Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
731 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 Для стратэгіі Stronghold Crusader рыхтуюць Definitive Edition

Распрацоўнікі з FireFly абвясьціла, што рыхтуе палепшанае выданьне для яшчэ адной гульні серыі Stronghold. Горадабудаўнічая тактыка Stronghold: Crusader: Definitive Edition выйдзе ў Steam 15 ліпеня!

Новае выданьне Stronghold Crusader стваралася пры ўдзеле распрацоўшчыкаў арыґінальнай гульні, на свае месцы вярнуліся нават кампазытар і акторы агучкі. Акрамя перапрацаванай ґрафікі, гульцам абяцаюць палепшаны гульнявы ​​працэс, новыя кампаніі й віды войскаў.
22❤‍🔥3👍3
⚡️ Half-Life 2 атрымала фанацкую беларускую лякалізацыю

Аматар з каналу "ГУЛЕЦ" абʼявіў аб выпуску ў агульны доступ першай часткі перакладу культавай Half-Life 2!

У будучым плянуецца пераклад усіх астатніх частак, каб зрабіць гульню цалкам даступнай для беларускамоўнага карыстальніка!

Сачыць за падзеямі можна на канале ў Ютуб і ў Тэлеграм.
Спампаваць пераклад можна тут.
68❤‍🔥184👍2🍓1
⚡️ FlatOut 2 атрымала беларускі пераклад

Напоўненая адрэналінам гоначная гульня на маслкарах у спалучэньні з выбухной фізыкай, захапляльнымі эфэктамі й ґрафікай, інавацыйным гульнявым мэханізмам і старой добрай весялосьцю, зноў вяртаецца на вашыя экраны! (Цяпер на беларускай мове)

Спампаваць пераклад можна тут.
❤‍🔥58🔥92👍21🤩1
📰 Stardew Valley — аазіс спакою й сувязі з прыродай

Стваральнік Stardew Valley Эрык Барон у сьвежым інтэрвію падзяліўся сваімі думкамі аб тым, што робіць яго гульняў такой прывабнай для ґеймераў. Паводле яго словаў, Stardew Valley — гэта ня проста гульня, а месца, дзе людзі могуць адчуць расслабленьне й сувязь з прыродай:

Я хацеў, каб гульня мела вельмі натуральнае адчуваньне. Тэматыка заключаецца ў тым, што вы пакідаеце горад і прыяжджаеце ў вёску, імкнучыся злучыцца з прыродай. Я імкнуўся адлюстраваць ляндшафт, заснаваны на месцы, дзе я вырас на Паўночным-Захадзе Ціхага акіяна


Эстэтыка гульні, заснаваная на піксельнай графіцы й земляных танах, стварае атмасфэру спакою. Барон падкрэсьліў, што многія сучасныя праекты могуць выклікаць стомленасьць з-за гіпэрстымуляцыі.

Нягледзячы на ​​пачатую распрацоўку новай гульні, ґеймдызайнэр ня мае намеру закідваць старую гульню, над якой працуе ўжо 12 гадоў. Паводле яго словаў толькі калі ён адчуе, што гульня пачынае перагружаць гульца кантэнтам, тады ён і спыніцца.

Нагадаем, на дадзены момант продажы Stardew Valley перавалілі за 41 млн. копіяў.

Будзем рады пачуць вашае меркаваньне аб Stardew Valley!
❗️Таксама не забываемся пра тое, што гульня мае неафіцыйны беларускі пераклад!
30❤‍🔥5
⚡️ Team Fortress 2 цяпер даступная на беларускай мове

Дзевяць розных клясаў забясьпечваюць шырокі спэктар тактычных здольнасьцяў і характараў. Гульня пастаянна абнаўляецца новымі рэжымамі, мапамі, экіпіроўкай і, самае галоўнае, шапкамі!

Вяртайцеся ў леґенду з беларускай мовай!

Спампаваць пераклад можна тут.
❗️Увага. Пераклад у распрацоўцы, ёсьць памылкі!
❤‍🔥60🔥5
📢 Hollywood Animal ізноў перанесьлі

Распрацоўнікі са студыі Weappy ізноў адклалі старт свайго новага праекту пра кіноіндустрыю. Цяпер замест лютага гульня выйдзе 10 красавіка.

Аўтары заявілі, што вырашылі пачакаць з выхадам гульні, каб палепшыць розныя яе элемэнты, а таксама выправіць як мага больш хібаў.
Як адзначылі ў студыі, адна з прычын пераносу, гэта тое, што ў наступным месяцы выйдзе мноства буйных тайтлаў, зь якімі праекту будзе складана канкураваць.

Больш падрабязна пра новую гульню беларускіх распрацоўшчыкаў (якая, дарэчы, на старце афіцыйна перакладзеная на беларускую мову) можна паглядзець тут.
😭1774
Пытанне па перакладу: калі б знайшліся ўмельцы(кшталту "Кінаконг" ці "Мой родны гук", якія агучылі бы цалкам і зрабілі бы беларускамоўны ДУБЛЯЖ для HL2 - вы бы падтрымлівалі грошамі такі праект?
Anonymous Poll
58%
Забі зяпу і трымай мае грошы!!!
9%
Грошы яшчэ вам плаціць - не, мне самому патрэбны яны.
34%
Дастаткова субтытраў.
19
📰 Alan Wake 2 не выпусьцяць у Steam

Пра гэта паведаміў кіраўнік Epic Games Цім Суіні ў размове з карыстальнікам плятформы, які задаў кіраўніку пытаньне на прамую.

Цім Суіні адказаў прама — Alan Wake 2 не патрапіць у Steam і застанецца эксклюзівам Epic Games Store на РС.
Пазьней гэтую інфармацыю пацьвердзіла выданьне 80 Level, таксама паразмаўляўшы з Суіні.

Дадзенае рашэньне ў цэлым лагічнае, бо па словах распрацоўшчыкаў з Remedy, у Alan Wake не павінна было быць працягу з-за слабых продажаў і другой частцы, фанаты абавязаны менавіта Epic Games Publishing.
Дарэчы, не гледзячы на ​​тое, што Alan Wake 2 прадаецца горш за ўсе гульні Remedy, яна так і не пачала прыносіць прыбытак (хаця на сёньняшні дзень сытуацыя ўжо магла зьмяніцца).
😢21🤡8❤‍🔥2👍1🌚1
Forwarded from UNIJA
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Фільм пра 🔤🔤🔤🔤 выйдзе меньше чым праз 2 месяцы.

Пакуль чакаем, запусцілі трэйлер фільма наўпрост на серверы (так, гэта не відэамантаж, а сапраўднае відэа якое ідзе ўнутры гульні).

Нагадваем, што вы можаце падтрымаць стварэнне якаснай беларускай агучкі для фільма:

📱 з усяго свету — https://ko-fi.com/unijaby

📱 з Беларусі: — https://boosty.to/unijaby

📱 падпіскай на UNIJA — https://patreon.com/unijaby

🕳️🕳️🕳️ Падрабязнасці на movie.unija.by 🕳️🕳️🕳️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍215🔥4🥱3❤‍🔥1🥴1
Forwarded from BelKantent
⚡️⚡️⚡️ Сябры, суполка беларускіх стрымераў просіць усіх, хто карыстаецца і глядзіць беларускія стрымы на Twitch, падпісаць петыцыю на Twitch, каб нашу родную беларускую мову можна было абраць сярод моў стрыму. Кожнаму плюс у карму беларускасці і набор Мійкіных здымкаў у тэлеграм-канале. 😻 Давайце зробім як мага болей!
42❤‍🔥7👍5😍3
Прашу прабачэньня за доўгае маўчаньне, зараз у камандыроўцы, тут з інтэрнэтам усё вельмі дрэнна 😢
(але гэта часовая зьява)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
141❤‍🔥4
🔹Поўны пераклад Half-Life 2: Episode One гатовы🔹

Пасля доўгай працы я нарэшце завяршыў пераклад Half-Life 2: Episode One на беларускую мову! 🎉

🔸 Што зроблена?
Усе дыялогі і субтытры перакладзеныя(нават каментары распрацоўшчыкаў)
Пераклад адаптаваны для лепшага гучання і адпаведнасці стылю гульні.
Улічаны ўсе(ну амаль :) ) дробныя нюансы, каб гульня адчувалася натуральна.

🔸 Дзе спампаваць?
📌 Nexus Mods – спасылка
📌 Google Drive – спасылка

Дзякуй усім за падтрымку! Калі вам падабаецца мая праца, вы можаце падтрымаць мяне на Patreon. 💙

Калі пабачыце памылкі ў дыялогах ці штучны пераклад - скрын сюды @GULEC_BY_BOT!!

buljion, vartyshukalnik, NonNegative, Ueschar, Buchienwaldycz, Jahorciukin, lmlmlm_l , bigbodybenz - дзякуй вялікі за дапамогу падчас перакладу!
🔥34❤‍🔥11👍3
📢 У гонар 25 годзьдзя The Sims EA выпусьціла перавыданьне клясычных гульняў (спойлер — гульцам не спадабалася)

У гонар 25-годзьдзя франшызы The Sims,
Electronic Arts выпусьціла перавыданьне першых двух культавых частак франшызы, разам з усімі дапаўненьнямі й малымі падарункамі для чацьвёртай часткі («The Sims 4 Уборы зь мінулага» з The Sims і «The Sims 4 Вяртаньне гранжу» з The Sims 2).

The Sims Спадчына з усімі двума гульнямі можна набыць за $40, па асобнасьці The Sims – $20; The Sims 2 — $30.

Перавыданьне першай гульні было сустрэта станоўча, а вось другая частка, выклікала буру нэґатыва (што не дзіўна, улічваючы, што менавіта гэтая частка, у многіх, застаецца самай любімай)!

Незадаволеныя ґеймеры кажуць наступнае:

Сурʼёзна, і гэта вы называеце перавыданьнем? Гульня па-ранейшаму вылятае на Windows 10 і 11. Наогул не разумею гэтага. Адзінае, што толькі ўнутры нармальна можна ґрафіку рэдагаваць. Гэта не перавыданьне, а плявок фанатам гульні й за гэта марнаваць крэўныя грошы? Вельмі шкадую аб пакупцы. І не раю.


Ніякіх выпраўленьняў ці чагосьці яшчэ, проста перавыпуск дзеля грошай. Сьмешна, гэтае сьмецьце да 25-годзьдзя? У гэтае перавыданьне EA ўклала столькі ж намаганьняў і якасьці, колькі й ва ўсё іншае за апошнія гады.
13🫡9
🛍 У Steam праходзіць фэстываль лякальных каапэратываў

10 лютага ў Steam пачаўся фэстываль лякальных каапэратываў, падчас якога па зьніжках прадаюцца розныя гульні з магчымасьцю сумеснага праходжаньня (аднак акрамя гэтага, зьніжкі атрымалі многія гульні з онлайн-каапэратывам)

Вось некаторыя цікавыя прапановы, на якія варта зьвярнуць увагу:

🛑Baldur's Gate 3 — $23.99 (-20%);
🛑Cult of the Lamb — $8.99 (-50%);
🛑Divinity: Original Sin 2 - Definitive Edition — $7.49 (-70%);
🛑Teenage Mutant Ninja Turtles: Shredder's Revenge — $8.11 (-35%);
🛑The Dark Pictures Anthology: Season One — $31,16 (-61%);
🛑PlateUp! — $3.56 (-66%);
🛑ARK: Survival Ascended — $11.26 (-45%).

Мерапрыемства скончыцца 17 лютага.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
10👍7
📢 Сімулятар манаха-бровара Ale Abbey хутка выйдзе ў раньні доступ

Будуйце манастыр, распрацоўвайце рэцэпты й варыце сьвятыя элі ва ўнікальным сімулятары бровара. У Ale Abbey няма гатовых рэцэптаў! Піўныя альхімікі цалкам вольныя ў сваіх дзеяньнях. Усё проста: зварыць, выпіць, паўтарыць. Сардэчна запрашаем у наша абацтва!

У Ale Abbey гульцам трэба будзе ўзяць на сябе кіраваньне цэлым абацтвам, якое займаецца варэньнем піва. У працэсе праходжаньня трэба будзе глыбока вывучыць мясцовую эканоміку, адкрываць рэцэпты, праводзіць дасьледаваньні, паляпшаць абсталяваньне й шматлікае іншае!

Гульня выйдзе ў раньні доступ на PC ужо 18 лютага!
15😁4👍1👎1🍾1
🗣 Neverwinter Nights 2 можа атрымаць рэмайстар

Карыстальнікі плятформы Steam зьвярнулі ўвагу на зьяўленьне ў базе дадзеных крамы, старонкі Neverwinter Nights 2: Enhanced Edition.
З наяўнай інфармацыі вядома, што старонка створана 11 лютага, гульня будзе важыць 36 ГБ, атрымае падтрымку сямі моваў, а таксама будзе сумяшчальная са Steam Deck.

За распрацоўку адказвае студыя Aspyr Media (якая, дарэчы, у 2022 годзе набыла студыю Beamdog — аўтараў шматлікіх рэмайстраў олдавых гульняў, да прыкладу Baldurʼs Gate, Icewind Dale, Neverwinter Nights і інш.)

З усёй гэтай інфармацыі, можна выказаць здагадку, што хуткім часам, нас можа чакаць навіна аб рэлізе рэмайстра култавай RPG!

Нагадаем, арыґінальная Neverwinter Nights 2 была створана Obsidian Entertainment ва ўжо далёкім 2006-м годзе! Гэта клясычная RPG па сыстэме Dungeons & Dragons 3.5, дзеяньне якой разгортваецца ў сусьвеце Forgotten Realms.
205👍2🤮1👾1
🤩 Рэліз перакладу Mouthwashing на беларускую мову!

Экіпаж з пяцярых асоб на караблі «Тульпар» захрас у пустэльных прасторах космасу, ахутаны бясконцым змрокам. І бог іх не пільнуе.

Спампаваць пераклад:
Google Drive
Nexus
Гайд да ўсталявання

Іншыя сацсеткі каманды:
Twitter
Сервер у Discord

*Гэта бэта-версія перакладу, таму яна можа мець пэўныя хібы і патрабуе тэставання. Па выпраўленне памылак звяртацца ў наш Discord сервер.

🤩 Падтрымаць нашую каманду можна на Boosty ды Patreon. Прыемнай гульні <3
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
25🔥7❤‍🔥2