Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
731 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📰 Зьявіліся першыя водгукі на S.T.A.L.K.E.R. 2

Нягледзячы на тое, што гульню некалькі разоў перанясьлі й у выніку выпусьцілі ў рэліз зь вялікай колькасьцю нечаканых "анамалій" (багаў), гульня ўжо пасьпела атрымаць сярэднюю адзнаку ў 76 балаў на Metacritic.

У асноўным гульню хваляць за захаваньне той самай "зоны": цікавы адкрыты сьвет, калярытных пэрсанажаў й атмасфэру няветлівай але багатай на артэфакты ды прыгоды зоны.
Не спадабалася крытыкам вялікая колькасьць багаў ды праблемы з аптымізацыяй, якія (спадзяемся) будуць выпраўлены ў наступных абнаўленьнях.

Нажаль, набыць гульню ў сьціме зь беларускага рэгіёна немагчыма.
🔥37👍43👎1
🏆 Сталі вядомы пераможцы прэміі Golden Joystick Awards 2024

Так, самымі грандыёзнымі пераможцамі сталі Final Fantasy 7: Rebirth і Helldivers 2 .

Final Fantasy 7: Rebirth перамагла ў чатарох зь сямі намінацый, а менавіта: "Лепшае апавяданьне", "Лепшы саўндтрэк" і "Лепшы выканаўца галоўнай ролі" для актора Кодзі Крысьціяна ў ролі Клаўда і "Лепшы выканаўца другога пляна" для Брыяны Ўайт ў вобразе Айрыс.

Між тым, Helldivers забрала тры зь пяці намінацый — "лепшую шматкарыстальніцкую гульню", "лепшы трэйлер" і "кансольную гульню году", а таксама гульня атрымала дадатковую спэцыяльную ўзнагароду ад крытыкаў.

Іншы галоўны намінант, Astro Bot, атрымала дзьве награды — "лепшы аўдыядызайн" і "студыя году" для Team Asobi.

Самую "вялікую" узнагараду вечара атрымаў Black Myth: Wukong, які выйграў у намінацыі "Гульня году". Гульня таксама перамагла ў намінацыі "Лепшы візуальны дызайн".

З поўным сьпісам пераможцаў можна азнаёміцца на сайце.
🗿13👍6😁2👎1
🫒 Маслінку?

S.T.A.L.K.E.R. 2 прадалася 1 мільёнам копій! І гэта без уліку Game Pass!

А вы ўжо пагралі? Як адчуванні?

#STALKER2
46🎉15👏2🤷1
📰 World of Warcraft можа атрымаць яшчэ адну кінаадаптацыю

Па словах выканаўчай прадусаркі франшызы Холі Лонґдэйл, Microsoft актыўна ўключылася ў фармаваньне будучыні World of Warcraft, разглядаючы розныя варыянты пашырэньня сусьвету гульні за межы віртуальнага сьвету, у тым ліку не выключаючы магчымасьць вяртаньня да ідэі другога фільма:

Па словах Лонґдейл, посьпех сэрыяла Fallout ад Amazon і будучы фільм па Minecraft натхняюць Microsoft на адаптацыю іншых сваіх гульнявых франшызаў у сэрыялы й кіно. Аднак, як адзначыў паэзідэнт Xbox па гульнявым кантэнце й студыям Мэт Буці, важна падыходзіць да такіх праектаў з асьцярожнасьцю й дбайнай прапрацоўкай!

Нагадаем, першая спроба экранізаваць сьвет Warcraft адбылася ў 2016 годзе. Фільм атрымаў зьмешаныя водгукі й зарабіў у пракаце больш за 439 млн. долараў (на стварэньне было выдаткавана 160 млн).
19❤‍🔥3👍3🤔3
💬 Чуткi: Ubisoft працуе над гульнёй у духу Animal Crossing

Інсайдэр Том Хендэрсан паведаміў, што Ubisoft Montreal, ужо паўгода працуе над новай гульнёй, пад кодавым назовам Alterra.

Як кажуць крыніцы, Alterra будзе сацыяльным сімулятарам у духу серыі Animal Crossing. Гульцы будуць жыць на выспе бок аб бок зь негульнявымі пэрсанажамі, маючы зносіны зь імі й наладжваючы ўзаемадзеяньне. Яны таксама змогуць пакідаць востраў, наведваючы іншыя сусьветы, якія складаюцца з розных біёмаў.
Там яны знойдуць розныя рэсурсы, ворагаў і іншых гульцоў.
Таксама паведамляецца, што ў гульні будзе будаўніцтва ў духу Minecraft.

Больш падрабязнасьцяў павінна будзе зьявіцца хуткім часам
🤔7👍4🌚3🥱2
Жадаеце быць у курсе самых свежых навін і цікавых фактаў аб штучным інтэлекце? 🧐⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
Далучайцеся да Telegram-каналу BELAI, дзе вы даведаецеся пра сучасныя тэхналогіі AI іх уплыў на наша жыццё і будучыню. ⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
Будзьце ў курсе сучасных інавацый і перспектыў, якія адкрываюцца перад намі дзякуючы развіццю штучнага інтэлекту. ⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
Далучайцеся да BELAI ужо сёння і станьце часткай захапляльнага свету тэхналогій!⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
⁣⁣⠀
https://t.me/+ONYTKiTCs8o5Zjhi
👍9👎31
🏆 ГУЛЬНЯ ГОДА 🏆

Шаноўнае спадарства, мы запускаем галасаванне за лепшыя гульні года! Вы зможаце абраць сваіх фаварытаў і паказаць, што ў 2024 годзе ўсё ж такі былі добрыя гульні!

Таксама, вы можаце аддаць свой голас за вашага любімага беларускамоўнага кантент-мейкера!

Галасаванне будзе ісці да 10 снежня, а ўжо вечарам 12 снежня мы абвесцім пераможцаў!

Прымайце ўдзел, распавядзіце сябрам!

#гульнягода
9👍5
☢️GSC Game World прадставілі першы патч для S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl

Патч 1.0.1 важыць амаль 14 гб, і мусіць выправіць больш за 650 памылак рознага колеру. Выпраўленьні патча павінны закрануць, сярод іншага, шматлікія памылкі з ШІ, аптымізацыю, гульнявы балянс (у тым ліку, з коштамі ў крамах) ды балянс у баях (асабліва з мутантамі).
👍19🔥6
💚 Рэліз перакладу Stardew Valley (Windows, Linux, Mac, Steam Deck) на беларускую мову

Пераклад Stardew Valley на беларускую мову гатовы! Маецца пераклад спрайтаў, выбар між афіцыйным і альтэрнатыўным шрыфтамі, а таксама між клясычным і афіцыйным правапісамі.

🐓 Загрузіць пераклад:
Mega
Nexus
Гайд на ўсталёўку ў Steam

🍪 Нашыя сацсеткі:
Twitter
YouTube
Discord

🥇 Падзяка:
Cactusovič (рэдактура)
Danielle Tlumač (аўтарка палепшанага шрыфту)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥35👍1382
📰 Надыходзіць нешта вялікае? Rockstar абнавіла YouTube-плэйліст з трэйлерам GTA 6

Сьнежань 2023-га году ўзрушыў гульнявую супольнасьць выхадам дэбютнага трэйлера Grand Theft Auto VI, які быў зьліты ў сеціва 5 сьнежня.
Амаль праз год Rockstar зноў выклікала хвалю ўзбуджэньня ў ґеймераў, абнавіўшы схаваны YouTube-плэйліст з трэйлерам Grand Theft Auto 6.

Дакладна сказаць, ці зьяўляецца гэта чымсьці рэальна значным цяжка, аднак у сеціве ўжо ва ўсю рыхтуюцца да патэнцыйных навін.
Трымаем вас у курсе падзеяў!

Нагадаем таксама, што Grand Theft Auto 6 рыхтуецца да рэлізу ўвосень 2025 году на PS5 і Xbox Series.
👍19🤔5🌚1
📰 Ubisoft прадставіла новае інтра для гульняў у франшызе Assassin's Creed

Выканаўчы прадусар серыі Assassinʼs Creed Марк-Алексіс Кето, выступаючы на ​​цырымоніі BAFTA прадставіў новае інтра для ўсіх будучых гульняў серыі Assassinʼs Creed, якое будзе адлюстроўваць 17-і гадовую спадчыну франшызы!

Ролік уяўляе сабой дэманстрацыю ключавых герояў серыі з розных частак (акрамя Syndicate), якія застылі ў «скачку Веры». Тут можна ўбачыць Альтаіра зь першай часткі й Эдварда Кенуэя з Black Flag. Па словах аўтараў, адна з мэт інтра — паказаць, што мінулае, сучаснасьць і будучыня ўсёй серыі бесьперапынна зьвязаны.

Першай гульнёй, дзе можна будзе ўбачыць абнаўленьне, стане скандальная Assassinʼs Creed Shadows, рэліз якой адбудзецца 14 лютага 2025 году, на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
🥱15👍1
🔥 Спадарства, прапануем вам беларускамоўны канал "ВЕРАШЧАКА" пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

👉 Часам можа быць крыху палітыкі і крытыкі, але толькі з гумарам і доляй сарказму.

🌶 Для таго і назвалі канал "Верашчака", каб было смачна, сытна і трохі сквірчэла на патэльні.

🔥 Галоўная мэта канала - папулярызацыя беларускай мовы і пачуцця годнасці за наш беларускі свет!

🤗 Далучайся! Разам весялей!

https://t.me/verashchaka_by
15
☢️Каманада GSC Game World працягвае рамантаваць S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl

30 лістапада быў прадстаўлены патч 1.0.2, які, сярод іншага, унёс выпраўленьні ў некаторыя сюжэтныя місіі.

3 сьнежня выйшаў патч 1.0.3, які дадаў яшчэ больш грунтоўных і неабходных выпраўленьняў у гульне. Так, быў выпраўлены шэраг розных вылітаў, унесены зьмены ў элемэнты кіраваньня, балянсу, а таксама былі зроблены значныя выпраўленьні памылак у асноўных ды пабочных місіях і дзеяньнях ШІ.

Наперадзе нас чакаеш яшчэ шмат патчаў і выпраўленьняў. Разам з тым, ужо зараз некаторыя гульцы адзначаюць значныя паляпшэньні ў гульне з выхадам патчаў. А як вам, ці стала больш камфортна гуляць у Stalker 2
26👏4🔥1
Forwarded from Трасянкус
Выдавецтва Трасянкус прадстаўляе: Сталкер 2 цалкам на беларускай мове

Гэта поўны нейрасеткавы пераклад усіх тэкстаў гульні, дапрацаваны рукамі. Гульня перакладзеная на 100%, яе можна цалкам прайсці.

Спампаваць можна тут: https://www.nexusmods.com/stalker2heartofchornobyl/mods/710

Хібы ўсё адно засталіся, у гульні дзясяткі тысяч радкоў. Я працягну дапрацоўваць пераклад, але буду рады вашай дапамоге

Хібы і іншыя пытанні можна дасылаць у асабоўку @trasiankus_editor ці на trasiankus@gmail.com
59🔥8👎4🌚1
📢 Warhorse Studios апублікавала поўныя сыстэмныя патрабаваньні Kingdom Come: Deliverance II і зьмяніла дату рэлізу

Warhorse Studios апублікавала поўныя сыстэмныя патрабаваньні Kingdom Come: Deliverance II (іх вы можаце бачыць вышэй), а гэтак жа абвясьціла аб зьмене ў даце рэлізу (але гэта добрая навіна).

Распрацоўнікі прынялі рашэньне перанесьці рэліз на тыдзень таму — замест 11 лютага гульня выйдзе 4 лютага!

Нагадаем, што рэліз новай Kingdom Come адбудзецца на PS5, Xbox Series і PC.
19😢7👍3😱2
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Bus Simulator 21 Next Stop

Bus Simulator 21 Next Stopу Bus Simulator 21 Next Stop даступна 30 ліцэнзаваных аўтобусаў. Самы буйны й прасунуты аўтобусны парк у серыі. Пракоціцеся па двух мапах у адзіночку ці з адным. Карыстайцеся прасунутай сыстэмай адміністраваньня ці проста забаўляйцеся.
Распрацоўнік — stillalive studios (Аўстрыя).

Акрамя гэтага, зараз аддаюць LEGO STAR WARS SKAYWALKER SAGA, але яна недаступна ў Беларусі.

❗️Забраць гульні можна да 12 сьнежня.
🔥15👍1
🗓9 сьнежня ў рэліз выйшла Indiana Jones and the Great Circle

Прыгода пра легендарнага Індыяна Джонса мае вельмі станоўчыя водгукі ў Steam, а таксама высокія адзнакі ад крытыкаў на Metacritic (на дадзены момант — 87 балаў із 100). Уладальнікі прэміяльнага выданьня змаглі ацаніць гульню на некалькі дзён раней.

Нагадаем, дзеяньня Indiana Jones and the Great Circle адбываюцца паміж двумя фільмамі — "У пошуках страчанага каўчэга" і "Апошні крыжовы паход".

Раскрыйце адну з найвялікшых таямніц гісторыі ў прыгодзе ад першай асобы для аднаго гульца. Надышоў 1937 год, злавесныя сілы рыскаюць па сьвеце ў пошуках сакрэту старажытнай сілы, зьвязанай зь Вялікім Кругам, і толькі адзін чалавек можа іх спыніць — і гэта Індыяна Джонс.
20🌚4
⚡️DevolverDigital, вядомая па выданьню галаваломак The Talos Principle і The Talos Principle II, анансавала рэмастар/рэмэйк першай часткі.

Вярніцеся ў сьвет загадкавых галаваломак, філязофскіх інтрыг і захапляльных візуальных эфэктаў з The Talos Principle: Reawakened.

The Talos Principle: Reawakened прадстаўляе новы кантэнт, палепшаны геймплэй і шыкоўна абноўленае падаваньне.


"Пераасэнсаваньне" першай гульні павінна выйсьці ў 2025 годзе на ПК, PS5, та Xbox Series.

Нагадаем, другая і апошняя на сёньняшні дзень частка The Talos Principle II выйшла 2-га лістапада 2023 году, і мела вельмі станоўчыя водгукі як ад гульцоў, так і ад крытыкаў. Дапаўненьне Road to Elysium выйшла 14 чэрвеня 2024 году, і таксама было цёпла прынята аўдыторыяй.
156🔥3❤‍🔥1
Навуковая прэмія ад супольнасці Pamyłka, або «Бізон Гіґс – 2024» стартуе!

«Бізон Гіґс» – прэмія супольнасці беларусаў для беларускіх навукоўцаў у галіне натуральных, дакладных навук, або навук пра Зямлю. Тут кожны можа ўзяць удзел – ці як навуковец, ці як той, хто падтрымлівае*.

У прэміі можна прыняць удзел як мінімум трыма спосабамі:

Першы. Заявіць беларусаў, якія працуюць у галіне навукі і нечага дасягнулі ці бяруць удзел у чымсьці, на ваш погляд, важным? Важнасць абірае любы беларус і заяўляе навукоўца!

Другі. Прызавы фонд фармуецца цалкам з унёскаў супольнасці навукоўцаў і прыхільнікаў. Там кожны грамадзянін можа падтрымаць Прэмію фінансава на баймікофі ці на Гронцы

Трэці спосаб. У адпаведны ў графіку час з’явіцца спіс намінантаў. Тут можна будзе прагаласаваць за свайго навукоўца.
Графік**
Крок 1. Лістапад – снежань 2024. Збіраем грошы на прэмію.
Крок 2. Снежань 2024. Прымаем заяўкі на намінантаў.
Крок 3. Студзень – люты 2025. Галасуем за заяўленых асобаў.
Фінал. 15 сакавіка 2025. Узнагарода пераможцы(аў). Дэталі будуць на нашых старонках!

*Рэгламент прэміі – у Pamyłka № 3.

**Наогул гэта ідэальны графік, мы будзем кіравацца зацікаўленасцю беларусаў і намагацца ўсё зрабіць па заяўленаму графіку.

Нашыя старонка ў інсце.
22👍4
📰 Microsoft пачала дадаваць старыя Call of Duty у сваю краму

У сеціве зьвярнулі ўвагу на зьяўленьне ў Microsoft Store старых гульняў серыі Call of Duty, у прыватнасьці:

🛑Call of Duty 2;
🛑Call of Duty 4: Modern Warfare;
🛑Call of Duty: United Offensive.

Што спарадзіла мноства абмеркаваньняў у гульнявой супольнасьці. Геймеры й журналісты ўпэўненыя, што гэта паўнавартасны намёк на зьяўленьне тайтлаў у падпісцы Game Pass. Падобная сытуацыя была са зборнікам Spyro Reignited Trilogy — яго старонка ў Microsoft Store зьявілася ў красавіку, а ў Xbox Game Pass яго дадалі ў лістападзе.

У любым выпадку ні Microsoft, ні Activision пакуль нічога афіцыйна не пацьвярджалі, не выключана, што анансуюць нешта падобнае, на The Game Awards ужо 13 сьнежня.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥12👍4🥰2