Kingdom Come: Deliverance — гэта захапляльная RPG з адкрытым сьветам, якая перанясе вас у эпічную прыгоду ў Сьвятую Рымскую імпэрыю. Адпомсьціце за сьмерць вашых бацькоў, змагаючыся зь сіламі захопнікаў, выконвайце квэсты, зьмяняйце сьвет сваімі рашэньнямі!
Распрацоўнік — Warhorse Studios (Чэхія).
❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
‼️ Гульня недаступна на тэрыторыі Беларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤🔥30
🏆 Абвешчаны пераможцы прэміі The Steam Awards 2024
🟡 «Гульня году» — Black Myth: Wukong;
🟡 «Гульня году ў віртуальнай рэальнасьці» — Metro Awakening;
🟡 «Любімае дзіця» — ELDEN RING;
🟡 «Найлепшая гульня на Steam Deck» — God of War Ragnarok;
🟡 «Сябар спазнаецца ў гульні» — HELLDIVERS 2;
🟡 «Выбітны візуальны стыль» — SILENT HILL 2;
🟡 «Самы інавацыйны ґеймплэй» — Liarʼs Bar;
🟡 «Найлепшая гульня, якая вам не даецца» — Black Myth: Wukong;
🟡 «Найлепшы саўндтрэк» — Red Dead Redemption;
🟡 «Найлепшая гульня з выдатным сюжэтам» — Black Myth: Wukong;
🟡 «Уладкуйцеся ямчэй» — Farming Simulator 25.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤12👍6✍3🏆3🔥1
Далучайцеся да гульні Hell Let Loose — хардкорнаму шутэру ад першай асобы аб Другой сусьветнай вайне з эпічнымі бітвамі на 100 гульцоў з удзелам пяхоты, танкаў, артылерыі, з дынамічнай лініяй фронту й унікальнай рэсурснай мэтагульнёй, пры стварэньні якой распрацоўнікі натхняліся стратэгіямі ў рэальным часе!
Распрацоўнік — Team17 (Вялікабрытанія).
❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤11👍5
📰 Студыя-стваральнік Hi-Fi Rush і The Evil Within афіцыйна перарадзілася
Раней закрытая студыя Tango Gameworks, вядомая па такіх гульнях як The Evil Within; Ghostwire: Tokyo і Hi-Fi Rush, прайшла праз рэбрэндынг і ператварылася ў Tango Gameworks Inc. Гэта афіцыйнае перараджэньне становіцца новай адпраўной кропкай для студыі, якая атрымала шанец на другое жыцьцё пад крылом карэйскай Krafton:
Нагадаем, студыя была заснавана стваральнікам Resident Evil Сіндзі Мікамі ў 2010 годзе, а ў 2021 годзе (разам з ZeniMax Media) стала часткай карпарацыі Microsoft, якая (нягледзячы на вельмі пасьпяховыя рэлізы) закрыла студыю, шакаваўшы тым самым як яе супрацоўнікаў, так і індустрыю ў цэлым.

Новы пачатак.
Tango Gameworks Studio перарадзілася ў Tango Gameworks Inc., з гонарам далучыўшыся да Krafton Inc.
Мы вельмі радыя працягваць ствараць гульні, якія прыносяць радасьць гульцам па ўсім сьвеце!
— Зварот каманды Tango Gameworks Inc. да супольнасьці
Нагадаем, студыя была заснавана стваральнікам Resident Evil Сіндзі Мікамі ў 2010 годзе, а ў 2021 годзе (разам з ZeniMax Media) стала часткай карпарацыі Microsoft, якая (нягледзячы на вельмі пасьпяховыя рэлізы) закрыла студыю, шакаваўшы тым самым як яе супрацоўнікаў, так і індустрыю ў цэлым.
❤15👍5
⚡️ Harry Potter and the Chamber of Secrets атрымала беларусі пераклад
Harry Potter and the Chamber of Secrets — аркада аб прыгодах юнага чараўніка Гары Потэра, заснаваная на другой кнізе серыі. Сюжэт гульні цалкам паўтарае сюжэт кнігі/фільма, але зь невялікімі адхіленьнямі й гульнявымі заданьнямі.
Дзякуючы намаганьням аматараў, гульня атрымала неафіцыйны беларускі пераклад, які даступны на сайце NEXUS у двух варыянтах — клясычным і афіцыйным правапісамі!

❤🔥47❤13⚡4👍2🗿1
Turmoil — сьвідруйце нафтавыя сьвідравіны як у 1899 годзе! Turmoil прапануе карыстальнікам згуляць у чароўную жартаўлівую пароду на сымуляцыю па матывах нафтавай ліхаманкі XIX стагодзьдзя ў Паўночнай Амэрыцы.
Распрацоўнік — Gamious (Нідэрлянды).
❗️Забраць гульню можна да 16 студзеня.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍12❤3🌚1
📰 Assassinʼs Creed Shadows яшчэ раз перанесьлі зноў выклікаўшы скандал
Ubisoft абвясьціла аб чарговым пераносе скандальнай Assassinʼs Creed Shadows. Цяпер гульня выйдзе не 14 лютага 2025 году, а 20 сакавіка. Распрацоўнікі запэўніваюць, што імкнуцца зрабіць якасны праект, і закладам гэтага бачаць актыўны дыялёг паміж гульцамі й стваральнікамі.
Assassinʼs Creed Shadows перанесьлі ў другі раз. Першапачаткова гульню плянавалі выпусьціць 15 лістапада 2024-га, але пасьля гульню адклалі на 14 лютага 2025-га.
У лютым адбудзецца рэліз адразу некалькіх буйных гульняў, сярод якіх Kingdom Come: Deliverance II, Avowed і Sid Meierʼs Civilization VII, цалкам магчыма, што гэты перанос, гэта спроба пазьбегнуць канкурэнцыі зь іншымі праектамі.
Нягледзячы на "добразычлівы" матыў пераносу, распрацоўнікі ізноў прымудрыліся выклікаць буру нэґатыву ў часткі японскіх ґеймераў!
Прычынай стаў выбар новай даты. 20 сакавіка 2025 году супадае з 30-й гадавінай тэракту ў такійскім мэтро, якое забрала жыцьці больш за дзясятак чалавек.
Карыстальнікі адзначаюць, што выпускаць такую "абразьлівую" для японцаў гульню ў дзень нацыянальнай жалобы, гэта ўсё роўна, што выпусьціць авіясімулятар 11 верасьня.

🥴20🤡8🙈5👍2
📰 Разумныя» ШІ-напарнікі ад NVIDIA пачнуць зьяўляцца ў гульнях
У рамках выставы CES 2025, NVIDIA абвясьціла аб запуску сваёй тэхналёгіі рэалістычных віртуальных пэрсанажаў — NVIDIA ACE.
Пэрсанажы ACE здольныя з дапамогай ШІ успрымаць, плянаваць і дзейнічаць, як людзі.
Па задуме, гульцы змогуць абʼядноўвацца з ШІ-напарнікамі, каб разам удзельнічаць у розных гульнявых дзеяньнях.
Дадзеная сыстэма ўжо ўкараняецца ў PUBG, дзе (як заяўляюць стваральнікі) пэрсанажы будуць камунікаваць, выкарыстоўваць гульнявы слэнг, даваць стратэгічныя парады ў рэальным часе, знаходзіць лут і дзяліцца ім, кіраваць транспартнымі сродкамі й змагацца зь іншымі гульцамі.
У найбліжэйшай будучыні, дадзеная тэхналёгія зьявіцца ў Naraka: Bladepoint, Naraka: Bladepoint Mobile і сімулятары жыцьця inZOI.

YouTube
NVIDIA ACE | Introducing PUBG Ally - First Co-Playable Character
Built with NVIDIA ACE, PUBG Ally introduces the world’s first Co-Playable Character (CPC), which transforms solo gameplay into a seamless team experience.
Learn More: https://www.nvidia.com/en-us/geforce/news/nvidia-ace-autonomous-ai-companions-pubg-naraka…

🤡12👍6😢2🤣1
📰 Восьмы патч для Baldurʼs Gate 3 стане апошнім
Larian Studios абвясьціла, што пасьля выхаду восьмага патча для Baldurs Gate 3, каманда распрацоўнікаў разьвітаецца з Фаэрунам і засяродзіцца на новай гульні.
Ґендырэктар студыі Свэн Вінке ў Х заклікаў фанатаў заставацца на сувязі, падкрэсьліваючы, што гісторыя Larian яшчэ ня скончана!
У інтэрвію выданьню VideoGamer, прадстаўнікі студыі пацьвердзілі, што асноўная ўвага зараз надаецца распрацоўцы новай гульні, хоць невялікая падтрымка для BG3 ўсё яшчэ будзе ажыцьцяўляцца. Папярэдняя работа над наступным праектам ужо пачата.
Верагодна гэта таксама будзе RPG. На дадзены момант каманда старанна працуе над абноўленай вэрсіяй свайго гульнявога рухавіка, з дапамогай якога Larian плянуе ўкараніць палепшаныя ґрафічныя тэхналёгіі, каб зрабіць новую гульню больш дынамічнай і рэалістычнай.

👍23❤7
📢 Nintendo афіцыйна анасавала Nintendo Switch 2
Nintendo афіцыйна анансавала сваю новую кансоль — Nintendo Switch 2. Зірнуць на навінку можна ў дэманстрацыйным трэйлеры. Прылада зьявіцца на паліцах крам сёлета.
Больш падрабязнасьцяў абяцаюць расказаць на Nintendo Direct — 2 красавіка.
Вядома толькі, што Switch 2 падтрымлівае зваротную сумяшчальнасьць з папярэдняй гібрыднай кансольлю, у тым ліку й з картрыджамі. Судзячы ў параўнаньні з арыґінальнай Switch, будучая навінка будзе больш як у даўжыню, так і ў шырыню. Разам з гэтым павялічыўся й экран.
Нягледзячы на тое, што чуткі пра новую Switch хадзілі даўно й фанаты зь нецярпеньнем гэтага чакалі, вынік многіх расчараваў. Прадстаўленая інфармацыя не ўразіла гульцоў і крытыкаў, якія адзначаюць, што ў навінцы няма нічога рэвалюцыйнага.

Nintendo Switch 2 – First-look trailer
Introducing Nintendo Switch 2, the successor to Nintendo Switch, releasing in 2025. Learn more: https://ninten.do/6003ohKAB
👍8🤔2🤮1
📢 Прадстаўлены дэбютны трэйлер The Blood of Dawnwalker ад былых распрацоўшчыкаў з CD Projekt RED
Выдавецтва Bandai Namco Entertainment апублікавала дэбютны трэйлер The Blood of Dawnwalker. Гэта ролевая гульня ад польскай студыі Rebel Wolves – створаную былымі супрацоўнікамі CD Projekt RED.
The Blood of Dawnwalker — ролевай экшн у сеттынгу гатычнага вампірскага фэнтэзі. Асноўнае месца дзеяньня — "Вейл Сангора", выдуманае каралеўства XIV стагодзьдзя ў Карпацкіх гарах. Гулец дасьледуе змрочны сярэднявечны сьвет і сустракае міталягічных істот з балканскага фальклёру.
Згодна зь сюжэтам, каралеўства было спустошана вайной і чумой. У выніку мясцовыя фэадалы былі скінуты вампірскай клікай. Галоўны злыдзень Брэнсіс — старажытны й бязьлітасны вампір, які ўсталяваў дэспатычную ўладу над Вейл Сангорай. Вампіры ўвялі так званы крывавы падатак і па сутнасьці ператварылі насельніцтва ў сваю жывёлу.
Галоўным героем стане Коэн, паўвампір, які за працягу 30 гульнявых дзён павінен выратаваць сваю сямʼю.
Дата рэлізу не абвешчана. Ён павінен будзе адбыцца на PC, Xbox Series X і PlayStation 5.

The Blood of Dawnwalker — Cinematic Trailer & Gameplay Teaser
Things will be different now.
For all of you.
***
The Blood of Dawnwalker is the first chapter of Rebel Wolves’ brand new role-playing saga — a single-player open-world dark fantasy action-RPG with a strong focus on story and narrative. Developed on Unreal…

👍19🔥3
📢 Для стратэгіі Stronghold Crusader рыхтуюць Definitive Edition
Распрацоўнікі з FireFly абвясьціла, што рыхтуе палепшанае выданьне для яшчэ адной гульні серыі Stronghold. Горадабудаўнічая тактыка Stronghold: Crusader: Definitive Edition выйдзе ў Steam 15 ліпеня!
Новае выданьне Stronghold Crusader стваралася пры ўдзеле распрацоўшчыкаў арыґінальнай гульні, на свае месцы вярнуліся нават кампазытар і акторы агучкі. Акрамя перапрацаванай ґрафікі, гульцам абяцаюць палепшаны гульнявы працэс, новыя кампаніі й віды войскаў.

❤22❤🔥3👍3
⚡️ Half-Life 2 атрымала фанацкую беларускую лякалізацыю
Аматар з каналу "ГУЛЕЦ" абʼявіў аб выпуску ў агульны доступ першай часткі перакладу культавай Half-Life 2!
У будучым плянуецца пераклад усіх астатніх частак, каб зрабіць гульню цалкам даступнай для беларускамоўнага карыстальніка!
Сачыць за падзеямі можна на канале ў Ютуб і ў Тэлеграм.
Спампаваць пераклад можна тут.

❤68❤🔥18⚡4👍2🍓1
⚡️ FlatOut 2 атрымала беларускі пераклад
Напоўненая адрэналінам гоначная гульня на маслкарах у спалучэньні з выбухной фізыкай, захапляльнымі эфэктамі й ґрафікай, інавацыйным гульнявым мэханізмам і старой добрай весялосьцю, зноў вяртаецца на вашыя экраны! (Цяпер на беларускай мове)

❤🔥58🔥9❤2👍2⚡1🤩1
📰 Stardew Valley — аазіс спакою й сувязі з прыродай
Стваральнік Stardew Valley Эрык Барон у сьвежым інтэрвію падзяліўся сваімі думкамі аб тым, што робіць яго гульняў такой прывабнай для ґеймераў. Паводле яго словаў, Stardew Valley — гэта ня проста гульня, а месца, дзе людзі могуць адчуць расслабленьне й сувязь з прыродай:
Эстэтыка гульні, заснаваная на піксельнай графіцы й земляных танах, стварае атмасфэру спакою. Барон падкрэсьліў, што многія сучасныя праекты могуць выклікаць стомленасьць з-за гіпэрстымуляцыі.
Нягледзячы на пачатую распрацоўку новай гульні, ґеймдызайнэр ня мае намеру закідваць старую гульню, над якой працуе ўжо 12 гадоў. Паводле яго словаў толькі калі ён адчуе, што гульня пачынае перагружаць гульца кантэнтам, тады ён і спыніцца.
Нагадаем, на дадзены момант продажы Stardew Valley перавалілі за 41 млн. копіяў.
❓Будзем рады пачуць вашае меркаваньне аб Stardew Valley!
❗️Таксама не забываемся пра тое, што гульня мае неафіцыйны беларускі пераклад!

Я хацеў, каб гульня мела вельмі натуральнае адчуваньне. Тэматыка заключаецца ў тым, што вы пакідаеце горад і прыяжджаеце ў вёску, імкнучыся злучыцца з прыродай. Я імкнуўся адлюстраваць ляндшафт, заснаваны на месцы, дзе я вырас на Паўночным-Захадзе Ціхага акіяна
Эстэтыка гульні, заснаваная на піксельнай графіцы й земляных танах, стварае атмасфэру спакою. Барон падкрэсьліў, што многія сучасныя праекты могуць выклікаць стомленасьць з-за гіпэрстымуляцыі.
Нягледзячы на пачатую распрацоўку новай гульні, ґеймдызайнэр ня мае намеру закідваць старую гульню, над якой працуе ўжо 12 гадоў. Паводле яго словаў толькі калі ён адчуе, што гульня пачынае перагружаць гульца кантэнтам, тады ён і спыніцца.
Нагадаем, на дадзены момант продажы Stardew Valley перавалілі за 41 млн. копіяў.
❓Будзем рады пачуць вашае меркаваньне аб Stardew Valley!
❗️Таксама не забываемся пра тое, што гульня мае неафіцыйны беларускі пераклад!
❤30❤🔥5
⚡️ Team Fortress 2 цяпер даступная на беларускай мове
Дзевяць розных клясаў забясьпечваюць шырокі спэктар тактычных здольнасьцяў і характараў. Гульня пастаянна абнаўляецца новымі рэжымамі, мапамі, экіпіроўкай і, самае галоўнае, шапкамі!
Вяртайцеся ў леґенду з беларускай мовай!
Спампаваць пераклад можна тут.
❗️Увага. Пераклад у распрацоўцы, ёсьць памылкі!

❤🔥60🔥5
📢 Hollywood Animal ізноў перанесьлі
Распрацоўнікі са студыі Weappy ізноў адклалі старт свайго новага праекту пра кіноіндустрыю. Цяпер замест лютага гульня выйдзе 10 красавіка.
Аўтары заявілі, што вырашылі пачакаць з выхадам гульні, каб палепшыць розныя яе элемэнты, а таксама выправіць як мага больш хібаў.
Як адзначылі ў студыі, адна з прычын пераносу, гэта тое, што ў наступным месяцы выйдзе мноства буйных тайтлаў, зь якімі праекту будзе складана канкураваць.
Больш падрабязна пра новую гульню беларускіх распрацоўшчыкаў (якая, дарэчы, на старце афіцыйна перакладзеная на беларускую мову) можна паглядзець тут.

😭17✍7❤4
Forwarded from ГУЛЕЦ / Лакалізацыя відэагульняў
Пытанне па перакладу: калі б знайшліся ўмельцы(кшталту "Кінаконг" ці "Мой родны гук", якія агучылі бы цалкам і зрабілі бы беларускамоўны ДУБЛЯЖ для HL2 - вы бы падтрымлівалі грошамі такі праект?
Anonymous Poll
58%
Забі зяпу і трымай мае грошы!!!
9%
Грошы яшчэ вам плаціць - не, мне самому патрэбны яны.
34%
Дастаткова субтытраў.
❤19
📰 Alan Wake 2 не выпусьцяць у Steam
Пра гэта паведаміў кіраўнік Epic Games Цім Суіні ў размове з карыстальнікам плятформы, які задаў кіраўніку пытаньне на прамую.
Цім Суіні адказаў прама — Alan Wake 2 не патрапіць у Steam і застанецца эксклюзівам Epic Games Store на РС.
Пазьней гэтую інфармацыю пацьвердзіла выданьне 80 Level, таксама паразмаўляўшы з Суіні.
Дадзенае рашэньне ў цэлым лагічнае, бо па словах распрацоўшчыкаў з Remedy, у Alan Wake не павінна было быць працягу з-за слабых продажаў і другой частцы, фанаты абавязаны менавіта Epic Games Publishing.
Дарэчы, не гледзячы на тое, што Alan Wake 2 прадаецца горш за ўсе гульні Remedy, яна так і не пачала прыносіць прыбытак (хаця на сёньняшні дзень сытуацыя ўжо магла зьмяніцца).

😢21🤡8❤🔥2👍1🌚1