Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.3K photos
731 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
Forwarded from абсервр (і ня толькі)
Вітаю ўсіх! Я анансую беларускі пераклад моду TerraFirmaCraft!

TerraFirmaCraft — вельмі вялікі мод, які цалкам перапрацоўвае ўсе механікі гульні. Мэта мода — даць гульцу максімальна рэалістычны досвед выжывання ў нашмат больш праўдападобным сусвеце. Мод поўнасцю змяняе генерацыю, дадаючы дзясяткі новых біёмаў з новымі відамі дрэваў. Пад зямлёю вы знойдзеце дзясяткі новых тыпаў камення і руд. Вы пройдзеце рэалістычны шлях ад каменнага веку да выплаўкі сталі, ад палявання і збіральніцтва, да моцна палепшанай жывёлагадоўлі і агракультуры.

Ўсё гэта можна будзе зрабіць поўнасцю па-беларуску, калі пераклад будзе скончаны. На дадзены момант гатова 25%.

Падпісвайцеся, каб атрымліваць навіны і дадатковую інфармацыю па перакладу!
37🔥8👍3
⚡️ Што паказалі на The Game Awards 2024

Сабралі самыя цікавыя анонсы:

Анансавана The Witcher IV.
Гуляць у новай часткі легендарнай серыі мы будзем за Цыры, падзеі разгарнуцца праз шмат гадоў пасля апошняй часткі прыгод Геральда The Witcher 3: Wild Hunt.
Дата выхада пакуль невядома.

Mafia: The Old Country — дзеянні новай часткі адбудуцца ў Сіцыліі 1900-х гадах. Гуляць будзем за новага героя ў серыі - Энцо Фарвара.
Выйсці павінна ўлетку 2025 году.

Прадстаўлены трэйлер The Outer Worlds 2.
The Outer Worlds 2 — гэта працяг адзначанай узнагародамі навукова-фантастычнай RPG ад першай асобы ад Obsidian Entertainment.
Выйдзе ў 2025 годзе.

Elden Ring Nightreign — самастойная кааператыўная гульня ў сусьвеце ELDEN RING. Дата выхаду пакуль невядома.

Gearbox Software прадставілі паўнавартасны трэйлер Borderlands 4.
Borderlands 4 – гэта дынамічны лутар-шутэр, які прапануе велізарны выбар зброі, сутычкі з вар'яцкімі ворагамі і напружаны кааператыў.

BLACKFROST – The Long Dark 2 — працяг аднайменнай зімовай выжывалкі.
2962🔥1
Forwarded from BelKantent
🏆🎉 Astro Bot cтаў гульнёй года на Game Awards 2024

У галоўнай намінацыі перамог эксклюзіў для PS5 Astro Bot (не блытаць з бясплатнай гульнёй, якая ідзе разам з кансоллю ад Sony), абышоўшы Balatro, Black Myth Wukong, Metaphor: ReFantazio і Final Fantasy VII Rebirth.
Кіраўнік студыі Team Asobi Нікаля Дусе падзякаваў сваёй камандзе распрацоўшчыкаў і PlayStation за веру ў Astrobot, а таксама аддаў належнае Nintendo, успомніўшы, як ён гуляў у Super Mario Bros у дзяцінстве. Ён таксама адзначыў 30-гадовую гісторыю PlayStation, якая лягла ў аснову гульнявога працэсу Astro Bot.
Пасля прагляду шоў я застаўся ў лёгкай фрустрацыі. Вельмі сумна, што геймінг сыходзіць да мабільных платформ, мультыплатформеннасць заточваецца на здабыццё хуткіх грошай. Адно радуе, што за шмат гадоў нарабілі файных гульняў, у якія можна будзе яшчэ гуляць вельмі доўга.
Радасна, што прыз за лепшы аўдыёдызайн атрымала Senua's Saga: Hellblade 2, якую хутка пройдзем на стрымах. Крыўдна, што Silent Hill 2 не атрымаў нічога.
🌚20😢10🍾4👏21🤮1
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: The Lord of the Rings: Return to Moria

У гульні The Lord of the Rings: Return to Moria гномы адпраўляюцца ў новае падарожжа, каб вярнуць сабе сваю леґендарную радзіму — Морыю ў Імглістых гарах. Каб выжыць, гульцам давядзецца абʼядноўваць сілы, каваць амуніцыю, будаваць і дасьледаваць знакамітыя бяздонныя шахты. Адважных вандроўцаў чакаюць таямнічыя пагрозы, і ім запатрабуецца ўся іх адвага!
Распрацоўнік — Free Range Games (ЗША).

❗️Забраць гульні можна да 19 сьнежня.
👍17🔥52🌚2
📰 The Witcher 4: усё, што вядома на бягучы момант

CD Projekt RED анансавала сваю новую адзіночную RPG з адкрытым сьветам у сусьвеце Анджэя Сапкоўскага, выклікаўшы хвалю абмеркаваньняў у ґеймерскай супольнасьці.
Сабралі ў дадзеным артыкуле ўсё, што вядома на дадзены момант:

🛑Кіруе распрацоўкай Себастыян Калемба, які раней займаўся анімацыяй у «Ведзьмару 3» і Cyberpunk 2077;
🛑Новы гульнявы ​​сьвет будзе па ранейшаму адкрытым, але будзе адрозьнівацца ад мінулай гульні значна больш змрочным антуражам;
🛑Цэнтральнай фігурай стане Цыры, якая праходзіць шлях ведзьмара, пакуль вакол разбураецца звыклая рэальнасьць;
🛑У гульні будзе значна больш рашэньняў, якія акажуць каласальны ўплыў як на лякальныя месцы, так і на гульнявы ​​сьвет у цэлым;
🛑Дзеяньне разгорнецца празь некалькі гадоў пасьля падзеяў трэцяй часткі;
🛑Геральт будзе пэрыядычна зьяўляцца ў гульнявых падзеях;
🛑Цыры атрымае новыя загаворы й баявыя мэханікі;
🛑Мэдальён які раней мільгаў у анонсах Project Polaris — гэта мэдальён школы рысі.

Дата рэлізу не называецца.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
28🔥7🤔3💯1
Forwarded from Мой родны гук
Пачынаем вялікі збор на трылогію Валадара Пярсцёнкаў!

спасылка на збор: buymeacoffee.com/k4mbeg8/w/43885

Для прафесійнай агучкі аднаго фільма спатрэбіцца больш за 1400$ (арэнда студыі, ганарар акцёрам, звядзенне гуку) на адзін фільм.

Усе, хто заданацяць атрымаюць:

20$ - першы фільм у раннім доступе;
40$ - першыя 2 фільмы ў раннім доступе;
50$ - усе фільмы ў раннім доступе + доступ у закрытую суполку, дзе будзе паказаны ўвесь працэс агучвання: кастынгі, бэкстэйджы, навіны;
100$ - усё пералічанае + узгадванне ў канцы фільма (пры жаданні);
200$ - усё пералічанае + асабістае відэа з падзякай запісанае голасам персанажа з фільма (на ваш выбар); 1000$ - усё пералічанае + адзін з мікрафонаў, на які запісваліся акцёры (пасля ўсіх агучак). Разовая прапанова)

Калі хочаце ахвяраваць іншым шляхам (крыптой, ці неяк яшчэ), пішыце ў наш бот: t.me/mojrodnyhuk_bot

п.с. І дзяліцеся гэтай інфармацыяй, гэта нам усім вельмі дапаможа
37👍43
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Astrea: Six Sided Oracles

Astrea — навінка ў жанры roguelike c унікальнымі асаблівасьцямі: тут два тыпу шкоды: ачышчэньне й агіда, а яшчэ замест карт разыгрываюцца кубікі. Зьбярыце магутныя кубікі, каб ачысьціць Астрэю ад агіды й выратаваць зорную сыстэму!
Распрацоўнік — LittleLeoGames (ЗША).

❗️Забраць гульню можна да 21 сьнежня.
❤‍🔥9🤔1💩1
🗣 Інсайдэры масава паведамляюць аб выхадзе рэмэйку The Elder Scrolls IV: Oblivion у 2025 годзе

Блёґеры eXtas1s, NateTheDrake і Klobrille (якія раней ня раз дзяліліся дакладнай інфармацыяй) паведамляюць, што Bethesda рыхтуе да выпуску абноўленую вэрсію The Elder Scrolls IV: Oblivion!

Іх крыніцы пацьвярджаюць раней агучаную інфармацыю, аб тым, што палепшаную вэрсію Oblivion распрацоўвае студыя Virtuos Games. Паведамляецца, што перавыданьне будзе рэмэйкам, але не самым маштабным, ствараюць яго на Unreal Engine 5.

Паўнавартасны анонс, верагодна, варта чакаць на прэзентацыі Xbox Developer Direct, якая адбудзецца ў студзені.
Самі распрацоўнікі ніяк некамэнтуюць гэтую інфармацыю.
🔥16🗿126👍5
🧦Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: TerraTech

TerraTechгэта прыгодніцкая пясочніца з адкрытым сьветам, дзе вам трэба будзе праектаваць і будаваць, крафціць, удзельнічаць у бітвах і дасьледаваць. Прыдумляйце праекты аўтамабіляў, танкаў і самалётаў зь бібліятэкі блёкаў. Зьбірайце абломкі, стварайце й купляйце новыя дэталі, каб выжыць і стаць лепшым плянэтарным старацелем.
Распрацоўнік — Payload Studios (Вялікабрытанія).

❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍14🥰1
🎮 Два DLC для To the Moon выйшлі ў рэліз на PlayStation 5

Распрацоўнікі To the Moon выпусьцілі дзьве часткі дапаўненьня Sigmund Minisode на PlayStation 5!
Іх кошт складае 2,99 і 1,99 даляра.

Sigmund Minisodes расказваюць дзьве кранальныя калядныя гісторыі пра дактароў Еву Разалін і Ніла Ўотса, закранаючы асабістыя цяжкасьці, загадкавыя таямніцы й этычныя дылемы, зь якімі сутыкаюцца лекары карпарацыі «Зігмунд».

Нагадаем, To the Moon — прыгодніцкая кампутарная гульня з элемэнтамі візуальнага рамана, распрацаваная канадзкай незалежнай студыяй Freebird Games і выпушчаная для плятформы Windows у лістападзе 2011 году ганаравалася самымі рознымі ўзнагародамі — крытыкі хвалілі сюжэт і музыку гульні, асоба адзначаючы сурʼёзнасьць тэмы, якую падымае сюжэт.
Гульня была намінаваная на шэраг узнагарод, у прыватнасьці, атрымаўшы ўзнагароду "Лепшы сюжэт" ад сайта GameSpot.
У наступныя гады To the Moon неаднаразова называлі ўзорам кампутарнай гульні як твора мастацтва.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
12👍4
🧦 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Wizard of Legend

Wizard of Legendгульня аб імклівых паходах у падзямельля з упорам на дынамічныя бітвы й магію. Не пазяхайце, рухайцеся й чаруйце! Хутка ствараючы загаворы, вы зможаце ўвязваць іх у ланцужкі й ужываць гэтыя разбуральныя спалучэньні супраць ворагаў!
Распрацоўнік — Contingent99 (ЗША).

❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
11👍1
📰 EA не зацікаўлена ў франшызе Dead Space

Аб гэтым заявіў стваральнік франшызы Dead Space Глен Скафілд.
Паводле яго словаў, ён разам з калеґамі спрабаваў прапанаваць Electronic Arts распрацоўку чацьвёртай часткі — але кампанія не праявіла да ініцыятывы цікавасьці:

Мы насамрэч спрабавалі прапанаваць распрацоўку...мы спрабавалі. Dead Space 4. Абмяркоўвалі сёлета.


Аднак у EA нават ня сталі слухаць іх ідэі для новай гульні, заявіўшы, што ў дадзены момант падобная прапанова кампанію не цікавіць.

Пры гэтым сам Скафілд не зьдзівіўся падобнаму адказу, бо ён ведае аб праблемах з продажамі серыі. У дадзеным выпадку маюцца на ўвазе слабыя паказчыкі Dead Space (2023), якія па сутнасьці паставілі «крыж» на далейшым разьвіцьці франшызы.
😢20😭9🤬2🥱21
🎄 Ад імя ўсёй нашай рэадкцыі, віншуем вас з надыходзячымі Калядамі!
Жадаем здароўя, шчасьця й ажыцьцяўленьня ўсіх мараў!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
54🎄9❤‍🔥7
🧦 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: DREDGE

DREDGEгэта адзіночная гульня, у якой вам трэба лавіць рыбу й раскрываць злавесныя таямніцы глыбінь. Прадавайце ўлоў, паляпшайце сваё судна й прачэсвайце дно ў пошуках даўно пахаваных сакрэтаў. Вывучыце таямнічы архіпэляг і даведайцеся, чаму пра некаторыя рэчы лепш не ўспамінаць.
Распрацоўнік — Black Salt Games (Новая Зеландыя).

❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
20🔥73🌚1
🧦 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Control

Controlразбуральная прысутнасьць захапіла Фэдэральнае бюро кантролю... Толькі вы ў сілах спыніць яго. Увесь сьвет становіцца вашай зброяй у ґрандыёзнай бітве са злавесным ворагам у шматмерных непрадказальных умовах. Палітыка стрымліваньня правалілася, на мапу пастаўлена жыцьцё чалавецтва. Вы зможаце аднавіць кантроль?

Распрацоўнік — Remedy Entertainment (Фінляндыя).

❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
14😱5👍3🌚3👎1🔥1
📰 Распрацоўнікі The Witcher IV ведаюць лёс Цыры на тры гульні наперад

Ґеймдырэктар Себастыян Калемба й выканаўчы прадусар Малгажата Мітрэнга з CD PROJEKT RED далі інтэрвію GRYOnline.pl, у якім расказалі некаторыя новыя, цікавыя дэталі будучай гульні ў сусьвеце Сапкоўскага:

🛑The Witcher 4 — працяг усяго таго, што студыя рабіла да гэтага часу, і Цыры з самага пачатку рыхтавалі да галоўнай ролі [маецца на ўвазе магчымасьць гуляць за Цыры ў папярэдняй гульні];
🛑Як да кніжнага, так і да гульнявога канона стваральнікі ставяцца зь вялікай павагай;
🛑Сапкоўскі не ўдзельнічае ў распрацоўцы гульні;
🛑Сьвет гульні ўсё яшчэ застаецца змрочным, ён кішыць монстрамі, так што вядьмары зь яго нікуды не падзеліся.
🛑Монстры будуць часткай апавяданьня, таму яны будуць зьвязаныя з рэгіёнамі й з гісторыямі, якія расказваюцца:

Мы жадаем увесьці новыя раёны, напрыклад, вёску Бужын, разьмешчаную далёка на поўначы, якую вы бачылі ў трэйлеры; у гульні вы апынецеся менавіта там.

Што, безумоўна, абʼядноўвае The Witcher 3 і 4 — абедзьве гульні напоўнены гісторыямі. Гэтак заўсёды было з The Witcher і ўсімі нашымі гульнямі. Мы жадаем стварыць яшчэ больш калярытных пэрсанажаў, зь якімі можна эмацыйна мець зносіны, да якіх можна вяртацца й зь якімі можна перажываць прыгоды.


🛑У гульні будзе шмат адсылак на папярэднія праекты студыі (у тым ліку трылёгію "Вядзьмар");
🛑Распрацоўнікі запэўніваюць, што ўсе памылкі Cyberpunk 2077 былі ўлічаныя;
🛑The Witcher 4 стане пачаткам новай трылёгіі, якая будзе прыязная да пачаткоўцаў, аднак дасьведчаныя гульцы, якія знаёмыя з франшызай гэтак жа ня будуць сумаваць;
🛑У гульні будзе значна перагледжана паляваньне на монстраў, бо гэта асноўнае рамяство вядзьмара, дадзены занятак павінен стаць яшчэ глыбейшым і падыходзіць да яго трэба будзе больш адказна (на дадзены момант, над гэтым працуе каманда больш чым з 400 чалавек).

Дата рэлізу не называецца.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍2313🙏1
🧦 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Ghostrunner 2

Кроў пральецца ў Ghostrunner 2 — ня простым слэшары ад першай асобы, дзеяньне якога адбываецца ў кібэрпанкавым сьвеце. Станьце неверагодным кібэрніндзя й прыгатуйцеся да сутычак з босамі, інтэрактыўнай гісторыі, новым рэжымам і сінтвэйв-саўндтрэкам!

Распрацоўнік — One More Level (Польшча).

❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥162