Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
731 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 Ubisoft запусціла пакрокавую ролевую гульню Champions Tactics на аснове блокчейна й NFT

Ціха, без пафасу й шуму, Ubіsoft выпусьціла бясплатную тактычную NFT-гульню Champіons Tactіcs: Grіmorіa Chronіcles, у якой два гульца супэрнічаюць адзін з адным з дапамогай «калекцыйных» фігурак.
На старце ґеймер атрымлівае набор часовых фігурак, потым жа іх неабходна купляць за нутрагульнявую валюту альбо крыпту.

У выданьні ІGN адзначаюць «цэнавы відэлец» фігурак — на гульнявым рынку можна знайсьці прапанову ў межах 10 даляраў, а часам сустракаецца цана ў раёне 63 000 даляраў!
🤡26🫡2👍1
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Witch It

Witch Itшматкарыстальніцкая гульня ў хованкі, дзеяньне якой адбываецца ў яркім магічным сьвеце. Адважныя паляўнічыя шукаюць ведзьмаў, якія праклінаюць іх вёскі!
Распрацоўнік — Barrel Roll Games (Нямеччына)

❗️Забраць гульню можна да 7 лістапада.
13👍1
📰 Bioware не выключае магчымасьць зьяўленьня рэмайстраў Dragon Age

Крэатыўны дырэктар Bioware Джон Эплер расказаў, што ў кампаніі сурʼёзна думаюць аб стварэньні рэмайстра мінулых частак Dragon Age!
Гаворка ідзе пра аналёг Mass Effect: Legendary Collection. Аднак галоўнай праблемай у выпадку Dragon Age можа стаць рухавік мінулых частак.

Dragon Age: Origins і Dragon Age 2 распрацоўвалі на ўласным рухавіку Eclipse, тады як для стварэньня Dragon Age: Inquisition выкарыстоўвалі Frostbite. У Mass Effect быў Unreal Engine, працаваць зь якім нашмат прасьцей.

Мяркую, што на дадзены момант, я адзін з 20 чалавек у Bioware, якія яшчэ працавалі з Eclipse. Падобная задача ня будзе такой жа лёгкай, як было з Mass Effect, але мы любім арыґінальныя гульні [Dragon Age]. Ніколі не кажы ніколі.


У тым жа інтэрвію Эплер расказаў, што ў пачатку распрацоўкі Veilguard у гульню хацелі дадаць мультыплэер, але затым адмовіліся ад гэтага. Шмат у чым на гэта паўплывалі прэтэнзіі фанатаў да папярэдняй часткі, дзе яны не ацанілі тыя самыя мультыплэерныя элемэнты.

Рэліз Dragon Age: The Veilguard адбыўся на PC, PS5 і Xbox Series 31 кастрычніка. Гульня атрымала галоўным чынам станоўчыя водгукі й стала найбуйным рэлізам Bioware у Steam па паказчыках пікавага онлайну.
🌚16👍6
⚡️ Беларускі пераклад Life is Strange Remastered выйшаў у рэліз

Life is Strange — гэта эпізадычная гульня, якая заклікана зрабіць рэвалюцыю ў сюжэтных гульнях з выбарам і наступствамі, дазваляючы гульцу перамотваць час і ўплываць на мінулае, сучаснасць і будучыню.

Сачыце за гісторыяй Макс Колфілд, старэйшай фатографкі, якая выяўляе, што можа перамотваць час, ратуючы сваю лепшую сяброўку Хлою Прайс. Неўзабаве пара расследуе загадкавае знікненне аднакурсніцы Рэйчэл Эмбер, раскрываючы цёмны бок жыцця ў Аркадыі Бэй!


Спампаваць пераклад можна тут.
58👍105❤‍🔥1
📰 Dragon Age: The Veilguard — сымбаль вяртаньня BioWare да каранёў

Такое меркаваньне выказаў кіраўнік BioWare Ґэры Маккей.

Кіраўніцтва BioWare усьвядоміла неабходнасьць пераасэнсаваньня падыходу да распрацоўкі гульняў. Dragon Age, першапачаткова задуманая як шматкарыстальніцкая гульня, была перазапушчана некалькі разоў, перш чым студыя сумесна з EA вырашыла вярнуцца да клясычнай адзіночнай RPG (шмат у чым гэтаму паспрыялі правалы Anthem і Mass Effect: Andromeda).

Мы зразумелі, што трэба вярнуцца да таго, што мы сапраўды добра ўмеем рабіць
— заяўляе Макей.


Гэтае рашэньне было прадыктавана ня толькі жаданьнем вярнуць давер фанатаў, але й посьпехам іншых праектаў EA, такіх як Star Wars Jedi: Fallen Order, якія даказалі, што адзіночныя гульні па-ранейшаму запатрабаваныя.

Кіраўнік BioWare падкрэсьлівае, што выхад The ​​Veilguard — гэта ня проста рэліз, а "знак адраджэньня BioWare", якая вяртаецца да сваіх каранёў — глыбокім гісторыям, складаным пэрсанажам і значным выбарам.

Дарэчы, калі глядзець у цэлым, то на дадзены момант гульня сапраўды набывае папулярнасьць і мае ў асноўным станоўча водгукі ў Steam (хоць агульны тыраж прададзеных копіяў усё яшчэ не абвяшчаецца).

А як вы ставіцеся да новай DA?
Гэта правал ці посьпех?
💩15👍8🤡7🌚3💊3🗿1
📰 Новы хорар аўтара Silent Hill падорыць гульцам новы арыґінальны досьвед

Кэйіціра Тояма (вядомы сваёй працай над Silent Hill, Siren і Gravity Rush), расказаў, што ў дадзены момант актыўна працуе над сваім новым хорарам Slitterhead, які абавязкова падорыць ґеймерам новы, унікальны дсьвед, падобны на Silent Hill:

Яшчэ з часоў Silent Hill мы імкнуліся захоўваць прыхільнасьць да ідэяў сьвежага й арыґінальнага досьведу, нават калі вынік атрымліваўся трохі "грубаватым". Гэты падыход застаецца нязьменным на працягу маёй карʼеры, і ён актуальны для Slitterhead.


Верагодна пад "грубаватымі элемэнтамі", ґеймдызайнэр меў на ўвазе абмежаванасьць бюджэту свайго праекта, што аднак, ён не лічыць мінусам. Тояма лічыць, што ня ўсім гульням патрабуецца вялікі бюджэт і яго новая гульня павінна будзе гэта даказаць!

У Slitterhead гулец возьме на сябе ролю існасьці без памяці й фізычнай формы, якая з дапамогай сілы крыві палюе за монстрамі, што маскуюцца пад звычайных людзей.

Рэліз гульні адбудзецца 8 лістапада, на ўсіх актуальныя з плятформах.
👍10🔥42
📢 Сэрвэры The Elder Scrolls: Legends зачыняць у студзені 2025 году

Bethesda паведаміла, што сэрвэры ўмоўна-бясплатнай, картачнай гульні The Elder Scrolls: Legends адключаць ужо 30 студзеня 2025 году. Паведамленьне аб гэтым пачало зьяўляцца пры ўваходзе ў гульню.

Распрацоўнікі паведамілі, што да моманту зачыненьня гульні ў аўдыторыі будзе магчымасьць купляць прадметы ў краме й удзельнічаць ва нутрагульнявых падзеях.

Нагадаем, што рэліз Legends адбыўся ў 2017-м годзе, як аналяг Hearthstone у сьвеце TES, аднак не гледзячы на, у цэлым, станоўчыя водгукі, падтрымка гульні спынілася шчэ ў 2019-м.
👍7😁6😢1
📰 Сіквел Hogwarts Legacy будзе пераклікацца сюжэтна з новым сэрыялам HBO

Выданьне Variety выпусьціла вялікі матэрыял, які прысьвечаны кулінарнаму шоў Harry Potter: Wizards of Baking, што неўзабаве пачне выходзіць на HBO Max, аднак акрамя яго, у матэрыяле расказваецца аб тым, як Warner Bros плянуе разьвіваць і пашыраць сусьвет Гары Потэра.

Адным з найбуйнейшых новых праектаў стане новы тэлесэрыял "Гары Потэр", дэбют якога заплянаваны на канале HBO ў 2026 годзе.
Нягледзячы на ​​слабы посьпех "Фантастычных істот" і скандалам вакол выказваньняў Дж. К. Роўлінг, Warner Bros гатовыя рызыкнуць! Шмат у чым за іх энтузіязм можна дзякаваць Hogwarts Legacy, якая ў мінулым месяцы перасягнула мяжу ў 30 мільёнаў прададзеных копіяў!

Warner Bros на хвалі посьпеху ўжо выпусьціла Harry Potter: Quidditch Champions і рыхтуе рэмайстры серыі Lego Harry Potter Collection. Кампанія таксама атрымала ліцэнзіі на распрацоўку некалькіх мабільных гульняў.

Але галоўнае, гэта сіквел Hogwarts Legacy! Сваю будучую гульню кампанія называе адным з галоўных сваіх прыярытэтаў.

Як паведаміў прэзыдэнт Warner Bros. Interactive Entertainment Дэвід Хадад, каманда распрацоўшчыкаў узгадняла некаторыя сюжэтныя элемэнты сіквела Hogwarts Legacy зь сюжэтнымі лініямі будучага сэрыяла "Гары Потэр". Падрабязнасьці пакуль што, не паведамляюць.
7🌚6👍4👀2🤮1
📢 Да рэлізу рыхтуецца мурашыная стратэгія Empire of the Ants

Гульня заснаваная на бэстсэлеры Бэрнарда Вербера, «Імпэрыя мурашак» прапануе стратэгічны вопыт, блізкі да серыі знакавых кніг. Паспрабуйце захапляльныя прыгоды й абараняйце свае землі ў тактычных і стратэгічных бітвах у мікраскапічным сьвеце эпічных памераў!

Крытыкам гульня спадабалася! Яны адзначаюць цікавы сеттынг, візуал, гук і кіраваньне, да мінусаў часта адносяць простыя стратэгічныя элемэнты, якія ня здольныя вылучыць гульню на фоне канкурэнтаў.

Гульня выйдзе 7 лістапада, аднак уладальнікі пашыранага выданьня ўжо могуць пачынаць свае прыгоды ў сьвеце мурашак!
Гульня ствараецца для PC, PlayStation 5 або Xbox Series.
👍13
📢 У Steam адбыўся рэліз сярэднявечнага ролевага сімулятара жыцьця — Mirthwood

Адпраўляйцеся ў чароўнае падарожжа й змагайцеся з лютымі істотамі ў фэнтэзійным сярэднявечным сьвеце. Чаму аддаеце перавагу: асесьці й заняцца фэрмэрствам або ўзяцца за меч і пайсьці шукаць прыгоды?

Кошт гульні — $12.49.
👍161
Forwarded from BelKantent
🤔 AMD Ryzen7 9800X3D чаму не трэба страчваць розум?

9800X3D нарабіў шуму ва ўсіх профільных СМІ. Усе ў захапленні, аглядальнікі, журналісты, карыстальнікі. Крышачку ахалоджу энтузіязм. Насамрэч працэсар фенаменальны, топ для гульняў і дастойны ў працоўных прыкладаннях.
Але калі вы глядзелі агляды, заўважце, што большасць тэстаў зроблена ў 1080P і з RTX4090. Так робіцца для таго, каб можна было ацаніць цалкам магутнасць працэсара, не зважаючы на відэасістэму. А зараз задайце сабе пытанне, хто ў жыцці карыстаецца рэзалюцыяй 1080P разам з топ відэакарткамі? На самой справе ў 1440P ці 4К рэзалюцыях усе перавагі геймерскіх працэсаў страчваюць сэнс, і яны выдаюць амаль такія ж самыя FPS, як і CPU без 3D V-Cache.
Можна рабіць вывад, што набыццё навінкі ад AMD мае сэнс, калі вы даўно планавалі абгрэйд і маеце кіпу грошаў. За 530 Еўра можна набыць цэлую платформу на АМ5 (СPU, 32RAM, мацярынская плата, кулер), якая ў 2К дасць такі ж FPS што і з топавым 9800X3D з такой жа відэакартай. Таму падыходзім рацыянальна.
👍32💯3😱2🗿1
⚡️ У рэліз выйшаў беларускі пераклад Mass Effect 2

Вы гатовыя страціць усё, каб выратаваць галяктыку? Вы павінны быць гатовы, капітан Шэпард. Прыйшоў час сабраць наймацнейшых хаўрусьнікаў і заручыцца дапамогай лепшых байцоў галяктыкі, каб даць адпор Жняцам!

🎮 Пераклад у Steam
☁️ Пераклад на Google Дыск
🛑Patreon аўтара

❗️На дадзены момант даступна толькі вэрсія лацінкай!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍31102🔥2❤‍🔥1😐1
📢 Сімулятар жыцьця з фотарэалістычнай ґрафікай inZOI выйдзе ў 2025-м годзе

«Кожнае жыцьцё становіцца гісторыяй» Стварыце сваю ўнікальную гісторыю, кіруючы й назіраючы за жыцьцём «Inzoi». Наладжвайце пэрсанажаў і будуйце дамы, выкарыстоўваючы простыя інструмэнты inZOI, каб пражыць жыцьцё сваёй мары!

Паўднёвакарэйскі выдавец Krafton (PUBG: Battlegrounds) раскрыў пляны па рэлізе нашумелага сіммулятара жыцьця!
Гульня выйдзе ў раньні доступ 28 сакавіка 2025 году!
❤‍🔥13🔥1
📰 Разьвіцьцё касьмічнай стратэгіі Stellaris будзе прыпынена

Распрацоўнікі гульні ў асобе Paradox, заявілі, што прынялі рашэньне прыпыніць хуткае разьвіцьцё касьмічнай стратэгіі Stellaris, з мэтай асэнсаваньня будучыні гульні.

Па словах распрацоўнікаў, гульцы лічаць, што штоквартальныя пашырэньні ствараюць адчуваньне, што ўсё мяняецца занадта хутка й занадта часта, у дадатак, гэта часта ўплывае на захаваньні й мадыфікацыі.

Каманда Stellaris спрабуе асэнсаваць становішча гульні амаль празь дзевяць гадоў пасьля рэлізу. Для гэтага яны нагадалі асноўныя ідэі, зь якімі стратэгія выходзіла ў рэліз:

Галяктыка шырокая й поўная цудаў — гэта дазваляе рэалізаваць і пражыць любую гісторыя, ідэю ці фантазію гульцоў у жанры навуковай фантастыкі.
Stellaris — жывая гульня — яна працягвае разьвівацца й пераасэнсоўваць сябе.
Кожнае праходжаньне не падобна на астатнія — асновай уражаньняў ад Stellaris выступае пачуцьцё нявызначанасьці й зьдзіўленьні ад таго, што можа адбыцца далей.


На дадзены момант стваральнікі занятыя распрацоўкай буйнога абнаўленьня, а гэтак жа паліроўкай існуючага кантэнту, усё гэта ўбачыць сьвет у патчы 3.15, які стане даступны ў траўні 2025-га.
Цяпер жа каманда Stellaris спадзяецца атрымаць зваротную сувязь ад супольнасьці, якая павінна ацаніць іх бачаньне гульні, а таксама прапанаваць свае варыянты разьвіцьця касьмічнай стратэгіі.
22😢3💊3👍1
⚡️9 лістапада на Netflix адбыўся рэліз Arcane: League of Legends Season 2

Другі сэзон Arcane атрымаў вельмі станоўчыя водгукі на Rotten Tomatoes — 100% ад крытыкаў і 97% ад гледачоў.

Ці зьбіраецеся глядзець працяг знакамітага мультсэрыяла
30👀5🔥3
☢️GSC Game World аднавілі сыстэмныя патрабаваньні для S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl

Прыйшоў час канчатковай каліброўкі, сталкеры!

Уважліва вывучыце канчатковыя сыстэмныя патрабаваньні і наладзьце сваю тэхніку для беспраблемнага злучэньня з Наасфэрай 🔮
- напісала каманда распрацоўшчыкаў у сацыяльнай сетцы X.

Гульня выходзіць ужо 20 лістапада. Нядаўна стала вядома, што Stalker 2 пайшоў на золата, а значыць, гульня дакладна мусіць выйсьці 20 лістапада, без уселякіх пераносаў.
20👍6
Нашыя сябры з «Прышпільнай майстэрні» ладзяць розыгрыш!

🎁Сярод прызоў: скідка 20% на ўсю прадукцыю брэнда, унікальны брэлок пад заказ і галоўны прыз — старажытная настольная гульня!

Для таго, каб паўдзельнічаць, дастаткова перайсці да гэтага поста ў інстаграм, паставіць яму падабайку, адзначыць у каментарах сябра і выкласці інстаграм-гісторыю з адметкай @pryspilnajamajsternia.

Сам розыгрыш адбудзецца ўжо 30 лістапада, паспейце ўсё зрабіць! Жадаем усім поспехаў!
13👍2
📰 Farming Simulator 25 абыйшла Dragon Age: The Veilguard па онлайну ў Steam

Зусім нядаўна (12.11.) у рэліз выйшаў Farming Simulator 25, які не асоба ўразілі гульцоў.
Новая частка знакамітага сімулятара мае супярэчлівыя водгукі ў Steam. Гульцы й крытыкі адзначаюць малую колькасьць кантэнту й дрэнную аптымізацыю, а хваляць у асноўным ґрафіку.

Аднак, нягледзячы на ​​"халодны" прыём, навінка абыйшла галоўны тайтл BioWare – Dragon Age: The Veilguard! У сімулятар фэрмэра на рэлізе гуляла больш за 126 тысяч чалавек, у той час як DA не ўдалося сабраць і 90 тысяч.
❤‍🔥14👀9🗿4🌚2👍11