хуткія загрузкі.

Таксама, са словаў інсайдэра, новая афіцыйная прэзентацыя гульні пройдзе ўжо ў ліпені гэтага году.

*Вокладка носіць ілюстрацыйны характар
219👍94❤‍🔥2👎2🤔2🔥1
📢 У Steam выйшла дэмавэрсія Gothic 1 Remake

У гонар фэсту дэма-вэрсіяў Alkimia Interactive і THQ Nordic даюць магчымасьць усім прыхільнікам культавай ролевай гульні "Ґотыка" пазнаёміцца ​​з яе доўгачаканым будучым рэмэйкам.

Азнаямленчы фрагмэнт называецца Nyras Prologue, і ён аформлены як самастойная прыгода. У гэтым пралёгу сьвет гульні мы ўбачым вачыма нядаўна асуджанага Ніраса. Нас чакае барацьба за выжываньне ў бязьлітасным асяродзьдзі, дзе небясьпека падсьцерагае за кожным кутом.

Gothic 1 Remake ствараецца для PC, PlayStation 5 і Xbox Series, даты рэлізу ў рэмэйку пакуль няма.
Дэма будзе даступна да 3 сакавіка.
❤‍🔥17👍2🤮1
Сёння цалкам пераклаў Half-Life 2: Deathmatch!

Цяпер увесь інтэрфейс даступны па-беларуску — як для гульцоў, так і для адміністратараў сервераў. Ніякіх праблем з выбарам сервера, усё працуе як трэба!

📥 Спампаваць пераклад можна тут:
🔹 Google Drive
🔹 Nexus Mods

Калі хочаце падтрымаць маю працу, можна заданаціць:
🔸 Patreon
🔸 DonationAlerts
Гуляйце па-беларуску! 🎮🔥
❤‍🔥38👍2
🎙️ПАЧЫНАЕЦЦА ПРАЦА НАД АГУЧКАЙ HL2!

Нарэшце распачалася праца над поўнай лакалізацыяй HL2, уключаючы шматгалосную агучку! 😍 Гэта можа стаць першым выпадкам поўнай лакалізацыі гульні на беларускую.

Хто дакладна займаецца праектам і калі ён будзе гатовы – пакуль загадка, але галоўнае, што праца ідзе цяпер! 🎬🎧

Будзе моцна, будзе атмасферна – будзе па-беларуску!🔥💙
❤‍🔥56
🎉Пераклад Portal на беларускую гатовы! 🎉

Пакуль меў вольны час, заняўся ручным перакладам гульні Portal на беларускую мову. Гульня не вельмі вялікая, таму атрымаўся поўны і чытабельны пераклад.

Што было зроблена:
✔️ Цалкам перакладзены ўвесь тэкст гульні.
✔️ Улічаны асаблівасці беларускай мовы, каб перадаць атмасферу Portal.
✔️ Гульня была пратэставана двойчы, каб усё працавала без памылак.

Дзе спампаваць пераклад:
📥 Nexus Mods
📥 Google Drive

Калі хочаце падтрымаць маю працу, можаце зрабіць данат:
💰 Patreon
💰 DonationAlerts
42❤‍🔥8👍7
📢 Killing Floor 3 перанесьлі на нявызначаны тэрмін

Tripwire Interactive абвясьцілі, што крывавы шутэр Killing Floor 3 перанесены на нявызначаны тэрмін (рэліз плянавалі 25 сакавіка).

Прычынай такога рашэньня сталі водгукі гульцоў, якія патрапілі на закрытае бэта-тэставаньне. Па меркаваньні Tripwire, студыя «прамахнулася» у сваім бачаньні й не ўлічыла, што жаданьне зрабіць Killing Floor 3 «амбіцыйным крокам» павінна суправаджацца захаваньнем таго, за шта фанаты палюбілі серыю.

Казаць пра якія-небудзь пэўныя праўкі яшчэ рана. Аднак распрацоўшчыкі пацьвердзілі, што будуць працаваць у напрамку паляпшэньня стабільнасьці, прадукцыйнасьці, інтэрфейсу, асьвятленьня й адчуваньняў ад праекту.

«Мы зь нецярпеньнем чакаем новай магчымасьці паказаць вам больш дасканалую вэрсію Killing Floor 3, і калі мы будзем гатовы падзяліцца больш падрабязнай інфармацыяй, вы даведаецеся першымі. А пакуль мы дзякуем вам за ваша нязьменнае цярпеньне й бязьмежную падтрымку»
😢11❤‍🔥7🌚3
❗️ Вітаем аматараў беларушчыны!

łokar — гэта каманда, якая займаецца лакалізацыяй гульняў на беларускую мову. Мы пераклалі Stardew Valley, Mouthwashing, і прынялі ўдзел у перакладзе Heroes of Might and Magic III разам з калегамі з праекту RэЗэрвацыЯ. На гэты момант мы займаемся беларусізацыяй гульні Valheim.

Дзе можна знайсьці нашыя пераклады:

🐓 Stardew Valley

- ПК, мадыфікацыя
Nexusmods
Vidzik
Mega

- Android, мадыфікацыя
Nexusmods
Mega

- ПК, поўная гульня
Anibel
Baravik
Mega

- Табліца «Лягульнёвае»

🤩 Mouthwashing

- ПК, замена файлаў
Anibel
Vidzik
Nexusmods
Google Drive

- Табліца «Лягульнёвае»

🎉 Heroes of Might and Magic III

- ПК, мадыфікацыя, бэта-версія
Беларускія героі мяча і магіі

- Табліца «Лягульнёвае»

📚 Дапамога з перакладам
Далучэнне да каманды

❤️ Падзякаваць нам
Patreon
Boosty

📣 Нашыя сацсеткі
Twitter (X)
Telegram
Discord
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
34👍2🔥2🍓2
📢 Беларуская гульня Tales of Meadows атрымала новы кінэматаґрафічны трэйлер

Tales Of Meadows прывядзе вас у Тураў, адзін з найстаражытнейшых і найважнейшых гарадоў Беларусі, дзе вы будзеце адчуваць змрочную й захапляльную атмасфэру, бачыць рэалістычную баявую сыстэму, знаёміцца з героямі й падзеямі з гісторыі Беларусі, а таксама насоладжвацца прыгожым і дэталёвым ґрафічным афармленьнем!

Заяўлены афіцыйны пераклад на беларускую мову (у тым ліку агучка).
📱 Старонка гульні ў Steam
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
30🔥12🤔43👍2
🎙 Распачынаецца праца над агучваннем Portal на беларускай мове! 🎙

Я знайшоў акторку, якая возьмецца за агучку гульні! Акторка з дастатковым досведам у агучванні фільмаў і серыялаў, таму агучка будзе годная.

На дадзены момант усе матэрыялы перададзены, і працэс агучвання ўжо распачаўся. Рэдактура тэкста будзе праходзіць паралельна з тэстамі

💰 Адкрываю збор грошай на бонус для акторкі!
Калі хочаце падтрымаць, можаце далучыцца да збору.

📌 Празрыстасць гарантавана!
Пасля завяршэння агучвання я пакіну ў адкрытым доступе вынікі збору, а таксама пацверджанне перадачы бонуса акторцы.

🚀Дзякуй за падтрымку! Разам зробім Portal на беларускай! 🚀
31❤‍🔥154💩1
🔹 Распачаў пераклад Black Mesa на беларускую! 🔹

З улікам апошніх навін пра анонс Blue Shift, вырашыў не адставаць і ўжо сёння пачаць працу над перакладам Black Mesa. Праца тут немалая – на сам пераклад можа пайсці каля месяца, а з праверкай і падрыхтоўкай да магчымай агучкі гэта расцягнецца яшчэ на 4 месяцы.

Калі вам падабаецца мая праца, можаце падзякаваць тут:
🔸 Patreon
🔸 Tribute

Беларуская Black Mesa – гэта пытанне часу! 🚀💙
🔥324🍓21
📢 У PowerToys Quick Accent можа зьявіцца падтрымка беларускіх спэцыяльных сымбаляў

Карыстальнік зь нікам KoNFound, запусьціў на плятформе GitHub абмеркаваньне даданьня адмысловых знакаў у Microsoft PowerToys (Набор службовых праґрам, якія дазваляюць дасьведчаным карыстачам наладзіць і аптымізаваць працу ў Windows).

У прыватнасьці гаворка ідзе пра лацінку (Ć, ć, Č, č, Ś, ś, Š, š, Ŭ, ŭ, Ź, ź, Ž, ž, Ł, ł, Ń, ń) і кірылічныя Ў, ў.

Далучыцца да абмеркаваньня й дапамагчы прыцягнуць увагу распрацоўшчыкаў да дадзенага пытаньня, можна па гэтай спасылцы!
36❤‍🔥42🔥2🥰1
📢 Mount & Blade 2: Bannerlord атрымае дапаўненьне з марскімі баямі й новай фракцыяй

Распрацоўнікі з Taleworlds анансавала буйное пашырэньне для Mount & Blade II: Bannerlord. Яно называецца War Sails!

У DLC, якое упершыню (афіцыйна) прыўнясе марскую вайну ў Bannerlord, гульцы змогуць камандаваць магутнымі караблямі, удзельнічаць у захапляльных марскіх бітвах і авалодваць марскімі заваёвамі.

Акрамя абардажаў і іншай марской тэматыкі, у гульні зьявіцца новая фракцыя, якая шмат у чым натхнёная вікінгамі! Разам зь ёй, для дасьледаваньня стануць даступныя новыя прыбярэжныя рэгіёны з выспамі й гарадамі.

Рэліз DLC адбудзецца 17 чэрвеня на PC, PlayStation 5 і Xbox X/S.
👍1451❤‍🔥1🔥1
📢 Анансавана пераасэнсаваньне клясычнага шутэра Painkiller

3D Realms, Saber Interactive і студыя Anshar Studios абвясьцілі аб адраджэньні леґендарнай Painkiller!

Новы Painkiller — гэта сучаснае пераасэнсаваньне культавай франшызы, якое ўключае анлайн-каапэратыў да трох гульцоў і магчымасьць гуляць у адзіночку. Дасьледуйце змрочныя гатычныя лякацыі, ваюючы з дэманічнымі полчышчамі й гіганцкімі пачварамі.

Толкам аб гульні анічога не вядома.
Ґеймерам расказалі толькі, што ў каапэратыве, можна будзе гуляць за адно з чатырох пэрсанажаў — Інк, Войд, Сол і Рок, і ў кожнага зь іх будуць свае ўнікальныя здольнасьці!

Шутэр ствараюць для PS5, Xbox Series і PC, а рэліз чакаецца ўвосень.
🥰116🔥4🌚1🤨1
🎉 БЕЛАРУСКАЯ АГУЧКА PORTAL – ТУТ! 🎙️

🔥 Нарэшце здарылася тое, чаго так доўга чакалі беларускія гульцы – Portal цяпер гучыць па-беларуску!

🔹 Хто працаваў над агучкай?
🎭 Тоя(ГЛэДАС) і Kambeg(Робат, які суправаджае на вечарыну) – вядомыя беларускія акторы дубляжу, чые галасы надаюць гульні новае жыццё!

📥 Дзе спампаваць?
🔹 Nexus Modsспасылка
🔹 Google Driveспасылка
🔹 Steamспасылка

💙 Падтрымаць стваральнікаў можна тут💰

Тоя(акторка дубляжа)
🔹 Boostyспасылка

Kambeg(актор дубляжа)
🔹 Patreonспасылка

Гулец(тэхнічныя пытанні)
🔹 Patreonспасылка
🔹 Tributeспасылка

🎮 Далучайцеся і атрымлівайце асалоду ад гульні! ❤️
🔥369👍2
📢 Сімулятар жыцьця inZOI выйшаў у раньні доступ

"Кожнае жыцьцё становіцца гісторыяй» Стварыце сваю ўнікальную гісторыю, кіруючы й назіраючы за жыцьцём «Inzoi». Наладжвайце пэрсанажаў і будуйце дамы, выкарыстоўваючы простыя інструмэнты inZOI, каб пражыць жыцьцё сваёй мары!"

Паважаныя Аўтары!

Момант, якога вы чакалі, нарэшце настаў!
Гульня inZOI афіцыйна выйшла ў раньнім доступе 28 сакавіка ў 00.00 UTC.
Але гэтае толькі пачатак!
Цяпер, калі гульня афіцыйна запушчана, мы запрашаем вас унесьці свой уклад у яе разьвіцьцё.
Зь нецярпеньнем чакаем вашых водгукаў і ідэй, якія дапамогуць нам будаваць сьвет inZOI.
Кожнае жыцьцё — гэта цэлая гісторыя. Пачніце свой унікальны шлях ужо сёньня ў inZOI!
— Каманда inZOI.

Пікавы онлайн inZOI складае амаль 61 000 чалавек і працягвае расьці. У навінкі ёсьць шанец абагнаць па гэтым паказчыку The Sims 4!
Гульцам падабаецца новы сімулятар, аднак многія адзначаюць, што ён яшчэ пуставаты й мае патрэбу ў дапрацоўцы.

Кошт у Steam — $24.99
9👍41🔥1🤔1
📰 Ubisoft знайшла спосаб выхаду з крызісу — паглыбленае супрацоўніцтва з кітайскай Tencent

Ubisoft абвясьціла аб стварэньні новага даччынага прадпрыемства з капіталам каля 4,3 мільярда даляраў, у якім 25% будзе належаць кітайскай карпарацыі Tencent, якая інвэстуе за гэтую долю 1,16 мільярда эўра. Угода будзе завершана да канца 2025 году.

Новая кампанія будзе валодаць ліцэнзіямі на інтэлектуальную ўласнасьць папулярных гульнявых франшызы, такіх як Assassin Creed, Far Cry і Tom Clancy Rainbow Six. У актывы кампаніі ўвойдуць каманды, якія працуюць над гэтымі гульнямі.

Сёньня Ubisoft адкрывае новы разьдзел у сваёй гісторыі. Гэта асноўны крок у зьмене апэрацыйнай мадэлі Ubisoft, які дазволіць нам быць адначасова гнуткімі й амбіцыйнымі.
Інвэстыцыі ў памеры 1,16 мільярда эўра прынясуць карысьць ўсёй кампаніі Ubisoft.
Мы зможам вярнуць сабе кантроль над нашай будучыняй і аднавіць працу са спакоем, неабходным для стварэньня лепшых гульняў
— Ґенэральны дырэктар Ubisoft Іў Гійма


Няхай угода й выглядае цікава для Ubisoft, звычайныя супрацоўнікі (асабліва не занятыя ў вышэй названых буйных франшызах), сурʼёзна асьцерагаюцца за будучыню, бо кадравыя перастаноўкі й зьмены штата непазьбежныя.
😁17🤔4👍3👎3
📢 Chucklefish праз доўгі час паказалі першы трэйлер чароўнага сімулятара Witchbrook

Witchbrook — гэта наша любоўнае пасланьне аб удумлівым жыцьці, ціхай магіі павольных момантаў і сувязях, якімі мы дзелімся адзін з адным і сьветам вакол нас. Незалежна ад таго, ці дасьледуюць гульцы сьвет у адзіночку ці падзяляюць прыгода зь сябрамі, мы спадзяемся, што Witchbrook стане месцам для адпачынку й стварэньня працяглых успамінаў.

Гульня адправіць Вас у ажыўлены прыморскі горад Масспорт, дзе гульцоў чакае шмат новых сустрэч, магчымасьць завесьці сяброўства, а таксама сама розныя занятки. Але галоўным будзе вучоба ў магічным каледжы: урокі, хатнія заданьні, іспыты, складаныя рытуалы й новыя магчымасьці ведзьмаўства!

Witchbrook выходзіць гэтай зімой на PC, Xbox і Nintendo Switch.
У гульні будзе каапэратыў (да 4-х гульцоў).
❤‍🔥73👍1
Forwarded from Belgaming🎮👾
Распрацоўчыкі Tales of Meadows працягваюць падаграваць інтарэс аўдыторыі да свайго тайтла, і выкацілі трэйлер з беларускай лакалізацыяй🔥
+100 да атмасферы
Чакаем і будзем спадзявацца, што якаць самой гульні будзе такой жа добрай як і агучка.
Belgaming
🔥4210👍3
❗️ Фільм па The Legend Of Zelda выходзіць 26 сакавіка 2027 года!

Пакуль іншых падрабязнасцяў няма

#анонс #TheLegendOfZelda
😱11❤‍🔥6👍1👎1