🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Empyrion: Galactic Survival і Outliver: Tribulation
Empyrion: Galactic Survival — будуйце й дасьледуйце ў гэтай касьмічнай прыгодзе на выжываньне. Будуйце магутныя караблі, шырокія плянэтарныя паселішчы й вялізныя касьмічныя станцыі ў вашым галяктычным падарожжы па вялізным Эмпірыёне.
Распрацоўнік — Eleon Game Studios SA (Швайцарыя)
Outliver: Tribulation — афрыканская міталёгія прадстаўляе выжывальны хорар і ў стылі Souls! Вы гуляеце за салдата, які таямнічай выявай апыняецца ў звышнатуральным сьвеце, зь якога адзіны спосаб выбрацца — удзельнічаць у старажытным абрадзе... прынамсі, так здаецца.
Распрацоўнік — GBROSSOFT (Ніґерыя)
❗️Забраць гульні можна да 17 кастрычніка.

👍12🤣3❤1
⚡️Кампанія Aspyr анансавала зборнік Tomb Raider IV—VI Remastered
Зборнік уключае абноўленыя клясычныя гульні пра Лару Крофт Tomb Raider: The Last Revelation, Tomb Raider: Chronicles, і Tomb Raider: The Angel of Darkness. Рэмастар павінен выйсьці 15 лютага 2025 году.
Нагадаем, 14 лютага гэтага году выйшаў рэмастар першых трох частак Tomb Raider I — III, які быў даволі станоўча прыняты гульцамі.

👍20😐2
📰 Сустракайце новую падборку беларускага кантэнта
Карыстальнік зь нікам WeAreMova сабраў табліцу гульняў «Лягульнёвае» зь беларускай лякалізцыяй та беларусізатарамі.
Табліца ўпарадкавана па назьве гульняў, і мае дадатковую інфармацыю пра статус лякалізацыі, перакладчыкаў, крамы і сэрвісы распаўсюджваньня, і камэнтары ад аўтара.

Google Docs
Лягульнёвае
❤37👍6🔥4🦄1
⚡️Activision апублікавала сыстэмныя патрабаваньні Call of Duty: Black Ops 6
Для гульні на мінімальных настройках дастаткова мець відэакарту GeForce GTX 960 (альбо AMD Radeon RX 470) 2 ГБ памяці, працэсар Intel Core i5-6600 (AMD Ryzen 5 1400), та 8 ГБ апэратыўнай памяці.
Рэкамэндаваныя сыстэмкі патрабуюць больш топавага "жалеза" для гульні ў 60 fps, у прыватнасьці, гульцам неабходна мець відэакарту ўзроўня GeForce GTX 1080 Ti / RTX 3060 (альбо AMD Radeon RX 6600XT) з 8 ГБ памяці.
Нагадаем, баявік знакамітай сэрыі выходзіць ужо 25 кастрычніка гэтага году на асноўных плятформах (PS 4/5, Xbox One/Series, PC). Гульня будзе мець як аднакарыстальніцкую сюжэтную кампанію, так і мультыплэер, а таксама ўсімі любімы рэжым "Зомбі", які часта зьяўляецца асноўнай мэтай набыцьця новай часткі Call of Duty.

👍8🔥2🌚2❤🔥1
📢 Першыя водгукі Stalker 2: Heart of Chornobyl пачалі зьяўляцца ад заходніх журналістаў
Eurogamer размясціў на сваім сайце вялікі агляд, прысьвечаны некалькім гадзінам праходжаньня гульні. Адпаведны агляд зьявіўся і на GamesRadar. Уражаньнямі таксама падзяліліся IGN (EN).
З папярэдніх аглядаў можна адзначыць, што Stalker 2 атрымаўся ў меру складаным, захапляльным і атмасфэрным шутэрам, з разгалінаванымі дыялогамі, прыгожымі лякацыямі, і цікавым бясшвоўным адкрытым сьветам. Гульню хваляць за высокую цяжкасьць у праходжаньні, адзначаецца, што гэты "той самы стары Stalker", дзе выжываньне зьяўляецца неадʼемнай часткай гульнявога працэсу. Удзеляецца ўвага вырыятыўнасьці ў дыялогах і праходжаньні квэстаў. Графіка ў гульне таксама анікога не пакіне абыякавым. Занепакоеньне выклікаюць багі, зь якімі могуць сутыкнуцца гульцы на пачатку выхаду гульні.
Stalker 2: Heart of Chornobyl выходзіць ужо 20 лістапада на ПК і Xbox Series X/S.

🔥28👍6❤🔥1👎1🐳1
⚡️Netflix прадставіў чарговы трэйлер Arcane: Season 2
Другі сэзон стане фінальным для мультсэрыяла, які завяршыць гісторыю супрацьстаяньня Пілтовера і Заўна.
Выхад — 9 лістапада гэтага году.

YouTube
Arcane: Season 2 | "Come Play" | Series Trailer | Netflix
Progress has a price.
The final chapter of the Arcane story is coming November 9, only on Netflix.
Watch on Netflix: https://www.netflix.com/title/81516572
About Netflix:
Netflix is one of the world's leading entertainment services, with 278 million…

🔥26❤🔥3⚡2
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Invincible Presents: Atom Eve і Kardboard Kings
Invincible Presents: Atom Eve — станьце Атамнай Евай і вазьміце пад кантроль свой шлях у ролі аднаго з самых магутных супэргерояў у сусьвеце Непераможнага! Разгадайце таямніцу й збалянсуйце небясьпекі й абавязкі супэргероя з актуальнымі праблемамі паўсядзённага жыцьця.
Распрацоўнік — Terrible Posture Games (ЗША).
Kardboard Kings — гэта сімулятар кіраваньня крамай. Адкрыйце ўласную картачную краму на беразе мора. Купляйце, прадавайце й зьбірайце карткі. Набірайце папулярнасьць, дасягайце мэт і адкрывайце новы дэкор. Праводзіце мерапрыемствы й прыцягвайце кліентаў.
Распрацоўнік — Henry's House, Oscar Brittan & Rob Gross (Аўстралія).
❗️Забраць гульні можна да 24 кастрычніка.

👍11🔥1
📢 Subnautica 2 выйдзе ў раньні доступ у 2025-м годзе
Акуніцеся ў новую прыгоду з Subnautica 2, гульнёй на выжываньне ў адкрытай вадзе! Гуляйце ў адзіночку ці зь сябрамі, дасьледуючы павабныя биомы й адчыняючы для сябе дзіўных істот. Стварайце транспартныя сродкі, інструмэнты й базы, каб выжыць у гэтым таямнічым іншаплянэтным сьвеце!
Гульня выйдзе ў ранні доступ у 2025 годзе, на Xbox Series і PC (+Game Pass).

Subnautica 2 - Teaser Trailer
Subnautica 2 is coming to Early Access in 2025! Wishlist today: https://store.steampowered.com/app/1962700/Subnautica_2/
Immerse yourself in a new adventure with Subnautica 2, an open-water survival game from the creators of the Subnautica series. Play alone…

❤13👍2🤔2
📢 Распрацоўнікі Control анансавалі каапэратыўны шутэр FBC: Firebreak
Кампанія Remedy прадставіла свой новы праект — каапэратыўны шутэр FBC: Firebreak.
FBC расшыфроўваецца як "Фэдэральнае бюро кантролю", і гэтая арґанізацыя добра знаёмая аматарам Control.
Ґеймерам прапануюць узяць на сябе ролю апэратаўніка FBC абʼяднаецца ў групу з трох чалавек і адправіцца на самыя розныя каапэратыўныя місіі.
На дадзены момант у гульні няма сэрвісных элемэнтаў, але пасьля рэлізу ў 2025 годзе да яе плянуюць рэгулярна дадаваць новы кантэнт. Гульня будзе даступная на PC, Xbox Series і PlayStation 5, і зь першага дня яна трапіць у каталёг Game Pass.

FBC: Firebreak – Official Announcement Trailer | Xbox Partner Preview October 2024
FBC: Firebreak is a 3-player cooperative first-person shooter set within the enigmatic Federal Bureau of Control (FBC). As the Bureau’s headquarters faces a deadly and prolonged siege by otherworldly forces, only Firebreak—its most adaptable response unit—has…
👍13❤3
📢Sony анансавала выхад Spider-man 2 на ПК. Рэліз адбудзецца 30 студзеня 2025 году.
Станьце вялікім. Разам. Неверагодная сімбіятычная сіла штурхае Пітэра Паркера і Майлза Маралеса ў адчайныя бітвы на мяжы жыцьця, сяброўства і іх абавязку абараняць горад

Marvel's Spider-Man 2 - Announce Trailer | PC Games
Now coming to PC, Spider-Men Peter Parker and Miles Morales return for an exciting new adventure in the critically acclaimed Marvel’s Spider-Man franchise. Equipped with Miles’ new bioelectric venom power and Peter’s Spider-Arms, the Spider-Men face the ultimate…
❤14👍1🥱1🗿1
📰 У Dragon Age: The Veilguard ня будзе павукоў
Мэнэджар па працы з супольнасьцю Dragon Age: The Veilguard расказаў адзін займальны факт аб будучай навінцы — у гульні ня будзе павукоў, а адпаведна й рэжыму для арахнафобаў.
Прычыны такога рашэньня не называюцца, аднак многіх ґеймераў растроіла адсутнасьць ворагаў такога роду, асабліва калі ўлічыць, што ва ўсіх папярэдніх частках франшызы павукі былі.
Рэліз Dragon Age: The Veilguard адбудзецца 31 кастрычніка на PC, PS5 і Xbox Series.
Агляды прэсы на гульню пачнуць зьяўляцца 28 кастрычніка

🤡23👍5🤔5❤🔥1
📰 Посьпех Baldurʼs Gate 3 ніяк не паўплывае на The Elder Scrolls VI
Галавакружны посьпех ролевай гульні Baldurʼs Gate III ня толькі здолеў адрадзіць цікавасьць да клясычных RPG, але й падштурхнуў шматлікія студыі ўводзіць у свае гульні розныя мэханікі Dungeons and Dragons! Аднак гульням Bethesda такое не пагражае, ва ўсякім разе так лічыць вэтэран індустрыі й вядучы дызайнэр Skyrim Брус Несьміт.
У інтэрвію VideoGamer Несьміт растлумачыў, што посьпех Larian — гэта "выключэньне" з гульнявых тэндэнцыяў апошняга дзесяцігодзьдзя. Распрацоўнікі Skyrim аддалі перавагу зьменшыць складанасьць мэханікі, каб зрабіць гульню даступнай мільёнам. І малаверагодна, што яны вырашаць пайсьці на адваротную, убачыўшы, што попыт на складаныя сыстэмы па-ранейшаму ёсьць.
Былы дызайнэр Bethesda запэўнівае, што Тод Говард заўсёды настойваў на «зьнікаючым» інтэрфейсе й іншым, што спрашчала б ня толькі інтэрфейс гульні але й яе мэханікі.
Таму, калі вы чакалі ад Elder Scrolls 6 глыбокія RPG элемэнты, складаныя мэханікі й варыятыўнасьць, то верагодна пра гэта можна забыць.

😁21🤡4👍2👎1
Forwarded from Шляхціц Завальня
⚡️⚡️⚡️ НАШ ПЕРШЫ ВІЭАРОЛІК НА YOUTUBE! ⚡️⚡️⚡️
Вайна ў відэагульнях — гэта не проста экшн і адрэналін, але і спосаб перажыць тактычныя сітуацыі і даведацца пра хаос баявых дзеянняў. У гэтым відэа я паглыбляюся ў свет ваенных сімулятараў і параўноўваю, як розныя гульні паказваюць вайну — ад блокбастэрных серый, як Call of Duty і Battlefield, да тактычных хардкорных сімулятараў накшталт ARMA, Squad і Insurgency.
Мы паглядзім, дзе рэалізм сустракаецца з забавай і як гульні перадаюць напружанасць і стратэгію, якая патрэбна ў сапраўдным баі. Ці можна адчуць ПТСР, сядзячы перад экранам?
#відэа

ПТСР ЦІ НЕ?
Вайна ў відэагульнях — гэта не проста экшн і адрэналін, але і спосаб перажыць тактычныя сітуацыі і даведацца пра хаос баявых дзеянняў. У гэтым відэа я паглыбляюся ў свет ваенных сімулятараў і параўноўваю, як розныя гульні паказваюць вайну — ад блокбастэрных…
❤24🔥7👍5
⚡️Сёньня 25 кастрычніка адбыўся рэліз Call of Duty: Black Ops 6
Першыя водгукі ў Steam (на дадзены момант іх больш за 600) зьяўляюцца пераважна станоўчымі.
Нагадаем, Call of Duty: Black Ops 6 мае як мультыплэерны рэжым (разам з агульналюбімым рэжымам "Zombie") так і сюжэтную кампанію, падзеі ў якой разварочваюцца на пачатку 90-х гадоў.

❤11👍3🔥1
📰 У Paradox зрабілі высновы пасьля правалу Cities: Skylines II
Paradox Іnteractіve заявілі, што зрабілі высновы на фоне правальнага старту Cіtіes: Skylіnes ІІ — у студыі зразумелі, што гульцы сталі больш патрабавальныя да якасьці:
У Paradox Іnteractіve лічаць, што гульцы становяцца больш пераборлівымі, у тым ліку ў тэхнічным пляне, а іх патрабаваньні да гульняў увесь час растуць. У кампаніі маюць намер надаваць больш увагі якасьці й прадастаўляць доступ да сваіх гульняў на раньняй стадыі ня толькі тэставальнікам, але й звычайным ґеймерам.

Мы бачым, што гульцы зараз, ва ўмовах абмежаванага бюджэту на гульні, маюць больш высокія чаканьні й менш памяркоўна адносяцца да таго, што распрацоўшчыкі з часам усё выправяць. Такое ў нас разуменьне.
Гульнявая індустрыя заўсёды заахвочвала пераможцаў. Некалькі гульняў зьбіраюць большую частку гульцоў, а амаль усе іншыя праекты хутка губляюць аўдыторыю. І гэта стала яшчэ больш прыкметным зараз, на працягу, мабыць, апошняй пары гадоў. Прынамсі, мы робім такія высновы па нашых гульнях і іншых праектах на рынку.
У Paradox Іnteractіve лічаць, што гульцы становяцца больш пераборлівымі, у тым ліку ў тэхнічным пляне, а іх патрабаваньні да гульняў увесь час растуць. У кампаніі маюць намер надаваць больш увагі якасьці й прадастаўляць доступ да сваіх гульняў на раньняй стадыі ня толькі тэставальнікам, але й звычайным ґеймерам.
🤡31👍7❤1
Forwarded from Шляхціц Завальня
😶🌫 Агляд SILENT HILL 2 REMAKE!
Сайлент Хіл 2 – класіка гульнявой індустрыі, шэдэўр і любімая гульня мільёнаў. Ці зможа рэмейк паказаць новаму пакаленню геймераў усю глыбіню арыгінала? Давайце разбірацца!
❗️Калі ласка, пашырце наш кантент! Зрабіце рэпост, распавядзіце сябрам! Нам будзе вельмі прыемна!

Агляд SILENT HILL 2 REMAKE
Сайлент Хіл 2 – класіка гульнявой індустрыі, шэдэўр і любімая гульня мільёнаў. Ці зможа рэмейк паказаць новаму пакаленню геймераў усю глыбіню арыгінала? Давайце разбірацца!
Не забудзьцеся падпісацца на канал і паставіць лайк, калі вам спадабалася відэа!…

❤20❤🔥3
⚡️ Red Dead Redemption сёньня выйшла на PC
На дадзены момант у гульні ў Steam вельмі станоўчыя водгукі (92%). Здаецца, порт на PC атрымаўся🤔 Калі б не занадта вялікая цана для гульні 14-гадовай даўнасьці, можна было б шчыра парадавацца за Rockstar🤷♂️
Нагадаем, Red Dead Redemption гэта прыгодніцкая гульня з адкрытым сьветам, дзеяньня ў якой разгортваюцца на Дзікім Захадзе ў 1911 годзе.
Акуніцеся ў гісторыю былога гангстэра Джона Марстана, які вышуквае апошніх членаў сумна вядомай банды Ван дэр Ліндэ ў ПК-вэрсіі прызнанга крытыкамі папярэдніка Red Dead Redemption 2.

🔥19👍8❤1