🗣 Neverwinter Nights 2 можа атрымаць рэмайстар
Карыстальнікі плятформы Steam зьвярнулі ўвагу на зьяўленьне ў базе дадзеных крамы, старонкі Neverwinter Nights 2: Enhanced Edition.
З наяўнай інфармацыі вядома, што старонка створана 11 лютага, гульня будзе важыць 36 ГБ, атрымае падтрымку сямі моваў, а таксама будзе сумяшчальная са Steam Deck.
За распрацоўку адказвае студыя Aspyr Media (якая, дарэчы, у 2022 годзе набыла студыю Beamdog — аўтараў шматлікіх рэмайстраў олдавых гульняў, да прыкладу Baldurʼs Gate, Icewind Dale, Neverwinter Nights і інш.)
З усёй гэтай інфармацыі, можна выказаць здагадку, што хуткім часам, нас можа чакаць навіна аб рэлізе рэмайстра култавай RPG!
Нагадаем, арыґінальная Neverwinter Nights 2 была створана Obsidian Entertainment ва ўжо далёкім 2006-м годзе! Гэта клясычная RPG па сыстэме Dungeons & Dragons 3.5, дзеяньне якой разгортваецца ў сусьвеце Forgotten Realms.

❤20⚡5👍2🤮1👾1
Forwarded from łokar - беларуская лакалізацыя
Экіпаж з пяцярых асоб на караблі «Тульпар» захрас у пустэльных прасторах космасу, ахутаны бясконцым змрокам. І бог іх не пільнуе.
Спампаваць пераклад:
Google Drive
Nexus
Гайд да ўсталявання
Іншыя сацсеткі каманды:
Сервер у Discord
*Гэта бэта-версія перакладу, таму яна можа мець пэўныя хібы і патрабуе тэставання. Па выпраўленне памылак звяртацца ў наш Discord сервер.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤25🔥7❤🔥2
📰 Crytek спыніла распрацоўку новай Crysis і скараціла штат супрацоўнікаў
Студыя Crytek нечакана паведаміла, што прыняла рашэньне звольніць каля 15% супрацоўнікаў (у студыі працуе 400 чалавек). Скарачэньне закране ўсе аддзелы кампаніі. Віной гэтаму — "неспрыяльная дынаміка" у гульнявой індустрыi, якая перашкаджае фінансавай стабільнасьці.
Таксама каманда паведаміла, што распрацоўка Crysis 4 была прыпынена. Гэта адбылося яшчэ ў чацьвёртым квартале 2024 году. У Crytek жадаюць сфакусавацца на сваім іншым шутэры — Hunt: Showdown 1896. Ён "усё яшчэ расьце" і дазваляе распрацоўнікам верыць у сьветлую будучыню.
Кіраўніцтва Crytek запэўнівае, што звольненых супрацоўнікаў не пакінуць на волю лёсу, выплаціўшы ім выходныя дапаможнікі й забясьпечыўшы дапамогу ў карʼерным росьце.

😢26🤯3👍2
Forwarded from Відзік
Дзве беларускія гульні, пра якія вы не чулі І бліц-навіны пра нашых распрацоўшчыкаў іншых праектаў. Цікавыя сусветныя анонсы на прэзентацыі Sony і нечаканыя пераносы.
https://youtu.be/VkRj8IsA25w
https://youtu.be/VkRj8IsA25w
YouTube
Дзве новыя Беларускія гульні - MINSK і BAGNA / Анонсы ад Sony /Returnal 2? | НАВІНЫ
💠 Падтрымаць Рудзі і Відзік: https://www.patreon.com/rudzi_game
💻 Сайт "Відзік" (альфа-версія): https://vidzik.org
🚀 Telegram-канал "Відзік | Абы-што": https://t.me/VidzikBY
Іншыя YouTube-каналы:
👾 "Рудзі" - пра відэагульні: https://www.youtube.com/Рудзі…

❤36👍6
📢 Распрацоўнікі Game of Thrones Kingsroad паказалі баі зь мітычнымі стварэньнямі
Паўднёвакарэйская кампанія Netmarble прадставіла сьвежы трэйлер гульні Game of Thrones: Kingsroad, натхнёнай, у першую чаргу, сэрыялам "Гульня тронаў" ад HBO, па матывах цыклу "Песьні лёду й полымя" Джорджа Мартына.
Новы ролік дэманструе баі з такімі істотамі як грыфон, цмок, аднарог, базыліск і ледзяны павук!
Распрацоўнікі расказваюць, што кожны супернік будзе сустракацца ва ўнікальнай лякацыі: напрыклад, базыліскі — у пустыні, а ледзяныя павукі — у сьнежных пячорах.
Нагадаем, што гульня была паказана ў рамках The Game Awards 2024, дзе карэйскія распрацоўшчыкі паабяцалі велізарны адкрыты сьвет і мноства магчымасьцяў!
На дадзены момант Game of Thrones: Kingsroad анансаваная толькі для плятформаў Android, iOS і Windows, а дакладная дата рэлізу не вядома.

[Game of Thrones: Kingsroad] Creatures Sneak Peek
Dragons aren't the only fearsome creatures to inhabit Westeros... For the first time in Game of Thrones history, we have the honor of bringing George R. R. Martin's writings of these fantastical creatures before your very eyes.
❤9🔥3👎2🤔1
📢 Распрацоўнікі Lies of P анансавалі прыквел
Стваральнікі нашумелага soulslike-экшэна Lies of P анансавалі прыквел да гульні, з падзагалоўкам Overture, які будзе распаўсюджвацца ў якасьці DLC для асноўнай гульні.
Lies of P Overture — гэта драматычны прыквел да вядомай ролевай гульні ў жанры soulslike, Lies of P. Ён перанясе вас у горад Крат у яго апошнія дні чароўнай прыгажосьці эпохі Belle Époque канца 19-га стагодзьдзя. У гэтым Лялечным варʼяцтве вы будзеце ісьці па сьледзе леґендарнага Сталкера — таямнічага правадніка — празь невыказаныя гісторыі й страшныя сакрэты!
Рэліз адбудзецца ўжо сёлета!

Lies of P: Overture - Announcement Trailer | PS5 & PS4 Games
Before the Awakening, Lies the Truth.
Lies of P: Overture is a dramatic prequel to the acclaimed Lies of P, transporting you to the city of Krat in its final days of haunting late-19th-century Belle Époque beauty. On the brink of the Puppet Frenzy massacre…

👍13🔥1
📰 Ubisoft анансавала прэзентацыю Rainbow Six Siege X
Ubisoft анансавала прэзентацыю Rainbow Six Siege X, прысьвечаную "новай эпохе" Tom Clancyʼs Rainbow Six Siege. Яна пройдзе 13 сакавіка, а 20:00 паводле Менскага часу!
Надыходзячы сэзон (1 сэзон 10 году падтрымкі) атрымаў назву Operation Prep Phase, а новым апэратыўнікаў стане Rauora з Новай Зэляндыі. Гераіня паходзіць з народу маоры, працуе ратаўніцай на валянтэрскай аснове й захапляецца рэгбі.

Каманда R6 працавала не пакладаючы рук, каб увасобіць самую маштабную ў гісторыі гульні трансфармацыю. Яна заклікана ўмацаваць становішча Rainbow Six на вяршыні тактычных шутэраў ад першай асобы, прадставіўшы новыя спосабы гульні, паглыблены тактычны ґеймплэй, палепшаныя адчуваньні ад гульні й буйныя ґлябальныя зьмены!
Надыходзячы сэзон (1 сэзон 10 году падтрымкі) атрымаў назву Operation Prep Phase, а новым апэратыўнікаў стане Rauora з Новай Зэляндыі. Гераіня паходзіць з народу маоры, працуе ратаўніцай на валянтэрскай аснове й захапляецца рэгбі.
🔥11👍4
Forwarded from ГУЛЕЦ / Лакалізацыя відэагульняў
🔥 Half-Life 2: Episode Two цяпер па-беларуску! 🔥
Я скончыў пераклад Half-Life 2: Episode Two на беларускую мову! Гэта ўжо не проста ШІ-версія — цяпер пераклад значна больш ручны, тэкст быў апрацаваны, адрэдагаваны і правераны.
📌 Што зроблена:
✅ Большасць радкоў перакладзены ўручную, а не ШІ
✅ Тэкст стаў значна чытабельнейшым і натуральнейшым
✅ Праведзены тэсты ў гульні — усё працуе як мае быць
💾 Спампаваць пераклад можна тут:
👉 [Nexus Mods] - спасылка
👉 [Google drive] - cпасылка
💙 Падтрымай маю працу:
👉 [Patreon] - спасылка
👉 [DonationAlerts] - спасылка
Дзякуй усім за падтрымку! Прыемнай гульні! 🚀

❤🔥48
📢 Obsidian Entertainment выпусьціла ў рэліз RPG Avowed
Avowed — фэнтэзійная ролевая гульня з выглядам ад першай асобы, распрацаваная знакамітай студыяй Obsidian Entertainment. Яе дзеяньне разгортваецца ў сьвеце Эоры, ужо знаёмым гульцам па серыі Pillars of Eternity!
Гульня даступная ў каталогах Game Pass Ultimate і PC Game Pass.
Кошт звычайнага выданьня $69,99.
❗️ Гульня недаступна на тэрыторыі Беларусі.

👍16❤5💩4🤔3❤🔥1
⚡️ Deep Rock Galactic атрымала афіцыйны беларускі пераклад
Прайшло ўжо шмат часу з моманту як намі была абвешчана праца над перакладам знакамітай Deep Rock Galactic!
І сёньня, каманда распрацоўшчыкаў з Ghost Ship Games паведаміла, што беларуская мова ўжо дададзена ў гульню. Цяпер гульцы могуць здабываць рэсурсы й выпіць "Крыніцы" ад Лойда!
Адзначым, што праца над перакладам усё яшчэ працягваецца й вызначана знакам WIP (Work In Progress).
Дзякуй кожнаму, хто працуе/працаваў/будзе працаваць над перакладам на Сrowdin!

❤63😍10👍3❤🔥1🔥1
World War Z: Aftermath — гэта напружаны баявік для сумеснага праходжаньня з выглядам ад трэцяй асобы, у якім гульцам (да 4 чалавек) трэба будзе змагацца з сотнямі зомбі. Гульня створана па матывах блёкбастара Paramount Pictures і пакарыла сэрцы ўжо больш за 20 мільёнаў гульцоў. У World War Z вас чакае дынамічны гульнявы працэс і сюжэт, дзеяньне якога разгортваецца ў самых розных кутках зямнога шара.
Распрацоўнік — Saber Interactive Inc (ЗША).
Garden Story — адпраўляйцеся ў душэўнае падарожжа, каб выратаваць Гай! Запасьце рэсурсы, біцеся са злоснай гнілатой і дапамагайце суседзям. Расслабцеся й спазнаеце плён сваёй працы ў цудоўнай прыгодніцкай RPG зь вінаградзінкай у галоўнай ролі.
Распрацоўнік — Picogram (?).
❗️Забраць гульні можна да 27 лютага.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍19🔥2
Forwarded from łokar - беларуская лакалізацыя
Мы радыя абвясціць, што рухаемся далей з лакалізацыямі гульняў. Наступная нашая «ахвяра» — Вальгэйм (Valheim), кааператыўны выжывач у скандынаўскім стылі. Работы над ім толькі пачаліся, таму прыйдзецца ўзброіцца цярплівасцю — але яно будзе таго вартае!
Калі вы хочаце памагчы нам з перакладам - гэта ваш шанец, бо рабочыя рукі і новае бачанне ў нас заўсёды вітаюцца! Каб далучыцца да нашай каманды, запоўніце гэтую форму.
Patreon
Boosty
Twitter (X)
Telegram
Discord
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤🔥33⚡10🔥4👍2
Forwarded from Anibel.Net — анімэ і манга на беларускай мове
Віншаванне ад Anibel на дзень роднай мовы
Miside — на беларускай мове!
Прадстаўляем вам пераклад ад гульнявога аддзелу Anibel.
Вы возьмеце на сябе ролю безыменнага пратаганіста, якога нечакана зацягнула ўнутр сваёй любімай гульні. Вам трэба пазнаёміцца з Мітай — мілай дзяўчынай-маскотам гульні, што атрымала ўладу над праграмным кодам, і зацягнула вас да сябе проста дзеля кампаніі. Але, якія ў яе матывы, і ці можна ёй давяраць? І што наогул адбываецца ў гэтым месцы, настолькі далёкім ад нашай звычнай рэальнасці?
Пераклад: #Mocik
Рэдактура: #RCH , #Dolcik
Спасылка на спампоўку і ўсталяванне:
https://anibel.net/games/MiSide
#game #anibel

❤25👍6🔥3🗿1