📰 Microsoft пачала дадаваць старыя Call of Duty у сваю краму
У сеціве зьвярнулі ўвагу на зьяўленьне ў Microsoft Store старых гульняў серыі Call of Duty, у прыватнасьці:
🛑 Call of Duty 2;
🛑 Call of Duty 4: Modern Warfare;
🛑 Call of Duty: United Offensive.
Што спарадзіла мноства абмеркаваньняў у гульнявой супольнасьці. Геймеры й журналісты ўпэўненыя, што гэта паўнавартасны намёк на зьяўленьне тайтлаў у падпісцы Game Pass. Падобная сытуацыя была са зборнікам Spyro Reignited Trilogy — яго старонка ў Microsoft Store зьявілася ў красавіку, а ў Xbox Game Pass яго дадалі ў лістападзе.
У любым выпадку ні Microsoft, ні Activision пакуль нічога афіцыйна не пацьвярджалі, не выключана, што анансуюць нешта падобнае, на The Game Awards ужо 13 сьнежня.
У сеціве зьвярнулі ўвагу на зьяўленьне ў Microsoft Store старых гульняў серыі Call of Duty, у прыватнасьці:
Што спарадзіла мноства абмеркаваньняў у гульнявой супольнасьці. Геймеры й журналісты ўпэўненыя, што гэта паўнавартасны намёк на зьяўленьне тайтлаў у падпісцы Game Pass. Падобная сытуацыя была са зборнікам Spyro Reignited Trilogy — яго старонка ў Microsoft Store зьявілася ў красавіку, а ў Xbox Game Pass яго дадалі ў лістападзе.
У любым выпадку ні Microsoft, ні Activision пакуль нічога афіцыйна не пацьвярджалі, не выключана, што анансуюць нешта падобнае, на The Game Awards ужо 13 сьнежня.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤🔥12👍4🥰2
Forwarded from абсервр (і ня толькі)
Вітаю ўсіх! Я анансую беларускі пераклад моду TerraFirmaCraft!
TerraFirmaCraft — вельмі вялікі мод, які цалкам перапрацоўвае ўсе механікі гульні. Мэта мода — даць гульцу максімальна рэалістычны досвед выжывання ў нашмат больш праўдападобным сусвеце. Мод поўнасцю змяняе генерацыю, дадаючы дзясяткі новых біёмаў з новымі відамі дрэваў. Пад зямлёю вы знойдзеце дзясяткі новых тыпаў камення і руд. Вы пройдзеце рэалістычны шлях ад каменнага веку да выплаўкі сталі, ад палявання і збіральніцтва, да моцна палепшанай жывёлагадоўлі і агракультуры.
Ўсё гэта можна будзе зрабіць поўнасцю па-беларуску, калі пераклад будзе скончаны. На дадзены момант гатова 25%.
Падпісвайцеся, каб атрымліваць навіны і дадатковую інфармацыю па перакладу!

❤37🔥8👍3
⚡️ Што паказалі на The Game Awards 2024
Сабралі самыя цікавыя анонсы:
Анансавана The Witcher IV.
Гуляць у новай часткі легендарнай серыі мы будзем за Цыры, падзеі разгарнуцца праз шмат гадоў пасля апошняй часткі прыгод Геральда The Witcher 3: Wild Hunt.
Дата выхада пакуль невядома.
Mafia: The Old Country — дзеянні новай часткі адбудуцца ў Сіцыліі 1900-х гадах. Гуляць будзем за новага героя ў серыі - Энцо Фарвара.
Выйсці павінна ўлетку 2025 году.
Прадстаўлены трэйлер The Outer Worlds 2.
The Outer Worlds 2 — гэта працяг адзначанай узнагародамі навукова-фантастычнай RPG ад першай асобы ад Obsidian Entertainment.
Выйдзе ў 2025 годзе.
Elden Ring Nightreign — самастойная кааператыўная гульня ў сусьвеце ELDEN RING. Дата выхаду пакуль невядома.
Gearbox Software прадставілі паўнавартасны трэйлер Borderlands 4.
Borderlands 4 – гэта дынамічны лутар-шутэр, які прапануе велізарны выбар зброі, сутычкі з вар'яцкімі ворагамі і напружаны кааператыў.
BLACKFROST – The Long Dark 2 — працяг аднайменнай зімовай выжывалкі.

YouTube
The Witcher 4 — Cinematic Reveal Trailer | The Game Awards 2024
No Gods, Only Monsters
The Witcher4 is an upcoming single-player open-world RPG from CD PROJEKT RED, the creators of Cyberpunk 2077 and The Witcher 3: Wild Hunt. The beginning of a new saga, and a follow-up to one of the most acclaimed RPGs of all time,…

❤29✍6⚡2🔥1
Forwarded from BelKantent
🏆🎉 Astro Bot cтаў гульнёй года на Game Awards 2024
У галоўнай намінацыі перамог эксклюзіў для PS5 Astro Bot (не блытаць з бясплатнай гульнёй, якая ідзе разам з кансоллю ад Sony), абышоўшы Balatro, Black Myth Wukong, Metaphor: ReFantazio і Final Fantasy VII Rebirth.
Кіраўнік студыі Team Asobi Нікаля Дусе падзякаваў сваёй камандзе распрацоўшчыкаў і PlayStation за веру ў Astrobot, а таксама аддаў належнае Nintendo, успомніўшы, як ён гуляў у Super Mario Bros у дзяцінстве. Ён таксама адзначыў 30-гадовую гісторыю PlayStation, якая лягла ў аснову гульнявога працэсу Astro Bot.
Пасля прагляду шоў я застаўся ў лёгкай фрустрацыі. Вельмі сумна, што геймінг сыходзіць да мабільных платформ, мультыплатформеннасць заточваецца на здабыццё хуткіх грошай. Адно радуе, што за шмат гадоў нарабілі файных гульняў, у якія можна будзе яшчэ гуляць вельмі доўга.
Радасна, што прыз за лепшы аўдыёдызайн атрымала Senua's Saga: Hellblade 2, якую хутка пройдзем на стрымах. Крыўдна, што Silent Hill 2 не атрымаў нічога.

🌚20😢10🍾4👏2❤1🤮1
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: The Lord of the Rings: Return to Moria
У гульні The Lord of the Rings: Return to Moria гномы адпраўляюцца ў новае падарожжа, каб вярнуць сабе сваю леґендарную радзіму — Морыю ў Імглістых гарах. Каб выжыць, гульцам давядзецца абʼядноўваць сілы, каваць амуніцыю, будаваць і дасьледаваць знакамітыя бяздонныя шахты. Адважных вандроўцаў чакаюць таямнічыя пагрозы, і ім запатрабуецца ўся іх адвага!
Распрацоўнік — Free Range Games (ЗША).
❗️Забраць гульні можна да 19 сьнежня.

👍17🔥5❤2🌚2
📰 The Witcher 4: усё, што вядома на бягучы момант
CD Projekt RED анансавала сваю новую адзіночную RPG з адкрытым сьветам у сусьвеце Анджэя Сапкоўскага, выклікаўшы хвалю абмеркаваньняў у ґеймерскай супольнасьці.
Сабралі ў дадзеным артыкуле ўсё, што вядома на дадзены момант:
🛑 Кіруе распрацоўкай Себастыян Калемба, які раней займаўся анімацыяй у «Ведзьмару 3» і Cyberpunk 2077;
🛑 Новы гульнявы сьвет будзе па ранейшаму адкрытым, але будзе адрозьнівацца ад мінулай гульні значна больш змрочным антуражам;
🛑 Цэнтральнай фігурай стане Цыры, якая праходзіць шлях ведзьмара, пакуль вакол разбураецца звыклая рэальнасьць;
🛑 У гульні будзе значна больш рашэньняў, якія акажуць каласальны ўплыў як на лякальныя месцы, так і на гульнявы сьвет у цэлым;
🛑 Дзеяньне разгорнецца празь некалькі гадоў пасьля падзеяў трэцяй часткі;
🛑 Геральт будзе пэрыядычна зьяўляцца ў гульнявых падзеях;
🛑 Цыры атрымае новыя загаворы й баявыя мэханікі;
🛑 Мэдальён які раней мільгаў у анонсах Project Polaris — гэта мэдальён школы рысі.
Дата рэлізу не называецца.
CD Projekt RED анансавала сваю новую адзіночную RPG з адкрытым сьветам у сусьвеце Анджэя Сапкоўскага, выклікаўшы хвалю абмеркаваньняў у ґеймерскай супольнасьці.
Сабралі ў дадзеным артыкуле ўсё, што вядома на дадзены момант:
Дата рэлізу не называецца.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤28🔥7🤔3💯1
Forwarded from Мой родны гук
🐺 У нас новы дубляж!
Агучылі трэйлер да гульні Вядзьмар 4
Прыемнага прагляду!
https://youtu.be/0PzOm3kMXoI
https://youtu.be/0PzOm3kMXoI
https://youtu.be/0PzOm3kMXoI
P.S.Ну і пішыце свае ўражанні ў каментарах, будзем удзячныя)

Вядзьмар 4 — беларускі трэйлер || The Witcher IV — Cinematic Reveal Trailer
Вырашылі зрабіць дубляж, пакуль гарачае! Прыемнага прагляду
Наш патрыён:
https://www.patreon.com/MojRodnyHuk
Сачыце за навінамі тут: https://t.me/moj_rodny_huk
Kambeg:
Telegram: https://t.me/kambeg_dub
TikTok: https://www.tiktok.com/@k4mbeg
Twitter: ht…

❤🔥28🙏9
Forwarded from Мой родны гук
Пачынаем вялікі збор на трылогію Валадара Пярсцёнкаў!
спасылка на збор: buymeacoffee.com/k4mbeg8/w/43885
Для прафесійнай агучкі аднаго фільма спатрэбіцца больш за 1400$ (арэнда студыі, ганарар акцёрам, звядзенне гуку) на адзін фільм.
Усе, хто заданацяць атрымаюць:
20$ - першы фільм у раннім доступе;
40$ - першыя 2 фільмы ў раннім доступе;
50$ - усе фільмы ў раннім доступе + доступ у закрытую суполку, дзе будзе паказаны ўвесь працэс агучвання: кастынгі, бэкстэйджы, навіны;
100$ - усё пералічанае + узгадванне ў канцы фільма (пры жаданні);
200$ - усё пералічанае + асабістае відэа з падзякай запісанае голасам персанажа з фільма (на ваш выбар); 1000$ - усё пералічанае + адзін з мікрафонаў, на які запісваліся акцёры (пасля ўсіх агучак). Разовая прапанова)
Калі хочаце ахвяраваць іншым шляхам (крыптой, ці неяк яшчэ), пішыце ў наш бот: t.me/mojrodnyhuk_bot
п.с. І дзяліцеся гэтай інфармацыяй, гэта нам усім вельмі дапаможа

❤37👍4⚡3
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Astrea: Six Sided Oracles
Astrea — навінка ў жанры roguelike c унікальнымі асаблівасьцямі: тут два тыпу шкоды: ачышчэньне й агіда, а яшчэ замест карт разыгрываюцца кубікі. Зьбярыце магутныя кубікі, каб ачысьціць Астрэю ад агіды й выратаваць зорную сыстэму!
Распрацоўнік — LittleLeoGames (ЗША).
❗️Забраць гульню можна да 21 сьнежня.

❤🔥9🤔1💩1
🗣 Інсайдэры масава паведамляюць аб выхадзе рэмэйку The Elder Scrolls IV: Oblivion у 2025 годзе
Блёґеры eXtas1s, NateTheDrake і Klobrille (якія раней ня раз дзяліліся дакладнай інфармацыяй) паведамляюць, што Bethesda рыхтуе да выпуску абноўленую вэрсію The Elder Scrolls IV: Oblivion!
Іх крыніцы пацьвярджаюць раней агучаную інфармацыю, аб тым, што палепшаную вэрсію Oblivion распрацоўвае студыя Virtuos Games. Паведамляецца, што перавыданьне будзе рэмэйкам, але не самым маштабным, ствараюць яго на Unreal Engine 5.
Паўнавартасны анонс, верагодна, варта чакаць на прэзентацыі Xbox Developer Direct, якая адбудзецца ў студзені.
Самі распрацоўнікі ніяк некамэнтуюць гэтую інфармацыю.

🔥16🗿12❤6👍5
TerraTech — гэта прыгодніцкая пясочніца з адкрытым сьветам, дзе вам трэба будзе праектаваць і будаваць, крафціць, удзельнічаць у бітвах і дасьледаваць. Прыдумляйце праекты аўтамабіляў, танкаў і самалётаў зь бібліятэкі блёкаў. Зьбірайце абломкі, стварайце й купляйце новыя дэталі, каб выжыць і стаць лепшым плянэтарным старацелем.
Распрацоўнік — Payload Studios (Вялікабрытанія).
❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍14🥰1
Распрацоўнікі To the Moon выпусьцілі дзьве часткі дапаўненьня Sigmund Minisode на PlayStation 5!
Іх кошт складае 2,99 і 1,99 даляра.
Sigmund Minisodes расказваюць дзьве кранальныя калядныя гісторыі пра дактароў Еву Разалін і Ніла Ўотса, закранаючы асабістыя цяжкасьці, загадкавыя таямніцы й этычныя дылемы, зь якімі сутыкаюцца лекары карпарацыі «Зігмунд».
Нагадаем, To the Moon — прыгодніцкая кампутарная гульня з элемэнтамі візуальнага рамана, распрацаваная канадзкай незалежнай студыяй Freebird Games і выпушчаная для плятформы Windows у лістападзе 2011 году ганаравалася самымі рознымі ўзнагародамі — крытыкі хвалілі сюжэт і музыку гульні, асоба адзначаючы сурʼёзнасьць тэмы, якую падымае сюжэт.
Гульня была намінаваная на шэраг узнагарод, у прыватнасьці, атрымаўшы ўзнагароду "Лепшы сюжэт" ад сайта GameSpot.
У наступныя гады To the Moon неаднаразова называлі ўзорам кампутарнай гульні як твора мастацтва.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤12👍4
Wizard of Legend — гульня аб імклівых паходах у падзямельля з упорам на дынамічныя бітвы й магію. Не пазяхайце, рухайцеся й чаруйце! Хутка ствараючы загаворы, вы зможаце ўвязваць іх у ланцужкі й ужываць гэтыя разбуральныя спалучэньні супраць ворагаў!
Распрацоўнік — Contingent99 (ЗША).
❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤11👍1
Forwarded from Belgaming🎮👾
Вітаначкі! Паглядзіце, што зрабіў. Пераасэнсаваў тое, з чаго год таму пачынаўся гэты ютуб канал, тое самае відэа аб гульнях, якія на мой погляд асацыююцца з каляднымі святамі ☺️
Belgaming
Belgaming
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
ГУЛЬНІ ДЛЯ КАЛЯДНАГА НАСТРОЮ
Я тут паразважаў, якія гульні лепш за ўсё спрыяюць святочнаму настрою. Як заўсёды, свае варыянты пакідайце ў каментарах, будзе цікава. Акрамя таго, гэта рэмэйк майго першага відэа на канале, які б не выйшаў без вашай цікавасці да канала. Дзякуй ўсім :)
Падтрымаць…
Падтрымаць…
❤15🎄6🎅1
📰 EA не зацікаўлена ў франшызе Dead Space
Аб гэтым заявіў стваральнік франшызы Dead Space Глен Скафілд.
Паводле яго словаў, ён разам з калеґамі спрабаваў прапанаваць Electronic Arts распрацоўку чацьвёртай часткі — але кампанія не праявіла да ініцыятывы цікавасьці:
Аднак у EA нават ня сталі слухаць іх ідэі для новай гульні, заявіўшы, што ў дадзены момант падобная прапанова кампанію не цікавіць.
Пры гэтым сам Скафілд не зьдзівіўся падобнаму адказу, бо ён ведае аб праблемах з продажамі серыі. У дадзеным выпадку маюцца на ўвазе слабыя паказчыкі Dead Space (2023), якія па сутнасьці паставілі «крыж» на далейшым разьвіцьці франшызы.

Мы насамрэч спрабавалі прапанаваць распрацоўку...мы спрабавалі. Dead Space 4. Абмяркоўвалі сёлета.
Аднак у EA нават ня сталі слухаць іх ідэі для новай гульні, заявіўшы, што ў дадзены момант падобная прапанова кампанію не цікавіць.
Пры гэтым сам Скафілд не зьдзівіўся падобнаму адказу, бо ён ведае аб праблемах з продажамі серыі. У дадзеным выпадку маюцца на ўвазе слабыя паказчыкі Dead Space (2023), якія па сутнасьці паставілі «крыж» на далейшым разьвіцьці франшызы.
😢20😭9🤬2🥱2❤1
Жадаем здароўя, шчасьця й ажыцьцяўленьня ўсіх мараў!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤54🎄9❤🔥7
DREDGE — гэта адзіночная гульня, у якой вам трэба лавіць рыбу й раскрываць злавесныя таямніцы глыбінь. Прадавайце ўлоў, паляпшайце сваё судна й прачэсвайце дно ў пошуках даўно пахаваных сакрэтаў. Вывучыце таямнічы архіпэляг і даведайцеся, чаму пра некаторыя рэчы лепш не ўспамінаць.
Распрацоўнік — Black Salt Games (Новая Зеландыя).
❗️Забраць гульню можна да 19:00 па Менску.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤20🔥7⚡3🌚1
Control — разбуральная прысутнасьць захапіла Фэдэральнае бюро кантролю... Толькі вы ў сілах спыніць яго. Увесь сьвет становіцца вашай зброяй у ґрандыёзнай бітве са злавесным ворагам у шматмерных непрадказальных умовах. Палітыка стрымліваньня правалілася, на мапу пастаўлена жыцьцё чалавецтва. Вы зможаце аднавіць кантроль?
Распрацоўнік — Remedy Entertainment (Фінляндыя).

❤14😱5👍3🌚3👎1🔥1