Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
731 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
🧦 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: HOT WHEELS UNLEASHED

HOT WHEELS UNLEASHED Калекцыянуйце лепшыя машыны з сусьвету Hot Wheels, будуйце цудоўныя трасы й удзельнічайце ў захапляльных дух гонках!

Распрацоўнік — Milestone S.r.l. (Італія).

❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
‼️ Гульня недаступна на тэрыторыі Беларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍6
🧦 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: KILL KNIGHT

KILL KNIGHT вы асуджаныя вечна пакутаваць на злавеснай арэне глыбока ў Бездані. Авалодайце разбуральнай зброяй у гэтым аркадным экшэн-шутэры са звышадклічным кіраваньнем і ізамэтрычным выглядам, каб вынішчыць арды тагасьветных жахаў і ўтаймаваць свайго дэмана!

Распрацоўнік — PlaySide (Аўстралія).

❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥92🌚2👍1
📰 Пратаганіст Dragon Age: Origins мог зьявіцца ў Dragon Age: The Veilguard

Кіраўнік мастацкага аддзела BioWare Мэт Роўдс, падзяліўся некаторымі, цікавымі падрабязнасьцямі распрацоўкі Dragon Age: The Veilguard.

Сьвежай навіной стала ідэя вярнуць пратаганіста самай першай гульні ў Veilguard.
Роўдс адзначае, што герой атрымаў бы кардынальныя зьнешнія зьмены з-за Клічу й Нячыстасьці. Ён прадставіў канцэпт-арт Андэрфелса, на якім намалявана захутаная фігура з пашкоджанай скурай, якая сядзіць на троне й ня здольная гаварыць, належачы на ​​пяро й паперу для зносін. Пэрсанаж трымае паведамленьне: "Не дазваляй ёй бачыць мяне такім" (заўв. магчыма гаворка ідзе пра Морыган).

Кіраўнік мастацкага аддзела BioWare адзначыў, што ідэя «караля-пракажонага» яму падабалася, хоць многія лічылі інакш.
Так, у Inquisition герой з Origins шукаў спосаб пазбавіцца ад Кліча, што тлумачыць яго адсутнасьць. У Veilguard жа вырашылі зусім не згадваць героя, хоць падобная гісторыя магла занесьці цікавую й трагічную ноту ў апавяданьне!
👍108🤡5
🧦 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Orcs Must Die! 3

Orcs Must Die! 3рэжце, падпальвайце, расплюшчвайце, папяліце, перамолвайце й трыбушыце велізарныя орды агідных оркаў у гэтым доўгачаканым працягу ўслаўленай серыі Orcs Must Die!

Распрацоўнік — Robot Entertainment (ЗША).

❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😁9🤣4👍31
🧦 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: [REDACTED]

[REDACTED]каб вырвацца на волю з турмы «Блэк Айран» у новым «рагаліку» [REDACTED], вам давядзецца пазмагацца з монстрамі, абыйсьці ўсіх супернікаў і супакоіць свой уласны труп (а то й не адзін).

Распрацоўнік — Striking Distance Studios (ЗША).

❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍74
😊😊😊😊😊😊😊😊😊😊😊😊😊
Вітаем сябры!

Зноў чарговы год заканчвае сваё шэсьце й я зноў вас віншую з надыходзячым годам новым!

Па традыцыі можна зноў сказаць, што год быў ня простым (простых, напэўна, не бывае), але надзея, што наступны будзе лепш, усё яшчэ цепліцца ў сэрцы!
У гэтым годзе, на жаль, канал прастойваў больш чым звычайна (за, што прашу прабачэньня), але самі разумееце, часу хапае не заўсёды, аднак нягледзячы на ​​гэта канал жыў, жывы й будзе жыць, і я ўсё яшчэ спадзяюся яго разьвіваць у нешта больш чым проста канал у ТГ!

Мы амаль дайшлі да адзнакі ў 1500 чалавек, пра што некалькі гадоў таму я нават ня мог і марыць, за што дзякуй кожнаму з вас!
На сёньняшні дзень, на канале напісана ўжо 3316 допісаў і артыкулаў пра гульні, тэхналёгіі й многае іншае, за што я кажу дзякуй маім таленавітым рэдактарам і сваёй графаманіі!

З усіх гэтых артыкулаў, асобнае месца ў маім сэрцы занялі тыя, якія прысьвечаны перакладам гульняў/фільмаў на беларускую мову! Шчыры дзякуй ўсім тым, хто займаецца гэтай працай, мне неверагодна прыемна дапамагаць вам у вашай справе й калі вы гэта чытаеце, усё роўна, вы ўжо дасьведчаны перакладнік або пачатковец, ня бойцеся зьвяртацца за дапамогай у распаўсюджваньні (і г.д.) вашага тварэньня, гэта адна з мэт «Беларускага геймера» й у гэтым вам тут ніколі не адмовяць!
(Мы ўвогуле мала каму адмаўляем 😅)

Падсумуем)
Усіх з надыходзячым, няхай новы год прынясе нам усім здароўе, мір, шчасьце й сапраўднае каханьне!
Дзякуй, што вы з намі!
Да сустрэчы ў Новым, 2025-м годзе! 🎄

Ваш Беларускі геймер ❤️

😊😊😊😊😊😊😊😊😊😊😊😊😊
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
58🎄12🍾5
Forwarded from Belgaming🎮👾
🕺Што гэта як не калядны цуд? Атракцыён нябачанай шчодрасці ад EGS працягваецца і сёння нам даюць SIFU абсалютна бясплатна і назаўсёды.
Заўтра як ні странна будзе наступная гульня, таму хто жадае забраць - паспяшайцеся. Гульня дарэчы, нядаўна засвяцілася ў "Сакрэтным узроўні". Супадзенне?
Belgaming
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
17😐1
🧦 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Kingdom Come: Deliverance

Kingdom Come: Deliverance — гэта захапляльная RPG з адкрытым сьветам, якая перанясе вас у эпічную прыгоду ў Сьвятую Рымскую імпэрыю. Адпомсьціце за сьмерць вашых бацькоў, змагаючыся зь сіламі захопнікаў, выконвайце квэсты, зьмяняйце сьвет сваімі рашэньнямі!

Распрацоўнік — Warhorse Studios (Чэхія).

❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
‼️ Гульня недаступна на тэрыторыі Беларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥30
🏆 Абвешчаны пераможцы прэміі The Steam Awards 2024

🟡«Гульня году»Black Myth: Wukong;
🟡«Гульня году ў віртуальнай рэальнасьці»Metro Awakening;
🟡«Любімае дзіця» ELDEN RING;
🟡«Найлепшая гульня на Steam Deck»God of War Ragnarok;
🟡«Сябар спазнаецца ў гульні»HELLDIVERS 2;
🟡«Выбітны візуальны стыль»SILENT HILL 2;
🟡«Самы інавацыйны ґеймплэй»Liarʼs Bar;
🟡«Найлепшая гульня, якая вам не даецца»Black Myth: Wukong;
🟡«Найлепшы саўндтрэк»Red Dead Redemption;
🟡«Найлепшая гульня з выдатным сюжэтам»Black Myth: Wukong;
🟡«Уладкуйцеся ямчэй»Farming Simulator 25.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
12👍63🏆3🔥1
🧦 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Hell Let Loose

Далучайцеся да гульні Hell Let Loose — хардкорнаму шутэру ад першай асобы аб Другой сусьветнай вайне з эпічнымі бітвамі на 100 гульцоў з удзелам пяхоты, танкаў, артылерыі, з дынамічнай лініяй фронту й унікальнай рэсурснай мэтагульнёй, пры стварэньні якой распрацоўнікі натхняліся стратэгіямі ў рэальным часе!

Распрацоўнік — Team17 (Вялікабрытанія).

❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
11👍5
📰 Студыя-стваральнік Hi-Fi Rush і The Evil Within афіцыйна перарадзілася

Раней закрытая студыя Tango Gameworks, вядомая па такіх гульнях як The Evil Within; Ghostwire: Tokyo і Hi-Fi Rush, прайшла праз рэбрэндынг і ператварылася ў Tango Gameworks Inc. Гэта афіцыйнае перараджэньне становіцца новай адпраўной кропкай для студыі, якая атрымала шанец на другое жыцьцё пад крылом карэйскай Krafton:

Новы пачатак.
Tango Gameworks Studio перарадзілася ў Tango Gameworks Inc., з гонарам далучыўшыся да Krafton Inc.
Мы вельмі радыя працягваць ствараць гульні, якія прыносяць радасьць гульцам па ўсім сьвеце!

— Зварот каманды Tango Gameworks Inc. да супольнасьці


Нагадаем, студыя была заснавана стваральнікам Resident Evil Сіндзі Мікамі ў 2010 годзе, а ў 2021 годзе (разам з ZeniMax Media) стала часткай карпарацыі Microsoft, якая (нягледзячы на ​​вельмі пасьпяховыя рэлізы) закрыла студыю, шакаваўшы тым самым як яе супрацоўнікаў, так і індустрыю ў цэлым.
15👍5
⚡️ Harry Potter and the Chamber of Secrets атрымала беларусі пераклад

Harry Potter and the Chamber of Secrets — аркада аб прыгодах юнага чараўніка Гары Потэра, заснаваная на другой кнізе серыі. Сюжэт гульні цалкам паўтарае сюжэт кнігі/фільма, але зь невялікімі адхіленьнямі й гульнявымі заданьнямі.

Дзякуючы намаганьням аматараў, гульня атрымала неафіцыйны беларускі пераклад, які даступны на сайце NEXUS у двух варыянтах — клясычным і афіцыйным правапісамі!
❤‍🔥47134👍2🗿1
🆓 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Turmoil

Turmoilсьвідруйце нафтавыя сьвідравіны як у 1899 годзе! Turmoil прапануе карыстальнікам згуляць у чароўную жартаўлівую пароду на сымуляцыю па матывах нафтавай ліхаманкі XIX стагодзьдзя ў Паўночнай Амэрыцы.

Распрацоўнік — Gamious (Нідэрлянды).

❗️Забраць гульню можна да 16 студзеня.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍123🌚1
📰 Assassinʼs Creed Shadows яшчэ раз перанесьлі зноў выклікаўшы скандал

Ubisoft абвясьціла аб чарговым пераносе скандальнай Assassinʼs Creed Shadows. Цяпер гульня выйдзе не 14 лютага 2025 году, а 20 сакавіка. Распрацоўнікі запэўніваюць, што імкнуцца зрабіць якасны праект, і закладам гэтага бачаць актыўны дыялёг паміж гульцамі й стваральнікамі.

Assassinʼs Creed Shadows перанесьлі ў другі раз. Першапачаткова гульню плянавалі выпусьціць 15 лістапада 2024-га, але пасьля гульню адклалі на 14 лютага 2025-га.
У лютым адбудзецца рэліз адразу некалькіх буйных гульняў, сярод якіх Kingdom Come: Deliverance II, Avowed і Sid Meierʼs Civilization VII, цалкам магчыма, што гэты перанос, гэта спроба пазьбегнуць канкурэнцыі зь іншымі праектамі.

Нягледзячы на ​​"добразычлівы" матыў пераносу, распрацоўнікі ізноў прымудрыліся выклікаць буру нэґатыву ў часткі японскіх ґеймераў!

Прычынай стаў выбар новай даты. 20 сакавіка 2025 году супадае з 30-й гадавінай тэракту ў такійскім мэтро, ​​якое забрала жыцьці больш за дзясятак чалавек.
Карыстальнікі адзначаюць, што выпускаць такую ​​"абразьлівую" для японцаў гульню ў дзень нацыянальнай жалобы, гэта ўсё роўна, што выпусьціць авіясімулятар 11 верасьня.
🥴20🤡8🙈5👍2
📰 Разумныя» ШІ-напарнікі ад NVIDIA пачнуць зьяўляцца ў гульнях

У рамках выставы CES 2025, NVIDIA абвясьціла аб запуску сваёй тэхналёгіі рэалістычных віртуальных пэрсанажаў — NVIDIA ACE.

Пэрсанажы ACE здольныя з дапамогай ШІ успрымаць, плянаваць і дзейнічаць, як людзі.
Па задуме, гульцы змогуць абʼядноўвацца з ШІ-напарнікамі, каб разам удзельнічаць у розных гульнявых дзеяньнях.

Дадзеная сыстэма ўжо ўкараняецца ў PUBG, дзе (як заяўляюць стваральнікі) пэрсанажы будуць камунікаваць, выкарыстоўваць гульнявы ​​слэнг, даваць стратэгічныя парады ў рэальным часе, знаходзіць лут і дзяліцца ім, кіраваць транспартнымі сродкамі й змагацца зь іншымі гульцамі.

У найбліжэйшай будучыні, дадзеная тэхналёгія зьявіцца ў Naraka: Bladepoint, Naraka: Bladepoint Mobile і сімулятары жыцьця inZOI.
🤡12👍6😢2🤣1
📰 Восьмы патч для Baldurʼs Gate 3 стане апошнім

Larian Studios абвясьціла, што пасьля выхаду восьмага патча для Baldurs Gate 3, каманда распрацоўнікаў разьвітаецца з Фаэрунам і засяродзіцца на новай гульні.

Ґендырэктар студыі Свэн Вінке ў Х заклікаў фанатаў заставацца на сувязі, падкрэсьліваючы, што гісторыя Larian яшчэ ня скончана!

У інтэрвію выданьню VideoGamer, прадстаўнікі студыі пацьвердзілі, што асноўная ўвага зараз надаецца распрацоўцы новай гульні, хоць невялікая падтрымка для BG3 ўсё яшчэ будзе ажыцьцяўляцца. Папярэдняя работа над наступным праектам ужо пачата.

Верагодна гэта таксама будзе RPG. На дадзены момант каманда старанна працуе над абноўленай вэрсіяй свайго гульнявога рухавіка, з дапамогай якога Larian плянуе ўкараніць палепшаныя ґрафічныя тэхналёгіі, каб зрабіць новую гульню больш дынамічнай і рэалістычнай.
👍237
📢 Nintendo афіцыйна анасавала Nintendo Switch 2

Nintendo афіцыйна анансавала сваю новую кансоль — Nintendo Switch 2. Зірнуць на навінку можна ў дэманстрацыйным трэйлеры. Прылада зьявіцца на паліцах крам сёлета.

Больш падрабязнасьцяў абяцаюць расказаць на Nintendo Direct — 2 красавіка.
Вядома толькі, што Switch 2 падтрымлівае зваротную сумяшчальнасьць з папярэдняй гібрыднай кансольлю, у тым ліку й з картрыджамі. Судзячы ў параўнаньні з арыґінальнай Switch, будучая навінка будзе больш як у даўжыню, так і ў шырыню. Разам з гэтым павялічыўся й экран.

Нягледзячы на ​​тое, што чуткі пра новую Switch хадзілі даўно й фанаты зь нецярпеньнем гэтага чакалі, вынік многіх расчараваў. Прадстаўленая інфармацыя не ўразіла гульцоў і крытыкаў, якія адзначаюць, што ў навінцы няма нічога рэвалюцыйнага.
👍8🤔2🤮1
📢 Прадстаўлены дэбютны трэйлер The Blood of Dawnwalker ад былых распрацоўшчыкаў з CD Projekt RED

Выдавецтва Bandai Namco Entertainment апублікавала дэбютны трэйлер The Blood of Dawnwalker. Гэта ролевая гульня ад польскай студыі Rebel Wolves – створаную былымі супрацоўнікамі CD Projekt RED.

The Blood of Dawnwalker — ролевай экшн у сеттынгу гатычнага вампірскага фэнтэзі. Асноўнае месца дзеяньня — "Вейл Сангора", выдуманае каралеўства XIV стагодзьдзя ў Карпацкіх гарах. Гулец дасьледуе змрочны сярэднявечны сьвет і сустракае міталягічных істот з балканскага фальклёру.

Згодна зь сюжэтам, каралеўства было спустошана вайной і чумой. У выніку мясцовыя фэадалы былі скінуты вампірскай клікай. Галоўны злыдзень Брэнсіс — старажытны й бязьлітасны вампір, які ўсталяваў дэспатычную ўладу над Вейл Сангорай. Вампіры ўвялі так званы крывавы падатак і па сутнасьці ператварылі насельніцтва ў сваю жывёлу.

Галоўным героем стане Коэн, паўвампір, які за працягу 30 гульнявых дзён павінен выратаваць сваю сямʼю.

Дата рэлізу не абвешчана. Ён павінен будзе адбыцца на PC, Xbox Series X і PlayStation 5.
👍19🔥3
📢 Для стратэгіі Stronghold Crusader рыхтуюць Definitive Edition

Распрацоўнікі з FireFly абвясьціла, што рыхтуе палепшанае выданьне для яшчэ адной гульні серыі Stronghold. Горадабудаўнічая тактыка Stronghold: Crusader: Definitive Edition выйдзе ў Steam 15 ліпеня!

Новае выданьне Stronghold Crusader стваралася пры ўдзеле распрацоўшчыкаў арыґінальнай гульні, на свае месцы вярнуліся нават кампазытар і акторы агучкі. Акрамя перапрацаванай ґрафікі, гульцам абяцаюць палепшаны гульнявы ​​працэс, новыя кампаніі й віды войскаў.
22❤‍🔥3👍3