Беларускі геймер
1.45K subscribers
2.31K photos
734 videos
3 files
2.22K links
Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!

Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost
Download Telegram
📢 У раньні доступ выйшаў фэнтэзійны шутэр Witchfire

Witchfire — гэта RPG-шутэр ад першай асобы ў жанры цёмнага фэнтэзі, у якім вы гуляеце за злога грэшніка, які стаў паляўнічым на ведзьмаў, выконваючы апошнюю місію па выратаваньні.

Ґеймеры сустрэлі гульню вельмі станоўча! Адзначаючы аптымізацыю, дынамічныя баі й цікавы, захапляльны ґеймплэй.

Кошт гульні — $20.00 (да 7 кастрычника яе можна набыць за $18.00).

Распрацоўкай гульні займаецца польская студыя The Astronauts (стваральнікі The Vanishing of Ethan Carter).
👍122
📢 Blizzard выпусьціла рэлізны трэйлер маштабнага DLC Vessel of Hatred для Diablo IV

Blizzard выпусьціла рэлізны ґеймплейны трэйлер першага сюжэтнага дадатку для Diablo IV пад назовам Vessel of Hatred.

У новым DLC дададуць кляс спадчыньніка духаў, які ўпершыню зьявіцца ў серыі гульняў.
Дзеяньні будуць разгортвацца ў старажытных джунглях рэгіёна Наханту, куды гульцы адправяцца ў пошуках Нейрэлы з мэтай выкрыць плян Мефіста.

Сярод іншага, гульцоў чакае цёмная цытадэль — падзямельле са складанымі выпрабаваньнямі, прызначанае для групавога праходжаньня.

Рэліз Vessel of Hatred адбудзецца 8 кастрычніка.
Кошт стандартнага выданьня складзе $40.
👍81
⚡️ Ubisoft перанесла Assassin's Creed Shadows

Ubisoft абʼявіла, аб пераносе Assassinʼs Creed Shadows на 14 лютага 2025 году. Першапачаткова ролевай экшэн павінен быў выйсьці 15 лістапада на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.

Кампанія вырашыла ўзяць час на дапрацоўку праекту, на фоне слабых продажаў Star Wars Outlaws.
Цікава, што разам з гэтым, Ubisoft вырашыла перагледзець сваю палітыку ў адносінах да выпуску гульняў і раньняга доступу да іх. Так вышэй згаданая Assassinʼs Creed Shadows у дзень рэлізу выйдзе ў Steam, а ня толькі ў краме Ubisoft, гэтак жа хуткім часам карыстачам Steam стане даступная й Star Wars Outlaws.

Дадаткова стала вядома, што кампанія плянуе адмовіцца ад канцэпцыі сэзонных пропускаў. Доступ да Assassinʼs Creed Shadows у адзін дзень (14 лютага) атрымаюць усе гульцы незалежна ад набытага выданьня. Уладальнікі папярэдняга заказу пры гэтым атрымаюць першы дадатак бясплатна. А ўсім, хто ўжо пасьпеў аформіць папярэдні заказ, вернуць сродкі.
😁17😱4🤡4👍1👀1
📢 Стваральнікі Ghost of Tsushima анансавалі новую гульню — Ghost of Yotei

У рамках State of Play адбыўся анонс новага ролевага экшэна пра фэадальную Японію — Ghost of Yotei!

Гульцы возьмуць на сябе ролю дзяўчыны Атсу. У 1603 годзе (больш чым праз 300 гадоў пасьля падзеяў Ghost of Tsushima) яна павінна адправіцца ў прыгоды па небясьпечных землях з лугамі й засьнежанымі тундрамі, каб стаць новым Прывідам!

Рэліз Ghost of Yotei адбудзецца ў 2025 годзе толькі на PlayStation 5.
20🔥2👍1
📢 У канцы кастрычніка Sony выпусьціць рэмайстар Horizon Zero Dawn

Sony абвясьціла, што 31 кастрычніка на PC і PlayStation 5 адбудзецца рэліз рэмайстра Horizon Zero Dawn, якая выйшла ў 2017-м годзе!

Уладальнікі арыґінала змогуць абнавіцца да рэмайстра за $10, астатнім жа давядзецца купляць гульню за $50.

Ґрафіка павінна застацца на ўзроўні з Horizon Forbidden West, а больш за 10 гадзін гутарак і катсцэн былі запісаныя з нуля для павышэньня якасьці.
Паляпшэньні ў графіцы датычацца як мадэляў пэрсанажаў, так і тэкстур, асьвятленьня, анімацыі й іншых элемэнтаў. Была значна палепшана й якасьць гуку, а таксама Horizon Zero Dawn Remastered будзе падтрымліваць усе функцыі кантролера DualSense.
🥱12👍6🗿6
📢 «Арол ізноў уздымецца» — адбыўся рэліз DLC Roads to Power для Crusader Kings III

Вядзіце Бізантыю да велічы ў буйным DLC для Crusader Kings III. Асаблівасьці палітыкі й культуры Бізантыі выявяцца ў новай сыстэме кіраваньня, сацыяльнай герархіі й занятках пэрсанажаў.
Якую будучыню чакае асколак Рымскай Імпэрыі? Вырашаць Вам!
Або станьце авантурыстам без усяго, які прагне прызнаньня й улады!


Кошт DLC — $19.99.
131👍1
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: The Spirit and the Mouse

The Spirit and the Mouseпрынясіце дабрыню й сьвятло жыхарам Сэнт-э-Клер у ролі Лілы — маленькай мышкі зь вялікім сэрцам! Дасьледуйце мудраґелістую францускую вёску, заводзіце новых сяброў і тварыце добрыя справы, у гэтай насычанай апавядальнай прыгодніцкай гульні.
Распрацоўнік — Alblune (Канада)

❗️Забраць гульню можна да 3 кастрычніка.
14
⚡️ Выйшаў трэйлер другога сезону The Last of Us

Працяг кінаадаптацыі знакамітай, аднайменнай гульні выйдзе ў 2025 годзе!

Па словах кіраўніка Naughty Dog і ґеймдырэктара серыі The Last of Us Ніла Дракмана, у гэтым сэзоне фанатаў чакае больш глыбокае раскрыцьце перадгісторыі аднаго «важнага» гульнявога пэрсанажа:

«У гэтым сэзоне ёсьць шмат таго, што мне сапраўды вельмі падабаецца — тое, на што мы ўжо намякалі — мне на розум прыходзіцца адна сцэна, і я думаю, што фанаты гульні яе прымуць з радасьцю, таму што яна як бы расказвае шмат перадгісторыі аднаго важнага пэрсанажа, якую мы самі не маглі расказаць ў гульні»
14👍3🤮1
📰 Ubisoft мае намер «зноў ствараць лепшыя гульні ў індустрыі»

На фоне мноства праблем і пераносаў, кіраўнік Ubisoft Іў Гійма правёў закрытую нараду з супрацоўнікамі кампаніі, зьмест якой раскрыў шырокай аўдыторыі інсайдэр Том Хендэрсан:

🛑Ubisoft прыйшла да высновы, што гульні павінны стварацца для гульцоў, і таму кампанія павінна значна папрацаваць над уцягваньне супольнасьці ў працэс стварэньня новых праектаў.
🛑Ubisoft — гэта "забаўляльная кампанія", і яна не зьбіраецца падтрымліваць якую-небудзь сучасную павестку;
🛑Кампанія павінна стала ўдасканальвацца, бо на сучасным, перанасычаным рынку, ґеймеры жадаюць бачыць на рэлізе ўражлівы й адшліфаваны праект, толькі ствараючы якасныя гульні Ubisoft зможа вярнуць сабе званьне "лепшай у індустрыі".

Падобныя ашаламляльныя й ґеніяльныя заключэньня зарадзіліся ў кампаніі на фоне імклівага падзеньня акцыяў.
У пачатку верасьня акцыі Ubisoft абваліліся да паказчыкаў 2015 году (шмат у чым з-за правалу продажаў Star Wars Outlaws), далей паказчыкі толькі пагаршаліся. Цяпер кошт акцыяў кампаніі дасягнуў новых нізоў: у Эўропе — 11,42 эўра за штуку, у ЗША — 2,35 даляра за штуку.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😁34🤡18🥱4👍32🙈2
⚡️Сёння 8 кастрычніка адбыўся рэліз Silent Hill 2 Remake

Рэмэйк незабыўнай клясыкі ўжо атрымаў вельмі станоўчыя водгукі ад крытыкаў (на дадзены момант ацэнка на Metacritic — 87 балаў), а таксама ад гульцоў-уладальнікаў Delux-вэрсіі, што пасьпелі ацаніць гульну ў раньнім доступе. Гульню хваляць за выдатнае захаваньне атмасфэры арыгіналу, дадаваньне новага ня менш цікавага кантэнту, палепшаныя дыялёгі і лякацыі. Некаторыя з гульцоў ужо называюць Silent Hill 2 Remake адной зь лепшых гульняў у жанру хорар за апошнія некалькі гадоў. Нэгатыўныя водгукі тычацца пераважна тэхнічных праблем, багаў, і не вельмі ўдалай аптымізацыі на старце гульні.

Сюжэт Silent Hill 2 разгортваецца вакол галоўнага гэроя Джэймса, які атрымлівае ліст ад сваёй даўно памерлай жонкі і адпраўляецца на яе пошукі ў таямнічы горад Сайлент Хіл, што ахутаны густым туманам, поўны бруду, страху, і містыкі.
16🥰4🤔2🤮1
🔥Анансаваны выхад Red Dead Redemption і дапаўненьня Undead Nightmare на ПК

Уладальнікі ПК змогуць ацаніць даўгачаканую легенду ўжо 29 кастрычніка.
🔥22👍3
☢️S.T.A.L.K.E.R.: Legends of the Zone выйдзе на Nintendo Switch 31 кастрычніка.

GSC Game World падзяліліся рэлізным трэйлерам на сваім Youtube-канале.

Нагадаем, S.T.A.L.K.E.R.: Legends of the Zone уяўляе сабой зборнік клясычных гульняў S.T.A.L.K.E.R., а менавіта - Shadow of Chernobyl, Clear Sky, і Call of Pripyat.
👍185
⚖️На Ubisoft падалі калектыўны іск праз раскрыцьцё канфідэнцыяльных зьвестак гульцоў

У іскавых патрабаваньнях сьцьвярджаецца, што Ubisoft нібыта незаконна зьбірала асабістыя зьвесткі гульцоў і адпраўляла іх кампаніі Meta. Па словах істцоў, Ubisoft выкарыстоўвала аналітычны сэрвіс Meta Pixel, які прызначаны ацэньваць эфэктыўнасьць рэклямы. Зьбірая і перадавая зьвесткі а карыстальніках бяз іх згоды праз сэрвіс Pixel, Ubisoft такім чынам дзялілася імі з шырокай рэклямнай сеткай Meta. Сьцяврджаецца, што доступ да такіх зьвестак можа атрымаць ня толькі Meta, але пры жаданьні і любы чалавек, які мае адпаведныя тэхнічныя навыкі.

Таксама былі заяўлены прэтэнзіі а нарушэньні фэдэральных законаў, а менавіта Закона аб абароне канфідэнцыйнасьці відэа і Закона а праслухоўваньні тэлефонных размоў.
🤗19👍6👀6
⚡️На Netflix выйшаў мультсерыял Tomb Raider: The Legend of Lara Croft

Tomb Raider: The Legend of Lara Croft - працяг легендарнай трылёгіі гульняў пра Лару Крофт (Tomb Raider (2013), Rise of the Tomb Raider, Shadow of the Tomb Raider).

Апынуўшыся ў цэнтры вялікага кругасьветнага паляваньня, бясстрашная авантурыстка Лара Крофт разгадвае старажытную таямніцу і пераадольвае траўмы мінулага.
🔥23👍2
🎁 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Empyrion: Galactic Survival і Outliver: Tribulation

Empyrion: Galactic Survival будуйце й дасьледуйце ў гэтай касьмічнай прыгодзе на выжываньне. Будуйце магутныя караблі, шырокія плянэтарныя паселішчы й вялізныя касьмічныя станцыі ў вашым галяктычным падарожжы па вялізным Эмпірыёне.
Распрацоўнік — Eleon Game Studios SA (Швайцарыя)

Outliver: Tribulationафрыканская міталёгія прадстаўляе выжывальны хорар і ў стылі Souls! Вы гуляеце за салдата, які таямнічай выявай апыняецца ў звышнатуральным сьвеце, зь якога адзіны спосаб выбрацца — удзельнічаць у старажытным абрадзе... прынамсі, так здаецца.
Распрацоўнік — GBROSSOFT (Ніґерыя)

❗️Забраць гульні можна да 17 кастрычніка.
👍12🤣31
⚡️Кампанія Aspyr анансавала зборнік Tomb Raider IV—VI Remastered

Зборнік уключае абноўленыя клясычныя гульні пра Лару Крофт Tomb Raider: The Last Revelation, Tomb Raider: Chronicles, і Tomb Raider: The Angel of Darkness. Рэмастар павінен выйсьці 15 лютага 2025 году.

Нагадаем, 14 лютага гэтага году выйшаў рэмастар першых трох частак Tomb Raider I — III, які быў даволі станоўча прыняты гульцамі.
👍20😐2
📰 Сустракайце новую падборку беларускага кантэнта

Карыстальнік зь нікам WeAreMova сабраў табліцу гульняў «Лягульнёвае» зь беларускай лякалізцыяй та беларусізатарамі.

Табліца ўпарадкавана па назьве гульняў, і мае дадатковую інфармацыю пра статус лякалізацыі, перакладчыкаў, крамы і сэрвісы распаўсюджваньня, і камэнтары ад аўтара.
37👍6🔥4🦄1
📰Riot Games правяла рад скарачэньняў штату ў камандзе League of Legends.

Па словах аднаго з заснавальнікаў Марка Мерріла, мэтай звальненьня супрацоўнікаў зьяўляецца паляпшэньне гульнявога вопыту ў League of Legends.
🌚19🤡1
⚡️Activision апублікавала сыстэмныя патрабаваньні Call of Duty: Black Ops 6

Для гульні на мінімальных настройках дастаткова мець відэакарту GeForce GTX 960 (альбо AMD Radeon RX 470) 2 ГБ памяці, працэсар Intel Core i5-6600 (AMD Ryzen 5 1400), та 8 ГБ апэратыўнай памяці.

Рэкамэндаваныя сыстэмкі патрабуюць больш топавага "жалеза" для гульні ў 60 fps, у прыватнасьці, гульцам неабходна мець відэакарту ўзроўня GeForce GTX 1080 Ti / RTX 3060 (альбо AMD Radeon RX 6600XT) з 8 ГБ памяці.

Нагадаем, баявік знакамітай сэрыі выходзіць ужо 25 кастрычніка гэтага году на асноўных плятформах (PS 4/5, Xbox One/Series, PC). Гульня будзе мець як аднакарыстальніцкую сюжэтную кампанію, так і мультыплэер, а таксама ўсімі любімы рэжым "Зомбі", які часта зьяўляецца асноўнай мэтай набыцьця новай часткі Call of Duty.
👍8🔥2🌚2❤‍🔥1
📢 Першыя водгукі Stalker 2: Heart of Chornobyl пачалі зьяўляцца ад заходніх журналістаў

Eurogamer размясціў на сваім сайце вялікі агляд, прысьвечаны некалькім гадзінам праходжаньня гульні. Адпаведны агляд зьявіўся і на GamesRadar. Уражаньнямі таксама падзяліліся IGN (EN).

З папярэдніх аглядаў можна адзначыць, што Stalker 2 атрымаўся ў меру складаным, захапляльным і атмасфэрным шутэрам, з разгалінаванымі дыялогамі, прыгожымі лякацыямі, і цікавым бясшвоўным адкрытым сьветам. Гульню хваляць за высокую цяжкасьць у праходжаньні, адзначаецца, што гэты "той самы стары Stalker", дзе выжываньне зьяўляецца неадʼемнай часткай гульнявога працэсу. Удзеляецца ўвага вырыятыўнасьці ў дыялогах і праходжаньні квэстаў. Графіка ў гульне таксама анікога не пакіне абыякавым. Занепакоеньне выклікаюць багі, зь якімі могуць сутыкнуцца гульцы на пачатку выхаду гульні.

Stalker 2: Heart of Chornobyl выходзіць ужо 20 лістапада на ПК і Xbox Series X/S.
🔥28👍6❤‍🔥1👎1🐳1