Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
731 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 Сталі вядомы намінацыі прэміі The Game Awards 2024

За намінацыю "лепшая гульня году" пазмагаюцца:

Astro Bot
Balatro
Black Myth: Wukong
Elden Ring: Shadow of the Erdtree
Final Fantasy VII Rebirth
Metaphor: ReFantazio

Зь іншымі намінацыямі можна азнаёміцца на сайце
👎16🤣12👍6🤔4
📰 Ці можа DLC быць гульнёй году

Ці можа DLC быць гульнёй году? Такім пытаньнем задалося велізарнае мноства ґеймераў па ўсім сьвеце, пасьля нядаўняга абвяшчэньня сьпісаў намінантаў на званьне «Гульні году», дзе сярод паўнавартсаных гульняў, схавалася DLC Shadow of the Erdtree для Elden Ring.
Некаторыя лічаць, што гэтакае маштабнае DLC суцэль можа прэтэндаваць на званьне GOTY, але іншыя так ня думаюць:

Elden Ring — узрушаючая гульня, але яна ўжо атрымала сваё прызнаньне. Шкада, што яе DLC ізноў патрапіла ў намінацыі. Іншыя гульні, такія як Silent Hill 2 ці Stellar Blade, маглі б атрымаць дадатковую ўвагу дзякуючы намінацыі.

Як DLC наогул можа быць намінавана на ўзнагароду "Гульня году"?

Гэта проста сьмешна, што DLC для Elden Ring у сьпісе, а Silent Hill 2 — не.

Elden Ring стане першай гульнёй, якая двойчы возьме тытул "Гульні году" — заслужана.


Нагадаем, юбілейная дзясятая цырымонія ўручэньня The Game Awards 2024 пройдзе ноччу 13 сьнежня.

Як вы лічыце, ці можа DLC заслужыць званьне GOTY?
🌚19👍3👎21
📰 Інсайдэр: FromSoftware можа працаваць над рэмайстрам Dark Souls 3

Вядомы інсайдэр Нік Бэйкер (Shpeshal_Nick), у апошнім падкасьце Xbox Era, заявіў, што паводле яго дадзеных FromSoftware можа працаваць над рэмайстрам Dark Souls 3!

У цэлым, для студыі, гэта не першая падобная праца (раней іншыя гульні кампаніі гэтак жа атрымлівалі свае перавыданьні), таму, цалкам верагодна, што чуткі апынуцца праўдай.
🗿113🔥1
📰 Blizzard ня бачыць неабходнасьці «перазапускаць» World of Warcraft

23 лістапада World of Warcraft будзе адзначаць свой 20 гадовы юбілей — за мінулыя гады культавая MMORPG атрымала мноства адонаў і абнаўленьняў, і як лічаць распрацоўнікі з Blizzard, думаць аб «перазапуску» гульні няма неабходнасьці, бо падмурак праекту пастаянна мяняецца:

Тэарэтычна, у нейкі аддалены момант мы можам сурʼёзна заняцца пытаньнем перазапуску. Але на дадзены момант у нас велізарная, дынамічная супольнасьць гульцоў, якой мы рады служыць!
— заявіў ґеймдырэктар WoW


У завяршэньні артыкула, крыху цікавай статыстыкі ад Blizzard, у гонар 30-і годзьдзя франшызы Warcraft — за час існаваньня сусьвету, па дадзеных распрацоўшчыкаў, з гульнямі пасьпела пазнаёміцца ​​254 мільёны чалавек! Сумарна, толькі ў адной World of Warcraft гульцы правялі больш за мільярд гадзін!

Ці памятаеце вы як пачыналася ваша вандоўка ў Азерот?
🔥8👍4👀1
⚡️ Вітаем сябры!

Набліжаецца канец 2024 году й як водзіцца ў гульнявой індустрыі, супольнасьць ґеймераў падводзіць вынікі й узнагароджвае найлепшыя гульні й іх распрацоўнікаў!
У нашай рэдакцыі ўзьнікла ідэя правесьці сваё міні-ўзнагароджаньне (без узнагарод) для лепшых з лепшых!

Сёньня мы прапануем Вам паразважаць над катэгорыямі ў якіх у будучыні, мы разам з вамі будзем сутыкаць гульнявых мастадонтаў, у мала каму вядомым змаганьні за званьне "Лепшых гульняў па вэрсіі Беларускага ґеймера"!

Чакаем вашыя варыянты!
🏆18🔥21
📰 Зьявіліся першыя водгукі на S.T.A.L.K.E.R. 2

Нягледзячы на тое, што гульню некалькі разоў перанясьлі й у выніку выпусьцілі ў рэліз зь вялікай колькасьцю нечаканых "анамалій" (багаў), гульня ўжо пасьпела атрымаць сярэднюю адзнаку ў 76 балаў на Metacritic.

У асноўным гульню хваляць за захаваньне той самай "зоны": цікавы адкрыты сьвет, калярытных пэрсанажаў й атмасфэру няветлівай але багатай на артэфакты ды прыгоды зоны.
Не спадабалася крытыкам вялікая колькасьць багаў ды праблемы з аптымізацыяй, якія (спадзяемся) будуць выпраўлены ў наступных абнаўленьнях.

Нажаль, набыць гульню ў сьціме зь беларускага рэгіёна немагчыма.
🔥37👍43👎1
🏆 Сталі вядомы пераможцы прэміі Golden Joystick Awards 2024

Так, самымі грандыёзнымі пераможцамі сталі Final Fantasy 7: Rebirth і Helldivers 2 .

Final Fantasy 7: Rebirth перамагла ў чатарох зь сямі намінацый, а менавіта: "Лепшае апавяданьне", "Лепшы саўндтрэк" і "Лепшы выканаўца галоўнай ролі" для актора Кодзі Крысьціяна ў ролі Клаўда і "Лепшы выканаўца другога пляна" для Брыяны Ўайт ў вобразе Айрыс.

Між тым, Helldivers забрала тры зь пяці намінацый — "лепшую шматкарыстальніцкую гульню", "лепшы трэйлер" і "кансольную гульню году", а таксама гульня атрымала дадатковую спэцыяльную ўзнагароду ад крытыкаў.

Іншы галоўны намінант, Astro Bot, атрымала дзьве награды — "лепшы аўдыядызайн" і "студыя году" для Team Asobi.

Самую "вялікую" узнагараду вечара атрымаў Black Myth: Wukong, які выйграў у намінацыі "Гульня году". Гульня таксама перамагла ў намінацыі "Лепшы візуальны дызайн".

З поўным сьпісам пераможцаў можна азнаёміцца на сайце.
🗿13👍6😁2👎1
🫒 Маслінку?

S.T.A.L.K.E.R. 2 прадалася 1 мільёнам копій! І гэта без уліку Game Pass!

А вы ўжо пагралі? Як адчуванні?

#STALKER2
46🎉15👏2🤷1
📰 World of Warcraft можа атрымаць яшчэ адну кінаадаптацыю

Па словах выканаўчай прадусаркі франшызы Холі Лонґдэйл, Microsoft актыўна ўключылася ў фармаваньне будучыні World of Warcraft, разглядаючы розныя варыянты пашырэньня сусьвету гульні за межы віртуальнага сьвету, у тым ліку не выключаючы магчымасьць вяртаньня да ідэі другога фільма:

Па словах Лонґдейл, посьпех сэрыяла Fallout ад Amazon і будучы фільм па Minecraft натхняюць Microsoft на адаптацыю іншых сваіх гульнявых франшызаў у сэрыялы й кіно. Аднак, як адзначыў паэзідэнт Xbox па гульнявым кантэнце й студыям Мэт Буці, важна падыходзіць да такіх праектаў з асьцярожнасьцю й дбайнай прапрацоўкай!

Нагадаем, першая спроба экранізаваць сьвет Warcraft адбылася ў 2016 годзе. Фільм атрымаў зьмешаныя водгукі й зарабіў у пракаце больш за 439 млн. долараў (на стварэньне было выдаткавана 160 млн).
19❤‍🔥3👍3🤔3
💬 Чуткi: Ubisoft працуе над гульнёй у духу Animal Crossing

Інсайдэр Том Хендэрсан паведаміў, што Ubisoft Montreal, ужо паўгода працуе над новай гульнёй, пад кодавым назовам Alterra.

Як кажуць крыніцы, Alterra будзе сацыяльным сімулятарам у духу серыі Animal Crossing. Гульцы будуць жыць на выспе бок аб бок зь негульнявымі пэрсанажамі, маючы зносіны зь імі й наладжваючы ўзаемадзеяньне. Яны таксама змогуць пакідаць востраў, наведваючы іншыя сусьветы, якія складаюцца з розных біёмаў.
Там яны знойдуць розныя рэсурсы, ворагаў і іншых гульцоў.
Таксама паведамляецца, што ў гульні будзе будаўніцтва ў духу Minecraft.

Больш падрабязнасьцяў павінна будзе зьявіцца хуткім часам
🤔7👍4🌚3🥱2
Жадаеце быць у курсе самых свежых навін і цікавых фактаў аб штучным інтэлекце? 🧐⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
Далучайцеся да Telegram-каналу BELAI, дзе вы даведаецеся пра сучасныя тэхналогіі AI іх уплыў на наша жыццё і будучыню. ⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
Будзьце ў курсе сучасных інавацый і перспектыў, якія адкрываюцца перад намі дзякуючы развіццю штучнага інтэлекту. ⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
Далучайцеся да BELAI ужо сёння і станьце часткай захапляльнага свету тэхналогій!⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀⁣⁣⠀
⁣⁣⠀
https://t.me/+ONYTKiTCs8o5Zjhi
👍9👎31
🏆 ГУЛЬНЯ ГОДА 🏆

Шаноўнае спадарства, мы запускаем галасаванне за лепшыя гульні года! Вы зможаце абраць сваіх фаварытаў і паказаць, што ў 2024 годзе ўсё ж такі былі добрыя гульні!

Таксама, вы можаце аддаць свой голас за вашага любімага беларускамоўнага кантент-мейкера!

Галасаванне будзе ісці да 10 снежня, а ўжо вечарам 12 снежня мы абвесцім пераможцаў!

Прымайце ўдзел, распавядзіце сябрам!

#гульнягода
9👍5
☢️GSC Game World прадставілі першы патч для S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl

Патч 1.0.1 важыць амаль 14 гб, і мусіць выправіць больш за 650 памылак рознага колеру. Выпраўленьні патча павінны закрануць, сярод іншага, шматлікія памылкі з ШІ, аптымізацыю, гульнявы балянс (у тым ліку, з коштамі ў крамах) ды балянс у баях (асабліва з мутантамі).
👍19🔥6
💚 Рэліз перакладу Stardew Valley (Windows, Linux, Mac, Steam Deck) на беларускую мову

Пераклад Stardew Valley на беларускую мову гатовы! Маецца пераклад спрайтаў, выбар між афіцыйным і альтэрнатыўным шрыфтамі, а таксама між клясычным і афіцыйным правапісамі.

🐓 Загрузіць пераклад:
Mega
Nexus
Гайд на ўсталёўку ў Steam

🍪 Нашыя сацсеткі:
Twitter
YouTube
Discord

🥇 Падзяка:
Cactusovič (рэдактура)
Danielle Tlumač (аўтарка палепшанага шрыфту)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥35👍1382
📰 Надыходзіць нешта вялікае? Rockstar абнавіла YouTube-плэйліст з трэйлерам GTA 6

Сьнежань 2023-га году ўзрушыў гульнявую супольнасьць выхадам дэбютнага трэйлера Grand Theft Auto VI, які быў зьліты ў сеціва 5 сьнежня.
Амаль праз год Rockstar зноў выклікала хвалю ўзбуджэньня ў ґеймераў, абнавіўшы схаваны YouTube-плэйліст з трэйлерам Grand Theft Auto 6.

Дакладна сказаць, ці зьяўляецца гэта чымсьці рэальна значным цяжка, аднак у сеціве ўжо ва ўсю рыхтуюцца да патэнцыйных навін.
Трымаем вас у курсе падзеяў!

Нагадаем таксама, што Grand Theft Auto 6 рыхтуецца да рэлізу ўвосень 2025 году на PS5 і Xbox Series.
👍19🤔5🌚1
📰 Ubisoft прадставіла новае інтра для гульняў у франшызе Assassin's Creed

Выканаўчы прадусар серыі Assassinʼs Creed Марк-Алексіс Кето, выступаючы на ​​цырымоніі BAFTA прадставіў новае інтра для ўсіх будучых гульняў серыі Assassinʼs Creed, якое будзе адлюстроўваць 17-і гадовую спадчыну франшызы!

Ролік уяўляе сабой дэманстрацыю ключавых герояў серыі з розных частак (акрамя Syndicate), якія застылі ў «скачку Веры». Тут можна ўбачыць Альтаіра зь першай часткі й Эдварда Кенуэя з Black Flag. Па словах аўтараў, адна з мэт інтра — паказаць, што мінулае, сучаснасьць і будучыня ўсёй серыі бесьперапынна зьвязаны.

Першай гульнёй, дзе можна будзе ўбачыць абнаўленьне, стане скандальная Assassinʼs Creed Shadows, рэліз якой адбудзецца 14 лютага 2025 году, на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
🥱15👍1
🔥 Спадарства, прапануем вам беларускамоўны канал "ВЕРАШЧАКА" пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

👉 Часам можа быць крыху палітыкі і крытыкі, але толькі з гумарам і доляй сарказму.

🌶 Для таго і назвалі канал "Верашчака", каб было смачна, сытна і трохі сквірчэла на патэльні.

🔥 Галоўная мэта канала - папулярызацыя беларускай мовы і пачуцця годнасці за наш беларускі свет!

🤗 Далучайся! Разам весялей!

https://t.me/verashchaka_by
15
☢️Каманада GSC Game World працягвае рамантаваць S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl

30 лістапада быў прадстаўлены патч 1.0.2, які, сярод іншага, унёс выпраўленьні ў некаторыя сюжэтныя місіі.

3 сьнежня выйшаў патч 1.0.3, які дадаў яшчэ больш грунтоўных і неабходных выпраўленьняў у гульне. Так, быў выпраўлены шэраг розных вылітаў, унесены зьмены ў элемэнты кіраваньня, балянсу, а таксама былі зроблены значныя выпраўленьні памылак у асноўных ды пабочных місіях і дзеяньнях ШІ.

Наперадзе нас чакаеш яшчэ шмат патчаў і выпраўленьняў. Разам з тым, ужо зараз некаторыя гульцы адзначаюць значныя паляпшэньні ў гульне з выхадам патчаў. А як вам, ці стала больш камфортна гуляць у Stalker 2
26👏4🔥1
Forwarded from Трасянкус
Выдавецтва Трасянкус прадстаўляе: Сталкер 2 цалкам на беларускай мове

Гэта поўны нейрасеткавы пераклад усіх тэкстаў гульні, дапрацаваны рукамі. Гульня перакладзеная на 100%, яе можна цалкам прайсці.

Спампаваць можна тут: https://www.nexusmods.com/stalker2heartofchornobyl/mods/710

Хібы ўсё адно засталіся, у гульні дзясяткі тысяч радкоў. Я працягну дапрацоўваць пераклад, але буду рады вашай дапамоге

Хібы і іншыя пытанні можна дасылаць у асабоўку @trasiankus_editor ці на trasiankus@gmail.com
59🔥8👎4🌚1
📢 Warhorse Studios апублікавала поўныя сыстэмныя патрабаваньні Kingdom Come: Deliverance II і зьмяніла дату рэлізу

Warhorse Studios апублікавала поўныя сыстэмныя патрабаваньні Kingdom Come: Deliverance II (іх вы можаце бачыць вышэй), а гэтак жа абвясьціла аб зьмене ў даце рэлізу (але гэта добрая навіна).

Распрацоўнікі прынялі рашэньне перанесьці рэліз на тыдзень таму — замест 11 лютага гульня выйдзе 4 лютага!

Нагадаем, што рэліз новай Kingdom Come адбудзецца на PS5, Xbox Series і PC.
19😢7👍3😱2