Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
731 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 EA не зацікаўлена ў франшызе Dead Space

Аб гэтым заявіў стваральнік франшызы Dead Space Глен Скафілд.
Паводле яго словаў, ён разам з калеґамі спрабаваў прапанаваць Electronic Arts распрацоўку чацьвёртай часткі — але кампанія не праявіла да ініцыятывы цікавасьці:

Мы насамрэч спрабавалі прапанаваць распрацоўку...мы спрабавалі. Dead Space 4. Абмяркоўвалі сёлета.


Аднак у EA нават ня сталі слухаць іх ідэі для новай гульні, заявіўшы, што ў дадзены момант падобная прапанова кампанію не цікавіць.

Пры гэтым сам Скафілд не зьдзівіўся падобнаму адказу, бо ён ведае аб праблемах з продажамі серыі. У дадзеным выпадку маюцца на ўвазе слабыя паказчыкі Dead Space (2023), якія па сутнасьці паставілі «крыж» на далейшым разьвіцьці франшызы.
😢20😭9🤬2🥱21
🎄 Ад імя ўсёй нашай рэадкцыі, віншуем вас з надыходзячымі Калядамі!
Жадаем здароўя, шчасьця й ажыцьцяўленьня ўсіх мараў!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
54🎄9❤‍🔥7
🧦 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: DREDGE

DREDGEгэта адзіночная гульня, у якой вам трэба лавіць рыбу й раскрываць злавесныя таямніцы глыбінь. Прадавайце ўлоў, паляпшайце сваё судна й прачэсвайце дно ў пошуках даўно пахаваных сакрэтаў. Вывучыце таямнічы архіпэляг і даведайцеся, чаму пра некаторыя рэчы лепш не ўспамінаць.
Распрацоўнік — Black Salt Games (Новая Зеландыя).

❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
20🔥73🌚1
🧦 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Control

Controlразбуральная прысутнасьць захапіла Фэдэральнае бюро кантролю... Толькі вы ў сілах спыніць яго. Увесь сьвет становіцца вашай зброяй у ґрандыёзнай бітве са злавесным ворагам у шматмерных непрадказальных умовах. Палітыка стрымліваньня правалілася, на мапу пастаўлена жыцьцё чалавецтва. Вы зможаце аднавіць кантроль?

Распрацоўнік — Remedy Entertainment (Фінляндыя).

❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
14😱5👍3🌚3👎1🔥1
📰 Распрацоўнікі The Witcher IV ведаюць лёс Цыры на тры гульні наперад

Ґеймдырэктар Себастыян Калемба й выканаўчы прадусар Малгажата Мітрэнга з CD PROJEKT RED далі інтэрвію GRYOnline.pl, у якім расказалі некаторыя новыя, цікавыя дэталі будучай гульні ў сусьвеце Сапкоўскага:

🛑The Witcher 4 — працяг усяго таго, што студыя рабіла да гэтага часу, і Цыры з самага пачатку рыхтавалі да галоўнай ролі [маецца на ўвазе магчымасьць гуляць за Цыры ў папярэдняй гульні];
🛑Як да кніжнага, так і да гульнявога канона стваральнікі ставяцца зь вялікай павагай;
🛑Сапкоўскі не ўдзельнічае ў распрацоўцы гульні;
🛑Сьвет гульні ўсё яшчэ застаецца змрочным, ён кішыць монстрамі, так што вядьмары зь яго нікуды не падзеліся.
🛑Монстры будуць часткай апавяданьня, таму яны будуць зьвязаныя з рэгіёнамі й з гісторыямі, якія расказваюцца:

Мы жадаем увесьці новыя раёны, напрыклад, вёску Бужын, разьмешчаную далёка на поўначы, якую вы бачылі ў трэйлеры; у гульні вы апынецеся менавіта там.

Што, безумоўна, абʼядноўвае The Witcher 3 і 4 — абедзьве гульні напоўнены гісторыямі. Гэтак заўсёды было з The Witcher і ўсімі нашымі гульнямі. Мы жадаем стварыць яшчэ больш калярытных пэрсанажаў, зь якімі можна эмацыйна мець зносіны, да якіх можна вяртацца й зь якімі можна перажываць прыгоды.


🛑У гульні будзе шмат адсылак на папярэднія праекты студыі (у тым ліку трылёгію "Вядзьмар");
🛑Распрацоўнікі запэўніваюць, што ўсе памылкі Cyberpunk 2077 былі ўлічаныя;
🛑The Witcher 4 стане пачаткам новай трылёгіі, якая будзе прыязная да пачаткоўцаў, аднак дасьведчаныя гульцы, якія знаёмыя з франшызай гэтак жа ня будуць сумаваць;
🛑У гульні будзе значна перагледжана паляваньне на монстраў, бо гэта асноўнае рамяство вядзьмара, дадзены занятак павінен стаць яшчэ глыбейшым і падыходзіць да яго трэба будзе больш адказна (на дадзены момант, над гэтым працуе каманда больш чым з 400 чалавек).

Дата рэлізу не называецца.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2313🙏1
🧦 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Ghostrunner 2

Кроў пральецца ў Ghostrunner 2 — ня простым слэшары ад першай асобы, дзеяньне якога адбываецца ў кібэрпанкавым сьвеце. Станьце неверагодным кібэрніндзя й прыгатуйцеся да сутычак з босамі, інтэрактыўнай гісторыі, новым рэжымам і сінтвэйв-саўндтрэкам!

Распрацоўнік — One More Level (Польшча).

❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥162
🧦 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: HOT WHEELS UNLEASHED

HOT WHEELS UNLEASHED Калекцыянуйце лепшыя машыны з сусьвету Hot Wheels, будуйце цудоўныя трасы й удзельнічайце ў захапляльных дух гонках!

Распрацоўнік — Milestone S.r.l. (Італія).

❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
‼️ Гульня недаступна на тэрыторыі Беларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍6
🧦 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: KILL KNIGHT

KILL KNIGHT вы асуджаныя вечна пакутаваць на злавеснай арэне глыбока ў Бездані. Авалодайце разбуральнай зброяй у гэтым аркадным экшэн-шутэры са звышадклічным кіраваньнем і ізамэтрычным выглядам, каб вынішчыць арды тагасьветных жахаў і ўтаймаваць свайго дэмана!

Распрацоўнік — PlaySide (Аўстралія).

❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥92🌚2👍1
📰 Пратаганіст Dragon Age: Origins мог зьявіцца ў Dragon Age: The Veilguard

Кіраўнік мастацкага аддзела BioWare Мэт Роўдс, падзяліўся некаторымі, цікавымі падрабязнасьцямі распрацоўкі Dragon Age: The Veilguard.

Сьвежай навіной стала ідэя вярнуць пратаганіста самай першай гульні ў Veilguard.
Роўдс адзначае, што герой атрымаў бы кардынальныя зьнешнія зьмены з-за Клічу й Нячыстасьці. Ён прадставіў канцэпт-арт Андэрфелса, на якім намалявана захутаная фігура з пашкоджанай скурай, якая сядзіць на троне й ня здольная гаварыць, належачы на ​​пяро й паперу для зносін. Пэрсанаж трымае паведамленьне: "Не дазваляй ёй бачыць мяне такім" (заўв. магчыма гаворка ідзе пра Морыган).

Кіраўнік мастацкага аддзела BioWare адзначыў, што ідэя «караля-пракажонага» яму падабалася, хоць многія лічылі інакш.
Так, у Inquisition герой з Origins шукаў спосаб пазбавіцца ад Кліча, што тлумачыць яго адсутнасьць. У Veilguard жа вырашылі зусім не згадваць героя, хоць падобная гісторыя магла занесьці цікавую й трагічную ноту ў апавяданьне!
👍108🤡5
🧦 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Orcs Must Die! 3

Orcs Must Die! 3рэжце, падпальвайце, расплюшчвайце, папяліце, перамолвайце й трыбушыце велізарныя орды агідных оркаў у гэтым доўгачаканым працягу ўслаўленай серыі Orcs Must Die!

Распрацоўнік — Robot Entertainment (ЗША).

❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😁9🤣4👍31
🧦 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: [REDACTED]

[REDACTED]каб вырвацца на волю з турмы «Блэк Айран» у новым «рагаліку» [REDACTED], вам давядзецца пазмагацца з монстрамі, абыйсьці ўсіх супернікаў і супакоіць свой уласны труп (а то й не адзін).

Распрацоўнік — Striking Distance Studios (ЗША).

❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍74
😊😊😊😊😊😊😊😊😊😊😊😊😊
Вітаем сябры!

Зноў чарговы год заканчвае сваё шэсьце й я зноў вас віншую з надыходзячым годам новым!

Па традыцыі можна зноў сказаць, што год быў ня простым (простых, напэўна, не бывае), але надзея, што наступны будзе лепш, усё яшчэ цепліцца ў сэрцы!
У гэтым годзе, на жаль, канал прастойваў больш чым звычайна (за, што прашу прабачэньня), але самі разумееце, часу хапае не заўсёды, аднак нягледзячы на ​​гэта канал жыў, жывы й будзе жыць, і я ўсё яшчэ спадзяюся яго разьвіваць у нешта больш чым проста канал у ТГ!

Мы амаль дайшлі да адзнакі ў 1500 чалавек, пра што некалькі гадоў таму я нават ня мог і марыць, за што дзякуй кожнаму з вас!
На сёньняшні дзень, на канале напісана ўжо 3316 допісаў і артыкулаў пра гульні, тэхналёгіі й многае іншае, за што я кажу дзякуй маім таленавітым рэдактарам і сваёй графаманіі!

З усіх гэтых артыкулаў, асобнае месца ў маім сэрцы занялі тыя, якія прысьвечаны перакладам гульняў/фільмаў на беларускую мову! Шчыры дзякуй ўсім тым, хто займаецца гэтай працай, мне неверагодна прыемна дапамагаць вам у вашай справе й калі вы гэта чытаеце, усё роўна, вы ўжо дасьведчаны перакладнік або пачатковец, ня бойцеся зьвяртацца за дапамогай у распаўсюджваньні (і г.д.) вашага тварэньня, гэта адна з мэт «Беларускага геймера» й у гэтым вам тут ніколі не адмовяць!
(Мы ўвогуле мала каму адмаўляем 😅)

Падсумуем)
Усіх з надыходзячым, няхай новы год прынясе нам усім здароўе, мір, шчасьце й сапраўднае каханьне!
Дзякуй, што вы з намі!
Да сустрэчы ў Новым, 2025-м годзе! 🎄

Ваш Беларускі геймер ❤️

😊😊😊😊😊😊😊😊😊😊😊😊😊
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
58🎄12🍾5
Forwarded from Belgaming🎮👾
🕺Што гэта як не калядны цуд? Атракцыён нябачанай шчодрасці ад EGS працягваецца і сёння нам даюць SIFU абсалютна бясплатна і назаўсёды.
Заўтра як ні странна будзе наступная гульня, таму хто жадае забраць - паспяшайцеся. Гульня дарэчы, нядаўна засвяцілася ў "Сакрэтным узроўні". Супадзенне?
Belgaming
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
17😐1
🧦 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Kingdom Come: Deliverance

Kingdom Come: Deliverance — гэта захапляльная RPG з адкрытым сьветам, якая перанясе вас у эпічную прыгоду ў Сьвятую Рымскую імпэрыю. Адпомсьціце за сьмерць вашых бацькоў, змагаючыся зь сіламі захопнікаў, выконвайце квэсты, зьмяняйце сьвет сваімі рашэньнямі!

Распрацоўнік — Warhorse Studios (Чэхія).

❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
‼️ Гульня недаступна на тэрыторыі Беларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥30
🏆 Абвешчаны пераможцы прэміі The Steam Awards 2024

🟡«Гульня году»Black Myth: Wukong;
🟡«Гульня году ў віртуальнай рэальнасьці»Metro Awakening;
🟡«Любімае дзіця» ELDEN RING;
🟡«Найлепшая гульня на Steam Deck»God of War Ragnarok;
🟡«Сябар спазнаецца ў гульні»HELLDIVERS 2;
🟡«Выбітны візуальны стыль»SILENT HILL 2;
🟡«Самы інавацыйны ґеймплэй»Liarʼs Bar;
🟡«Найлепшая гульня, якая вам не даецца»Black Myth: Wukong;
🟡«Найлепшы саўндтрэк»Red Dead Redemption;
🟡«Найлепшая гульня з выдатным сюжэтам»Black Myth: Wukong;
🟡«Уладкуйцеся ямчэй»Farming Simulator 25.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
12👍63🏆3🔥1
🧦 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Hell Let Loose

Далучайцеся да гульні Hell Let Loose — хардкорнаму шутэру ад першай асобы аб Другой сусьветнай вайне з эпічнымі бітвамі на 100 гульцоў з удзелам пяхоты, танкаў, артылерыі, з дынамічнай лініяй фронту й унікальнай рэсурснай мэтагульнёй, пры стварэньні якой распрацоўнікі натхняліся стратэгіямі ў рэальным часе!

Распрацоўнік — Team17 (Вялікабрытанія).

❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
11👍5
📰 Студыя-стваральнік Hi-Fi Rush і The Evil Within афіцыйна перарадзілася

Раней закрытая студыя Tango Gameworks, вядомая па такіх гульнях як The Evil Within; Ghostwire: Tokyo і Hi-Fi Rush, прайшла праз рэбрэндынг і ператварылася ў Tango Gameworks Inc. Гэта афіцыйнае перараджэньне становіцца новай адпраўной кропкай для студыі, якая атрымала шанец на другое жыцьцё пад крылом карэйскай Krafton:

Новы пачатак.
Tango Gameworks Studio перарадзілася ў Tango Gameworks Inc., з гонарам далучыўшыся да Krafton Inc.
Мы вельмі радыя працягваць ствараць гульні, якія прыносяць радасьць гульцам па ўсім сьвеце!

— Зварот каманды Tango Gameworks Inc. да супольнасьці


Нагадаем, студыя была заснавана стваральнікам Resident Evil Сіндзі Мікамі ў 2010 годзе, а ў 2021 годзе (разам з ZeniMax Media) стала часткай карпарацыі Microsoft, якая (нягледзячы на ​​вельмі пасьпяховыя рэлізы) закрыла студыю, шакаваўшы тым самым як яе супрацоўнікаў, так і індустрыю ў цэлым.
15👍5
⚡️ Harry Potter and the Chamber of Secrets атрымала беларусі пераклад

Harry Potter and the Chamber of Secrets — аркада аб прыгодах юнага чараўніка Гары Потэра, заснаваная на другой кнізе серыі. Сюжэт гульні цалкам паўтарае сюжэт кнігі/фільма, але зь невялікімі адхіленьнямі й гульнявымі заданьнямі.

Дзякуючы намаганьням аматараў, гульня атрымала неафіцыйны беларускі пераклад, які даступны на сайце NEXUS у двух варыянтах — клясычным і афіцыйным правапісамі!
❤‍🔥47134👍2🗿1